Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Філ завочн.эканам.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
479.23 Кб
Скачать

Індыйская філасофія

Усходняя філасофія меней катэгарычная і акрэсленая, чым заходняя. І гэта невыпадкова, так як у культуры Індыі выкарыстоўваецца логіка, у якой няма "закона выключэння трэцяга". Значыць, могуць ужывацца выказванні кшталту "чалавек і добры і благі адначасова". Індыйская філасофія звяртае ўвагу на індывідума, ў той час, як кітайская на грамадства ў цэлым. Напрыклад, калі канфуцыянства разглядае асобнага чалавека толькі выключна ўнутры соцыума, то ў Індыі імкнуліся навучыць чалавека ізалявацца ад соцыума. Пачатак індыйскай філасофіі ідзе ад святых кніг, якія называюцца "Веды" (ІІ тыс. да н.э.). Веды -- звычкі, вераванні індаарыяў, якія афармляюцца ў асобных гімнах. Тлумачэнне таемнага, унутраннага сэнса Ведаў называецца Упанішады (санскрыт -- сядзенне вакол настаўніка). У індыйскай філасофіі вялікая ўвага надаецца душы, ў аснове якой прысутнічае дыханне, як сувязь паміж прыродным і духоўным. Чалавек атрымлівае любую інфармацыю не падчас працы, вучобы ці сну, а толькі падчас безмяцежнасці, г.зн. калі чалавека нішто і ніхто не хвалюе, ён нічога не жадае, ён проста суглядае ўсё і адначасова нічога. У такія моманты чалавек здольны спасцігнуць ісціну праз злучэнне з брахманам (космасам). Задачай філасофіі з'яўляецца дасягненне чалавекам заспакоеннасці як пры жыцці так і пасля смерці. Каб дасягнуць гэтага, неабходна пазбавіцца ліха, а яно пакідае чалавека тады, калі ён самазаглыбляецца і суглядае самога сябе. У гэтым выпадку чалавек здольны зразумець Брахму. Ідэі Ведаў нашлі сваё дальнейшае праяўленне ў буддызме, які зыходзіць з роўнасці ўсіх людзей у пакутах, а таксама ў роўнасці пазбавіцца ад іх. Філасофскія школы Індыі:

1)Іёга(санскр. - парадак, развагі, сугляданне) -- гэта духоўны стан, калі душа злучаецца з Брахманам, з абсалютнай духоўнасцю. Іёга прадугледжвае тры шляхі вызвалення чалавека: а) працэс пазнання; б)эмацыянальнае далучэнне да Брахмана; в) актыўныя дзеянні .У практычным плане вызваленне адбываецца праз трэніроўку цела і душы. Тэхніка іёгі праяўляецца праз самаабмежаванне (аскетызм), сугляданне, развагі (медытацыя).

2)Чарвака -- матэрыялістычнае вучэнне ў індыйскай філасофіі. Сачыненні яе не зберагліся, ўзгадкі аб ёй ёсць толькі ў "Ведах". Чарвака адмаўляе ведыйскае палажэнне аб існаванні Брахмана і брахманісцкі закон кармы як асновы маральнасці. Яна прызнае існаванне толькі зямнога свету, ў якім з спантаннага злучэння чатырох першаэлементаў (зямля, вада, агонь і паветра) утвараецца ўсё, што ёсць. Чарвака бачыць у паняццях дабра і ліха толькі ілюзію, якую творыць чалавечая фантазія, а ў рэальнасці існуюць толькі пакуты і асалода. У якасці мэты чалавечага быцця з'яўляецца атрыманне чалавекам асалоды. Чарвака крытыкавала рэлігію і, у прыватнасці, буддызм. Вучэнне школы Чарвака, ў асноўным, нагадвае геданістычную( гедоніс-з ст.гр. - асалода) традыцыю атамістаў, якая асабліва прысутнічала ўст.грэч. філасофіі Эпікура

Кітайская філасофія.

Уласнафіласофская традыцыя Кітая ўзыходзіць да ІІ ст да н.э., калі з'яўляецца вучэнне Кун-Фуцзы, вядомага ў Еўропе як Канфуцый. Цэнтральным паняццем у філасофіі Канфуцыя выступае "жэнь" ці гуманнасць, чалавекалюбства. "Жэнь" -- гэта паказчык чалавечага ў чалавеку. "Жэнь" -- гэта не прыроджаныя веды, а "жэнь" узнікае на аснове рытуалаў, цэрэмоній і справядлівасці. Задача філасофіі: выхаванне не толькі дасканалай асобы, але і фармаванне дзяржавы так як чалавек існуе толькі ў яе межах.

Разуменне быцця ў кітайскай філасофіі.

а).Сусвет адзіны і ўяўляе бясконцы працэс станаўлення небыцця - г.зн. ўсяго таго, што не аформілася Узаемаадносіны быцця і небыцця -- аснова Сусвету.. Паміж быццём і небыццём няма прынцыповай розніцы, яны адно без другога не існуюць. З гэтага вынікае адноснасць дабра і ліха, руху і пакоя, жыцця і смерці, верха і ніза.

б).важнымі з'яўляюцца вобразнасць, метафарычнасць, інтуітыўнасць, так як цэлае, ці адзінства быцця і небыцця, немагчыма зафіксаваць ні назіраннямі ні з дапамогаю навукі. Сутнасць прадмета можна выразіць толькі сімвалічна, накшталт, складанне ці адыманне лікаў ёсць не больш , чым які-небудзь сімвал; сям'я--сімвал павагі адзін да другога.

Разуменне гісторыі ў кітайскай філасофіі.

а).Гістарычны працэс разглядаўся як паўтарэнне імператарскіх дынастычных цыклаў, кожны з якіх існаваў, пакуль дадзеная дынастыя падпарадкоўвалася “волі Неба” і заканчваўся яе смерцю, калі яна парушала “волю Неба”.

б).Разумны парадак у прыродзе падтрымліваецца пры дапамозе вяртання прадметаў да ранейшага стану без іх развіцця і зменлівасці. А так як грамадства ў цэлым, разглядалася як структурная частка прыроды, то прызнаваўся колазварот развіцця дзяржавы і грамадства. в).Атаясамліванне міфа з гістарычным фактам прыводзіла да надуманага ўстаражытнення дзяржаўнасці Кітаі і як вынік прызнанне перавагаў сваёй культуры перад іншымі.

Для ўсіх школ кітайскай філасофіі з'ўляецца характэрным стваральнасць на практычны вынік, пагэтаму ў ёй няма такіх складаных абстрактных канструкцый, як у грэка-рымскай традыцыі. Для яе ўласцівым з'яўляецца форма філасофскіх твораў. Часцей за ўсё гэта прытча, кароткі расказ, дзе філосаф перадае свае думкі і павучанні. У прытчах прапагандуюцца паважныя адносіны да традыцый, да гісторыі і, як вынік, адмаўляецца прагрэс, што і з'яўлялася адной з прычын адсталасці Кітая ў матэрыяльнай сферы ва ўсе часы. Прытчавая форма забяспечвае выразнасць і папулярнасць выкладання, але яна не стварае складаныя абстрактныя тэорыі, (па ўзору грэка – рымскіх) якія і ляжаць у аснове ўзнікнення ўсіх навук.

Дзэн-буддызм (дзэн - сугляданне, медытацыя) афармляецца ў 7-12 ст.ст. у Японіі і Кітаі і стаў самым папулярным на Захадзе ўсходнім вучэннем дзякуючы папулярызатарскай дзейнасці Судзукі (1870-1966). Дзэн-буддызм -- гэта "філасофія жыцця", якая ўплывала на здумленне, вобраз жыцця і дзейнасць сярэднявяковых кітайцаў і японцаў.Ён сцвярджае, што ў дасягненні дасканаласці галоўную ролю выконваюць азарэнне, інтуіцыя -- гэта і ёсць "сатара". Толькі мудрацы могуць адкрываць вышэйшую ісціну, але пераказваць яе іншым людзям немагчыма, бо, паводле дзэн-буддызма, пытанне -- гэта і ёсць памылка, г.зн., што ў любым пытанні ўжо ўтрымліваецца магчымасць памылковага, недакладнага ці наўмысна непраўдзівага адказу. .