Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bellit_1-50.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
185.18 Кб
Скачать

27.Станаўленне Якуба Коласа-празаіка. “Казкі жыцця” як жанр.

Самабытны талент ЯК знайшоў сваё бліскучае праяўленне і ў прозе. У ранніх апавяданнях пісьменнік адлюстроўвае розныя бытавыя з'явы і падзеі ў бел вёсцы, абуджэнне свядомасці працоўнага сялянства, рост яго стыхійнага пратэсту, ставіць вострыя паліт і сац пытанні (апав. «Бунт», «Нёманаў дар», «Малады дубок»).

Сярод празаічных твораў ЯК вылучаюцца сатырычныя апавяданні, дзе аўтар з дапамогай вострай сатыры, іроніі выкрывае і высмейвае няўдалых «ахоўнікаў» самаўладства, недальнабачных слуг цара, прадстаўнікоў рэлігіі і буржуазнай інтэлігенцыі, іх мяшчанскія норавы, цемнату, забабоннасць (апавяданні «Соцкі падвёў», «Кірмаш», «Выбар старшыні»).

Казкі жыцця”У 1906 г. Коласам была напісана першая казка “Дудар”, што пазней увайшла ў кнігу “Казкі жыцця”. Ствараліся “Казкі…” на працягу амаль паўстагоддзя. Апошнія творы з кнігі датуюцца 1955 г. (казкі “Як птушкі дуб ратавалі”, “Адзінокі курган”, “Страказа”, “Цвіркун”). Цікава, але першая казка “Дудар” у выданні “Казак жыцця” доўгі час не ўключалася. Твор палічылі занадта нацыяналістычным. У чым справа? Галоўныя героі: Малодшы Брат, Сярэдні і Старшы ўспрымаюцца ў казцы як беларус, рускі і ўкраінец. Доля меншага брата была такая цяжкая, што над ім пачынаюць насміхацца нават родныя браты, якія жылі на лепшых землях, былі больш шчаслівыя. Яны перастаюць разумець меншага. Адзінае выратаванне Малодшы знаходзіць у дудзе, якой давярае душу і сэрца. Аднак песень яго ніхто не слухае. Лёс Малодшага нагадвае лёс беларуса ў дарэвалюцыйныя часы. Нацыянальнае пытанне, сапраўды, гучыць у творы, але яно не з’яўляецца заклікам да нейкага змагання. Меншы брат просіць дапамогі ў Старшага.

Традыцыйна “Казкі жыцця” лічаць адзінай кнігай і зборам казак. Гэта своеасаблівы згустак філасофска-сацыяльных, маральна-этычных поглядаў пісьменніка на жыццё. Асноўная дзейная асоба ў “Казках…” не чалавек, а дрэвы, расліны, птушкі, горы, рэкі, ручаі і г.д. Гэта дае падставу сцвярджаць, што “Казкі…” генетычна звязаны з народнымі казкамі (т.з. жывёльнага эпасу). І казкам, і творам Коласа ўласцівы пэўны філасофскі змест і алегарычная форма. Аднак алегорыя ўласціва не толькі вуснай народнай творчасці, але і розным формам літаратуры ад старажытных часоў да нашых дзён. Мы ведаем, што алегарыя існавала яшчэ ў часы Ф. Скарыны (прытчы, што ўваходзілі ў Біблію); алегарычныя апавяданні пісалі Салтыкоў-Шчадрын (“Премудрый пескарь”), Горкі (“Сказки об Италии”), Ядвігін Ш. (байкі ў прозе). Такім чынам, да прыходу ў літаратуру Я. Коласа алегорыя прайшла вялікі шлях у сваёй творчасці. Таму ёсць падставы гаварыць пра фальклорна-літаратурную аснову “Казак жыцця” Я.Коласа.

“Казкі жыцця” – гэта не цыкл аб’яднаных агульнай ідэйна-мастацкай задачай апавяданняў, а цэласны закончаны твор. Тлумачыцца гэта тым, што “Казкі…” уяўляюць сабой згустак філасофска-сацыяльных, маральна-этычных поглядаў Коласа на жыццё. У іх ствараецца філасофская карціна быцця ў алегарычнай форме.

Якія ж філасофскія праблемы закранае Колас?

праблема адарванасці ад каранёў (“Адзінокае дрэва”), супярэчнасцяў быцця (“Чыя праўда?”), канчатковасці быцця (“Камень”), адзінкавага і цэлага (“Вадапад”), рэвалюцыйнага руху і застою (“Проціў вады”), вайны (“Стары лес”), самакаштоўнасці жыцця (“Што лепей?”), абвыкласці, змірэння (“Чортаў камень”), залежнасці ад вытокаў (“Крыніца”), самаахвярнасці (“Адзінокі курган”), хуткаплыннасці жыцця (“Страказа”), і многія іншыя.

Цікавымі з’яўляюцца казкі, прысвечаныя канкрэтным гістарычным асобам, -- Я. Купалу, Зм. Бядулю, Ц. Гартнаму (“Ноч, калі папараць цвіце”, “Кучаравае дрэва”, “Над прасторамі зямлі”). Праз лёсы розных людзей прасочваюцца шляхі яднання маладой беларускай інтэлігенцыі з родным народам.

Важнае месца займаюць творы, у якіх асэнсоўваюцца праблемы моладзі, маладой змены – паслярэвалюцыйныя творы “Што яны страцілі”, “У чым іх сіла”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]