
- •Філасофія атамістаў.
- •Характарыстыка атамаў.
- •Якасць атамаў; тлумачэнне выпадковасці і заканамернасці.
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія Аўгустына(354--430)
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Апрыярызм у пытаннях пазнання.
- •Працэс пазнання ў філасофіі і. Канта.
- •Сутнасць антыномій.
- •Філасофія людвіга феербаха(1804--1872).
- •Рэлігія і атэізм у філасофіі л. Феербаха.
- •Філасофія марксізма.
- •Матэрыя і рух.
- •Разуменне карпускулярна--хвалевага дуалізма ў святле канцэпцыі самаруху.
- •Свядомасць і яе сутнасць.
- •Формы метафізікі:
- •Сінэргетыка.
- •Энэргетызм і пытанні цеплавой смерці сусвету.
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі. Каэвалюцыя прыроды і грамадства.
- •Цывілізацыя.
- •Законы і іх сутнасць.
- •1). У гнасіялагічным ( пазнавальным) плане законы дзеляцца на:
- •2). У прагнастычным плане законы дзеляцца на:
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
- •Філасофская думка беларусі
- •Руская філасофія 19-20 ст.Ст.
- •Культура як з'ява.
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Біясфера і наасфера.
- •Элементамі наасферы з’яўляюцца:
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
- •Постмадэрнізм.
- •Этычныя вучэнні:
Культура як з'ява.
Пад культурай грэкі разумелі " апрацоўку зямлі”, г.зн. працэс пасеву, догляду і ўборкі ўраджаю, а ў пераносных сэнсах “догляд і выхаванне чалавека”. Тэрмін культура выкарыстоўвацца ў Еўропе з XVIIIст. Пад культурай разумеецца: надбіялагічная праграма чалавечай дзейнасці, паводзін і адносін. Культура ўключае ў сябе: а) зберажэнне жыццёвых і маральных норм, спосабаў працы. б) стварэнне новых духоўных правіл.
У самым шырокім падыходзе, культура бывае матэрыяльнай і духоўнай.
Матэрыяльная-- прадметы вытворчасці і тэхнікі, прылады і збудаванні, аддзенне, харчаванне, а таксама чалавечае цела, працэс узнаўлення чалавечага рода, сямейна-шлюбныя адносіны.
Духоўная-- чалавечыя ўяўленні, якія папярэднічаюць матэрыяльнай вытворчасці; пазнавальная дзейнасць чалавека. Сюды таксама адносяцца традыцыі, ідэалы, кантакты паміж людзьмі.
Прызнаюцца два тыпы эвалюцыі культуры:
1).саматычная эвалюцыя -- перадача генетычнай памяці ад бацькоў да дзяцей, што і вызначае структуру арганізма і ягоных паводзін. Яна складае аснову матэрыяльнай культуры.
2).экзасаматычная эвалюцыя -- перадача інфармацыі ад аднаго індывіда да другого праз падражанне і навучанне. Яна складае аснову духоўнай культуры.
У супрацьлегласць марксізму, з яго адзінай “пратоптанай сцежкай” сусветнай культуры, Шпэнглер сцвярджаў, што культуры носяць непаўторны характар і ўсіх іх аб’ядноўвае толькі адна аснова г. зв. “воля да жыцця” і пагэтаму ні адзін народ не здольны запазычыць не толькі “ўсю культуру” іншага народа, але нават не можа засвоіць яе найменшую частку. Культуры здольны выжываць толькі праз сваю мову, так яны ўзнікаюць і існуюць толькі на ёй. Менавіта пагэтаму пры вывучэнні культуры і выкарыстоўваюцца метады семіётыкі і лінгвістыкі. Народы здольны пераймаць толькі цывілізацыйныя напрацоўкі іншых і не болей таго.
Паводле О. Шпэнглера кожная культура ўяўляе пэўную суцэльнасць у ва ўсіх сферах жыцця: эканамічнай, палітычнай, прававой, мастацкай, рэлігійнай, філасофскай і г. д. Кожная з іх праходзіць стадыі роста (прыкладна тысяча гадоў): дзяцінства, спеласці, старэнне. Паміраючы культура перароджваецца ў цывілізацыю г. зн. робіцца безплоднай, закасцянелай, развіваецца толькі ў “шыркі”, а не ў “глыбіню”.
Масавая культура ўзнікае ў 18-19 ст.ст у краінах Заходняй Еўропы, як вынік павышэння дабрабыту масавага чалавека, якому пачалі прапаноўвацца банальныя і лёгкія для ўспрыняцця паводзіны. На прыканцы 19ст. быў вынайдзены кінематограф, які не патрабуе значнай граматнасці для свайго ўспрыняцця. Сродкам інфармацыйнага рэалізму зрабілася фатаграфія, тыражаванне музычных і песенных забаваў. Маскультура шчыльна звязана з жаданнямі і імкненнямі масавага чалавека да тых рэчаў, паслуг, стандартаў, якія нібыта вызначаюць прыналежнасць чалавека да г. зв. вышэйшых пластоў грамадства. Накшталт: публічна выяўляць свае пачуцці, агалошваць тосты, заводзіць "патрэбныя" знаёмствы, паўтараць у скажонай форме "прэстыжную" манернасць, слоўнікавы запас, інтэр'ер, дызайн, элементы аддзення і г. д. У эстэтычным плане масавы чалавек задавальняецца мастацкімі падробкамі(музыка"пад фанеру", конкурсы прыгажосці, тэлесерыалы і г. д.). Масавы чалавек жадае даступнасці, лёгкасці, адназначнасці, імкнецца пазбавіцца ад працы душы, ад самааналіза і як вынік гэтага -- ухіліцца ад адказнасці за свае дзеянні і ўчынкі. У працы "Аднамерны чалавек" нямецка-амерыканскага філосафа 20ст. Гэрбэрта Маркузэ праводзіцца думка, што цывілізацыя робіць культуру рэпрэсіўнай і народжвае ў чалавека аднамерную цягу да спажывання. Негледзячы на тое , што маскультура разбурае непаўторнасць ў чалавека, тым не меньш, чым у больш масавай культуры ён знаходзіцца, тым больш настойліва ён шукае шляхоў да сваёй індывідуалізацыі.
Субкультура- узнікае вакол пэўнай прафесійнай дзейнасці людзей, духоўнага адзінства, альбо сумеснага выкарыстання імі матэрыяльных артэфактаў ці тэрыторый.
а). нацыянальная субкультура -- спецыфіка пэўнага народа, ягонай мовы, гаспадарчага ўклада, аддзення, танцаў, спеваў, харчавання.
б). канфесійная субкультура ўзнікае на аснове агульнасці рэлігійнай веры.
в). прафесійная субкультура звязана з працай і прыналежнасцю чалавека да пэўнай прафесіі.
Контркультура-- у адрозненні ад субкультуры ахоплівае ўвесь спектр культурнай групы. Яна, як і субкультура не можа існаваць без дамінуючай культуры, якую контркультура аспрэчвае і нават адмаўляе. Контркультура імкнецца аспрэчваць, каштоўнасці цывілізацыі: вытворчасць, тэхналогіі, урбаністыку, тэхніку, хуткасць, дэмаграфію. Яна ахоплівае сэнс і мэту жыцця чалавека, робячы націскі на духоўныя патрэбы, якія рэпрасаваны цывілізацыяй