
- •Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст.
- •2. Агульная характарыстыка “нашаніўскага” перыяду. Роля газеты “Наша Ніва” у станаўленни бел. Літ-ры.
- •3. “Нашаніўская” крытыка. Палуян, Багдановіч, Ластоўски, Навіна – даследчыкі і тэарэтыкі нац. Літ-ры
- •4. Станаўленне нац. Эпўчнай традыцыі. Тэматычная, жанравая шматстайнасць апавядання пач. 20ст.
- •5. Шматрграннасць творчай асобы к. Каганца. Камедыя “Модны шляхцюк” як адметная з’ява ў гісторыі бел. Драмат.
- •6. Міні-партрэты “нашаніўцаў”: г.Леўчык, з.Верас, а.Гурло, к. Буйло
- •7. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш. Зварот письменника да розных жанравых форм.
- •8. Раман Ядвігіна ш “Золата”.
- •9. Асоба Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Пераемнасць літ. Традыцый у творчасці пісьм.
- •10. Праблемна-тэматычнае, жанравае наватарства паэзіі і прозы Цёткі.
- •11. Уклад Уладзіслава Галубка ў развіццё беларускай драматургіі і тэатра. Жанравая спецыфіка п’ес пісьменніка.
- •14.Францішак Аляхновіч і станаўленне нацыянальнага тэатра і драматургіі.
- •12.Тэматыка драматычных твораў Уладзіслава Галубка. Аналіз п’есы на выбар (“Пісаравы імяніны”, “Суд”, “Пан Сурынта”, “Ганка”).
- •13.Перыпетыі жыццёвага і творчага шляху Францішка Аляхновіча. Кніга “у кіпцюрох гпу” як прысуд таталітарызму.
- •15. Месца Вацлава Ластоўскага ў культурна-грамадскім жыцці пачатку хх ст. Творчыя набыткі пісьменніка.
- •16. Мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага ў творах Вацлава Ластоўскага. Цэласны аналіз аповесці “Лабірынты”.
- •49.Уклад Алеся Гаруна ў развіццё беларускай літаратуры. Творчая гісторыя, кампазіцыя кнігі “Матчын дар”. Тэма радзімы і чужыны ў лірыцы пісьменніка.
- •17. Ідэя нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы 1900–1920-х гг. Скразныя вобразы ранняй лірыкі пісьменніка.
- •18. Ліра-эпас Янкі Купалы: праблемны змест, жанры. Аналіз паэмы на выбар.
- •19. Сацыяльная і філасофская праблематыка паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”. Спалучэнне бытавога і ўмоўна-сімвалічнага планаў у творы.
- •20.Сімвалічная шматзначнасць паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане”. Сон як мастацкі прыём.
- •23. Купала – драматург. Праблематыка, вобразы персанажаў у п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Сцэнічная гісторыя Купалавых твораў.
- •21. Рэалістычна-бытавы і ўмоўна-рамантычны планы дзеяння, вобразы-сімвалы ў драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”.
- •22. Час і месца дзеяння ў п’есе Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Сістэма вобразаў. Сутнасць трагедыі “тутэйшасці”.
- •24. Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа. Тэмы, матывы, вобразы кнігі “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
- •25.“Новая зямля” Якуба Коласа як энцыклапедыя народнага жыцця. Праблемы зямлі і волі ў творы.
- •26.Пошукі Сымонам свайго месца ў жыцці. Мастацкая функцыя ўстаўных навел і лірычных адступленняў у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”.
- •27.Станаўленне Якуба Коласа-празаіка. “Казкі жыцця” як жанр.
- •28.Апавяданні Якуба Коласа 1920-х гг. (“Сяргей Карага”, “Крывавы вір”, “Туды, на Нёман!”, “Балаховец”). Палемічная скіраванасць твораў супраць тагачасных літаратурных канонаў.
- •29.Інтэлігенцыя і народ у трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Андрэя Лабановіча.
- •30. Нетрадыцыйнасць постаці Максіма Багдановіча ў беларускай літаратуры.
- •31.Кніга “Вянок” Максіма Багдановіча. Класічныя формы ў творчасці паэта.
- •32. Максім Багдановіч – крытык і даследчык літаратуры. Змест артыкулаў “Глыбы і слаі”, “За тры гады”, “Забыты шлях” (на выбар).
- •33.Гісторыя стварэння і выдання, кампазіцыя кнігі “Вянок” Максіма Багдановіча.
- •35. Зборнік прозы Максіма Гарэцкага “Рунь” у кантэксце нацыянальнага эпасу пачатку хх ст. Навізна тэматыкі і праблематыкі ранніх твораў пісьменніка.
- •36. Першая сусветная вайна ў лёсе і творчасці Максіма Гарэцкага. Гуманістычны пафас твораў “На імперыялістычнай вайне”, “Літоўскі хутарок”, “Генерал” і інш.
- •39. Жыццё беларускай вёскі ў аповесці “Ціхая плынь”. Тыповасць лёсу галоўнага героя. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў творы.
- •37. Шлях героя-інтэлігента да народа (на прыкладзе твораў Максіма Гарэцкага “у лазні”, “Роднае карэнне”, “у чым яго крыўда?”, “Меланохолія”). Драматызм духоўных пошукаў герояў пісьменніка.
- •38. Філасофская праблематыка аповесці “Меланхолія”. Характар светаадчування, духоўныя пошукі Лявона Задумы. Асаблівасці кампазіцыі.
- •45.Грамадска-палітычная атмасфера 1920–1930-х гг. І творчасць Змітрака Бядулі (на прыкладзе аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка”).
- •40. Адлюстраванне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці ў аповесці Максіма Гарэцкага “Дзве душы”. Інтэлігент Абдзіраловіч і яго пазіцыя. Вобразы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных арыентацый.
- •41. Праблематыка, жанравая спецыфіка, ідэйна-сэнсавы змест “Сібірскіх абразкоў” Максіма Гарэцкага.
- •42.Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Аналіз твораў (на выбар) з кнігі “Абразкі”. Прыёмы імпрэсіянісцкага пісьма ў творах.
- •43.Змітрок Бядуля – апавядальнік. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні чалавечых характараў (на прыкладзе апавяданняў “На каляды к сыну”, “Пяць лыжак заціркі”, “Велікодныя яйкі”,“Умарыўся” і інш.).
- •50.Агульная характарыстыка прозы і драматургіі Алеся Гаруна. Аналіз твора на выбар. Шлях вяртання імя і творчасці пісьменніка ў літаратуру.
- •4. Псіхалагічнае апвяданне -- трыпціх “п’ера і Каламбіна” (1918).
- •44.Творчасць Змітрака Бядулі 1920–1930-я гг. Гісторыя напісання, праблематыка аповесцяў “Салавей”, рамана “Язэп Крушынскі”.
- •48.Раман Цішкі Гартнага“Сокі цаліны”. Вобраз прафесійнага рэвалюцыянера Рыгора Нязвычнага ў творы.
- •46.Паэзія Цішкі Гартнага: пафас, стылявыя асаблівасці (зборнікі “Песні”, “Песні працы і змагання”, “Урачыстасць”).
- •47.Апавяданне ў творчасці Цішкі Гартнага. Спроба стварэння вобраза актыўнага героя (апавяданні “Трэскі на хвалях”, “Чырвонаармеец Панкел Ліпа”, “Прысады”, “Гаспадар”, інш.).
4. Станаўленне нац. Эпўчнай традыцыі. Тэматычная, жанравая шматстайнасць апавядання пач. 20ст.
Пач. ХХ ст. стаў перыядам станаўлення беларускай прозы.
Першапачаткова нацыянальная проза абапіралася на традыцыі вусна-паэтычнай творчасці, на традыцыі казачнага эпасу. Гэтыя традыцыі значна паўплывалі на творчасць К. Каганца (“Прылукі”), Ядвігіна Ш. (“Хлеб”, “Награда”), У. Галубка. З цягам часу бел. проза спазнае ўплыў літаратурных традыцый (індывідуалізацыя вобраза; прысутнасць апавядальніка, выяўленне яго поглядаў на жыццё).
Пра развіццё бел. прозы сведчыў выхад зорнікаў Я. Коласа “Апавяданні” (1912) і “Родныя з’явы” (1914) – абодва пад псеўданімам Тарас Гушча, М. Гарэцкага – “Рунь” (1914), Зм. Бядулі – “Аразкі” (1913).
Галоўнай тэмай прозы пач. ХХ ст. была тэма вёскі, працоўнага селяніна (“Очерки и рассказы из жизни белорусской деревни” (1906) А. Пшчолкі, зборнік “Апавяданні” (1913) У. Галубка, “Тоўстае палена” (1913) Я. Коласа ). Разам з гэтым, напр., у творах М. Гарэцкага (“У лазні”, 1913), А. Гаруна (“Пан Шабуневіч”) з’явіўся вобраз інтэлігента, у творах Цёткі (“Прысяга над крывавымі разорамі”) вобраз рабочага.
Адна з галоўных рыс ранняй бел. прозы – бытаапісальнасць. Сацыяльна-аналітычны пачатак у ёй быў выяўлены слаба. Тым не менш паступова на першы план выходзіць індывідуальнасць, чалавек, складаная дыялектыка чалавечай натуры і знешніх аставін (першы празаічны зборнік Коласа “Апавяданні” (1912), зборнікі апавяданняў “Родныя з’явы” (1914) і “Абразкі” (1913) Зм. Бядулі). У творах узмацняецца тэндэнцыя да аналітыкі і псіхалагізму (А. Гарун, М. Гарэцкі).
Асноўным празаічным жанрам у літаратуры пач. ХХ ст. з’яўлялася апавяданне. Былі пашыраны наступныя жанравыя формы апавядання:
сацыяльна-бытавая, псіхалагічная навела (Багдановіч, Бядуля, Гарэцкі, Колас, Ядвігін Ш.);
навела-прытча, навела-алегорыя (Бядуля, Колас, Ядвігін Ш.);
навела-імпрэсія (Бядуля, З. Верас, М. Гарэцкі, Кандрат Лейка, Я. Колас, С. Палуян, Ядвігін Ш., В. Ластоўскі);
абразок (Багдановіч, Бядуля, Гарэцкі, Ластоўскі, Ядвігін Ш.);
гумарыстычная навела, літаратурны анекдот (У. Галубок, К. Каганец, Колас, Ядвігін Ш.);
навелы, у аснове якіх ляжаць казкі, легенды (Багдановіч, Гарун, Ластоўскі, Каганец, Колас);
апокрыф (Багдановіч);
мастацкі нарыс (Каганец, Кандрат Лейка, А. Пшчолка, Ядвігін Ш.).
Прыкметай сталасці літаратуры лічыцца з’яўленне буйных жанравых празаічных форм. Менавіта ў пач. ХХ ст. пачынаюць распаўсюджвацца буйныя празаічныя жанравыя формы. Сярод іх можна назваць:
мемуары (“Успаміны” (1921) Ядвігіна Ш. )
дакументальна-мастацкія запіскі (“На імперыялістычнай вайне” (1926) М. Гарэцкі);
аповесць (М. Гарэцкі “Дзве душы” (1919), “Ціхія песні” (1926) – дапрацаваная ў 1930 годзе яна выйшла пад назвай “Ціхая плынь”, “Меланхолія” (1928));
раман (незакончаны раман Ядвігіна Ш. “Золата” (1920); 1, 2, 3 рамана “Сокі цаліны” (1922 – 1929) Ц. Гартнага). Даследчык А. Адамовіч лічыць 1-ым бел. раманам “Новую зямлю” Я. Коласа.