Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yaz.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
82.94 Кб
Скачать

Мiнiстэрства спорту I турызму рэспублiкi беарусь уа «беларускi дзяржауны унiверсiтэт фiзiчнай культуры»

КАФЕДРА БЕЛАРУСКАЙ I РУСКАЙ МОУ

Рэферат

на тэму: « Наш славуты зямляк З.А. Даленда-Хадакоускi»

Студэнта 2-га курса

015 Группы, з/а

факультэта АФКiТ

Лукашэвiч А.Н.

Мiнск 2013

Змест

1. Біяграфія

2. Даследчыцкая дзейнасць

3. Асноўныя працы

4. Крыніцы

5. Літаратура

  1. Біяграфія

Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоускi, сапр. Адам Чарноцкi — славяназнавец, адзін з пачынальнікаў беларускай, польскай, рускай і ўкраінскай археалогіі, старажытнай гісторыі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі.

Адам Чарноцкі паходзіў са шляхецкай сям'і. У 1801 скончыў Слуцкае павятовае вучылішча. У 1801—1804 праходзіў юрыдычную практыку ў Наваградку. Працаваў у Мінску хатнім настаўкікам, прыватным адвакатам. У Мінскім архіве пазнаёміўся з выданнямі Статута ВКЛ, старажытнымі граматамі і актамі на старабеларускай, лацінскай і польскай мовах. У 1805 здаў экзамен па юрыспрудэнцыі і атрымаў патэнт на права кіравання маёмасцю, у 1807—09 працаваў каморнікам і аканомам маёнтка графа Ю. Несялоўскага, у бібліятэцы якога, пазней (у 1814—18) у бібліятэках А. Чартарыйскага ў Пулавах (Польшча) і Крамянецкага ліцэя пазнаёміўся з навуковымі выданнямі Варшавы, Вільні, Пецярбурга. Асаблівы уплыў на фарміраванне навуковых і грамадскіх поглядаў З. Даленгі-Хадакоўскага зрабілі працы польскага вучонага Т. Чацкага, французскіх асветнікаў ВальтэраЖ.-Ж. РусоП. Гольбаха.

Арыштаваны царскімі ўладамі 24 сакавіка 1809 за выказаную ў прыватным лісьце прыхільнасьць да антыпрыгоньніцкіх ідэяў Напалеона. Пасьля 7 месяцаў зьняволеньня ў Петрапаўлаўскай крэпасьці быў пазбаўлены шляхецтва і накіраваны жаўнерам у Омск. У 1811 у Бабруйску імітаваў утапленьне; уцёк у Варшаву, уступіў у францускую армію. Менавіта пасьля паразы Напалеона мусіў хавацца і ўзяў псэўданім «Даленга-Хадакоўскі».

У 1813—1818 падарожнічаў па Беларусі, Польшчы, Украіне; працаваў у архівах і бібліятэках; дасьледаваў гарадзішчы ў Полацку, Віцебску, Тураве, Бабруйскім павеце, каля Бярэсьця, Гомля, Магілёва, рабіў запісы фальклёру, абрадаў, мясцовых дыялектаў. 14 сьнежня 1818 упершыню ў Беларусі атрымаў ад Віленскага ўнівэрсытэта адкрыты ліст (дазвол) на права раскопак. У 1818 выдаў сваю галоўную працу «Пра славяншчыну да хрысьціянства», якая прынесла яму шырокую вядомасьць. У 1819 стаў чальцом-карэспандэнтам Варшаўскага Таварыства сяброў навук, сябрам Пецярбургскага Вольнага таварыства аматараў расейскай славеснасьці; у 1820 — Маскоўскага Таварыства гісторыі і старажытнасьцяў расейскіх. Адным зь першых абгрунтаваў ідэю славянскай агульнасьці ў дагістарычны час. У 1820—1821, атрымаўшы дапамогу Міністэрства народнай асьветы Расеі, арганізаваў дасьледныя паездкі па Поўначы Расеі. Апошнія рокі жыцьця правёў у Цьвярской губэрніі, дзе ўладкаваўся аканомам маёнтку. Большасьць ягоных працаў засталіся неапублікаванымі, частка загінула. Запісы беларускага фальклёру (да 500 песень) знаходзяцца ў архіве, у тым ліку ў Санкт-Пецярбургу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]