
- •Філасофія атамістаў.
- •Характарыстыка атамаў.
- •Якасць атамаў; тлумачэнне выпадковасці і заканамернасці.
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія Аўгустына(354--430)
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Апрыярызм у пытаннях пазнання.
- •Працэс пазнання ў філасофіі і. Канта.
- •Сутнасць антыномій.
- •Філасофія людвіга феербаха(1804--1872).
- •Рэлігія і атэізм у філасофіі л. Феербаха.
- •Філасофія марксізма.
- •Матэрыя і рух.
- •Разуменне карпускулярна--хвалевага дуалізма ў святле канцэпцыі самаруху.
- •Свядомасць і яе сутнасць.
- •Формы метафізікі:
- •Сінэргетыка.
- •Энэргетызм і пытанні цеплавой смерці сусвету.
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі. Каэвалюцыя прыроды і грамадства.
- •Цывілізацыя.
- •Законы і іх сутнасць.
- •1). У гнасіялагічным ( пазнавальным) плане законы дзеляцца на:
- •2). У прагнастычным плане законы дзеляцца на:
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
- •Філасофская думка беларусі
- •Руская філасофія 19-20 ст.Ст.
- •Культура як з'ява.
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Біясфера і наасфера.
- •Элементамі наасферы з’яўляюцца:
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
- •Постмадэрнізм.
- •Этычныя вучэнні:
Энэргетызм і пытанні цеплавой смерці сусвету.
Канцэпцыю энэргетызма сфармуляваў нямецкі вучоны (19ст.) Гельмгольц паводле якога ўсю фізіку, якая развівалася на аснове атамізма неабходна перастварыць на аснове паняцця “энэргіі”. Для гэтага галоўнымі законамі прыроды неабходна лічыць закон зберажэння і ператварэнне энэргіі, а таксама другі пачатак тэрмадынамікі. Нямецкі прыродазнаўца В. Ф. Оствальд (1853 – 1932) рэалізаваў ідэю Гельмгольца ў разгорнуты навуковы светапогляд. Сваю канцэпцыю ён назваў “энэргетычнай філасофіяй прыроды”, якая прызнае тры віды энэргіі: энэргія адлегласці; энэргія паверхні; энэргія аб’ёма. У сукупнасці гэтая трыяда здольна пратлумачыць усе фізічныя з’явы, невыкарыстоўваючы пры гэтым вучэнне аб атамах. Згодна Оствальда энэргія з’яўляецца адзінаманапольнай субстанцыяй усяго існуючага, якая існуе без якога – небудзь носьбіту; энэргія нікому не належыць і з’яўляецца самадастатковай. Атрымліваецца, што ўсе прадметы ёсць нішто іншае, як самыя розныя станы энэргіі. А калі энэргія існуе сама сабой, то незалежна ад яе сама па сабе існуе і матэрыя. Оствальд звяртаў уагу на тое, што матэрыю, як такую немагчыма зафіксаваць, а энэргія існуе рэальна. Оствальд у духу энэргетызма разглядаў дзялімасць атамаў: калі атамы дзялімы, значыць прычынай дзялення з’яўляецца энэргія, значыць энэргія ёсць, а матэрыі няма. Напрыклад, калі фатон не мае ніякай масы, то значыць, фатон не матэрыя, а толькі энэргія. У энэргетызме паняцце матэрыі замяняецца паняццем энэргіі. У цяперашні час прыхільнікі энэргетызма напрамую не зводзяць матэрыю да энэргіі; яны сцвярджаюць што матэрыя можа цалкам ператварацца ў энэргію і наадварот. А калі так, то адбываецца разрыў матэрыі і энэргіі, матэрыі і руху. Цяпер робяцца спробы даказваць ператварэнне матэрыі ў энэргію ў выніку электронна – пазітроннай анігіляцыі. Анігіляцыя – гэта сустрэча часцінкі і антычасцінкі і іх узаемапаглынанне. Напрыклад, электрон – пазітрон, вынікам чаго з’яўляецца святло, як прыродная з'ява.
Сутнасць канцэпцыі цеплавой смерці сусвету.
Гэтая і ёй падобныя канцэпцыі аб’яўляюцца на прыпачатку 20ст., пад час узнікнення новай фізікі. Аўтары гэтай канцэпцыі бачаць яе сутнасць у тым, што ў перспектыве будзе адбывацца раўнамернае размеркаванне энэргіі і сусвет павінен памерці ад недахопу цяпла. Штуршком для ўзнікнення гэтай канцэпцыі быў другі пачатак тэрмадынамікі згодна якога, ў любой сістэме, якая мае структуру, увесь запас энэргіі, павінен больш менш раўнамерна размяркоўвацца па ёй. Прыхільнікі цеплавой смерці сусвету, дзеля падмацавання сваіх поглядаў спасылаюцца на трывіяльныя палажэнні. Напрыклад, напаленая печ паступова аддае ад сябе цяпло і адбываецца яго размеркаванне па ўсім пакоі, ў выніку чаго і ўзнікае выроўніванне тэмпературы. Гэты факт яны пашыраюць на ўвесь сусвет, параўноўваючы абмежаваны пакой з бязмежным сусветам. Атрымліваецца, што ў будучыні сусвет чакае астыванне па аналогіі з астываючым пакоем.
Як ужо адзначалася матэрыя і рух знаходзяцца ў непарыўнай сувязі і пагэтаму палажэнне аб нестваральнасці матэрыі, пашыраецца і на сферу руху. Таксама закон зберажэння і ператварэння энэргіі дапасавальны не толькі да матэрыі, але і да руху.
Ці супярэчыць другі пачатак тэрмадынамікі закону зберажэння і ператварэння энэргіі, ці адмаўляе ён гэты закон? У тым выпадку, калі прызнаваць цеплавую смерць сусвету, то гэта будзе супярэчыць закону зберажэння і ператварэння энэргіі. Традыцыйная фізіка асэнсоўвае гэты закон з аднаго боку: колькаснага і абстрагуецца ад якаснага боку, які шчыльна злучаны з колькасным момантам. У тэорыі цеплавой смерці сусвету ігнаруецца факт, што пераразмеркаванне энэргіі ўласціва толькі цеплавой энэргіі.