
- •Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст.
- •2. Агульная характарыстыка “нашаніўскага” перыяду. Роля газеты “Наша Ніва” у станаўленни бел. Літ-ры.
- •3. “Нашаніўская” крытыка. Палуян, Багдановіч, Ластоўски, Навіна – даследчыкі і тэарэтыкі нац. Літ-ры
- •4. Станаўленне нац. Эпўчнай традыцыі. Тэматычная, жанравая шматстайнасць апавядання пач. 20ст.
- •5. Шматрграннасць творчай асобы к. Каганца. Камедыя “Модны шляхцюк” як адметная з’ява ў гісторыі бел. Драмат.
- •6. Міні-партрэты “нашаніўцаў”: г.Леўчык, з.Верас, а.Гурло, к. Буйло
- •7. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш. Зварот письменника да розных жанравых форм.
- •8. Раман Ядвігіна ш “Золата”.
- •9. Асоба Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Пераемнасць літ. Традыцый у творчасці пісьм.
- •10. Праблемна-тэматычнае, жанравае наватарства паэзіі і прозы Цёткі.
- •11. Уклад Уладзіслава Галубка ў развіццё беларускай драматургіі і тэатра. Жанравая спецыфіка п’ес пісьменніка.
- •14.Францішак Аляхновіч і станаўленне нацыянальнага тэатра і драматургіі.
- •12.Тэматыка драматычных твораў Уладзіслава Галубка. Аналіз п’есы на выбар (“Пісаравы імяніны”, “Суд”, “Пан Сурынта”, “Ганка”).
- •13.Перыпетыі жыццёвага і творчага шляху Францішка Аляхновіча. Кніга “у кіпцюрох гпу” як прысуд таталітарызму.
- •15. Месца Вацлава Ластоўскага ў культурна-грамадскім жыцці пачатку хх ст. Творчыя набыткі пісьменніка.
- •16. Мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага ў творах Вацлава Ластоўскага. Цэласны аналіз аповесці “Лабірынты”.
- •49.Уклад Алеся Гаруна ў развіццё беларускай літаратуры. Творчая гісторыя, кампазіцыя кнігі “Матчын дар”. Тэма радзімы і чужыны ў лірыцы пісьменніка.
- •17. Ідэя нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы 1900–1920-х гг. Скразныя вобразы ранняй лірыкі пісьменніка.
- •18. Ліра-эпас Янкі Купалы: праблемны змест, жанры. Аналіз паэмы на выбар.
- •19. Сацыяльная і філасофская праблематыка паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”. Спалучэнне бытавога і ўмоўна-сімвалічнага планаў у творы.
- •20.Сімвалічная шматзначнасць паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане”. Сон як мастацкі прыём.
- •23. Купала – драматург. Праблематыка, вобразы персанажаў у п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Сцэнічная гісторыя Купалавых твораў.
- •21. Рэалістычна-бытавы і ўмоўна-рамантычны планы дзеяння, вобразы-сімвалы ў драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”.
- •22. Час і месца дзеяння ў п’есе Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Сістэма вобразаў. Сутнасць трагедыі “тутэйшасці”.
- •24. Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа. Тэмы, матывы, вобразы кнігі “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
- •25.“Новая зямля” Якуба Коласа як энцыклапедыя народнага жыцця. Праблемы зямлі і волі ў творы.
- •26.Пошукі Сымонам свайго месца ў жыцці. Мастацкая функцыя ўстаўных навел і лірычных адступленняў у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”.
- •27.Станаўленне Якуба Коласа-празаіка. “Казкі жыцця” як жанр.
- •28.Апавяданні Якуба Коласа 1920-х гг. (“Сяргей Карага”, “Крывавы вір”, “Туды, на Нёман!”, “Балаховец”). Палемічная скіраванасць твораў супраць тагачасных літаратурных канонаў.
- •29.Інтэлігенцыя і народ у трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Андрэя Лабановіча.
- •30. Нетрадыцыйнасць постаці Максіма Багдановіча ў беларускай літаратуры.
- •31.Кніга “Вянок” Максіма Багдановіча. Класічныя формы ў творчасці паэта.
- •32. Максім Багдановіч – крытык і даследчык літаратуры. Змест артыкулаў “Глыбы і слаі”, “За тры гады”, “Забыты шлях” (на выбар).
- •33.Гісторыя стварэння і выдання, кампазіцыя кнігі “Вянок” Максіма Багдановіча.
- •35. Зборнік прозы Максіма Гарэцкага “Рунь” у кантэксце нацыянальнага эпасу пачатку хх ст. Навізна тэматыкі і праблематыкі ранніх твораў пісьменніка.
- •36. Першая сусветная вайна ў лёсе і творчасці Максіма Гарэцкага. Гуманістычны пафас твораў “На імперыялістычнай вайне”, “Літоўскі хутарок”, “Генерал” і інш.
- •39. Жыццё беларускай вёскі ў аповесці “Ціхая плынь”. Тыповасць лёсу галоўнага героя. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў творы.
- •37. Шлях героя-інтэлігента да народа (на прыкладзе твораў Максіма Гарэцкага “у лазні”, “Роднае карэнне”, “у чым яго крыўда?”, “Меланохолія”). Драматызм духоўных пошукаў герояў пісьменніка.
- •38. Філасофская праблематыка аповесці “Меланхолія”. Характар светаадчування, духоўныя пошукі Лявона Задумы. Асаблівасці кампазіцыі.
- •45.Грамадска-палітычная атмасфера 1920–1930-х гг. І творчасць Змітрака Бядулі (на прыкладзе аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка”).
- •40. Адлюстраванне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці ў аповесці Максіма Гарэцкага “Дзве душы”. Інтэлігент Абдзіраловіч і яго пазіцыя. Вобразы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных арыентацый.
- •41. Праблематыка, жанравая спецыфіка, ідэйна-сэнсавы змест “Сібірскіх абразкоў” Максіма Гарэцкага.
- •42.Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Аналіз твораў (на выбар) з кнігі “Абразкі”. Прыёмы імпрэсіянісцкага пісьма ў творах.
- •43.Змітрок Бядуля – апавядальнік. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні чалавечых характараў (на прыкладзе апавяданняў “На каляды к сыну”, “Пяць лыжак заціркі”, “Велікодныя яйкі”,“Умарыўся” і інш.).
- •50.Агульная характарыстыка прозы і драматургіі Алеся Гаруна. Аналіз твора на выбар. Шлях вяртання імя і творчасці пісьменніка ў літаратуру.
- •4. Псіхалагічнае апвяданне -- трыпціх “п’ера і Каламбіна” (1918).
- •44.Творчасць Змітрака Бядулі 1920–1930-я гг. Гісторыя напісання, праблематыка аповесцяў “Салавей”, рамана “Язэп Крушынскі”.
- •48.Раман Цішкі Гартнага“Сокі цаліны”. Вобраз прафесійнага рэвалюцыянера Рыгора Нязвычнага ў творы.
- •46.Паэзія Цішкі Гартнага: пафас, стылявыя асаблівасці (зборнікі “Песні”, “Песні працы і змагання”, “Урачыстасць”).
- •47.Апавяданне ў творчасці Цішкі Гартнага. Спроба стварэння вобраза актыўнага героя (апавяданні “Трэскі на хвалях”, “Чырвонаармеец Панкел Ліпа”, “Прысады”, “Гаспадар”, інш.).
22. Час і месца дзеяння ў п’есе Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Сістэма вобразаў. Сутнасць трагедыі “тутэйшасці”.
З 1927 г. п’еса была неафіцыйна забаронена. Яна не перадрукоўвалася, выпала з нац. літаратурнага працэсу. Да 1960-х гг. не прыгадвалася ў літаратуразнаўчых працах. Да 1980-х гг. – успаміналася як слабы ў спадчыне Купалы твор. У 1982 г. п’есу паставіў на сцэне Магілёўскі абласны тэатр, пасля чаго пастаноўку хутка забаранілі. У 1989 г. твор быў надрукаваны ў ч-се “Полымя”. Сцэнічная пастаноўка “Тутэйшых” перажыла некалькі неафіцыйных забарон у Купалаўскім тэатры.
Станоўчым у творы здаецца вобраз Янкі Здольніка. “Беларус”, як яго клічуць, заклапочаны развіццём нацыянальнага пытання. Разам з тым Купала не ідэалізуе свайго героя. Часам Здольніку характэрна нежаданне разумець іншых (ён застаўся раўнадушны да смерці сына Гарошкі – Юркі, які загінуў у час рэвалюцыі 1905 г.) і, часам, недастаткова глыбокае разуменне жыцця, і вузкая арыентацыя ў асветніцкай дзейнасці (Так бацька Аленкі Лявон Гарошка заўважае адносна Янкі, што “трохі галава яго нечым зведзена”. Пра што гэта гаворыць? Гэта значыць, што думкі яго бываюць часам зададзенымі, часам прадузята успрымаюць свет. І хоць Гарошка лічыць іх “мудрымі”, але не надта задаволены, што дачка як “папугай” паўтарае за Здольнікам.).
Чаму Купала паказаў інтэлегенцыю менавіта такой у вобразе Янкі? У гэтым няма ўпушчэння ці памылкі драматурга. Бо менавіта такім быў узровень нацыянальнай свядомасці большасці бел. інтэлегенцыі. Янка і Аленка – такія ж “тутэйшыя”, як і іншыя персанажы п’есы, усе яны ў нечым не дараслі да патрабаванняў часу. У гэтым трагізм Здольніка (сатырычнага ў постаці Янкі няшмат). Трагізм Купала бачыць у вузкім аднабаковым разуменні свету, у прыніжанасці жыццёвага ідэалу. У гэтым трагедыя ўсяго народа, у тым ліку і трагізм здрадніцтва і прыстасавальніцтва Мікіты Зносака, Усходняга і Заходняга вучоных.
Для Купалы праблема “тутэйшых” была гістарычнай трагедыяй Беларусі. І ад таго, што яна была зацяжной і ўстойлівай, набывала парадыйна-камічнае выяўленне. Купала адчуў неабходнасць раскрыцця гэтай трагедыі ў мастацкіх формах праз шарж і смех (не толькі ў п’есе, але і ў вершы “Тутэйшы”, 1913 г.).
Усе персанажы п’есы пазначаны трагедыяй “тутэйшасці” і асабліва Мікіта Зносак (“гаваркое” прозвішча – зношаны лапаць, атопак, выкінуты на задворкі, яйка без шкарлупы, неданосак). Абыякавасць Мікіты да ўсяго роднага перарастае ў здраду. Купала сур’ёзна заклапочаны лёсам гэтага распаўсюджанага тыпу. У такіх людзях аўтару бачыцца галоўная ўнутраная небяспека для адраджэння бацькаўшчыны (з вышыні часу бачна, што Купала не памыляўся). Так, Мікіта Зносак варты насмешкі, але і варты жалю, пакутлівага роздуму, бо ён персанаж нацыянальнай драмы, якая па адчуванні паэта, будзе працягвацца і ў будучым. Словы песні, якімі заканчваецца п’еса, адрасаваны Зносаку, як папярэджанне: “Ой ты, яблочко, Куда коцішся? Не туда попадзёш – Не вароцішся
24. Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа. Тэмы, матывы, вобразы кнігі “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
Псеўданімы: Якуб Колас, Адзінокі, Дзядзька Карусь, Лесавік, Тамаш Булава, Ганна Крум, Дзям’янаў Гуз, Тарас Гушча…
Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада ў засценку Акінчыцы (цяпер гэта ў межах горада Стоўбцы). Бацька быў лесніком ва ўладаннях князя Радзівіла.
З 1898 па 1902 гг. вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Да 1906 г. працаваў вясковым настаўнікам (вёскі Люсіна Ганцавіцкага р-на, Пінкавічы Пінскага р-на, Верхмень Смалявіцкага р-на).
Самы вядомы факт з біяграфіі маладога Міцкевіча – у 1906 г. удзельнічаў ў нелегальным настаўніцкім з’ездзе, які адбыўся ў в. Мікалаеўшчына. З’езд выкрыла паліцыя. Коласа звольнілі з настаўніцкай пасады.
Зімой 1906 – 1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу.
У 1908 г. прыгаварылі да трох гадоў зняволення, якое адбываў у мінскім астрозе.
Пасля вызвалення працаваў у Пінску настаўнікам у прыходскім вучылішчы. У час Першай сусветнай вайны прызваны ў войска. У 1918 г. дэмабілізаваны як настаўнік. Працаваў на Куршчыне (курскі перыяд творчасці).
У 1921 г. пераехаў на сталае жыхарства ў Мінск. З дня ўтварэння АН БССР (1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам.
Народны паэт Беларусі (1926 г.).
Зборнік, “Песні-жальбы” выйшаў у 1910 г. (Вільня), калі Колас яшчэ быў у асторозе. Цэнтральныя матывы кнігі адпавядаюць яе назве – гэта матывы тугі і жальбы аб родным краі, аб жыцці сялян. Жанр песняў-жальбаў арганічна перайшоў у паэзію Коласа, Купалы і многіх іншых паэтаў з літаратуры ХІХ ст. (творчасць Ф. Багушэвіча, Янкі Лучыны, Адама Гурыновіча). Таму і лірычным героем часцей за ўсё выступае мужык (“Вёска”, “Наша сяло”, інш.). Колас паэтызуе селяніна, яго працу на зямлі, любоў да роднага краю і мару аб лепшай долі, аб волі: “Я – мужык, а гонар маю…”. Коласаўскі мужык разважлівы, ён па-філасофску спасцігае зямное быццё, прыроду. І. Навуменка называе коласаўскага героя “зямным”.
Асобнае месца ў зборніку займаюць пейзажныя вершы, і вершы з так званага “турэмнага цыкла”, дзе паэт выяўляе асабістыя пачуцці, выступае ад свайго імя . Паўстае ў вершах зборніка і вобраз песняра.
Колас, як і Купала, з першых крокаў у літаратуры выступіў як паэт-прарок, паэт-будзіцель, які на пачатку ХХ ст. актыўна фарміраваў самасвядомасць бел. народа на шляхах да яго свабоды і незалежнасці. Абодвух пісьменнікаў мы называем класікамі нац. літаратуры, у якую яны ўвайшлі амаль адначасова. Тым не менш іх творчы метад, пачынаючы з першых паэтычных кніг, значна адрозніваецца.
Купала
|
Колас
|