
- •Філасофія атамістаў.
- •Характарыстыка атамаў.
- •Якасць атамаў; тлумачэнне выпадковасці і заканамернасці.
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія Аўгустына(354--430)
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Апрыярызм у пытаннях пазнання.
- •Працэс пазнання ў філасофіі і. Канта.
- •Сутнасць антыномій.
- •Філасофія людвіга феербаха(1804--1872).
- •Рэлігія і атэізм у філасофіі л. Феербаха.
- •Філасофія марксізма.
- •Матэрыя і рух.
- •Разуменне карпускулярна--хвалевага дуалізма ў святле канцэпцыі самаруху.
- •Свядомасць і яе сутнасць.
- •Формы метафізікі:
- •Сінэргетыка.
- •Энэргетызм і пытанні цеплавой смерці сусвету.
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі. Каэвалюцыя прыроды і грамадства.
- •Цывілізацыя.
- •Законы і іх сутнасць.
- •1). У гнасіялагічным ( пазнавальным) плане законы дзеляцца на:
- •2). У прагнастычным плане законы дзеляцца на:
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
- •Філасофская думка беларусі
- •Руская філасофія 19-20 ст.Ст.
- •Культура як з'ява.
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Біясфера і наасфера.
- •Элементамі наасферы з’яўляюцца:
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
- •Постмадэрнізм.
- •Этычныя вучэнні:
Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
Навуковыя веды -- інтэрнацыянальныя, так як яны аднолькавы для ўсіх краін і народаў, а мудрасць, наадварот, глыбока нацыянальная. Яна уключана ў лексіку, фанетыку, прысутнічае ў афарызмах, прымаўках, казках і ўтрымлівае ў сабе маральны змест. Пагэтаму да адных і тых самых сітуацый людзі розных народаў ставяцца па--іншаму. Мудрасць--гэта "гутарка" аб жыцці, аб ягоным сэнсу, а жыццё ва ўсіх народаў рознае. Родная мова на якой вядзецца гутарка аб жыцці--гэта ўнутраная мудрасць народа. У прагнозах, мудрасць заўсёды перасцерагае ад якіх-небудзь непрадказальных дзеянняў і робіць гэта зыходзячы з гістарычнага вопыту. Навука не можа перасцярагаць сябе ад якіх-небудзь нечаканасцей; пакуль новыя веды не атрыманы, то і перасцярагаць няма ад чаго. Калі новыя веды і атрыманы, то гэта не азначае што магчыма прадказаць ўсе іх наступствы. Навуковыя прагнозы могуць спраўджвацца толькі ў тым выпадку калі збліжаюцца паміж сабою тэарэтычныя веды, каштоўнасці мастацтва, літаратуры, мовы, пазанавуковыя веды з міфаў, легендаў, казак.
Амерыканскі філосаф Томас Кун ў кнізе "Структура навуковых рэвалюцый"(1963г.) адзначаў што навуковыя рэвалюцыі, пераглядаюць ўвесь змест навукі. Калі назапашваюцца такія веды, якія немагчыма пратлумачыць існуючымі навуковымі парадыгмамі (ўзорамі) тады ўзнікаюць новыя гіпотэзы, як аснова новай парадыгмы. Рэалізацыя гіпотэзаў залежыць ад двух фактараў:
унутраныя фактары-гэта эксперыментальная праверка новай гіпотэзы, яе ўнутраная, лагічная несупярэчнасць, яе здольнасць пратлумачыць і старыя і новыя факты; знешнія фактары- гэта фінансы, палітычная, эканамічная, вайсковая зацікаўленасць ў рэалізацыі навуковых адкрыццяў. Знешнія фактары праяўляюцца праз суб'ектыўнасць. Напрыклад, аўтар не лепшай гіпотэзы, але які мае "доступ" да начальства, да ўладаў у пытаннях публікацый, правядзення эксперыментаў, фінансавання і г. д. можа навязваць грамадству свае суб’ектыўныя навуковыя погляды. Пагэтаму ў грамадствах, замест дыктатуры царквы ці дыктатуры пралетарыята, можа паспяхова быць дыктатура навукі, як у станоўчым так і ў адмоўным плане.
Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
Выражэнне "філасофія тэхнікі" ўпершыню выкарыстаў нямецкі філосаф Эрнэст Каппа(1808--1896) ў сваёй працы "Асновы філасофіі тэхнікі",сцвярджаў што тэхніка развівалася не столькі дзякуючы чалавечай працы, колькі ад уздзеяння міфа, гульні, фантазіі, розных форм рытуала, песні, танца, забаваў чалавека. "Тэхніка” (ў пер.з ст.гр.:) - мастацтва, умельства, майстэрства, утрымлівае два сэнсы:
1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
Тэхніка ў адрозненні ад прыроды заўсёды ствараецца чалавекам. Згодна Э. Каппа чалавек ствараючы тэхніку тым самым стварае штучную прыроду, якая ёсць працягам і ўзмацненнем ягонага арганізма. Форма арудзій з'яўляецца працягам формы тых органаў чалавека, ўзмацняльнікам і заменнікам якіх яны з'яўляюцца. Напрыклад, сагнуты палец-- правобраз крука. Усё створанае чалавекам называецца "артэфактамі"(з лац.: штучна створанае). Значыць тэхніка--гэта сістэма артэфактаў. Зыходзячы з гэтага тэхніка -- гэта чалавек, але не ў непасрэдным, а ў сімвалічным быцці. Прынцыповая розніца паміж рамесніцкай і сучаснай тэхнікай ў тым, што традыцыйная тэхніка з’яўляецца свайго рода відам мастацтва, была часткай прыроды, космаса, а сучасная робіць “выклік” прыродзе, чалавецтву і космасу ў цэлым. У гісторыі філасофіі традыцыйна вяліся спрэчкі адносна тэхніка--сімвалічнага быцця чалавека. Нямецкі філосаф Марцін Хайдэггер(1889-1976) звяртаў увагу на тое, што чалавек у эпоху тэхнагеннай цывілізацыі скажае сваю прыроду. Напрыклад, чалавек пры дапамозе створаных ім тэхнічных сродкаў здольны пераадольваць вялікія адлегласці, ў той самы час як ягоныя прыродныя магчымасці (мускульныя высілкі, працягласць жыцця, стомленасць і г. д.) засталіся прыкладна такімі ж абмежаванымі, як і да тэхнічных вынаходніцтваў Значыць, тут ўжо закладваецца аснова для ўзнікнення чалавечых памылак і пралікаў. Пагэтаму развіццё тэхнікі прыводзіць да невырашальных крызісаў у дачыненні да чалавека, да грамадства і да прыроды.
У адносінах да тэхнікі існуюць наступныя падыходы:
1).натуралістычны: чалавеку ў адрозненні ад іншых жывых істотаў не хапае спецыялізаваных органаў, якія забяспечваюць ягонае існаванне і ён кампенсуе гэта стварэннем артэфактаў.
2).волевы: чалавек прз тэхніку рэалізуе сваю волю да ўлады над прыродай і іншымі людзьмі. Тэхніка - не проста сродак, ці інструмент а самастойная сіла, від улады. Тэхніка не бывае нейтральнай ў гаспадарчых, вайсковых ці палітычных сферах. Прыкладам, той хто валодае тэхнічнымі СМІ, як правіла, перамагае ў выбарах і валодае ўладай. Тэхнічны прагрэс спыніць нельга і масштабы ўздзеяння яго на прыроду будуць толькі павялічвацца. Пагэтаму не трэба ўпадаць ў адчай: дзякуючы тэхніцы трэба імкнуцца ствараць для сябе штучнае асяроддзе (касмічныя калоніі, падземныя гарады, штучнае паветра, ежу і г. д.)
3).негатывісцкі: Тэхніка ператварае чалавека ў прыдатак да машыны, тэхнізуе душу чалавека, чым і выклікае дэфармацыю чалавечых ідэалаў. Згодна французскага філосафа Жан –Жак Русо (18ст.) развіццё тэхнікі чалавецтву шчасця не прынясе, так як яна павінна быць толькі сродкам прагрэса, а яна ўжо тады рабілася самамэтай. Зараз ільвіная доля новай тэхнікі ствараецца не для абслугоўвання чалавека, а тэхнікі. Тэхнічны прагрэс змяняе скіраванасць чалавечай працы: раней чалавек працаваў на сябе, зараз тэхніка змушае ўсё болей працаваць на яе.
4).прыродна--навуковы падыход: тэхніка разглядаецца як прыкладная навука ў ва ўсёй яе дакладнасці. Асноўнымі рысамі тэхнікі выступае мэтазгоднасць яе для чалавека, а яе развіццё павінна адбывацца на аснове гуманізацыі грамадства.