
- •Філасофія атамістаў.
- •Характарыстыка атамаў.
- •Якасць атамаў; тлумачэнне выпадковасці і заканамернасці.
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія Аўгустына(354--430)
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Апрыярызм у пытаннях пазнання.
- •Працэс пазнання ў філасофіі і. Канта.
- •Сутнасць антыномій.
- •Філасофія людвіга феербаха(1804--1872).
- •Рэлігія і атэізм у філасофіі л. Феербаха.
- •Філасофія марксізма.
- •Матэрыя і рух.
- •Разуменне карпускулярна--хвалевага дуалізма ў святле канцэпцыі самаруху.
- •Свядомасць і яе сутнасць.
- •Формы метафізікі:
- •Сінэргетыка.
- •Энэргетызм і пытанні цеплавой смерці сусвету.
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі. Каэвалюцыя прыроды і грамадства.
- •Цывілізацыя.
- •Законы і іх сутнасць.
- •1). У гнасіялагічным ( пазнавальным) плане законы дзеляцца на:
- •2). У прагнастычным плане законы дзеляцца на:
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
- •Філасофская думка беларусі
- •Руская філасофія 19-20 ст.Ст.
- •Культура як з'ява.
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Біясфера і наасфера.
- •Элементамі наасферы з’яўляюцца:
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
- •Постмадэрнізм.
- •Этычныя вучэнні:
Этычныя вучэнні:
а) геданізм (з ст.грэч. hedone - задавальненне, асалода), згодна якому асновай маралі чалавека з’яўляецца атрыманне ім асалоды. Пакуты ўспрымаюцца, як нейкае ліха, якое трба запабягаць. Найбольш паслядоўна геданізма прытрымліваліся кірэнаікі ( 4ст. да н. э.), якія лічылі, што крыніца асалоды можа быць вельмі агіднай і бруднай, так як чалавек не здольны вызначыць, што такое агіднае і бруднае, а вось адчуваць асалоду целам, ці душой ён здольны. Пры вызначэнні сэнса жыцця кірэнаікі кіраваліся прынцыпам, што сума жыццёвых пакутаў у чалавека заўсёды большая за суму атрыманых асалодаў. Для Эпікура, толькі тая асалода можа прыносіць чалавеку шчасце, якая не выклікае ў яго самога, ці ў іншых, пакутаў і болю. Пагэтаму нельга быць шчаслівым без мудрасці, справядлівасці і памяркоўнасці. Напрыклад, калі геданісцкія каштоўнасці кшталту: “хлеба і відовішчаў!” пачалі выступаць у Рыме на першы план, наступствы іх з’явіліся разбуральнымі і трагічнымі для ўсёй Рымскай імперыі.
б) эўдаманізм – (з ст.грэч.eudaimonia - шчасце) лічыць, што асновай маралі выступае імкненне чалавека да шчасця і яно далёка незаўсёды раўназначна атрыманню асалоды. У ранг эўдаманізма могуць быць аднесены самые розныя погляды, так як само шчасце разумеецца індывідуальна. Тут заклікаецца да памяркоўнасці ў атрыманні асалоды. У якасці асалоды выступае толькі тое, што прыводзіць да заспакоенасці духа і адсутнасці страху перад смерцю. Эўдамонія звязвае дасягненне шчасця з асабістымі высілкамі індывіда і яна стаіць вышэй рэлігійнай маралі, якая даказвае залежнасць шчасця людзей ад волі бога.
в) рыгарызм (з лац.: – строгасць) – падпарадкаванне волі чалавека маральнаму закону, які павінен стрымліваць, ці нават падаўляць жаданні чалавека да шчасця., асабліва цялесныя. На рыгарыстычных пазіцыях знаходзіліся кінікі, для якіх вышэйшае шчасце - дасягннне маральнай аўтаноміі і ўнутранай годнасці чалавека, на аснове аскетызма і абмежавання сябе самымі элементарнымі патрэбамі. Кінікі ў перакладзе азначае “сабакі”, у пазнейшыя часы сталі вымаўляцца, як цынікі. Спрошчанасць кінікаў, асабліва праяўлялася ў паводзінах Дыягена, які не толькі падаўляў свае цялесныя патрэбы, але і парушаў нормы прыстойнасці. Ён упершыню уводзіць ва ўжытак паняцце касмапалітызму г. зн. прызнанне усяго сусвету “сваёй” Айчынай.
ЭСТЭТЫКА – (з ст.гр.aesthetics - пачуццёвасць, чуллівасць)
Да 18ст. эстэтыка не была самастойнай дысцыплінай і не мела нават сваёй ўласнай назвы, але гісторыя эстэтыкі, як філасофскай навукі сягае сваімі корнямі ў глыбокую гісторыю. Эстэтычная праблематыка распрацоўвалася з аднаго боку ў філасофскіх трактатах піфагарыйцаў, Сакрата, Платона, Арыстоцеля, а з другога боку ў трактатах прысвечаных тэорыі розных відаў мастацтва. Пагэтаму эстэтыка– філасофская навука, якая вывучае два ўзаемазлучаныя моманты:
а) каштоўнасныя адносіны чалавека да прыроды, да ўсяго сусвету.
б) сферу мастацкай дзейнасці людзей.
Калі катэгорыя “дабро” асэнсоўваецца этыкай; ісціны – навукай, то ўвесь корпус эстэтыкі будуецца на аснове паняцця “прыгожага” Практыка чалавека сведчыць, што ў прыродзе, ў чалавека няма такой з’явы, ці прадмета, якія не маглі б быць аб’ектам эстэтычнага. Існуе ўстойлівая думка, што эстэтычнае злучаецца і нават атаясамліваецца з прыгожым. Больш прыватныя эстэтычныя катэгорыі (ўзнёслае, агіднае, трагічнае, камічнае) з’яўляюцца катэгорыямі -- “гібрыдамі”, якія ўмяшчаюць у сабе і этычны і рэлігійны змест.
ФІЛАСОФІЯ ІДЭНТЫЧНАСЦІ (АРХЕТЫПЫ, МЕНТАЛІТЭТ,
ХАРАКТАР ДУШЫ НАРОДА).
Ідэнтычнасць – калектыўнае безсвядомае, як аснова духоўнага жыцця кожнага, але па прыродзе выключна асабістае.
Менталітэт - спецыфіка псіхічнага і сацыяльнага жыцця людзей, якія жывуць у пэўны гістарычны перыяд у межах канкрэтнай культуры (субкультуры). Менталітэт існуе ў свядомасці чалавека, прадвызначаецца этнічнымі, маральнымі і рэлігійнымі нормамі, традыцыямі выхавання, эканамічнымі і палітычнымі абставінамі і часткова носіць неўсвядомлены характар. Змяненні менталітэта адбываюцца марудна, але ў перыяды сацыяльных катаклізмаў: войнаў, рэвалюцый, а таксама прыродных і тэхнагенных катастроф сістэма каштоўнасцей і адзнакаў можа выразна зменьвацца ў бок рацыянальнага, ці ірацыянальнага зместу.
Існуюць тры тыпы гістарычнага часу: вялікай, сярэдняй і кароткай працягласці. Палітычныя пераўтварэнне дасягаецца ў кароткі тэрмін, эканамічныя змены ў сярэдняй працягласці; ментальнасць існуе ў часе “вялікай працягласці” і ўяўляе сабою найбольш устойлівую і маларухомую структуру свядомасці. Гэта абумоўлена псіхалагічнымі складанасцямі чалавека ў прыстасаванні да сацыядынамічных пераўтварэнняў. Ментальнасць не толькі фармуецца і функцыянуе пад уздзеяннем культуры, рэлігіі, этнічнай прыналежнасці, эканамічнай сістэмы, геаграфічнага асяроддзя, але і сама ў сваю чаргу, актыўна на іх уплывае. Ментальнасць “убірае” ў сябе самыя розныя аспекты жыцця чалавека і грамадства, накшталт: сувязь прыроды і грамадства, грамадства і індывіда, чалавека і біясферы, біялагічнага і сацыяльнага і ўсё гэта перадаецца генетычна ад пакалення да пакалення. Структура ментальнасці ў чалавека: а) “малюнак свету”, б) “стыль здумлення”, в) “кодэкс паводзін”.
І ўсё гэта праяўляецца на безсвядомым узроўні. Швейцарскі філосаф К. Г. Юнг (1875 – 1961) лічыў, што акрамя асабістага безсвядомага існуе яшчэ “калектыўнае безсвядомае”, якое генетычна замацоўваецца, як захавальнік калектыўнай памяці чалавецтва. Калектыўнае, неўсвядомленае складаецца з архетыпаў - першасных прыроджаных вобразаў і ідэй, якія ўласцівы ўсім людзям і кожнаму чалавеку ў асобнасці, кшталту: мудрасць старэйшых, вобраз клапатлівай маці, вобраз героя, сужонскай вернасці і г. д. Архетып (ст.гр. arche – пачатак; typos – узор; -- першавобраз, праформа) гэта наяўнасць у калектыўным безсвядомым “праграмы”, якая вызначае распазнаванне, ўспрыняццё сацыяльнай сітуацыі індывідам і яго экзістэнцыяльная (ўнутраная) рэакцыя на яе. Архетып уключае ў сябе наступныя кампаненты:
а) самаідэнтэфікацыя – ўсвядамленне сябе элементам арганізаванай агульнасці, напрыклад, нацыянальнай, рэлігійнай і г. д.
б) патэнцыяльна - канфліктнагенны падзел на “сваіх” і “чужых” і як вынік - “двайная мараль”.
в) наяўнасць ідэнтэфікацыйнага кода, дзякуючы якому і адрозніваюцца “свае” ад “чужых”. (мова, рэлігія , целабудова, расавасць, маўленне, паводзіны, хараванне і г. д.).
г) фармаванне агульнага для ўсіх супольнікаў набора сэнсаў: абавязковасць сям’і; “свая” рэлігія, тэрыторыя; наша” дэяржава; шчасце і свабода можа быць толькі на “сваёй” зямлі.
Асабліва К. Юнг удзяляў увагу архетыпам: Персона (з лац.: маска) маска, якую чалавек ў штодзённасці “надзявае” на сябе ў адказ на існуючыя маральныя нормы і забароны, з мэтай утойвання сваіх жаданняў. Цень – жывёльны, цёмны бок чалавека, яго амаральныя, забаронныя думкі і жаданні, якія ад другіх утойвае маска. Аніма – прысутнасць жаночага вобраза ў мужчыны, як жадання. Анімус – прысутнасць мужчынскага вобраза ў жанчыне, як жадання. Самасць – цэнтральны архетып асобы, які вызначае псіхічныя ўласцівасці чалавека. Мэта чалавека – поўнае развіццё сваёй самасці.