
- •Філасофія атамістаў.
- •Характарыстыка атамаў.
- •Якасць атамаў; тлумачэнне выпадковасці і заканамернасці.
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія Аўгустына(354--430)
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Апрыярызм у пытаннях пазнання.
- •Працэс пазнання ў філасофіі і. Канта.
- •Сутнасць антыномій.
- •Філасофія людвіга феербаха(1804--1872).
- •Рэлігія і атэізм у філасофіі л. Феербаха.
- •Філасофія марксізма.
- •Матэрыя і рух.
- •Разуменне карпускулярна--хвалевага дуалізма ў святле канцэпцыі самаруху.
- •Свядомасць і яе сутнасць.
- •Формы метафізікі:
- •Сінэргетыка.
- •Энэргетызм і пытанні цеплавой смерці сусвету.
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі. Каэвалюцыя прыроды і грамадства.
- •Цывілізацыя.
- •Законы і іх сутнасць.
- •1). У гнасіялагічным ( пазнавальным) плане законы дзеляцца на:
- •2). У прагнастычным плане законы дзеляцца на:
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
- •Філасофская думка беларусі
- •Руская філасофія 19-20 ст.Ст.
- •Культура як з'ява.
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Біясфера і наасфера.
- •Элементамі наасферы з’яўляюцца:
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
- •Постмадэрнізм.
- •Этычныя вучэнні:
Філасофія атамістаў.
Гэта – вяршыня ў развіцці матэрыялізма ў антычнасці, прадстаўнікамі якой з'яўляюцца старажытнагрэцкія філосафы Ляўкіп, Дэмакрыт, Эпікур, а таксама рымскі філосаф Лукрэцый Кар. Пад тэрмінам "атомас" грэкі разумелі найдрабнейшую і непадзельную часцінку рэчыва. Калі стыхійныя матэрыялісты, ў якасці першаматэрыі прызнавалі прыродныя стыхіі(зямля, агонь вада, паветра), то атамістаы прызнавалі атам. Згодна Дэмакрыта атам - нябачная субстанцыя, але пры гэтым яна з'яўляецца фізічнай і нядзялімай Адкрыццё атама адбывалася не пры дапамозе фізічных эксперыментаў ці нейкіх прыладаў, а выключна сілай лагічных разважанняў. Прыкладная схема іх наступная: калі, узяць які--небудзь прыродны прадмет і дзяліць яго, то ў гэтым дзяленні мы дойдзем да найдрабнейшай часцінкі, якая ў сілу сваёй дробнасці нездольна да дальнейшага дзялення (у адрозненні ад Дэмакрыта, Зянон сцвярджаў, што ў думках прадметы, адрэзкі шляху, прамежкі часу, кропкі могуць дзяліцца да бясконцасці). Значыць, існаванне атама фіксавалася на мяжы дзялення і недзялення рэчыва. Дзякуючы недзялімасці атамаў забяспечваецца існаванне ўсіх фізічных прадметаў, у тым ліку і цела чалавека, і яны могуць пэўны час існаваць ў сваёй форме і ўстойлівасці.У антычнасці лічылася, што аўтарам атамістыкі з'яўляецца Ляўкіп, пасля якога не засталося пісьмовай спадчыны, так як яе нібыта прысабечыў ягоны вучань Дэмакрыт. У сучаснай літаратуры каб пазбегнуць непатрэбных спрэчак аўтарства прызнаецца адначасова за Ляўкіпам--Дэмакрытам. К. Маркс у свой час абараніў дысертацыю на тэму: "Адрозненне паміж натурфіласофіяй Дэмакрыта і натурфіласофіяй Эпікура."
Характарыстыка атамаў.
У філасофіі Дэмакрыта асноўнымі з'яўляюцца тры паняцці: атам, пустата і рух. Фізічна атамы , пустата і рух існуюць рэальна і аб'ектыўна і больш таго яны шчыльна злучаны паміж сабой і існаваць адно без другога не могуць. Прызначэнне пустаты. Кожны прадмет складаецца з атамаў і згодна Дэмакрыта, пры ўсёй шчыльнасці прылягання аднаго атама да другога паміж імі існуюць прагалкі пустаты. Атамісты абгрунтоўвалі наяўнасць пустаты ў прадметах пры дапамозе паняцця дэфармацыі, якая існуе таму, што ў прадметах пад уздзееннем сілы атамы перамяшчаюцца і займаюць нейкае новае месца. Асноўнай характарыстыкай атамаў з'яўляецца іх рухлівасць. Пустата не з'яўляецца прычынай, а толькі ўмовай руху атамаў. Прычына руху атамаў, знаходзіцца ўнутры іх саміх, але сказаўшы гэта Дэмакрыт патрапіў ў супярэчлівую сітуацыю: з аднаго боку атамы недзялімыя, а значыць і безструктурныя, а з другога -- прычына руху знаходзіцца ўнутры атамаў. А калі так, то дапускаецца структурнасць атамаў. Дагадкі атамістаў аб самарухлівасці атамаў былі падмацаваны на прыканцы 19--пач.20-га ст., калі новая фізіка праз эксперымент абгрунтавала не толькі існаванне атамаў, але і іх дзялімасць і наяўнасць ў іх складанай ўнутрыатамнай структуры.
Атамы бываюць самыя розныя і іх існуе неабмежаваная колькасць і яны надзелены вечнасцю і незнішчальнасцю. Калі прызнаваць, што колькасць атамаў абмежаваная, то неабходна будзе прызнаваць, што і колькасць прадметаў, якія складаюцца з гэтых атамаў, таксама павінна быць абмежаванай, а гэта значыць, што і ўвесь сусвет і ў прасторы і ў часе таксама будзе прызнавацца абмежаваным. Атамы адрозніваюцца паміж сабой па форме; па парадку; па палажэнню, што і прадвызначае разнароднасць, разнаякаснасць і шматстайнасць прадметаў. Напрыклад, цела чалавека складаецца з атамаў аднолькавых формаў, але разнастайны парадак і палажэнне іх, робяць кожнага чалавека індывідуальным і непаўторным.Па форме атамы бываюць: круглыя, квадратныя, востравугольныя і г. д. Форма атамаў прадвызначае форму прадметаў г. зн., што, напрыклад, ў круглым прадмеце найбольш круглых атамаў, і наадварот, у цвёрдых прадметах найбольш кручкавтых і востравугольных.
Пытанні гнасіялогіі ў філасофіі атамістаў
.Дэмакрыт тлумачыць працэс пазнання зыходзячы з прынцыпа эманацыі (. з грэч. выцяканне, адрыванне) г. зн. што з паверхні прадметаў адрываюцца драбнейшыя іх адбіткі (копіі). Пранікаючы ў чалавечае цела гэтыя адбіткі, ці як іх называе Дэмакрыт, эйдасы злучаюцца з роднаснымі ім атамамі, якія ёсць, напрыклад, у чалавечых органах зроку, слыху і г. д. і дзякуючы якім ў чалавека ўзнікаюць вобразы прадметаў і з'яваў. На шляху да пазнаючага суб'екта(чалавека) эйдасы могуць дэфармавацца пры судакрананні з нейкімі перашкодамі, ці з іншымі эйдасамі.У выніку такой дэфармацыі, эйдасы прыносяць новую дзівосную інфармацыю і вобразы тых прадметаў, якія ў рэальным быцці не існуюць. На падставе гэтых вобразаў, па іх узору і падабенству, чалавек здольны ствараць новыя прадметы. Дэфармаванне і ўэаемасчапленне эйдасаў паміж сабою стварае аснову для ўзнікнення фантазій чалавека.