Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.47 Mб
Скачать

Урок 1

Тэма. Вывучаем беларускую мову

Мэты: паўтарыць фанетыка-арфаэпічныя асаблі-васці беларускай мовы, з якімі пазнаёміліся ў I класе, узнавіць навыкі іх вымаўлення; узгадаць, якімі літарамі абазначаюцца спецыфічныя гукі беларускай мовы; прыгадаць графічныя асаблівасці беларускай мовы (/); фарміраваць навык чытання на беларускай мо­ве; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання на слых І пры чытанні: адказваць на пытанні па змесце; вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору; развіваць назіральнасць, фанематычны слых, слыха-

вую памяць, вуснае маўленне; выхоўваць павагу да беларускай мовы.

I. Уступная гутарка

— Якое свята адзначаецца 1 верасня? Хто яго святкуе? Што дае школа дзецям? Хто ім у гэтым да-памагае? Сёння на уроку прыгадаем веды пра бела­рускую мову, якія вы атрымалі ў I класе.

II. Паўтарэнне

Практыкаванне «Гульня ў перакладчыкаў»

Пажадана выкарыстаць франтальную форму арганізацыі гульні. У якасці варыянта можна прапанаваць гульню-спаборніцтва паміж радамі (групамі), хто правильна назаве большую колькасць слоў. Спіс слоў можа быць пашыраны, але практыкаванне не павінна выйсці за межы разумнага размеркавання часу на уроку. Для практыкавання можна падрыхтаваць і прад'явіць вучням прадметныя малюнкі ці рэальныя прадметы.

— Скажыце па-беларуску: учитель, ученик, уче­ница, девочка, мальчик, белорусский язык, знания. Якія яшчэ беларускія словы вы ведаеце? Па якіх гуках можна пазнаць беларускую мову? Прыгадайце словы з гэтымі гукамі. Якімі літарамі яны абазначаюцца? Знайдзіце іх у класнай касе літар і выстаўце на на-борнае палатно. (Вучні называюць гук, знаходзяць адпаведную літару (літары) і выстаўляюць на наборнае палатно.) Які гук перадаецца ў рускай і беларускай мовах рознымі літарамі? Знайдзіце яе ў класнай касе літар і выстаўце на наборнае палатно.

Практыкаванне 1

  • Разгледзьце малюнкі да практыкавання. Знайдзіце і пакажыце малюнак, як цягнік едзе па рэйках. Па чым едзе цягнік? Знайдзіце І пакажыце малюнак, як пчала гудзе над кветкай. Над чым гудзе пчала? Знайдзіце і пакажыце малюнак, як вые воўк. Дзе вые воўк? Знайдзіце і пакажыце малюнак, як па дарозе едзе машына. Па чым едзе машына? Знайдзіце і па­кажыце малюнак, як звініць званок. Куды кліча званок? Знайдзіце І пакажыце малюнак, як на лузе пасвяцца гусі. Дзе ходзяць гусі? Знайдзіце І пакажыце малю­нак, як са страхі дома капае вада. Адкуль капае вада? Прачытаем хорам першае спалучэнне літар. (Чу-чу-чу.) Які малюнак вы ўяўляеце пры вымаўленні гэтых гукаў? Пакажыце і раскажыце, што на ім адлюстравана. (Аналагічная праца праводзіцца з астатнім матэ-рыялам практыкавання. Наступнае задание па чытанні слоў практыкавання пажадана правесці ў гульнявой форме, калі настаўнік ці выкліканы вучань выцягвае з капелюша (скрыні, канверта) літару і знаходзіць слу-пок слоў з гэтай літарай.)

  • Назавіце літару. Знайдзіце слупок слоў з гэтай літарай. Які ён па ліку? Прачытайце словы самастойна. Што абазначае першае слова? Прачытайце яго хо­рам. Які гук трэба вымаўляць асабліва ўважліва? Што абазначае другое слова? Прачытайце яго хорам. Які гук трэба вымаўляць асабліва ўважліва? (Аналагічная праца праводзіцца са словам! кожнага слупка, пры неабходнасці настаўнік тлумачыць значэнне слоў.) Прачытаем ланцужком першы радок слоў, другі, трэці, чацвёрты. Са словамі першага слупка я прыдумала такое выказванне: «На некаторы час чмель сеў на кветку». Прыдумайце свае выказванні са словамі кож­нага слупка.

Практыкаванне 2

Разгледзьце словы першага І другога радка. У якім радку словы запісаны па-беларуску? Чаму вы так лічыце? Прачытайце радок слоў, запісаных па-беларуску. Напісанне якой літары адрозніваецца ў рускай і беларускай мове? Што можам сказаць пра астатнія літары, якія тут бачым: яны аднолькавыя ці розныя?

Практыкаванне 3

Прачытайце. Перакладзіце на рускую мову сло­вы «мова», «урок». Якое слова вымаўляецца і пішацца аднолькава ў рускай і беларускай мовах? Якія яш-чэ словы тэксту аднолькавыя ў рускай і беларускай мовах? (Словы «у», «нас», «урок», «мы».) Якога сло­ва няма ў рускай мове? (Слова «мова».) Што яно абазначае? Якое слова мае асаблівьі гук беларускай мовы? (Слова «вывучаем».) Які гэта гук? Прачытайце сказы ў парах. Правільна вымаўляйце слова «выву­чаем». (Спачатку сказы чытае адзін вучань, а другі сочыць і, калі трэба, выпраўляе. Потым мяняюцца.) Запішам першы сказ. Прачытаем яго хорам. Колькі ў ім слоў? Назавіце першае слова, другое, трэцяе. Ці адрозніваецца напісанне гэтых слоў ад рускай мовы? (Настаўнік паступова запісвае на дошцы па адным слове, выразна дыктуе. Вучні запісваюць у сшытках, потым правяраюць напісанае па падручніку.) Запішам другі сказ. Прачытаем яго хорам. Колькі ў ім слоў? Назавіце першае слова, другое, трэцяе, чацвёртае. Ці адрозніваецца напісанне гэтых слоў ад рускай мовы? (Настаўнік паступова запісвае на дошцы па адным слове. Вучні запісваюць у сшытках, потым правя­раюць напісанае па падручніку Пры недахопе часу можна запісэць толькі другі сказ.)

Практыкаванне 4

Паслухайце верш І скажыце, як завецца наш родны край? (У час чытання верша настаўнікам вучні сочаць па падручніку. Пасля слухання верша адказваюць на пытанне хорам.) Знайдзіце і назавіце словы, якія трэба вымаўляць уважліва, каб не памыліцца. (Бярозе, ручай, завецца, непаўторны.) Вымавім хорам: белы, родны. Чым адрозніваецца вымаўленне гэтых слоў ад рускай мовы? Прачытайце верш самастойна і скажыце, якая птушка лічыцца сімвалам Беларусі? ( Пасля адказу на пытанне настаўніка, некалькі вучняў чытаюць верш індывідуальна ўголас, астатнія вучні ацэньваюць правільнасць іх чытання.)

Практыкаванне 5

Прачытайце пытанні. Прачытайце словы для даведкі. Вусна падбярыце слова для адказу на кожнае пытанне. Прачытайце пытанні і адкажыце на іх поўным адказам. Задайце пытанні адзін аднаму ў парах. (Каб кантраляваць работу ў парах неабходна пасля таго, як дзеці закончылі работу, выклікаць 2-3 пары вучняў і выслухаць, як яны працавалі. Калі раней работа ў парах не праводзілася, то трэба выклікаць і паслухаць адказы вучняў у парах перад тым, як прапанаваць та­кую працу ўсяму класу.)

Практыкаванне 6

Прачытайце сказ. Якое пачуццё ў ім выказана? Колькі ў ім слоў? Якія словы аднолькава вымаўляюцца і пішуцца ў рускай і беларускай мовах? Якія словы адрозніваюцца? Вымавім іх хорам. Вымавім хорам увесь сказ. Запішам яго. (Настаўнік выразна па скла­дах дах вымаўляе кожнае слова і запісвае на дошцы, ча-кае, пакуль вучні зробяць тое ж. Гзворыць, што трэба паставіць рысачку пасля слова «Беларусь». Пасля запісу паказвае, як трэба правяраць напісанае.)

Практыкаванне на аўдзіраванне (выконваецца пры наяўнасці часу)

Паслухайце тэкст І скажыце, па чым можна пазнаць беларусаў?

Па чым лягчэй спазнаць, што мы беларусы? Найлягчэй гэта пазнаць па нашай мове. Мова злучае людзей у адзін народ. (В. Ластоўскі).

Па якіх асаблівасцях можна пазнаць беларускую мову?

— Паслухайце тэкст і скажыце, чаму мы вывучаем беларускую мову?

Чаму мы гаворым беларускай мовай? Бо яна на­ша родная, а кожны чалавек любіць сваю родную мову: немец — нямецкую, балгарын балгарскую, а беларус беларускую. Бо чалавеку наймілей чуць І гаварыць сваей роднай мовай. (В. Ластоўскі).

— Паслухайце тэкст І скажыце, што такое Бацькаўшчына?

Бацькаўшчына — гэта той край, дзе мы нарадзіліся і выраслі, дзе жывуць нашыя бацькі і дзяды жылі, дзе жыве ўвесь беларускі народ. (В. Ластоўскі).

III. Вынік урока

— Якія асаблівасці беларускай мовы мы прыгадалі на уроку?

урок 2

Тэма. Гук [і], літары і, І

Мэты: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, на­вык чытання; вучыць распазнаваць літару і, чытаць словы з ёй; фарміраваць навык напісання літар і, І; спрыяць засваенню лексікі па абагульненых паняццях «садавіна», «гародніна»; фарміраваць уменні асэнса­ванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні, вызначаць дзеючых асоб, суадносіць дзею-чую асобу і ўчынак; вучыць спісваць з друкаванага і рукапіснага ўзору, развіваць назіральнасць, фане-матычны слых, слыхавую памяць, вуснае маўленне, выхоўваць цікавасць і павагу да беларускай мовы.

I. Паўтарэнне

— Паспрабуйце прачытаць словы на дошцы І ска­жыце, якой літары не хапае? (У словах, набраных з літар на наборным палатне, картка з літарай і стаіць адваротным бокам.)

лімоны буракі вішні

— Які гук абазначаецца літарай і? Цяпер давайце знойдзем патрэбную літару для абазначэння гука [і]. (Настаўнік паказвае вучням карткі з літарамі т, й, ў, и, і, а вучні хорам адказваюць «не», калі літара не падыходзіць, ці «так», калі літара падыходзіць.) Давай­це выправім словы — уставім патрэбную літару. (Вучні ставяць картку з літарай і правільна.) Прачытайце словы. Які гук абазначаецца рознымі літарамі ў рускай і беларускай мовах?

Практыкаванне 7

Прачытайце словы. Назавіце словы, у якіх літара і стаіць у канцы слова, у сярэдзіне слова. Пералічыце, што бачыце на першым малюнку. Як гэта назваць ад­ным словам? Прачытайце подпіс пад малюнкам сама­стойна, вымавіце гэта слова хорам. Якая літара стаіць перад і, пасля і? (Аналагічная праца праводзіцца з другім малюнкам.) Прывядзіце свае прыклады садавіны і гародніны. Ці ёсць у названых словах гук [І]? Дзе расце садавіна, а дзе расце гародніна?

II. Новы матэрыял Азнаямленне з напісаннем літар I. і

— Зараз будзем вучыцца пісаць літару і па-беларуску. Паслухайце верш і скажыце, на што падобная літара і?

Літары запомню без лішняй гаманы.

Як жа не запомніць: смачныя яны!

0 — нібы фасолька, Т — нібы грыбок,

І — нібы гарошына, а пад ёй стручок...

Е. Лось.

Пасля адказу дзяцей настаўнік дэманструе літару і радковую, паказвае яе напісанне і каментуе: «Пачынаем ад верхняй лініі. Пішам прамую з закруглением унізе: вядзём лінію зверху ўніз, пакуль не дайшлі крыху да ніжняй лініі, робім закругление ўправа, даводзім да ніжняй лініі, плаўна паднімаем. Ставім кропку крыху вышэй верхняй лініі». Дзеці прапісваюць і ў паветры ці іншымі спосабамі, якія спрыяюць замацаванню графічных абрысаў і фіксацыі ў свядомасці дзіцяці рухаў рукі пры пісьме літары. Потым прапісваюць літару і тройчы ў сшытках.

Практыкаванне 8

Прачытайце злучэнні, якія пачынаюцца з літары і. Паглядзіце, як трэба злучаць літару і.

Настаўнік прапісвае злучэнні на дошцы, а вучні — у сшытках. Аналагічная праца адбываецца са злучэннямі, дзе і стаіць пасля іншай літары.) Пасля гэтага настаўіШ дэманструе літару I вялікую, паказвае яе напісанне І каментуе: «Пачынаем ніжэй сярэдзіны нерабочага радка. Злева направа праводзім рыску, ад ад сярэдзіны рабочага радка зверху ўніз пішам прамую з закруглением: вядзём прамую ўніз, пакуль не дайшлі да ніжняй лінейкі, робім закругление ўлева, даводзім да ніжняй лінейкі, плаўна паднімаем уверх. Над рыскай ставім кропку». Дзеці прапісваюць I ў паветры ці іншымі спосабамі, якія спрыяюць замацаван­ню графічных абрысаў і фіксацыі ў свядомасці дзіцяці рухаў рукі пры пісьме літары. Потым прапісваюць літару I тройчы ў сшытках, запісваюць словы Іван, Іна, Ілона пасля дэманстрацыйнага запісу настаўніка.

III. Замацаванне Практыкаванне 9

— Прачытайце подпісы пад малюнкамі, змяняйце словы, каб яны адпавядалі малюнку. Назавіце садавіну, гародніну. Якія словы абазначаюць многа прадметаў? (Вучні пад кіраўніцтвам настаўніка вымаўляюць кож­нае слова хорам, запісваюць яго на дошцы і ў сшыт­ках, правяраюць запіс па падручніку, падкрэсліваюць літару і. Пасля выканання ўсяго задания вучні абменьваюцца сшыткамі і робяць узаемаправерку.)

Практыкаванне 10

— Паслухайце верш, які называецца «Абжора». Пра каго так гавораць? Пасля слухання скажыце, каго аўтар назваў абжорам? (Настаўнік выразна чытае верш, вучні сочаць за чытаннем па падручніку, по­тым адказваюць на зададзенае пытанне.) Прачытайце пытанні пасля тэксту, адкажыце на іх. Прагледзьце верш, знайдзіце і прачытайце словы з літарай і. (Для актывізацыі вучняў настаўнік можа прапанаваць гульнявую сітуацыю. Ён паведамляе, што адзін вучань знайшоў 9 такіх слоў, другі — 10, а трэці — 8. «Хто выканаў заданне правільна?»)

Практыкаванне 11

Прачытайце подпісы пад малюнкамі. Гэта садавіна ці гародніна? Вымаўленне якіх слоў адрозніваецца ад рускай мовы? Вымавім іх хорам: рады-ска, морква, фасоля, агуркі, буракі. Слова «буракі» перакладзіце на рускую мову. Назавіце словы з і. (Вучні пад кіраўніцтвам настаўніка вымаўляюць кож­нае слова хорам, запісваюць яго на дошцы і ў сшыт­ках, правяраюць запіс па падручніку, падкрэсліваюць літару і. Пасля выканання ўсяго задания вучні аб-меньваюцца сшыткамі і робяць узаемаправерку. Калі магчымасці вучняў класа дазваляюць, то можна дапісаць «— гародніна.»)

Практыкаванне 12

Прачытайце першы сказ. Якім словам яго трэба дапоўніць? Як вы разумееце словы «між галін»? Колькі слоў у сказе? Вымавім першае слова, пішам «Між»: пачынаем з вялікай літары М, вядзём злучэнне ўверх, пішам літару і беларускую — кароткую лінію з за­круглением унізе ўправа, ставім над ёй кропку, пішам літару ж. (Такім чынам запісваюцца словы «галін», «віселі», «сакавітыя». Слова «слівы» вымаўляецца хо­рам, потым вучні называюць па парадку гукі ў гэтым слове, гавораць, якой літарай трэба іх абазначыць, настаўнік запісвае слова на дошцы, вучні запісваюць у сшытках. Аналагічная праца праводзіцца з другім сказам.)

  1. Дамашняе задание Практ. 13.

  2. Вынік урока

— Якую літару вучыліся пісаць? Прывядзіце прыклады садавіны, гародніны.

УрокЗ Тэма. Апостраф

Мэты: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, навык чытання; вучыць апазнаваць апостраф як надрад-ковы знак, правільна чытаць і спісваць словы з ім; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання бе­ларускай мовы на слых і пры чытанні; фарміраваць графічны навык напісання апострафа; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «птушкі»; працягваць засваенне алгарытму спісвання з друкаванага ці рукапіснага ўзору; развіваць назіральнасць, фанематычны слых, слыхавую памяць, вуснае маўленне; выхоўваць павагу да беларускай мовы.

I. Праверка дамашняга задания

— Прачытайце словы, якія вы выпісалі. Гэ­та садавіна ці гародніна? На якім месцы ў словах знаходзіцца і? Вымавіце па парадку гукі ў гэтых сло­вах. Знайдзіце ў скорагаворцы і назавіце словы, у якіх ёсць «асаблівыя» гукі беларускай мовы (Ларыса, агуркі.) Вымавіце скорагаворку правільна, павольна. Вымавіце скорагаворку правільна, хутка. Што значыць «поле Павел буракі»?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]