Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Філ завочн.эканам.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
479.23 Кб
Скачать

Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі. Каэвалюцыя прыроды і грамадства.

Паняцце каэвалюцыі было ўпершыню выкарыстана біёлагамі ў 60-х гадах 20ст. для апісання ўзаемапрыстасаванняў відаў расліннага і жывёльнага свету. Напрыклад, матылька і кветкі. Затым паняцце каэвалюцыі было пашырана і на суіснаванне, і на суразвіццё ўсёй прыроды і цывілізацыі. У каэвалюцыі адзіны эвалюцыйны працэс злучаны з эвалюцыйным працэсам глабальных масштабаў, накшталт: нельга сарваць кветку не патрывожыўшы пры гэтым зорку.

Канцэпцыя каэвалюцыі трымаецца на прынцыпах, згодна якіх чалавецтва зменьваючы біясферу, павінна і само зменьвацца, з улікам патрэбаў прыроды. Этасфера--гэта вобласць быцця, якая заснавана на прынцыпах маральных адносін да прыроды. Іх носьбіт - разумны чалавек, які дзейнічае не толькі ў сваіх інтарэсах, але і ў інтарэсах жыцця на Зямлі.

Ва ўзаемадзеяннях прыроды і грамадства вылучаюцца чатыры асноўныя этапы:

1).архаічны, ў якім чалавек і прыроды знаходзіліся ў гармоніі. Заняткам чалавека было збіральніцтва, рыбалоўства, паляванне і ўсё гэта не ўплывала разбуральна на прыроду.

2).аграрны, дзе не адбываецца істотных парушэнняў ў каэвалюцыйнай раўнавазе паміж прыродай і грамадствам. Тут чалавек быў заняты земляробствам і жывёлагадоўлей.

3).прамысловы, які пачынаецца з 18 ст. Адбываецца разрыў каэвалюцыйнага балансу г. зн. супрацьстаянне паміж грамадствам і прыродай. Разбалансоўваецца экасістэма.

4).тэхнагенны, у якім існуе высокі ўзровень развіцця навукі і тэхнікі, і якія спрыяюць, акрамя ўсяго, разбурэнню прыроды, абвастрэнню экалагічных праблем.

У каэвалюцыі выдзяляюць макра- і мікрапрацэсы. У мікраструктурах, дзякуючы сімбіёзу, элементы мікраўзроўня пераходзяць праз біягеценоз на макраўзровень.

Ідэя каэвалюцыі ў глабальных масштабах уключае ў сябе:

а) працэсы, якія абвываюцца ў канкрэтнай сістэме.

б) каэвалюцыя з асяроддзем (энэргетычны і інфармацыйны абмен).

в) эвалюцыя ўласна эвалюцыйных працэсаў.

У макра і мікракосме існуюць фазы каэвалюцыі: хімічная, біялагічная, сацыябіялагічная, экалагічная і сацыякультурная. Найбольш каэвалюцыя выяўляецца ў біясферы. Ні адзін біялагічны від не ў стане эвалюцыяніраваць ізалявана, а толькі ў сукупнасці арганізмаў усёй біясферы. Вышэйшым этапам развіцця біясферы з'яўляецца наасфера: -- гэта абалонка, якую стварае чалавек сваёй жыццёдзейнасцю. У наасферы адбываецца ўзаемадзеянне арганічнай і культурнай эвалюцыі. Каэвалюцыйныя ўяўленні дазволілі змяніць падыход да разгляду эвалюцыі чалавека, грамадства і прыроды. Калі эвалюцыянісцкія падыходы "вырывалі" чалавека з прыроднага кантэксту і разглядалі яго ў адрыве ад прыроды, то каэвалюцыя даследуе чалавека, як яго "вяртання" ў прыроду. У цэлым, канцэпцыя каэвалюцыі адстойвае думку,што чалавецтва зменьваючы біясферу, павінна і само зменьвацца з улікам патрэбаў прыроды.

Цывілізацыя.

Паняцце цывілізацыі (лац.- civilis - грамадзянскі, дзяржаўны) ахоплівае шмат якія падыходы, але сярод іх ёсць тры асноўныя:

1)цывілізацыя і культура атаясамліваюцца паміж сабою. У гэтым дыскурсе лічыцца што цывілізацыя ўзнікае толькі сярод тых народаў якія стварылі феномен горада з адпаведнымі яму тэхналогіямі. Насельнік горада – гэта новы вандроўнік, чалавек без трпадыцый, чалавек фактаў, без рэлігіі, бесплодны, галоўнай якасцю якога робяцца грошы і маёмасць. Цывілізацыі ўласцівы спецыфічныя рэлігіі, штучнага, аблегчанага плана. У індыі – буддызм, у ст. Грэцыі - стаіцызм, у Еўропе – сацыялізм, як рэлігійная догма. Выключная большасць народаў якія не здолелі рэалізаваць феномена горада з еўрапейскімі тэхналогіямі (вытворчымі, прававымі, палітычнымі, адукацыйнымі, фінансавымі, выбарчымі і г. д.) апынуліся ў статусе г. зв. нецывілізаваных. Адным з наступстваў такога падыхода -- неакрэсленасць статуса пазагарадскіх супольнасцей, якія атрымлівалі назву "традыцыйнага" грамадства і ўспрымаліся толькі як этнаграфічны бок цывілізацыі. А так як цывілізацыя і культура ў дадзеным варыянце атаясамліваюцца паміж сабою, то і культура гэтых народаў следам за іх цывілізацыяй ставіцца пад сумненне. У цэлым ўсё гэта прыводзіць да безсістэмнага разумення як культуры так і цывілізацыі ў дадзеным тыпу дыскурса.

2).цывілізацыя і культура маюць гарманічнае адзінства. Цывілізацыя -- сістэмнае бачанне грамадства з адпаведным развіццём тэхнікі, са спецыфікай ягонай культуры, нацыянальнай мовы, маральных каштоўнасцей, сацыяльных адносін. Такое разуменне цывілізацыі дазваляе прызнаваць яе шматварыянтнасць: аграрная і індустрыяльная; славянская і заходнееўрапейская і г. д. У такім падыходзе цывілізацыя і культура не супрацьпастаўляюцца паміж сабою.

3).цывілізацыя і культура супрацьлеглыя паміж сабой.

а).узорам панавання культуры над цывілізацыей была антычная Грэцыя, якая існавала, як мноства разрозненных полісаў, і ў якой квітнела філасофія, мастацтва, літаратура. Чалавек культуры заўсёды скіраваны ў “сярэдзіну” самога сябе, ён не імкнецца валадарыць над прыродай, а сужываць з ёй. Культура -- духоўнасць чалавека (мова, мастацтва, жыццёвы ўклад, сям'я, традыцыі, мараль, ўспрыняццё і чалавека і прыроды, як пэўнай таямніцы).

б). узорам панавання цывілізацыі над культурай з’яўляецца жорстка цэнтралізаваная Рымская імперыя, дзе філасофская праблематыка асэнсоўваецца, як тэхнічная, як прававая (рымскае права). Цывілізацыя -- гэта тэхніка-тэхналагічныя інавацыі кшталту: вынаходніцтва кола, паравой машыны; пісьменства; палітыка, грошы, правы чалавека. Чалавек цывілізацыі заўсёды скіраваны на знешні бок прадметаў і прыроды; тут чалавек імкнецца валадарыць над прыродай і менш за ўсё думаць што такое прырода. Цывілізацыя стварае вялікія імперыі, спрыяе вядзенню пастаянных і крывавых войнаў. Чалавек пачынае жыць не культурным жыццём, а біялагічным. Пагэтаму прагрэс у тэхніцы і тэхналогіі не прыводзяць аўтаматычна да культурнага прагрэсу, а можа выклікаць дэградацыю і, нават, смерць культуры і народа. У цэлым, цывілізацыя характарызуе знешні бок чалавечага быцця, культура -- ўнутраную сутнасць чалавека. Напрыклад, заходняя цывілізацыя робячы разлікі матэрыяльных сродкаў якія здольны забяспечыць сённяшнім людзям “камфорт" зямнога жыцця, патрабуе ад іх мінімальнай нараджальнасці. І гэта адбываецца пад час затухання культуры і перамогі над ёй цывілізацыі. Нізкая нараджальнасць існуе не з матэрыяльнай беднасці і цяжкасці пракарміць дзяцей, а з духоўнай дэградацыі, ў аснове якой прысутнічае непратлумачаная стомленасць, душэўны надлом і непераходны страх перад будучыней. Нізкія тэмпы прыроста народа прыводзіць ў перспектыве практычна да яго пагібелі. Пагэтаму, што варварства з яго нізкім узроўнем разіцця вытворчых сіл, што тэхнагенная цывілізацыя заснаваная на высокай тэхніка--тэхналагічнай аснове, могуць супадаць паміж сабою ў пытаннях, выжывання народа і чалавека, іх магчымага знікнення. У той самы час з пазіцый культуры робяцца спробы разабрацца ва ўнутранай сутнасці чалавека, ў таямніцы ягонага нараджэння, прызначэння жыцця і загадкі смерці чалавека. Цывілізацыя спрыяе абязлічанасці і уніфікаванасці чалавека і грамадства , а культура іх -- індывідуальнасці і непаўторнасці.

Два тыпы цывілізацыйнага развіцця:

1.традыцыяналісцкі тып цывілізацыі У аснове якога знаходзяцца культуры Індыі, Кітая, еўрапейскай Антычнасці, а таксама сучасных ўсіх не заходніх супольнасцей. Тут, культуры не ставяць сваёй мэтай пераўтварэння зямнога жыцця, панаванне чалавека над прыродай.

2.тэхгагенная ці заходняя цывілізацыя пачала фармавацца ў Заходняй Еўропе ў 14--16 ст. пад час Рэнэсансу, Рэфармацыі, Асветніцтва і ў ёй чалавек супрацьстаіць прыродзе, імкнецца пераўтварыць яе і падпарадкаваць сабе. У тэхнагеннай цывілізацыі існуе ідэал свабоднага чалавека, які можа знаходзіцца ў самых розных сацыяльных супольнасцях, ў той час як у традыцыйных культурах чалавек прысутнічае ў строга вызначаных сямейна--кланавых, каставых, саслоўных адносінах. Тэхнагенная цывілізацыя, ўздзейнічае на традыцыйныя грамадствы і культуры, змушаючы іх відазмяняцца. Пад яе ціскам яны ўключаюцца ў працэс даганяючай мадэрнізацыі, і імкнуцца да заходніх тэхналагічных стандартаў і жыццёвых норм, узораў, якіх практычна ніколі не здольны дасягнуць. Так як тэхнагенная цывілізацыя ўзнікае на аснове культур заходнееўрапейскіх народаў, то яна менш разбуральна ўздзейнічае на іх саміх. І наадварот, адмоўныя наступствы тэхнагеннай цывілізацыі на культуры, якія не стаялі ля яе вытокаў вельмі выразныя. Пагэтаму г. зв. вялікія эканомікі Індыі, Кітая, Расіі і інш. ўзалежнены ад заходніх адкрыццяў, стандартаў, крэдытаў, тэхналогій і не здольны выйсці з працэсу даганяючай мадэрнізацыі.

ФІЛАСОФСКАЕ РАЗУМЕННЕ ІСЦІНЫ.

Спробы асэнсавання і фармулёўкі ісціны ўжо былі ў антычнай філасофіі. Арыстоцель сцвярджаў што любыя веды ёсьць ісцінымі толькі тады калі яны апавядаюць прадметам і іх прыкметам. Пры гэтым ісціна адносіцца не да саміх прадметаў, а толькі да ведаў аб гэтых прадметах ( г. зн. ісціна можа выяўляцца толькі праз логіку думак). Такое разуменне і склала аснову класічнай канцэпцыі карэспандэнцкай ісціны, ў якой сцвярджалася што ісціна--гэта адпаведнасць паміж ведамі і рэчаіснасцю.У працэсе развіцця філасофіі разуменне ісціны адбывалася ў наступных напрамках:

1).прагматызм лічыць, што ісціна--гэта ўсё тое, што карысна для чалавека; амерыканскі філосаф--прагматык У. Джэмс(1842--1910) адзначаў, што "ісціна--гэта ўсё тое, што зручна і камфортна для майго працэса думання". Атрымліваецца: калі для чалавека больш карыснай з'уяўляецца думка, што ён ніколі не памрэ, то гэта і ёсць ісціна.

2).канвенцыяналізм(conventio з лац.--пагадненне) разглядае ісціну як нейкае пагадненне паміж навукоўцамі, якія кіруюцца свабодным выбарам метаду даследвання.

3).кагерэнтны( quagerre з лац. --сувязь) інтэрпрэтуе ісціну як лагічна-- вытрыманую сістэму адносін паміж словамі, сказамі падчас абмеркавання ідэальных ці матэрыяльных аб'ектаў.

4). марксізм разумее ісціну як адносную, абсалютную і аб'ектыўную, Адносная ісціна--гэта прыблізна правільная інфармацыя толькі аб структурных элементах ці асобных частках прадметаў. Абсалютная ісціна-- гэта больш-меньш поўная інфармацыя аб прадметах і з'явах. І адносная і абсалютная ісціна--гэта два моманты для дасягнення аб'ектыўнай ісціны.

Аб'ектыўнасць ісціны ў тым , што яна не знаходзіцца ў саміх прадметах так як прадметы не бываюць ісцінымі ці неісцінымі, а толькі чалавечае пазнанне можа фармуляваць ісціну. Крытэрый ісціны:

У гісторыі філасофіі былі філасофскія падыходы( скептыцызм ) якія ўвогулле адмаўлялі існавання крытэрыя ісціны, чым і адмаўлялі яе існаванне. З другога боку ў якасці крытэрыя называліся: практычная карыснасць, эканомія думання (прагматызм), Матэрыялізм (асабліва марксізм) у якасці крытэрыя ісціны прызнае чалавечую практыку. Менавіта яна дае зыходны матэрыял для пазнання і вызначае мэты пазнання: фізіка, хімія ў якасці крытэрыя ісціны выкарыстоўвюць эксперымент; медыцына-- назіранні за пацыентам; філасофія --ўсю сукупнасць грамадскай, вытворчай, навуковай і гістарычнай практыкі. У той жа самы час практыка ў якасці крытэрыя ісціны носіць гістарычна-- абмежаваны характар. Напрыклад, нізкі ўзровень практыкі антычных грэкаў, а менавіта адсутнасць тэхнічных сродкаў, не дазваляў ім даказаць дзялімасць атама.