Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Філ завочн.эканам.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
479.23 Кб
Скачать

Філасофія марксізма.

Марксізм прадстаўлены спадчынай К. Маркса (1818 -1883), Ф. Энгельса (1820-1895г), Леніна(1870 -1924). Марксізм узнік ў Германіі і вядзе свой адлік ад 1847г., з моманту выхаду ў свет сумеснай працы Маркса і Энгельса "Маніфест камуністычнай партыі". .

1.Класавая барацьба. На ўзнікненне марксізма паўплывала з'яўленне ў19ст.на Захадзе пралетарыяту (з лац. бедны, немаёмасны чалавек) і асабліва паўстанне рабочых французскага горада Ліёна (1834г); паўстанне ткачоў у Сілезіі, а таксама чартысцкі рух (чартызм-хартыя), які паклаў пачатак прафсаюзнаму руху ў Англіі ў першай палове 19ст. Маркс і Энгельс звярнулі ўвагу на пралетарыят, у асноўным, як на разбуральную сілу буржуазнага грамадства.

2.Навуковая рэвалюцыя. У сярэдзіне 19ст. нямецкія прыродазнаўцы Майер і Гельмгольц, а таксама англічанін Джоўль сфармулявалі закон зберажэння і ператварэння энэргіі. Філасофская выснова з гэтага закона азначала што энэргія не ўзнікае і не знікае, а толькі пераходзіць з адной формы існавання ў другую. Нямецкія прыродазнаўцы Шван і Шлэйдэн стварылі клеткавую тэорыю з якой вынікала, што клетка зьяўляецца асновай будовы і развіцця раслінных і жывёльных арганізмаў, у тым ліку і чалавека. Ч. Дарвін сфармуляваў закон эвалюцыйнага развіцця жывой прыроды, з якога вынікае, ў прыватнасці, што чалавек паходзіць ад малпы.

3.Тэарэтычныя вытокі.Марксізм, узнік як пераасэнсаванне нямецкай класічнай філасофіі, англійскай буржуазнай палітычнай эканоміі, французскага ўтапічнага сацыялізма.

а).нямецкая класічная філасофія. Маркс і Энгельс адмовілі агнастыцызм І.Канта і прынялі ягоную тэорыю імглістасці, як асновы для ўзнікнення сусвету; адкінулі вучэнне Гегеля аб абсалютнай ідэі і запазычылі ў яго толькі дыялектыку. Яны пашырылі яе і на прыроду і на грамадства, ў той час як у Гегеля дыялектыка адрасавалася толькі сферы чалавечага розума. Ад спадчыны Л.Феербаха быў запазычаны -- матэрыялізм і, наадварот, марксізм не прыняў метафізічнасць і ідэалістычнае разуменне Феербахам чалавека з ягонай прыроджанай рэлігійнасцю і любоўю. Пераасансаваўшы нямецкую класіку марксізм стварыў два новыя напрамкі матэрыялізма: дыялектычны, як метад для тлумачэння прыроды; гістарычны, як метад для тлумачэння чалавека і грамадства.У сукупнасці дыялектычны і гістарычны матэрыялізм гэта і ёсць структура філасофіі марксізма.

б).англійская буржуазная палітэканомія. Марксізм крытычна пераасэнсаваў спадчыну англійскіх эканамістаў-тэарэтыкаў 19ст. Адама Сміта і Дэвіда Рыкардо. У выніку гэтага марксізм сфармуляваў тэорыю дабавачнай вартасці, як асновы сацыяльнай няроўнасці буржуазнага грамадства. Дабавачная вартасць -- неаплачаная частка працоўнага дня наёмнага работніка якую прысвойвае сабе ўласнік сродкаў вытворчасці. Зліквідаваць яе можна толькі ва ўмовах камунізма на аснове грамадскай (калектыўнай) ўласнасці на сродкі вытворчасці.

в).французскі ўтапічны сацыялізм. Маркс і Энгельс пераасансавалі спадчыну французскіх сацыялістаў-утапістаў Сен-Сімона, Фур'е, Роберта Оўэна. Слова утопія паходзіць ад назвы трактата Томаса Мора "Утопія"(1516г.). Сюжэт яго наступны: група людзей засяліла невядомую нікому выспу "Утопія" і усталявалі на ёй новыя адносіны: тут ўсё з'яўлялася агульным, нават і дзеці. Адразу пасля нараджэння іх забіралі ад маці і выхоўвалі ў прытулках, каб мацярынская пяшчота не рабіла з іх эгаістаў і ўласнікаў. Згодна Сен--Сімона варта правесці агітацыю сярод заможных людзей, і тыя падзеляцца сваімі багаццямі з беднымі і ў народзе запануе роўнасць. Так як выспа "Утопія"--гэта мастацкая выдумка Т Мора, пагэтаму ўсе нерэальныя праекты пераўладкавання грамадства сталі называцца ўтапічнымі. Узяўшы за аснову палажэнні сацыялістаў--утапістаў, што асвета і мараль выконваюць вялікую ролю ў выхаванні чалавека, марксізм тым не меньш сцвярджаў што роўнасць і справядлівасць можа быць дасягнута толькі праз дыктатуру пралетарыята.

АСНОЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ МАРКСІЗМА

1)грамадска-эканамічная фармацыя ( ГЭФ ) -- гэта сукупнасць матэрыяльнага і духоўнага ўзроўня у развіцці грамадства, якое ў сваім развіцці праходзіць пяць фармацый: першабытна--абшчынную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную і камуністычную. Пераход ад меньш арганізаванай фармацыі да больш арганізаванай--гэта і ёсць грамадскі прагрэс. А камунізм -- ёсць самамэта развіцця ўсёй чалавечай гісторыі і пагэтаму ён будзе існаваць вечна. Першая і пятая ГЭФ маюць агульную аснову, так як у іх існуе грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці; тут ніхто не эксплуатуе другога. Першабытна-абшчынны "камунізм" існаваў толькі дзякуючы нізкаму ўзроўню развіцця чалавека і наадварот камунізм у завершаным выглядзе будзе існаваць як супольнасць свядомых людзей з высокім узроўнем вытворчасці. Другая, трэцяя і чацвёртая ГЭФ грунтуюцца на прыватнай уласнасці і капіталізм як найбольш развітая ГЭФ тэхнічна і сацыяльна падводзіць чалавецтва да камунізма.

2)паняцце класаў, класавай барацьбы ўпершыню ўзгадваецца ў " Маніфесце камуністычнай партыі " (1847г.) Класы--гэта вялікія групы людзей,якія займаюць рознае месца ў вытворчасці і з якіх адна можа прысвойваць вынікі працы другой. Класы бываюць: антаганістычныя і неантаганістычныя. Паміж антаганістычнымі(буржуа і пралетарый) існуюць невырашальныя супярэчнасці і класавая барацьба. Неантаганістычныя класы (пралетарыят і сялянства) --саюзнікі і паміж імі адсутнічаюць супярэчнасці. Класаў няма ў першабытна--абшчыннай і камуністычнай фармацыях, а існуюць ў рабаўладальніцтву, феадалізме і капіталізме. Пралетарыят, ва ўмовах буржуазнага грамадства, вядзе сваю барацьбу ў трох формах: палітычнай, эканамічнай і ідэалагічнай. Класавая барацьба прыводзіць да дыктатуры пралетарыята. А яна, павінна прывесці да пераходу ўсіх класаў на пралетарскія пазіцыі, што і забяспечвае безкласавасць камунізма.

3)дыктатура пралетарыята. Умовай пабудовы камунізма ёсць наданне пралетарыяту неабмяжаванай ўлады ва ўсіх сферах жыцця, так як ён з'яўляецца немаёмасным, а значыць і прагрэсіўным класам. Пад час сваёй улады пралетарыят павінен усталяваць новую мараль, якая грунтуецца на прынцыпе: "хто не працуе той і не спажывае!" Дзеля гэтага пралетарыяту павінна быць дадзена права фізічнага падаўлення сваіх апанентаў.

СУТНАСЦЬ ЎЯЎЛЕННЯЎ АБ РЭЧЫВА--ПОЛЕВАЙ МАТЭРЫІ

Пачынаючы з 19ст. лічыцца што у структурных адносінах фізічная матэрыя дзеліцца на рэчыва і поле. Рэчыва надзелена энэргіяй і масай пакою паміж якімі існуе ўзаемасувязь.У цэлым, рэчыва складаецца з элементарных часцінак маса пакоя якіх не роўна нулю (у асноўным з электронаў, пратонаў, нейтронаў.) Таксама з 19ст. пачало ўзгадвацца поле, як другі від матэрыі, які не надзелены масай пакоя, а надзелены толькі энэргіяй. Філасофія выкарыстоўвае паняцце поля ў абстрактнасці, ў той самы час як фізічнае поле абстрактным ніколі не бывае, а яно заўсёды праяўляецца як нешта вельмі дакладнае (гравітацыйнае,электрамагнітнае). Пытанне аб колькасці полеў заўседы застаецца нявызначаным і адкрытым. Класічная фізіка і філасофскі матэрыялізм, які грунтаваўся на ёй, звычайна супроцьпастаўлялі паняцці "поле" і "рэчыва" хоць пры гэтым і прызнавалася што поле і рэчыва ёсць два віды матэрыі. Таксама лічылася што структура рэчыва дыскрэтна (перапынна), а поле характарызуецца безперапыннасцю. Квантавая фізіка якая ўвяла ва ўжытак ідэю дваістасці і сфармулявала прынцып карпускулярна--хвалевага дуалізма гэтым самы згладжвала супроцьпастаўленні паміж рэчывам і полем. Выяўленне шчыльнай ўзаемасувязі паміж рэчывам і полем прывяло да паглыбленных уяўленняў як ў сферы фізікі так і ў сферы філасофіі па пытаннях структурнасці матэрыі. На гэтай падставе былі дакладна размежаваны катэгорыі рэчыва і матэрыі. На сённяшні дзень, паняццем матэрыі аперыруе філасофія, а паняцце рэчыва прысутнічае ў фізічных, хімічных ды іншых прыродазнаўчых навуковых уяўленнях.

Рэчыва ў зямных умовах сустракаецца ў чатырох праяўленнях:

газападобнае рэчыва-- характарызуецца слабай сувяззю паміж элементамі.

вадкаснае рэчыва-- тут сувязь паміж элементамі з'яўляецца не вельмі трывалай.

цвёрдае рэчыва-- характарызуецца моцнай сувяззю паміж элементамі.

плазма -- гэта перыяд паўраспада атамаў; малекулы тут адсутнічаюць, а атамы распадаюцца ды зноў узнікаюць.