
- •Філасофія атамістаў.
- •Характарыстыка атамаў.
- •Якасць атамаў; тлумачэнне выпадковасці і заканамернасці.
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія Аўгустына(354--430)
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Апрыярызм у пытаннях пазнання.
- •Працэс пазнання ў філасофіі і. Канта.
- •Сутнасць антыномій.
- •Філасофія людвіга феербаха(1804--1872).
- •Рэлігія і атэізм у філасофіі л. Феербаха.
- •Філасофія марксізма.
- •Матэрыя і рух.
- •Разуменне карпускулярна--хвалевага дуалізма ў святле канцэпцыі самаруху.
- •Свядомасць і яе сутнасць.
- •Формы метафізікі:
- •Сінэргетыка.
- •Энэргетызм і пытанні цеплавой смерці сусвету.
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі. Каэвалюцыя прыроды і грамадства.
- •Цывілізацыя.
- •Законы і іх сутнасць.
- •1). У гнасіялагічным ( пазнавальным) плане законы дзеляцца на:
- •2). У прагнастычным плане законы дзеляцца на:
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
- •Філасофская думка беларусі
- •Руская філасофія 19-20 ст.Ст.
- •Культура як з'ява.
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Біясфера і наасфера.
- •Элементамі наасферы з’яўляюцца:
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
- •Постмадэрнізм.
- •Этычныя вучэнні:
Постмадэрнізм.
Сінонімы: постмадэрн, новы мадэрн, нэаавангард, постцывілізацыя, пост поп-арт. Тэрмін постмадэрнізм азначае: тое, што ўзнікае і існуе пасля мадэрнізму. Ён уведзены ва ўжытак у 30-я гады 20ст. для абазначэння мастацкіх напрамкаў, якія прыйшлі на змену мадэрнісцкм.. У 70-х г.г.20ст. постмадэрнізм замацоўваецца ў філасофіі, асабліва ў французскай, і пачаў падвяргаць рэвізіі ўсю філасофію Новага часу, ці філасофію мадэрна, з яе навукацэнтрызмам і гуманізмам. Асноўныя прадстаўнікі -- французскія філосафы: Мішэль Фуко(1926-1984), Жак Дэррыда(1930-2004), Рычард Рорці(г.н.-1931). У філасофскім постмадэрнізме прысутнічаюць элементы ўсіх плыняў сучаснай філасофіі, якія папярэднічалі яму. Постмадэрнісцкая філасофія адмаўляе як класічную (антычную, нямецкую), так і ўсе напрамкі сучаснай, некласічнай філасофіі (экзістэнцыялізм, нэапазітывізм і др.) і называе сябе постнекласічнай. Постмадэрнізм, удзяляе ўвагу толькі прыватнасцям і не прэтэндуе на стварэнне ўсеабдымнай філасофскай дактрыны. Асноўныя рысы постмадэрна: фрагментарнасць, неакрэсленасць, плюральнасць, рэлятывізм, іранічнасць, адмаўленне аўтарытэтаў, інтэрпрэтыўная поліварыянтнасць. Постмадэрнізм выражае глыбокае расчараванне ўсім папярэднім развіццём навукі і тэхнікі, так як яны прывялі да цяжкасцей чалавечага выжывання. Чалавек - мадэрн верыў у тое, што пры дапамозе навукі і тэхнікі магчыма змяніць ўсё і падпарадкаваць акаляючы свет пад свае, чалавечыя патрэбы. Але гістарычны час сведчыць, што і сусвет у цэлым і асобныя прадметы і з’явы ды і сам чалавек не паддаюцца адназначным апісанням і інтэрпрэтацыям; выключна ніхто і нішто не ўкладваецца ў нейкія тэарэтычныя схемы. Любая інтэрпрэтацыя робіцца сумніўнай і неадназначнай. Постмадэрнізм разумее навуку, тэхніку, творчасць,”як адкрыцці, якія даўно ўжо адкрыты”. Напрыклад, няма патрэбы ствараць новыя тэхналогіі, так як гэта цягне за сабой лішнія затраты, а неабходна даваць ім новыя інтэрпрэтацыі, г. зн. максімальна іх выкарыстоўваць; не прызнаваць аўтарытэтаў у гэтай сферы, іранічна ставіцца да новых адкрыццяў з навукі і тэхнікі.
Паводле постмадэрнізма ўсемагчымыя чалавечыя справы, дзеянні, учынкі адбываецца ў форме сімулякра (дакладная копія, арыгінал якой ніколі не існаваў). Дзякуючы сімулякрам сціраецца мяжа паміж рэальнасцю і сімуляцыяй. Пагэтаму рэальнае падмяняецца толькі знакамі рэальнага і стварае гіперрэальнасць. Сімулякр (лац. – simulare - прытварацца) выцясняе сабою арыгінал, і робіцца важней яго. Узорам сімулякра, выступае рэклама, якая мае вельмі аддаленыя адносіны да рэальнага прадмета; купляючы прадмет, мы купляем не столькі сам прадмет, колькі ягоную рэкламу. Той хто прыкідваецца хворым, прэтэндуе на тое, што ён хворы; ў рэальнасці, той хто сімулюе хваробу, не можа аб’ектыўна ўспрыняты ні як хворы, ні як здаровы. Дыснэйлэнд у Лос Анджэлесе з’яўляецца тыповай мадэллю розных парадкаў сімуляцыі: ён існуе ў жаданнях чалавека, што гэта і ёсць “рэальная” Амерыка, а вось рэальны г.Лос-Анджэлес з усімі ягонымі зямнымі праблемамі, радасцямі і цяжкасцямі з’яўляецца толькі яго сімуляцыей, скажэннем Амерыкі. У якасці сімулякраў выступаюць тэхніка, навуковыя адкрыцці, каханне, праца, смерць, палітыка, хвароба, тэлебачанне і г. д. Напрыклад, словы, аб каханні, ці смерці зўяўляюцца толькі сімулякрамі (заменнікамі) рэальнага кахання, ці смерці. Сімулякры праглынаюць сабой ўсе прадметы і з’явы, г.зн. рэальнасць ў звыклым сэнсе слова.
Дэцэнтрацыя, ў эпоху постмадэрна -- гэта адмаўленне ўсіх правіл і прынцыпаў, якія прэтэндуюць на ўсеагульнасць, нязменнасць, татальнасць. Называецца гэта “мэтанарратывамі” ці “вялікімі расказамі”. Да іх адносяцца, ў цэлым, як такія: навука, рэлігіі, свабода, тэхналогіі, рынак, эмансіпацыя, сацыялізм, капіталізм і г. д. Менавіта, яны прывялі да трагедый фашызма і камунізма. Але ўсё гэта не азначае, што ўсе нарратывы павінны быць адкінутымі. Мікранарратывы (мікрарасказы) маюць права на жыццё. Гісторыя, ісціна, прырода трактуюцца, як мікрарасказы аб гістарычных падзеях, аб прыродных з’явах як нарратыўная гісторыя. Паводле постмадэрнізма адзінае, цэлае не існуе, а існуе толькі шматлікае, раздробленае. А калі знікае адзінае, цэлае, то знікае і цэнтр яго; калі знікае цэнтр, то знікае і апазіцыя яму; цэлае заўсёды ўслізвае і хаваецца за фрагментарнасцю. У выніку дэцэнтрацыі пазнанне чалавека характарызуецца не з дапамогай паняцця “дрэва” з ягонай вертыкальнасцю (як пераход ад ніжэйшых ведаў да вышэйшых), а з дапамогай паняцця рызома (трава, мох, карнявішча, грыбніца), якая сцелецца па зямлі і дае шмат парасткаў; Рызома – патэнцыяльная бязконцасць, якая ўтрымлівае ў сябе “схаваны стрыжань”, які можа развівацца куды заўгодна і прымаць любыя канфігурацыі. У супрацьлегласць структуры “дрэва” з яе вертыкальнасцю супрацьстаячых апазіцый: навуковае--ненавуковае; ісцінае - лжывае, рызома так уладкавана, што ў ёй кожная сцяблінка (дарожка) можа перакрыжоўвацца з другой. Няма цэнтра, няма перыфірыі, няма выйсця, такая структура патэнцыяльна безмежная; прастора рызомы--гэта прастора дагадкі. У класічным філасофскім здумленні прысутнічае гвалтоўная іерархія. Усе паняцці дзеляцца на пары: суб’ект--аб’ект; захад--усход; знешняе--унутранае; мужчыны - жанчыны, прыгожае - агіднае, цэлае - частка. Адна з двух супрацьлегласцей “вядзе” другую, ці мае над ёй перавагі. Постмадэрнізм, з пазіцый плюралізма, сцвярджае, што нельга адрозніць адзін прадмет ад другога, так як паміж імі існуе шмат адносін пераходнага віда.Такім чынам, тое што лічылася раней неістотным, маргінальным, робіцца цікавым, значным, важным. Значыць, рызома – абсалютна нелінейна: “свет згубіў свой стрыжань” Постмадэрніст адчувае сябе няўтульна, як у хаосе, так і ва ўладкаваным космасе, ў якім ён усё успрымае не больш, чым нейкія забабоны. Ён жадаў-бы жыць ў тонкім памежным пласце паміж хаосам і космасам. ПРАГМАТЫЗМ
Слова “прагма” ў перакладзе з лаціны азначае - карысць,справа, дзеянне. Пагэтаму прагматызм называюць яшчэ філасофіяй дзеяння; філасофіяй матораў, ці інструменталізмам. Прагматызм часцяком атаясамліваюць з нэапазітывізмам, але фактычна існуе вялікая розніца паміж імі: нэапазітывісты прызнаюць навуковую строгасць і рацыяналізм. Прагматыкі наадварот кіруюцца выключна прынцыпам карыснасці. Прагматызм пачаў афармляцца ў філасофскі напрамак у 19ст., ў краінах Заходняй Еўропы, але найвышэйшага свайго развіцця дасягае ў 20ст. у ЗША і ў неафіцыйным плане прызнаецца ў якасці амерыканскай нацыянальнай ідэі. Пачынальнікамі яго з’яўляюцца амерыканскія філосафы Уільямс Джэмс(1847-1910), Джон Дз’юі (1859 -1952), матэматык, філосаф, хімік, астраном Чарльз Пірс (1839 -1914). Прагматызм звінаваціў ўсю папярэднюю філасофію ў яе суглядальнасці (абстрактнасці). Галоўная задача філасофіі-- даваць людзям практычныя рэкамендацыі, а не абстрактныя развагі. Галоўны герой прагматызма - дзялец, энэргічны, валявы чалавек, які прасякнуты духам індывідуалізма і эгаізма. Мэта жыцця чалавека - матэрыяльны дабрабыт, багацце і шчасце. У практычных дзеяннях, чалавек павінен кіравацца толькі інтуіцыяй, інстынктам, бо калі доўга разважаць, то можна прагадаць свой шанс. У цэнтры ўвагі прагматызма знаходзіцца чалавек, не як пазнаючая істота, а толькі, як ацэньваючая , валявая, карыслівая. Гэтым самым прагматызм замяняе гнасіялагічнага суб’екта ў ацэньваючага, зацікаўленага. Першы імкнуўся да ведаў саміх па сабе; другі імкнецца да ведаў, якія забяспечваюць практычны поспех. Ісціна, паводле прагматызма,-- гэта толькі карыснасць нейкіх думак, дзеянняў чалавека. З гэтага вынікала: ўсе веды, якія выкарыстоўваюцца ў практычнай сферы неабавязкова павінны быць ісцінымі. Напрыклад, ў бізнэсе трэба не столькі ведаць сваю справу, разбірацца ў ёй, колькі ўмець здабыць з яе карыснасць. А гэта прыводзіць да суб’ектывісцкай інтэрпрэтацыі ісціны, дзе сціраецца мяжа паміж праўдай і непраўдай.
Такім чынам, прагматызму ўласціва:
а)замена гнасіялагічнага суб’екта ацэньваючым.
б)пазнанне - спроба вырашыць якую - небудзь праблему ў канкрэтнай сітуацыі.
в)чалавек з вопыту стварае тую рэальнасць, якая яго задавальняе.
Ч. Пірс сцвярджаў, што пазнанне - гэта не пераход ад няведання да ведаў, а гэта пераход ад сумнення да веры. Напрыклад, чалавек сумняваецца ў тым ці рухаецца сонца па небу, але ўспрымаючы гэтую з’яву пастаянна, ён пачынае проста верыць, што сонца ўзыходзіць, рухаецца і садзіцца і гэта лічыцца неаспрэчнай ісцінай. Гэтым сцвярджаецца, што ісціны ствараюцца самімі людзьмі. У дадзеным прыкладзе, ісціну аб руху сонца, знаходзіць сам чалавек: яму боьш камфортна так думаць, а не разглядаць складаны астранамічны малюнак сонечнай сістэмы.Значыць, прыярытэтным з’яўляецца не той від пазнання, які больш выразна адлюстройвае “прыроду рэчаў”, а той які дазваляе атрымаць лепшы практычны вынік. Пагэтаму навука ў пошуках ісціны не мае якіх-- небудзь прывілей перад рэлігіяй, казкамі, міфамі.
У прагматызме прызнаюцца чатыры метады адшукання ісціны:
а)метад упартасці ці рэлігійнага фанатызму. б)метад аўтарытэтаў. в)апрыёрны метад.
г)навуковы метад.
Усе гэтыя метады існуюць не для пошуку рацыянальных ведаў, а толькі для абгрунтавання веры. Ч. Пірс параноўваў навуковы метад, якім карыстаецца навука, з метадам рэлігійнага фанатызму. Навука пры дапамозе эксперыментаў, тэорый, доказнасці прапануе паверыць, напрыклад, у тое, што прырода мае пачатак свайго існавання, ці, наадварот, што прырода існуе вечна. І гэтыя два палажэнні немагчыма даказаць, а ў іх можна толькі паверыць. Пагэтаму фундаментальны пастулат навукі, таксама як і рэлігіі заснаваны толькі на веры, якая ў любы момант можа пахіснуцца. Прагматызм не прызнае існаванне бога, але прызнае карыснасць для чалавека самой ідэі бога: людзі, не прызнаюць і не разумеюць бога, а яны толькі карыстаюцца ім. Важна, каб у патрэбны момант, бог мог апынуцца з чалавекам і прыдаць яму сілы. Пагэтаму прагматызм прызнае, што ў чалавека існуе толькі рэлігійнае пачуццё, а калі так, то кожны чалавек у той ці іншай сітуацыі шукае бога.
РЭЛІГІЯЗНАЎСТВА, ЭТЫКА, ЭСТЭТЫКА ЯК ПРЫКЛАДНЫЯ
ФІЛАСОФСКІЯ НАВУКІ.
Рэлігіязнаўства – гэта сукупнасць навуковых дысцыплін: гісторыі рэлігіі, сацыялогіі рэлігіі, псіхалогіі рэлігіі. Рэлігія (ст.гр religare – сувязь, адносіны; лац. religio набожнасць, культ багоў) гэта - сувязь чалавека з богам. Рэлігія заснавана на веры. Любая вера гэта - ўпэўненасць у існаванні таго, што пакуль нябачна і схавана ад пачуццёвага ўспрыняцця. Значыць , рэлігійная вера прызнае бога ў якасці нябачнай і ўсемагутнай сілы. Рэлігія, як паняцце, цяжка паддаецца дэфініцыі. Пагэтаму адказаць на пытанне, што такое рэлігія можна толькі пасля таго як будзе вывучаны цалкам гэты феномен. У іншым выпадку рэлігія разглядаецца толькі як звычайная чалавечая “справа” і як вынік феномену рэлігіі можна зрабіць толькі папярэдняе тлумачэнне.
Г. В. Ф. Гегель у сваёй працы “Лекцыі па філасофіі рэлігіі” разглядаў усю гісторыю чалавецтва, як гісторыю рэлігій. У адпаведнасці са сваім прынцыпам трыадычнасці (тэза, антытэза, сінтэз) ён дзеліць усе рэлігіі на тры вялікія групы:
1) тэза – гэта прыродныя рэлігіі, якія ўзнікаюць з пачуццёвага вопыту. Сюды адносяцца рэлігіі Кітая, Індыі, ўключаючы буддызм, а таксама рэлігіі старажытных Персіі, Сірыі, Ягіпту.
2) антытэза – тут знаходзяцца духоўна – індывідуальныя рэлігіі: іўдаізм (рэлігія ўзнёслага); старажытна - грэчаская (рэлігія прыгажосці); антычна – рымская (рэлігія мэтазгоднасці).
3) сінтэз -- ўтварэнне хрысціянства, як рэлігіі абсалютнай духоўнасці.
Элементы рэлігійнай веры.
1)міфалагічны элемент; прызнанне “нешта”(Бога), як чагосці звышнатуральнага, што пануе над чалавекам, не залежыць ад яго і не падпарадкавана прычынам фізічнага света.
2) эмацыянальны элемент; рэлігійная вера нават пры адной думцы аб богу заўсёды эмацыянальна афарбавана пачуццём радасці, адказнасці, страху, чаканнем лепшага і вечнага.
3)культавы элемент – чалавек не проста верыць, а ўпэўнены, што звышнатуральнае (Бог) можа паўплываць на яго жыццё, долю і г. д. Пагэтаму паступова ўзнікае культ, як сістэма ілюзорна - практычных адносін паміж чалавекам і звышчалавекам.
Падыходы да аналіза рэлігіі.
1) тэалагічны – тут рэлігія разглядаецца “знутры” г. зн. з пазіцый таго ці іншага веравучэння. Пры гэтым ісцінасць “сваёй веры” не ставіцца пад сумненне. У такім падыходзе адбываецца апалагетыка “сваёй” рэлігіі і крытыка іньшых.
2) філасофскі – рэлігія тут аналізуецца зыходзячы з тых, ці іньшых філасофскіх сістэм. Адсутнічаюць апісанні вераванняў і абрадаў, а ёсць толькі філасофскія інтэрпрэтацыі рэлігіі.
3) навуковы – перадумовай яго ўзнікнення з’явілася знаёмства еўрапейцаў з культурамі і рэлігіямі іншых народаў. Гэта выклікала неабходнасць параўнальнага аналізу розных вераванняў, высвятлення іх ролі і месца ў культуры і жыцці грамадства.
ЭТЫКА. Упершыню тэрмін Ethos быў выкарыстаны Арыстоцелем для разгляду чалавечых паводзін. Этымалагічна тэрмін “этыка” абазначае сумеснае пражыванне, ці месцазнаходжанне людзей. У дальнейшым этыка пачынае абазначаць паводзіны людзей, характар, звычкі, лад жыцця чалавека. Гісторыя слова этыка паўтарылася і на рымскай глебе. Цыцэрон пераклаў этыку (лац.: moralis – звычкі, паводзіны), як мараль. У пазнейшы час тэрміны этыка і мараль замацаваліся ў новаеўрапейскіх мовах, але яны напоўніліся розным зместам:
Этыка – філасофскае асэнсаванне асноўных каштоўнасцей і норм, накшталт, дабро, ліха, справядлівасць і г. д., крытэрыяў іх правільнасці, ці неправільнасці.
Мараль -- нормы паводзін чалавека ў практычных жыццёвых сітуацыях. У жывой мове тэрміны этыка і мараль выкарыстоўваюцца, як сінонімы. Этыка дзеліцца на: мэтаэтыку, прыкладную, нарматыўную. Мэтаэтыка – вывучэнне прыроды этычных тэорый; прыкладная этыка – гэта прыкладванне этычных тэорый і норм да практычных праблем (самагубства, аборты, эўтаназія, і г. д.) - гэта і ёсць маральная сістэма. Спецыфіка этыкі -- яна ніколі не бывае аб’ектыўнай. Напрыклад, закон інэрцыі ў фармулёўцы І. Ньютана і ў тым выглядзе, як ён выяўляе сябе ў фізічных целах, з’яўляецца адным і тым самым. Розніца паміж імі ў тым, што ў першым выпадку ён існуе ў галаве чалавека, а ў другім выпадку праяўляецца рэальна, ў прыродзе. Мараль, і ў гэтым яе адметнасць, ніколі не бывае аб’ектыўнай. Пагэтаму прыродныя з’явы, навука ў ва ўсіх выпадках з’яўляюцца аднымі і тымі самымі. І надварот этыка розная ў розных культурах і ў гэтым плане – яна суб’ектыўная. Напрыклад, прырода, навука,ці тэхніка не можа быць іўдэйскай, хрысціянскай, ці мусальманскай. А этыка заўсёды існуе, як іўдэйская і г. д. Пагэтаму, чалавек, як духоўная істота далёка не заўсёды кіруецца прыроднымі, ці навуковымі правіламі, а надварот, маральнымі прынцыпамі.