
- •Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст.
- •2. Агульная характарыстыка “нашаніўскага” перыяду. Роля газеты “Наша Ніва” у станаўленни бел. Літ-ры.
- •3. “Нашаніўская” крытыка. Палуян, Багдановіч, Ластоўски, Навіна – даследчыкі і тэарэтыкі нац. Літ-ры
- •4. Станаўленне нац. Эпўчнай традыцыі. Тэматычная, жанравая шматстайнасць апавядання пач. 20ст.
- •5. Шматрграннасць творчай асобы к. Каганца. Камедыя “Модны шляхцюк” як адметная з’ява ў гісторыі бел. Драмат.
- •6. Міні-партрэты “нашаніўцаў”: г.Леўчык, з.Верас, а.Гурло, к. Буйло
- •7. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш. Зварот письменника да розных жанравых форм.
- •8. Раман Ядвігіна ш “Золата”.
- •9. Асоба Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Пераемнасць літ. Традыцый у творчасці пісьм.
- •10. Праблемна-тэматычнае, жанравае наватарства паэзіі і прозы Цёткі.
- •11. Уклад Уладзіслава Галубка ў развіццё беларускай драматургіі і тэатра. Жанравая спецыфіка п’ес пісьменніка.
- •14.Францішак Аляхновіч і станаўленне нацыянальнага тэатра і драматургіі.
- •12.Тэматыка драматычных твораў Уладзіслава Галубка. Аналіз п’есы на выбар (“Пісаравы імяніны”, “Суд”, “Пан Сурынта”, “Ганка”).
- •13.Перыпетыі жыццёвага і творчага шляху Францішка Аляхновіча. Кніга “у кіпцюрох гпу” як прысуд таталітарызму.
- •15. Месца Вацлава Ластоўскага ў культурна-грамадскім жыцці пачатку хх ст. Творчыя набыткі пісьменніка.
- •16. Мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага ў творах Вацлава Ластоўскага. Цэласны аналіз аповесці “Лабірынты”.
- •49.Уклад Алеся Гаруна ў развіццё беларускай літаратуры. Творчая гісторыя, кампазіцыя кнігі “Матчын дар”. Тэма радзімы і чужыны ў лірыцы пісьменніка.
- •17. Ідэя нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы 1900–1920-х гг. Скразныя вобразы ранняй лірыкі пісьменніка.
- •18. Ліра-эпас Янкі Купалы: праблемны змест, жанры. Аналіз паэмы на выбар.
- •19. Сацыяльная і філасофская праблематыка паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”. Спалучэнне бытавога і ўмоўна-сімвалічнага планаў у творы.
- •20.Сімвалічная шматзначнасць паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане”. Сон як мастацкі прыём.
- •23. Купала – драматург. Праблематыка, вобразы персанажаў у п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Сцэнічная гісторыя Купалавых твораў.
- •21. Рэалістычна-бытавы і ўмоўна-рамантычны планы дзеяння, вобразы-сімвалы ў драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”.
- •22. Час і месца дзеяння ў п’есе Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Сістэма вобразаў. Сутнасць трагедыі “тутэйшасці”.
- •24. Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа. Тэмы, матывы, вобразы кнігі “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
- •25.“Новая зямля” Якуба Коласа як энцыклапедыя народнага жыцця. Праблемы зямлі і волі ў творы.
- •26.Пошукі Сымонам свайго месца ў жыцці. Мастацкая функцыя ўстаўных навел і лірычных адступленняў у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”.
- •27.Станаўленне Якуба Коласа-празаіка. “Казкі жыцця” як жанр.
- •28.Апавяданні Якуба Коласа 1920-х гг. (“Сяргей Карага”, “Крывавы вір”, “Туды, на Нёман!”, “Балаховец”). Палемічная скіраванасць твораў супраць тагачасных літаратурных канонаў.
- •29.Інтэлігенцыя і народ у трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Андрэя Лабановіча.
- •30. Нетрадыцыйнасць постаці Максіма Багдановіча ў беларускай літаратуры.
- •31.Кніга “Вянок” Максіма Багдановіча. Класічныя формы ў творчасці паэта.
- •32. Максім Багдановіч – крытык і даследчык літаратуры. Змест артыкулаў “Глыбы і слаі”, “За тры гады”, “Забыты шлях” (на выбар).
- •33.Гісторыя стварэння і выдання, кампазіцыя кнігі “Вянок” Максіма Багдановіча.
- •35. Зборнік прозы Максіма Гарэцкага “Рунь” у кантэксце нацыянальнага эпасу пачатку хх ст. Навізна тэматыкі і праблематыкі ранніх твораў пісьменніка.
- •36. Першая сусветная вайна ў лёсе і творчасці Максіма Гарэцкага. Гуманістычны пафас твораў “На імперыялістычнай вайне”, “Літоўскі хутарок”, “Генерал” і інш.
- •39. Жыццё беларускай вёскі ў аповесці “Ціхая плынь”. Тыповасць лёсу галоўнага героя. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў творы.
- •37. Шлях героя-інтэлігента да народа (на прыкладзе твораў Максіма Гарэцкага “у лазні”, “Роднае карэнне”, “у чым яго крыўда?”, “Меланохолія”). Драматызм духоўных пошукаў герояў пісьменніка.
- •38. Філасофская праблематыка аповесці “Меланхолія”. Характар светаадчування, духоўныя пошукі Лявона Задумы. Асаблівасці кампазіцыі.
- •45.Грамадска-палітычная атмасфера 1920–1930-х гг. І творчасць Змітрака Бядулі (на прыкладзе аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка”).
- •40. Адлюстраванне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці ў аповесці Максіма Гарэцкага “Дзве душы”. Інтэлігент Абдзіраловіч і яго пазіцыя. Вобразы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных арыентацый.
- •41. Праблематыка, жанравая спецыфіка, ідэйна-сэнсавы змест “Сібірскіх абразкоў” Максіма Гарэцкага.
- •42.Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Аналіз твораў (на выбар) з кнігі “Абразкі”. Прыёмы імпрэсіянісцкага пісьма ў творах.
- •43.Змітрок Бядуля – апавядальнік. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні чалавечых характараў (на прыкладзе апавяданняў “На каляды к сыну”, “Пяць лыжак заціркі”, “Велікодныя яйкі”,“Умарыўся” і інш.).
- •50.Агульная характарыстыка прозы і драматургіі Алеся Гаруна. Аналіз твора на выбар. Шлях вяртання імя і творчасці пісьменніка ў літаратуру.
- •4. Псіхалагічнае апвяданне -- трыпціх “п’ера і Каламбіна” (1918).
- •44.Творчасць Змітрака Бядулі 1920–1930-я гг. Гісторыя напісання, праблематыка аповесцяў “Салавей”, рамана “Язэп Крушынскі”.
- •48.Раман Цішкі Гартнага“Сокі цаліны”. Вобраз прафесійнага рэвалюцыянера Рыгора Нязвычнага ў творы.
- •46.Паэзія Цішкі Гартнага: пафас, стылявыя асаблівасці (зборнікі “Песні”, “Песні працы і змагання”, “Урачыстасць”).
- •47.Апавяданне ў творчасці Цішкі Гартнага. Спроба стварэння вобраза актыўнага героя (апавяданні “Трэскі на хвалях”, “Чырвонаармеец Панкел Ліпа”, “Прысады”, “Гаспадар”, інш.).
39. Жыццё беларускай вёскі ў аповесці “Ціхая плынь”. Тыповасць лёсу галоўнага героя. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў творы.
Аповесць «Ціхая плынь» Гарэцкі пісаў на працягу 13 гадоў. Канчатковы яе варыянт выйшаў у 1930 г. «Ціхая плынь» - аповесць-даследаванне. Расказваючы пра свайго героя, апісваючы яго кароткае цяжкае жыццё, Гарэцкі даследуе сацыяльныя ўмовы, у якіх рос хлопчык Хомка. Адначасова з гэтым аўтар нібы заглянуў у таямніцы жыцця і адкрыў для сваіх суайчыннікаў незлічоныя духоўныя скарбы народа, адметныя народныя хар-ры, сціплыя, прасякнутыя дабрынёй і вераю ў яе.
У аснове твора - складанае, гаротнае жыццё сялянскага хлопчыка Хомкі. Нярадасным было яго дзяцінства. Не адзін раз, не ўмеючы яшчэ гаварыць, даводзілася Хомку аднаму бавіць час, часта галоднаму, бо маці не было калі з ім сядзець: трэба было ісці на поле працаваць. 3 гадамі радасці ў хлопчыка не прыбаўлялася, крыўдзілі ўсе, хто толькі мог: школьны настаўнік, гаспадар, у якога парабкаваў, ды і ці мала хто яшчэ.
Пісьменнік нібы сам праходзіць з Хомкам па жыцці: даследуе кожную хвіліну, кожную думку свайго героя. I як вынік гэтага даследавання перад намі паўстае характар беларуса, сціплага чалавека, безадказнага працаўніка з чулым, добрым сэрцам, з душою, поўнаю паэзіі, з любоўю да жыцця і з гатоўнасцю несці на сабе ўвесь цяжар гэтага жыцця.
Гаротны лёс Хомкі - не выключэнне. Такіх лёсаў цэлае Асмолава, такія лёсы скрозь і паўсюль. Ды хіба якім іншым лёсам можа адарыць гаротная Беларусь» а менавіта такой - спустошанай і абяздоленай - бачыцца Радзіма аўтару. Разам з тым пісьменнік не прамінае прыгадаць сівую велічную мінуўшчыну сваёй краіны, той час, калі Беларусь яшчэ не была прыдаткам Расіі, а мела сваю самастойнасць. Ды гэта толькі ва ўспамінах. Сённяшняе Асмолава, як і ўся Беларусь, гаротнае, жабрацкае, забыты Богам край. Царскі рэжым звярнуў на яго ўвагу толькі тады, калі спатрэбіліся смяротнікі. Бел моладзь вымушана была ісці на імперыялістычную вайну, гінуць у чужым далёкім полі невядома за што.
Трапляе на чалавечую бойню і маладзенькі, ціхі, безабаронны Хомка. Трапляе - і ў першым жа баі гіне, не зразумеўшы нават за што.
Праз лёс Хомкі Гарэцкі выкрывае антынародную сутнасць вайны. Ён сцвярджае, што народ заслугоўвае шчасця і свабоды, самастойнага нацыян. развіцця, што адраджэнне можа вярнуць народу пачуццё нацыянальнай і чалавечай годнасці.
37. Шлях героя-інтэлігента да народа (на прыкладзе твораў Максіма Гарэцкага “у лазні”, “Роднае карэнне”, “у чым яго крыўда?”, “Меланохолія”). Драматызм духоўных пошукаў герояў пісьменніка.
Заяўленая ў 1-ым ап-ні “У лазні” тэма інтэлігенцыя і народ праходзіць праз многія творы М.Г-га (ап-ні “Рунь”, “У чым яго крыўда?”, “Роднае карэнне”, “Гапон і Любачка”, ап-сці “У чым яго крыўда?”, “Меланхолія”, “Дзве душы”. Пэўным чынам яна прысутнічае таксама ў дакумент. ап-сці “На імперыялістыч-най вайне” і ў ап-сці “Дзве душы”). У 1920-я гг. гэта тэма была працягнута Коласам (трылогія “На ростанях”, М.Зарэцкім (раман “Сцежкі-дарожкі”). Герой М.Г-га – сын вёскі, які змог атрымаць адукацыю. Ён імкнецца працаваць дзеля свайго народа, паказаць яму шлях да лепшага жыцця. Аднак набытыя веды і новы жыццёвы вопыт не садзейнічаюць паразуменню з родным светам.
З аднаго боку: вёска на свайго вучонага сына глядзіць як на пана, не прымае яго як роўнага ў сваё асяроддзе. Гэта крыўдзіць маладога інтэлігента, аднак ён добра разумее прычыну такога стаўлення селяніна да адукаванага чалавека. “Скуль жа ведаць гэтаму старому вяскоўцу, што ён, Клім, вучыўся не для таго,каб “заграбаць” грошы, што ён іншы, што ён не чураецца вёскі, любіць яе і шануе, як родны сын... што ён “запанеў”, але зусім не так, як думае Мікіта” (“У лазні”). М.Г-цкі ішоў за гістарычнымі рэаліямі: мала бачыла вёска спагады і паразумення ад сваіх вучоных сыноў (змест ап-ня Зм.Бядулі “На каляды к сыну”). “Людзей светлых, шчыра адданых нашай старонцы і нашаму народу, мы не мелі. Прарокі былі здраднікамі свайго народа і кланяліся за чырвонцы чужому дужэйшаму богу. “Янка ды Сымонка” – мужыкі беззарадныя, пакінутыя сваёй інтэлігенцыяй” (“Чаму плача наша песня?”). З другога боку: вельмі няпроста аказалася для маладога адраджэнца знайсці шлях да народа, прымусіць паверыць сабе, распачаць канкрэтныя дзеянні па паляпшэнню вясковага жыцця. Яго асвет-ніцкія памкненні (чытаць сялянам кнігі, весці гутаркі) церпяць крах. Часам ён зусім губляе надзею што-небудзь змяніць, траціць веру ў сябе і ў адраджэнне краю (апошняе адбываецца вельмі марудна), тады з’яўляюцца нават думкі пра самагубства (“Меланхолія”).
М.Г-ці паказвае “боль сэрца і смутак душы... прымача ў “панстве” і пасынка вёскі”, які “адарваўся ад дзядоўскіх сяліб і вісіць у новым і невыразным паветры” (“У лазні”). Складанасць шляхоў паразумення вучонага сына з маці-вёскай пісьменнік паказаў у ап-ні “У чым яго крыўда?”. Самыя шчырыя чалавечыя пачуцці топчуцца ў бруд з-за вясковай неадукаванасці. З-за пісьма закаханага “вучонага” хлопца да вясковай дзяўчыны ў рух прыйшла ўся вёска. Ледзь не б’юцца ля студні жанчыны, спрачаючыся, пара ці не пара Ганна Костусю. Плача ад сораму за брата малы Паўлючок (інтымнае пасланне чытаецца на вячорках). Пакрыўджаны бацькі, абражаны вясковыя хлопцы. Здавалася, што пачуццё да Ганначкі наблізіла Костуся да вёскі, прымусіла ўбачыць натуральнасць яе жыцця, своеасабліва выяўленую духоўнасць. Ён акрылены вярнуўся ў горад на вучобу. Закаханыя абмяняліся лістамі. І яны паказалі тую прорву, што ляжыць між героямі твора. “Пісьмо да яе”: “Божа мой, божа мой! Чаму я такі шчаслівы, што спазнаўся з табою, Ганнуся мая, і нешчаслівы, што жыву далёка-далёка? Здаецца, каб нейкая лятучая машына, ці кавёр-самалёт, як гаворыцца ў казках, дык бы выўчыў урокі, сеў бы і паляце-еў бы да Ганначкі, хоць бы на адну-адну мінутачку”. “Пісьмо ад яе”: “...Пішу пісьмо ад сардэчнай мукі; ляці, пісьмо, міленькаму ў рукі. Пісьмо ад Анны Лявонавай Валюжыніц няцэннаму другу, у першых страках маяго пісьма, што звяшчаю вас, як люблю, паважаны Кансцянцін Міхайлавіч, і што жыва і здарова і вам зычу ад Госпада Бога і ўсяго ўспеха ў руках і дзялах вашых...Аб тым вяселлю ўсё ладна, і ўсе гавораць або водкі было даволі і ўсе здаровы, так што з мяне смяюцца, куды ж мне, как мы няўчоная мужычка і болі нічаво...” На аснове ап-ў “У лазні” і “У чым яго крыўда?” М.Г-кі напісаў аповесць (1925–26) “У чым яго крыўда?”. У ёй аўтар паказаў рэакцыю героя на пісьмо каханай: “Лявон ад прыкрасці плюнуў, тады засаромеўся, схапіўся ад жалю і крыўды за галаву і глынуў паветра, як шчупак, выкінуты з рэчкі на сухі пясок”. Ці смяецца аўтар са сваёй няграматнай гераіні? Да згаданых твораў тэматычна прымыкаюць аповесць “Ціхая плынь”, ап-ні “Зіма”, асобныя часткі “На імперыялістычнай вайне”, дзе паказваецца жыццё дакастрычніцкай вёскі.
Аповесць “У чым яго крыўда?” разам з “Меланхоліяй” (1916–21, 1928) і “На імперыялістычнай вайне” утвараюць трылогію. Творы аб’ядноўвае адзін і той жа герой – Лявон Задума. Спачатку ён вучыцца, потым працуе каморнікам на Віленшчыне, затым становіцца салдатам, удзельнічае ў баях. Усе тры творы аўтабіяграфічныя (знешні і ўнутраны аўтабіяграфізм). Жыццёвы шлях Лявона, яго адчуванні і памкненні – гэта, у многім, жыццё самога пісьменніка.