
- •Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст.
- •2. Агульная характарыстыка “нашаніўскага” перыяду. Роля газеты “Наша Ніва” у станаўленни бел. Літ-ры.
- •3. “Нашаніўская” крытыка. Палуян, Багдановіч, Ластоўски, Навіна – даследчыкі і тэарэтыкі нац. Літ-ры
- •4. Станаўленне нац. Эпўчнай традыцыі. Тэматычная, жанравая шматстайнасць апавядання пач. 20ст.
- •5. Шматрграннасць творчай асобы к. Каганца. Камедыя “Модны шляхцюк” як адметная з’ява ў гісторыі бел. Драмат.
- •6. Міні-партрэты “нашаніўцаў”: г.Леўчык, з.Верас, а.Гурло, к. Буйло
- •7. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш. Зварот письменника да розных жанравых форм.
- •8. Раман Ядвігіна ш “Золата”.
- •9. Асоба Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Пераемнасць літ. Традыцый у творчасці пісьм.
- •10. Праблемна-тэматычнае, жанравае наватарства паэзіі і прозы Цёткі.
- •11. Уклад Уладзіслава Галубка ў развіццё беларускай драматургіі і тэатра. Жанравая спецыфіка п’ес пісьменніка.
- •14.Францішак Аляхновіч і станаўленне нацыянальнага тэатра і драматургіі.
- •12.Тэматыка драматычных твораў Уладзіслава Галубка. Аналіз п’есы на выбар (“Пісаравы імяніны”, “Суд”, “Пан Сурынта”, “Ганка”).
- •13.Перыпетыі жыццёвага і творчага шляху Францішка Аляхновіча. Кніга “у кіпцюрох гпу” як прысуд таталітарызму.
- •15. Месца Вацлава Ластоўскага ў культурна-грамадскім жыцці пачатку хх ст. Творчыя набыткі пісьменніка.
- •16. Мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага ў творах Вацлава Ластоўскага. Цэласны аналіз аповесці “Лабірынты”.
- •49.Уклад Алеся Гаруна ў развіццё беларускай літаратуры. Творчая гісторыя, кампазіцыя кнігі “Матчын дар”. Тэма радзімы і чужыны ў лірыцы пісьменніка.
- •17. Ідэя нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы 1900–1920-х гг. Скразныя вобразы ранняй лірыкі пісьменніка.
- •18. Ліра-эпас Янкі Купалы: праблемны змест, жанры. Аналіз паэмы на выбар.
- •19. Сацыяльная і філасофская праблематыка паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”. Спалучэнне бытавога і ўмоўна-сімвалічнага планаў у творы.
- •20.Сімвалічная шматзначнасць паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане”. Сон як мастацкі прыём.
- •23. Купала – драматург. Праблематыка, вобразы персанажаў у п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Сцэнічная гісторыя Купалавых твораў.
- •21. Рэалістычна-бытавы і ўмоўна-рамантычны планы дзеяння, вобразы-сімвалы ў драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”.
- •22. Час і месца дзеяння ў п’есе Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Сістэма вобразаў. Сутнасць трагедыі “тутэйшасці”.
- •24. Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа. Тэмы, матывы, вобразы кнігі “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
- •25.“Новая зямля” Якуба Коласа як энцыклапедыя народнага жыцця. Праблемы зямлі і волі ў творы.
- •26.Пошукі Сымонам свайго месца ў жыцці. Мастацкая функцыя ўстаўных навел і лірычных адступленняў у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”.
- •27.Станаўленне Якуба Коласа-празаіка. “Казкі жыцця” як жанр.
- •28.Апавяданні Якуба Коласа 1920-х гг. (“Сяргей Карага”, “Крывавы вір”, “Туды, на Нёман!”, “Балаховец”). Палемічная скіраванасць твораў супраць тагачасных літаратурных канонаў.
- •29.Інтэлігенцыя і народ у трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Андрэя Лабановіча.
- •30. Нетрадыцыйнасць постаці Максіма Багдановіча ў беларускай літаратуры.
- •31.Кніга “Вянок” Максіма Багдановіча. Класічныя формы ў творчасці паэта.
- •32. Максім Багдановіч – крытык і даследчык літаратуры. Змест артыкулаў “Глыбы і слаі”, “За тры гады”, “Забыты шлях” (на выбар).
- •33.Гісторыя стварэння і выдання, кампазіцыя кнігі “Вянок” Максіма Багдановіча.
- •35. Зборнік прозы Максіма Гарэцкага “Рунь” у кантэксце нацыянальнага эпасу пачатку хх ст. Навізна тэматыкі і праблематыкі ранніх твораў пісьменніка.
- •36. Першая сусветная вайна ў лёсе і творчасці Максіма Гарэцкага. Гуманістычны пафас твораў “На імперыялістычнай вайне”, “Літоўскі хутарок”, “Генерал” і інш.
- •39. Жыццё беларускай вёскі ў аповесці “Ціхая плынь”. Тыповасць лёсу галоўнага героя. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў творы.
- •37. Шлях героя-інтэлігента да народа (на прыкладзе твораў Максіма Гарэцкага “у лазні”, “Роднае карэнне”, “у чым яго крыўда?”, “Меланохолія”). Драматызм духоўных пошукаў герояў пісьменніка.
- •38. Філасофская праблематыка аповесці “Меланхолія”. Характар светаадчування, духоўныя пошукі Лявона Задумы. Асаблівасці кампазіцыі.
- •45.Грамадска-палітычная атмасфера 1920–1930-х гг. І творчасць Змітрака Бядулі (на прыкладзе аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка”).
- •40. Адлюстраванне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці ў аповесці Максіма Гарэцкага “Дзве душы”. Інтэлігент Абдзіраловіч і яго пазіцыя. Вобразы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных арыентацый.
- •41. Праблематыка, жанравая спецыфіка, ідэйна-сэнсавы змест “Сібірскіх абразкоў” Максіма Гарэцкага.
- •42.Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Аналіз твораў (на выбар) з кнігі “Абразкі”. Прыёмы імпрэсіянісцкага пісьма ў творах.
- •43.Змітрок Бядуля – апавядальнік. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні чалавечых характараў (на прыкладзе апавяданняў “На каляды к сыну”, “Пяць лыжак заціркі”, “Велікодныя яйкі”,“Умарыўся” і інш.).
- •50.Агульная характарыстыка прозы і драматургіі Алеся Гаруна. Аналіз твора на выбар. Шлях вяртання імя і творчасці пісьменніка ў літаратуру.
- •4. Псіхалагічнае апвяданне -- трыпціх “п’ера і Каламбіна” (1918).
- •44.Творчасць Змітрака Бядулі 1920–1930-я гг. Гісторыя напісання, праблематыка аповесцяў “Салавей”, рамана “Язэп Крушынскі”.
- •48.Раман Цішкі Гартнага“Сокі цаліны”. Вобраз прафесійнага рэвалюцыянера Рыгора Нязвычнага ў творы.
- •46.Паэзія Цішкі Гартнага: пафас, стылявыя асаблівасці (зборнікі “Песні”, “Песні працы і змагання”, “Урачыстасць”).
- •47.Апавяданне ў творчасці Цішкі Гартнага. Спроба стварэння вобраза актыўнага героя (апавяданні “Трэскі на хвалях”, “Чырвонаармеец Панкел Ліпа”, “Прысады”, “Гаспадар”, інш.).
11. Уклад Уладзіслава Галубка ў развіццё беларускай драматургіі і тэатра. Жанравая спецыфіка п’ес пісьменніка.
Нягледячы на плённую працу ў прозе, У. Галубку славу прынесла ўсё ж не проза, а драматургія. Развіццё драматургіі ў пач. ХХ ст. звязана ў першую чаргу са станаўленнем нацыянальнага тэатра на Беларусі.
Асновы прафесіянальнага бел. тэатра былі закладзены народным вандроўным тэатрам Ігната Буйніцкага. Побач з тэатрам Буйніцкага ў 1913 г. у Мінску было створана “Першае беларускае таварыства драмы і камедыі”. Арганізатарам стаў Фларыян Ждановіч, пазней да яго як памочнік далучыўся У. Галубок. Напачатку Галубок, які заўсёды цікавіўся тэатрам, стаў акцёрам таварыства. Але з часам ён адкрыў у сабе талент рэжысёра і драматурга. З 1917 года У. Галубок цалкам прысвяціў сябе драматургіі. За восень 1917 года ён напісаў некалькі пастановак: аднаактоўку “Забыўся падперазацца” (на аснове апавядання) – тэкст не захаваўся;драму “Апошняе спатканне” (на аснове апавядання, пастаўлена ў 1917 г., выдадзена ў 1919); камедыю “Пісаравы імяніны” (на аснове апавядання Я. Коласа “Пісаравы імяніны”, пастаўлена ў 1917, выдадзена ў 1927).
Калектыў таварыства паставіў цэлы шэраг паспяховых спектакляў па творах Янкі Купалы, У.Галубка, К.Каганца, М. Чарота, К. Буйло. Пасля прыхода ў акупіраваны немцамі Мінск Чырвонай арміі (снежань 1918 г.) пры ўдзеле таварыства быў створаны “Беларускі савецкі тэатр”. Але пад час польскай акупацыі трупа вярнулася да ранейшай назвы “Першае беларускае таварыства драмы і камедыі”. У гэты час кіраўніком тэатра стаў Ф. Аляхновіч. Ён пацясніў п’есы Галубка з рэпертуару трупы, замяніў іх сваімі.
Сутыкнуўшыся з Аляхновічам, Галубок цвярдзее ў думцы арганізаваць самастойную вандроўную трупу. У 1920 г. ён стварае “Трупу беларускіх артыстаў пад загадам Галубка”. У народзе яна мела іншую назву, ласкавую: “дзядзька Галубок і яго галубяняты”. За рэдкім выключ., артысты вандр. трупы спецыяльнай адукацыі не мелі.
Як драматург У. Галубок пачынаў са сцэнічных апрацовак уласных апавяданняў (“Забыўся падперазацца”, “Апошняе спатканне”) і прыйшоў да напісання буйных драматычных палотнаў, багата насычаных думкамі пра мінулае і сучаснасць.
Усяго У. Галубком напісана каля 40 п’ес, але частка з іх не захавалася. Сюжэты для сваіх твораў ён чэрпаў з гісторыі беларускага народа, з фальклору. Пісьменнік жыва адгукаўся на вострыя праблемы часу: выкрываў рэлігійныя забабоны, амаральныя ўчынкі людзей.
У сваёй драматургічнай практыцы ён абапіраўся і на традыцыі народнай драмы, на вопыт В. Дуніна-Марцінкевіча, а таксама Шэкспіра, Мальера.
Лепшым драматычным творам Галубка ўласцівы глыбокі псіхалагізм, вастрыня канфлікту, разнастайнасць характараў. Галубок – майстар стварэння камедыйных сітуацый, спалучэння адзнак рэалістычнага і рамантычнага стылявых пачаткаў, рэальнага і неверагоднага, уяўнага. Пісьменнік умела карыстаўся магчымасцямі розных драматургічных жанраў – меладрамы, гістарычнай драмы, камедыі сатырычнай, гумарыстычнай, лірыка-сентыментальнай.
У жанравых адносінах драматургію Галубка ўмоўна можна падзяліць на тры групы:
1. сацыяльна-бытавыя драмы з элементамі меладрамы (“Ганка” /Першапачатковая назва “Ні тая, ні другая”/ – надрукавана ў 1929 – пастаўлена ў 1920, “Бязвінная кроў” – пастаўлена ў 1918, “Бязродны” – пастаўлена ў 1919);
2. сатырычныя камедыі (“Пісаравы імяніны” – 1927 – пастаўлена ў 1917, “Суд” – 1924 – пастаўлена ў 1920, “Ветрагоны” – пастаўлена ў 1923, друкав. – 1930.);
3. гістарычныя драмы (“Пан Сурынта” (перш. назва “Блуд”) – 1930 – пастаўлена ў 1923, “Плытагоны” – пастаўлена ў 1923).