- •Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст.
- •2. Агульная характарыстыка “нашаніўскага” перыяду. Роля газеты “Наша Ніва” у станаўленни бел. Літ-ры.
- •3. “Нашаніўская” крытыка. Палуян, Багдановіч, Ластоўски, Навіна – даследчыкі і тэарэтыкі нац. Літ-ры
- •4. Станаўленне нац. Эпўчнай традыцыі. Тэматычная, жанравая шматстайнасць апавядання пач. 20ст.
- •5. Шматрграннасць творчай асобы к. Каганца. Камедыя “Модны шляхцюк” як адметная з’ява ў гісторыі бел. Драмат.
- •6. Міні-партрэты “нашаніўцаў”: г.Леўчык, з.Верас, а.Гурло, к. Буйло
- •7. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш. Зварот письменника да розных жанравых форм.
- •8. Раман Ядвігіна ш “Золата”.
- •9. Асоба Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Пераемнасць літ. Традыцый у творчасці пісьм.
- •10. Праблемна-тэматычнае, жанравае наватарства паэзіі і прозы Цёткі.
- •11. Уклад Уладзіслава Галубка ў развіццё беларускай драматургіі і тэатра. Жанравая спецыфіка п’ес пісьменніка.
- •14.Францішак Аляхновіч і станаўленне нацыянальнага тэатра і драматургіі.
- •12.Тэматыка драматычных твораў Уладзіслава Галубка. Аналіз п’есы на выбар (“Пісаравы імяніны”, “Суд”, “Пан Сурынта”, “Ганка”).
- •13.Перыпетыі жыццёвага і творчага шляху Францішка Аляхновіча. Кніга “у кіпцюрох гпу” як прысуд таталітарызму.
- •15. Месца Вацлава Ластоўскага ў культурна-грамадскім жыцці пачатку хх ст. Творчыя набыткі пісьменніка.
- •16. Мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага ў творах Вацлава Ластоўскага. Цэласны аналіз аповесці “Лабірынты”.
- •49.Уклад Алеся Гаруна ў развіццё беларускай літаратуры. Творчая гісторыя, кампазіцыя кнігі “Матчын дар”. Тэма радзімы і чужыны ў лірыцы пісьменніка.
- •17. Ідэя нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы 1900–1920-х гг. Скразныя вобразы ранняй лірыкі пісьменніка.
- •18. Ліра-эпас Янкі Купалы: праблемны змест, жанры. Аналіз паэмы на выбар.
- •19. Сацыяльная і філасофская праблематыка паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”. Спалучэнне бытавога і ўмоўна-сімвалічнага планаў у творы.
- •20.Сімвалічная шматзначнасць паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане”. Сон як мастацкі прыём.
- •23. Купала – драматург. Праблематыка, вобразы персанажаў у п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Сцэнічная гісторыя Купалавых твораў.
- •21. Рэалістычна-бытавы і ўмоўна-рамантычны планы дзеяння, вобразы-сімвалы ў драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”.
- •22. Час і месца дзеяння ў п’есе Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Сістэма вобразаў. Сутнасць трагедыі “тутэйшасці”.
- •24. Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа. Тэмы, матывы, вобразы кнігі “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
- •25.“Новая зямля” Якуба Коласа як энцыклапедыя народнага жыцця. Праблемы зямлі і волі ў творы.
- •26.Пошукі Сымонам свайго месца ў жыцці. Мастацкая функцыя ўстаўных навел і лірычных адступленняў у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”.
- •27.Станаўленне Якуба Коласа-празаіка. “Казкі жыцця” як жанр.
- •28.Апавяданні Якуба Коласа 1920-х гг. (“Сяргей Карага”, “Крывавы вір”, “Туды, на Нёман!”, “Балаховец”). Палемічная скіраванасць твораў супраць тагачасных літаратурных канонаў.
- •29.Інтэлігенцыя і народ у трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Андрэя Лабановіча.
- •30. Нетрадыцыйнасць постаці Максіма Багдановіча ў беларускай літаратуры.
- •31.Кніга “Вянок” Максіма Багдановіча. Класічныя формы ў творчасці паэта.
- •32. Максім Багдановіч – крытык і даследчык літаратуры. Змест артыкулаў “Глыбы і слаі”, “За тры гады”, “Забыты шлях” (на выбар).
- •33.Гісторыя стварэння і выдання, кампазіцыя кнігі “Вянок” Максіма Багдановіча.
- •35. Зборнік прозы Максіма Гарэцкага “Рунь” у кантэксце нацыянальнага эпасу пачатку хх ст. Навізна тэматыкі і праблематыкі ранніх твораў пісьменніка.
- •36. Першая сусветная вайна ў лёсе і творчасці Максіма Гарэцкага. Гуманістычны пафас твораў “На імперыялістычнай вайне”, “Літоўскі хутарок”, “Генерал” і інш.
- •39. Жыццё беларускай вёскі ў аповесці “Ціхая плынь”. Тыповасць лёсу галоўнага героя. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў творы.
- •37. Шлях героя-інтэлігента да народа (на прыкладзе твораў Максіма Гарэцкага “у лазні”, “Роднае карэнне”, “у чым яго крыўда?”, “Меланохолія”). Драматызм духоўных пошукаў герояў пісьменніка.
- •38. Філасофская праблематыка аповесці “Меланхолія”. Характар светаадчування, духоўныя пошукі Лявона Задумы. Асаблівасці кампазіцыі.
- •45.Грамадска-палітычная атмасфера 1920–1930-х гг. І творчасць Змітрака Бядулі (на прыкладзе аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка”).
- •40. Адлюстраванне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці ў аповесці Максіма Гарэцкага “Дзве душы”. Інтэлігент Абдзіраловіч і яго пазіцыя. Вобразы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных арыентацый.
- •41. Праблематыка, жанравая спецыфіка, ідэйна-сэнсавы змест “Сібірскіх абразкоў” Максіма Гарэцкага.
- •42.Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Аналіз твораў (на выбар) з кнігі “Абразкі”. Прыёмы імпрэсіянісцкага пісьма ў творах.
- •43.Змітрок Бядуля – апавядальнік. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні чалавечых характараў (на прыкладзе апавяданняў “На каляды к сыну”, “Пяць лыжак заціркі”, “Велікодныя яйкі”,“Умарыўся” і інш.).
- •50.Агульная характарыстыка прозы і драматургіі Алеся Гаруна. Аналіз твора на выбар. Шлях вяртання імя і творчасці пісьменніка ў літаратуру.
- •4. Псіхалагічнае апвяданне -- трыпціх “п’ера і Каламбіна” (1918).
- •44.Творчасць Змітрака Бядулі 1920–1930-я гг. Гісторыя напісання, праблематыка аповесцяў “Салавей”, рамана “Язэп Крушынскі”.
- •48.Раман Цішкі Гартнага“Сокі цаліны”. Вобраз прафесійнага рэвалюцыянера Рыгора Нязвычнага ў творы.
- •46.Паэзія Цішкі Гартнага: пафас, стылявыя асаблівасці (зборнікі “Песні”, “Песні працы і змагання”, “Урачыстасць”).
- •47.Апавяданне ў творчасці Цішкі Гартнага. Спроба стварэння вобраза актыўнага героя (апавяданні “Трэскі на хвалях”, “Чырвонаармеец Панкел Ліпа”, “Прысады”, “Гаспадар”, інш.).
30. Нетрадыцыйнасць постаці Максіма Багдановіча ў беларускай літаратуры.
Толькі 10 гадоў у літ-ры – і класік. На думку М. Стральцова, “Багдановіч нёс у сабе і Коласа, і Купалу, гарманічна, класічна спалучаючы іх, і ў той жа час быў сам па сабе...” (Колас пераважна эпік, Купала—лірык).
“Пачатак усіх пачаткаў” (М. Стральцоў) у новай бел. літ. – Купала, Колас, Багдановіч. Сёння побач з гэтымі прозвішчамі ставіцца яшчэ адно – М. Гарэцкі.
Нарадзіўся 9 снежня 1891 г. у Мінску. Бацька Адам Ягоравіч – вядомы этнограф, фалькларыст і мовазнавец. Маці Марыля Апанасаўна Мякота – скончыла некалькі курсаў жаночай настаўніцкай школы ў Пецярбурзе, пісала апавяданні (“Накануне Рождества”, 1893). Калі Максіму было прыкладна 6 месяцаў сям’я пераехала ў Гродна. Праз 5 год пасля нараджэння Максіма памірае ад сухотаў маці (нарадзіўшы дзяўчынку). Бацька з дзецьмі у 1896 г. пераязджае ў Ніжні Ноўгарад, дзе ажаніўся другі раз з роднай сястрой жонкі М. Горкага.
Ніжагародскі перыяд (1896 – 1908) быў самы асноўны ў фарміраванні М. Багдановіча як паэта. Першым выхавацелем быў бацька, менавіта ён прывіў любоў сыну да класічных твораў рускай і сусветнай літаратуры. “У маёй бібліятэцы было ўсё, што было лепшага ў свеце”, – пісаў Адам Ягоравіч.
У 1902 г. М. Багдановіч паступіў у Ніжагародскую мужчынскую гімназію, але заканчваў яе ў 1911 ужо ў Яраслаўлі. У гімназіі захапіўся антычнымі літаратурамі – рымскай, грэчаскай, а таксама французскай, нямецкай. Гэтае захапленне абумовіла яго пераклады з Гарацыя, Авідзія, Верлена, Шылера, Гейнэ.
Але не добрае веданне антычнай літаратуры нараджала М. Багдановіча як беларускага паэта. У ніжагародскі перыяд М. Багдановіч, актыўны чытач “Нашай нівы” і “Нашай долі”, складваўся як паэт пад уплывам творчасці Купалы і Коласа.
1908—1916 – Яраслаўскі перыяд. Гэта час актыўнай творчасці паэта, узвышэння яго як мастака слова, як крытыка, даследчыка літаратуры. Яраслаўскі перыяд – самы драматычны перыяд. Памёр старэйшы брат Вадзім, захварэў сам Максім, бацька не падтрымаў намеру паступіць на філфак Пецярбургскага універсітэта. Максім быў вымушаны ісці ў яраслаўскі юрыдычны Дзямідаўскі ліцэй. У гэты час ён быў ужо вядомы беларускі паэт.
У яраслаўскі перыяд жыцця М. Багдановіч упершыню наведаў Беларусь (лета 1911 г.). Гэтая паездка паглыбіла і сканкрэтызавала ўяўленні паэта аб родным краі і яго народзе. Пабываў у Вільні, у рэд. “Нашай нівы”, вёў доўгія гутаркі з Антонам Луцкевічам і Вацлавам Ластоўскім, які звярнуў увагу на маладога паэта, зрабіў на яго карысны ўплыў. Некаторы час М. Багдановіч жыў у вёсцы Ракуцёўшчына ў сваякоў Антона Луцкевіча. У гэты час ім былі напісаны адны з лепшых вершаў, што ўвайшлі ў цыклы “Старая Беларусь”, “Места”, “Мадонны” з кніг “Вянок”. У гэтых творах адбіліся ўражаннні ад бел. вёскі, ад Вільні, ад бел. старасветчыны, ад гутарак з В. Ластоўскім.
Пасля заканчэння яраслаўскага ліцэя ў 1916 г. М. Багдановіч пераехаў у Мінск на працу. У гэты час ён кантактаваў з многімі бел. дзеячамі, але галоўным чынам са Зм. Бядулем, у якога жыў на кватэры. Менавіта пад час жыцця ў Мінску нараджаецца знакаміты верш “Пагоня”.
Усяго 5 месяцаў (кастрычнік—люты) давялося М. Б. жыць на радзіме. У выніку пагаршэння стану здароўя сябры адправілі М. Б. у Ялту. Праз 4 месяцы 25 мая 1917 г. у Ялце М. Б. памёр. Пахаваны на Старых гарадскіх могілках.
Феномен, загадка М. Багдановіча. Адарваны ў 5 гадоў ад радзімы, выхаваны ў чужой моўнай стыхіі (у сям’і Адама Ягоравіча, асабліва з яго пераездам у Расію, гаварылі на рускай мове. М. Багдановіч для сваёй стрыечнай сястры Ганны Гапановіч перакладаў свае вершы на рускую мову – зб. “Зеленя”). 10-гадовы М. Багдановіч піша на роднай мове. Калі пачаў пісаць М. Багдановіч невядома. Бацька ва ўспамінах згадваў, што ў 1901 годзе сям’ю Багдановічаў і свайго хростка Максіма наведала Вольга Епіфанаўна Сёміна (жыла яна ў Пінску). Ёй і падаў свае бел. вершы М. Багдановіч (бацька пра іх не ведаў). Параўнаем: Колас першыя вершы піша па-руску, Купала –па-польску.
Тэлепатычная, падсядомая сувязь з Беларуссю. М. Б., як ніхто іншы, востра адчуў, што надышоў час вывесці нац. літаратуру на сусветны ўзровень.
