
Асноўныя працы
«Пра славяншчыну да хрысьціянства» (1818).
У працы ўпершыню паказаныя старажытнаславянскі побыт, культуру й народную творчасьць у дахрысьціянскі пэрыяд.
«Дасьледаваньні адносна расейскай гісторыі» (1819).
Крытыка некаторых тэзаў Карамзіна і ўдакладненьне фактаў з гісторыі Беларусі.
Чатырохтомнік «Слоўнік назваў гарадзішчаў і ўрочышчаў» (1844).
Паводле Г.А.Каханоўскага, у ім налічваецца каля 200 пунктаў на тэрыторыі Беларусі.
«Праект навуковага падарожжа па Расеі для вытлумачэньня старажытнай славянскай гісторыі» (1820) і «Гістарычная сыстэма Хадакоўскага» (1838).
У працы прыведзена абрунтаваньне археалягічнай тэорыі гарадзішчаў, вызначаныя прынцыпы збору фальклёру і дыялектнай лексікі. Таксама ў ёй была паказаная тэрыторыю пашырэньня беларускай мовы і ўпершыню ў славістыцы прадэманстраваная роля тапанімікі ў гістарычных дасьледаваньнях.[2] Л.А.Малаш-Аксамітава назвала дасьледніка «першым беларускім мовазнаўцам, фальклярыстам, археолягам і этнографам».
Даленга-Хадакоўскі лічыцца заснавальнікам гістарычнай геаграфіі ў Беларусі. Ён першым пачаў складаць «Славянскую геаграфію». Таксама дасьледнік першым узяўся за вывучэньне старажытных шляхоў зносінаў. Са спасылкай на гістарычныя крыніцы прасачыў на беларускіх землях перавалачныя дарогі з Кіева ў Полацак, Прыпяцкі водны шлях.
Фальклёрны архіў З. Даленгі-Хадакоўскага паралельна са зборам сэрба Вука Караджыча — першы і найбагацейшы збор фальклёру славянскіх народаў паводле колькасьці запісаў і паводле велічыні ахопленай тэрыторыі.
4.Крыніцы
^ ДАЛЕНГА-ХАДАКОЎСКІ Зарыян Якаўлевіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 489
Літаратура
Аксамітаў А. Ля вытокаў беларускага мовазнаўства: Са спадчыны Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага // Роднае слова. 1992. № 5.
Аксамітаў А.С., Малаш Л.А. З душой славяніна: Жыццё і дзейнасць З.Я. Даленгі-Хадакоўскага. Мн., 1991.
Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984.
Малаш, Леаніла. Піянер славяназнаўства // Далэнга-Хадакоўскі, Зарыян. Выбранае. Мн., 2007. С. 5–36.
Малаш Л. Даленга-Хадакоўскі // ЭГБ у 6 т. Т. 3. Мн., 1996.
Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. —Мн:, 2003.
Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006.— 345 с.