Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

IV.Вынік урока

— Чым адрозніваюцца гукі [у] і [ў]? Калі пішацца літара ў? Калі яна не пішацца?

Урок 23

Тэма. Склад. Падзел слоў на склады

Мэты: вучыць падзяляць словы на склады, вы-значаць колькасць і паслядоўнасць складоў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў назвамі зімовых месяцаў, назвамі зімовых з'яў прыроды; развіваць мысленне, памяць, выхоўваць жаданне і імкненне дапамагчы птушкам у зімовую сцюжу.

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання Практыкаванне 141

— Прачытайце верш. Растлумачце правапіс літар, якія ўставілі.

II. Чыстапісанне

Дз дздз дзя дзі дзю дзе

Дзяніс Надзя тыдзень дзеці

III. Новы матэрыял

— Успомніце з урокаў рускай мовы, на што можна падзяліць словы. Як па-беларуску называецца слог? (Падручнік, с. 41.) Як даведацца, колькі ў слове складоў?

Практыкаванне 142

— Вымавіце словы па складах. Колькі ў кожным слове складоў? Як вы пра гэта даведаліся? Спішыце словы, падзяляючы іх на склады. Калі можна назіраць усе гэтыя з'явы прыроды?

Праиа з правшам. Настаўнік чытае правіла.

  • Як даведацца, колькі ў слове складоў? Дзеці перачытваюць правіла самастойна.

  • Паслухайце верш.

Зіма

Уздоўж дарогі спяць бярозы,

навіслі хмары над зямлёй.

То кружаць белыя стракозы,

то белых пчол садзіцца рой.

Нідзе ні лісціка зялёнага,

у срэбры дрэвы І дамы.

Я ў гэту казку ўлюбёна,

Святкую надыход зімы. (Л. Багдановіч).

— Пра якіх белых стракоз і пчол гаворыць паэтэса? Ці падабаецца ёй зіма?

Калектыўная праиа на дошцы

На дошцы запісаны склады:

бя ро стра зы сня жын зы ко кі

— Злучыце склады так, каб атрымаліся словы.

Практыкаванне 143

— Дапоўніце словы неабходнымі складамі. Спішыце. Ці можа ў склад уваходзіць толькі адзін гук? (Складам можа быць адзін галосны гук: а-рэх.) Якія прыродныя з'явы абазначаюць словы ў кожным слупку? (Аднолькавыя.) Вусна дапоўніце слупкі слоў словамі мароз, завіруха.

IV. Замацаванне Практыкаванне 144

— Прачытайце верш. Вымавіце першы сказ, падзя­ляючы словы на склады. Назавіце слова, якое нельга падзяліць на склады. Выпішыце словы з двух складоў. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць галосныя гукі. Сярод выпісаных слоў знайдзіце слоўнікавае слова.

Практыкаванне 145

— Паслухайце тэкст. За што птушкі дзякавалі дзецям? Як яны гэта рабілі? Дапоўніце сказ слоўнікавым словам. Запішыце. Падкрэсліце ў словах літары, якія абазначаюць галосныя гукі. Абазначце лічбамі над словамі колькасць складоў.

Практыкаванне 146

— Памяняйце месцамі склады ў словах і назавіце зімовыя месяцы. (Пасля таго як дзеці назвалі зімовыя месяцы, вывешваюцца карткі з назвамі.) Запішыце назвы зімовых месяцаў. Падумайце, чаму яны так называюцца. Колькі ў кожным слове складоў, гукаў, літар?

V. Дамашняе заданне

Практ. 147, правіла.

VI. Вынік урока

— 3 чаго складаюцца словы? Як даведацца, колькі ў слове складоў? Ці можа ў склад уваходзіць толькі адзін гук?

Урок 24

Тэма. Склад. Падзвл слоў на склады

Мэты: замацоўваць умение падзяляць словы на склады, вызначаць колькасць і паслядоўнасць складоў у словах; пазнаёміць з народнай прыметай; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў назвамі зімовых з'яў прыроды, пры-казкамі; развіваць мысленне, памяць, выхоўваць назіральнасць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]