
- •Філасофія атамістаў.
- •Характарыстыка атамаў.
- •Якасць атамаў; тлумачэнне выпадковасці і заканамернасці.
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія Аўгустына(354--430)
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Апрыярызм у пытаннях пазнання.
- •Працэс пазнання ў філасофіі і. Канта.
- •Сутнасць антыномій.
- •Філасофія людвіга феербаха(1804--1872).
- •Рэлігія і атэізм у філасофіі л. Феербаха.
- •Філасофія марксізма.
- •Матэрыя і рух.
- •Разуменне карпускулярна--хвалевага дуалізма ў святле канцэпцыі самаруху.
- •Свядомасць і яе сутнасць.
- •Формы метафізікі:
- •Сінэргетыка.
- •Энэргетызм і пытанні цеплавой смерці сусвету.
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі. Каэвалюцыя прыроды і грамадства.
- •Цывілізацыя.
- •Законы і іх сутнасць.
- •1). У гнасіялагічным ( пазнавальным) плане законы дзеляцца на:
- •2). У прагнастычным плане законы дзеляцца на:
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
- •Філасофская думка беларусі
- •Руская філасофія 19-20 ст.Ст.
- •Культура як з'ява.
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Біясфера і наасфера.
- •Элементамі наасферы з’яўляюцца:
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
- •Постмадэрнізм.
- •Этычныя вучэнні:
Філасофія адраджэння.
Філасофія 14 -17ст. ст. называецца адраджэнскай ці рэнэсанснай (з лац.: renaissance - адраджэнне). Галоўны заклік Адраджэння-- "назад у антычнасць!", азначаў вярнуць антычныя каштоўнасці, якія развіваліся без рэлігіі ва ўсіх сферах духоўнага жыцця, у тым ліку і ў філасофіі. Аднак адраджэнне антычнасці было не простай яго рэстаўрацыяй, а зыходным пунктам для новай культуры, мастацтва, філасофіі. Адраджэнне--гэта перыяд, калі Сярэднявечча вычарпала сябе, а Новы час яшчэ не аформіўся. Стваралася новая тэарэтычная мадэль сусвету, абазначаўся разрыў з схаластычнымі поглядамі на яго будову і падрыхтоўвалася навуковая рэвалюцыя. У адрозненні ад схаластыкі, дзе ўсё скіравана да бога, ў аснове адраджэнскай філасофіі прысутнічаюць палажэнні антропацэнтрызма і гуманізма. Ствараюцца прадумовы ператварэння матэматыкі з абстрактнага занятку ў сродак астранамічных і прыродазнаўчых даследванняў. Перыяду Адраджэння ўласцівы супярэчлівыя рысы: катэгорыя бога ў адраджэнскай філасофіі цалкам не адмаўляецца, а толькі робяцца ёй зямныя інтэрпрэтацыі. Развіццё гэтых двух тэндэнцый, аскезы і зямной асалоды адбывалася адначасова і ўзаемаўзбагачала адна другую. Менавіта гэта і складала, аснову для ўзнікнення заходнееўрапейскай ментальнасці.
Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
У свой час ён атрымаў святарскі сан, а таксама навуковую ступень доктара філасофіі.Задачай філасофіі, паводле Бруна, з'яўляецца пазнанне і вывучэнне прыроды. Праблема суадносін прыроды і бога развязваецца Бруна з пазіцый пантэізма. Згодна з гэтым бог знаходзіцца ў самой прыродзе, а не над ёй. Прырода і ёсць сам бог, ці боская сіла, якая прыхавана ў саміх прадметах. Такі падыход да прыроды і невыразнасць вобраза бога, адмаўленне карыснасці царквы і з'явіліся прычынай спальвання Бруна на вогнішчы інквізіцыі. Геліяцэнтрычную сістэму М. Каперніка ён дапоўніў палажэннем аб тым, што не толькі сонца, але і кожная зорка -- гэта магчымасны цэнтр іншага, не падобнага, да нашага сусвету. Адзінага цэнтру ў сусвеце няма, так як у любым бязмежным немагчыма вызначыць ягоны цэнтр. Дж. Бруна адмаўляў раздзяленне на зямное і нябеснае, так як эфір разам з зямлёй, вадой, агнём і паветрам утвараюць як зямны так і нябесны ўзровень; зямная матэрыя не адрозніваецца ад матэрыі нябеснай. Для іх існуе і агульная адзінка іх быційнасці-- манада, кожная з якіх непаўторная і адначасова ўтрымлівае ў сабе вобраз цэлага свету. Манада, ўяўляецца ў трох сэнсах:
1)анталагічным; манада, як найдрабнейшая часцінка быцця, як адзінства зямнога і нябеснага.
2)фізічным; манада ёсць штосці іншае, чым атам.
3)матэматычным; манада-гэта кропка, якая творыць лінію, лінія стварае плоскасць, а яна ў сваю чаргу стварае любое геаметрычнае цела.
У якасці вярхоўнай манады выступае Бог. Менавіта ў ім супадаюць і развязваюцца ўсе супярэчнасці і супрацьлегласці. Пры гэтым адна супрацьлегласць ёсць пачаткам другой. Знішчэнне -- гэта пачатак узнікнення; любоў--гэта пачатак ненавісці; моцная атрута--гэта смерць, але яна можа быць і лекамі. У цэлым, у філасофіі Д. Бруна ўпершыню пасля Платона і Арыстоцеля было пераадолена раздзяленне ўсяго існуючага на нябеснае і зямное.