Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Філ завочн.эканам.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
479.23 Кб
Скачать

Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.

Новы час, характарызуецца заняпадам аўтарытэта царквы і адначасовым ростам аўтарытэта навукі. Англійскі матэрыяліст Фрэнсіс Бэкан(1561--1626)--прадстаўнік філасофіі Новага часу. Задача філасофіі--стварыць навуку, заснаваную на вопыце і эксперыменце, карысную для чалавека. Бэкан упершыню абгрунтаваў неабходнасць эксперымента пры вывучэнні прыродных з'яваў, а таксама запачаткаваў сцыентызм (лац.: scientia -навука, веды) -- прызнанне, што толькі навука, а не бог, з'яўляецца прычынай і зарукай чалавечага пазнання. У Новы час, Бэкан -- першы сістэматык навук, згодна якога: памяць знаходзіцца ў аснове гісторыі; уяўленні прысутнічаюць ў аснове паэзіі і мастацтва; розум складае аснову для філасофіі і прыродазнаўчых навук. ( у антычнасці першым сістэматыкам навук быў Арыстоцель.)

Згодна Ф. Бэкана перад навукай існуюць перашкоды ў форме чатырох прывідаў ці ідалаў:

1) прывіды рода: людзі вераць, што іх мэты супадаюць з мэтамі прыроды. Напрыклад, чалавек не жадае для сябе смерці і ён шчыра верыць, што і ў прыродзе павінна існаваць такое ж самае жаданне. Прывіды рода ўзнікаюць і ад таго, што чалавек, не вывучыўшы элементарную структуру прадмета жадае разабрацца ў ягоных глыбінных структурах. Выснова: пачатак усяго складанага, ўсяго таемнага прысутнічае ў самым элементарным прыродным факце.

2) прывіды пячоры: ў кожнага чалавека ёсць свая ўласная пячора (паводле Платона) г.з. суб'ектыўны ўнутраны свет, які існуе дзякуючы індывідуальнасці, адукаванасці, прафесіі, выхаванню чалавека. Бэкан ўпадабляў зямное жыццё тым ценям, якія ўзнікаюць, калі чалавек глядзіць з пячоры і бачыць толькі іх, а не рэальныя прадметы, з якіх узнікаюць гэтыя цені. Пагэтаму суб'ектыўныя вобразы прадметаў скажаюць сапраўднае ўспрыняццё рэальных прадметаў і прыроды ў цэлым.

3) прывіды кірмашу: гэта тыранія слоў; людзі не ўсведамляюць , што прадметы і словы якія абазначаюць гэтыя прадметы не адно і тое ж самае. Паводле Ф. Бэкана людзі аб'ядноўваюцца праз словы, а словы творыць натоўп. Пагэтаму словы змешваюць ўсё і выклікаюць непатрэбныя спрэчкі, як на кірмашах. Гэты прывід таксама ўзнікае і ад брыдкаслоўя.

4) прывіды тэатра: людзі вераць ў змест сваіх летуценняў. З другога боку чалавек ніколі не раскрывае сваю сутнасць і ў штодзённасці паводзіць сябе, як актор у сцэнічнай ролі. Эмпірызм ( з ст.грэч.: вопыт) – гэта напрамак у тэорыі пазнання, дзе ў якасці галоўнага прызнаецца пачуццёвы вопыт, які ўзнікае праз (зрок, слых, смак і г. д.).

Сенсуалізм ( франц.:sensualisme ад лац.: sensus) -- пачуцёвасць; яна паведамляе чалавеку толькі пра яго уласны ўнутраны стан, а не аб знешніх прадметах , якія з’яўляюцца прычынамі гэтага стану. У сенсуалізма правіла: няма нічога ў розуме, чаго раней не было ў пачуццях.

Рацыяналізм (лац.:.rationalis – разумны; ratio – розум) у супрацьлегласць эмпірызму і сенсулізму прызнае розум у якасці асновы пазнання і паводзін людзей. Сістэмны рацыяналізм афармляецца ў 17 – 18ст. (Р. Дэкарт, Б. Спіноза, Г. Лейбніц) ў выніку развіцця матэматыкі і прыродазнаўства. У тым выпадку,калі розум прызнаецца ў якасці адзінай крыніцы ведаў і ігнаруецца пачуццёвасць, то ўзнікаюць крайнасці:

а) прызнаюцца г. зв. “прыроджаныя ідэі”, якія не ўзнікаюць з пачуццёвага вопыту праз (зрок, слых…..), а існуюць у чалавека ад нараджэння, напрыклад, матэматычныя ідэі.

б) адбываецца разрыў паміж пачуццёвасцю чалавека і яго рацыянальнасцю г. зн. адмаўляецца здольнасць розума ствараць абстракцыі,выконваць абагульненні, аналіз, сінтэз і г. д.

ПАНЯЦЦЕ МЕТАДА. КЛАСІФІКАЦЫЯ

МЕТАДАЎ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ.

Метад (грэч.metodos) – спосаб дасягненне нейкай мэты. Ёсць філасофскія і навуковыя метады.

1)метады філасофскага пазнання:

а) дыялектычны метад, які узнікае ужо ў антычнасці ў межах сакратаўскага дыялога (ст.грэч.dialego) - уменне весці гутарку; размова.

б) метафізічны метад афармляецца ў эпоху Новага часу, калі пад уздзеяннем эксперыментальнага прыродазнаўства змяняецца малюнак свету.

2)метады навуковага даследвання: індуктыўны і дэдуктыўны.

Вопытна--індуктыўны метад.

Згодна Ф.Бэкана (1561 -1626) з адзінкавых думак,фактаў, выказванняў робіцца абагуленая выснова. Ён крытыкаваў як вузкіх эмпірыкаў, якія недаацэньваюць ролі чалавечага розуму, так і рацыяналістаў, якія ігнаруюць значэнне эмпірычных (пачуццёвых) паказчыкаў. Ф.Бэкан трапна параўноўваў эмпірыкаў да мурашоў, якія толькі збіраюць і карыстаюцца сабраным. Эмпірыкі разумеюць пад вопытам умельства збіраць факты і не ўмеюць іх абагульняць. Рацыяналісты, упадабляюцца павуку, які з самога сябе тчэ павуцінне, і выводзяць ісціны з розума, з логікі, што і прыводзіць іх да грэбавання эмпірычнымі фактамі. Пчала выбірае сярэдняе: яна дастае матэрыял з кветак поля, лесу і саду і пераапрацоўвае яго ў мёд. Метад пчалы дазваляе набліжацца да пазнання прыроды рэчаў, да салодкага мёду ісціны. Найлепшы метад пазнання: вопытна - індуктыўны, ў якім чалавечы інтэлект атрымлівае першасную інфармацыю толькі эмпірычна (вопытна), а затым тэарэтычна пераапрацоўвае яе. Гэта і ёсць лагічнае здумленне.

Індукцыя ўключае ў сябе лагічныя аперацыі: аналіз, сінтэз, аналогіі, выключэнні, якія і ёсць асновай для атрымання дакладных ведаў. Індукцыя можа быць поўнай: калі магчыма пералічэнне ўсіх фактаў(у гэтым горадзе ўсе лекары--англічане) і няпоўнай, калі колькасць фактаў бязмежная і выснова носіць верагоднасны характар (усе лекары--прафесіяналы). Няпоўныя ісціны яшчэ называюцца навуковымі і яны з'яўляюцца незавершанымі: верагоднасць фактаў не дае права катэгарычна гаварыць аб ісцінасці навуковых абагульненняў ці адкрыццяў. Верагоднасны характар навукі можа пераадольвацца толькі праз назапашвання новых фактаў. Індукцыя, ў адрозненні ад дэдукцыі, пашырае магчымасці чалавечага пазнання. Бэкан імкнуўся знайсці больш аб'ектыўны варыянт індукцыі, чым яе традыцыйны варыянт - "пералічальная індукцыя", якая ілюструецца показкай: аднойчы перапісваліся домаўласнікі ва ўэльскім паселішчы, і першы жыхар якога запытаў перапісчык, назваў сябе Уільямам Уільямсам, тое самае было з другім, трэцім і г. д. Перапісчык сказаў. "значыць яны ўсе тут Уільямы Уільямсы, я іх усіх так і запішу", але ён памыліўся, бо сярод іх, там быў яшчэ і адзіны Джон Джонсан. Гэта паказвае, што можна прыйсці да неправільных высноў, калі шукаць ісціну праз індукцыю як простае пералічэнне фактаў. Метад Бэкана з'явіўся асновай у развіцці індуктыўнай логікі, згодна якой спачатку аналізуюцца ўсе адзінкавыя факты; з шэрагу іх выводзяцца абагуленыя факты і такім чынам дасягаецца пераход ад індукцыі да дэдукцыі.

Дэдуктыўны метад; Дэдукцыя (з лац,:deduktio – вывядзенне) – гэта пераход ад агульнага да прыватнага; ў лагічным плане дэдукцыя – гэта пераход ад лагічных пасылак да іх розумазаключэнняў. Напрыклад: пасылка “ўсе людзі дыхаюць лёгкімі”; “N – чалавек”; Значыць N дыхае лёгкімі”. Усе навукі, якія існуюць як вынікі нейкіх агульных прынцыпаў, пастулатаў, аксіёмаў -- дэдуктыўныя: матэматыка, тэарэтычная механіка, асобныя раздзелы фізікі і г. д. Ф. Бэкан лічыў дэдукцыю толькі другасным метадам, так як яна не адкрывае новыя факты. У нашым прыкладзе і ўсе людзі дыхаюць лёгкімі і асобны чалавек дыхае лёгкімі. Сапраўдныя веды дае толькі індукцыя. Нямецкі матэматык, філосаф 18ст. Г. Лейбніц, наадварот сцвярджаў: калі дэдукцыя не дае “новых фактаў”, то яе высновы з’яўляюцца ісцінымі ва ўсіх выпадках.

НЯМЕЦКАЯ КЛАСІЧНАЯ ФІЛАСОФІЯ.

Яна існавала ў 18 – 19ст.ст. і ахоплівае сабой вялікую колькасць нямецкіх філосафаў, самымі прадстаўнічымі з якіх былі: Імануіл Кант, Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель, Людвіг Феербах. Класічнай яна называецца з той прычыны, што і па сённяшні дзень увасабляе сабой самы распрацаваны і вытанчаны ўзровень ў развіцці ўсёй еўрапейскай філасофіі.

ФІЛАСОФІЯ ІМАНУІЛА КАНТА(1724 – 1804).І. Кант нарадзіўся ў Кёнігзбергу, з’яўляўся прафесарам матэматыкі і філасофіі. Працы І. Канта: “Натуральная гісторыя і тэорыя неба”, "Крытыка чыстага розума”, “Крытыка практычнага розума”, “Крытыка здольнасці сцвярджэнняў”.