Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bellit_1-50.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
185.18 Кб
Скачать

18. Ліра-эпас Янкі Купалы: праблемны змест, жанры. Аналіз паэмы на выбар.

Паэмы Купалы адна з самых цікавых і яркіх старонак бел. літ. Да гэтага жанру Я.К. звярнуўся вельмі рана. Самыя раннія паэмы “Зімою” і “Нікому” датуюцца 1906г. Над паэмай “Адплата кахання” паэт пачаў працаваць у 1905 г., закончаны твор быў у 1907 г. За перыяд з 1905 па 1917 гг. ім было напісана каля 12 паэм, або твораў блізкіх да гэтага жанру.

Раннія паэмы (“Нікому” 1906, “Адплата кахання” 1907, “Калека”, “У піліпаўку”, За што?”) блізкія да Коласавых: устаноўка на факт, падрабязнасць, апісанне. Але ў Купалы угадваецца востры разлад з рэчаіснасцю, драматызм, рамантычны прынцып светаадчування. У ранніх паэмах – цікавасць пытання чалавечага лёсу. Героі выступаюць, як ахвяры сусветнага зла.

1910 - паэма “Адвечная песня” сведчыла пра новыя павевы ў творчасці. 1-ы драматычны твор, напісаны вершам. Рысы сац.-бытавой драмы. Постаці і сітуацыі пераносяцца з побытавага ў іншае - філасофскі светапогляд. Твор прысвечаны сялянскаму жыццю. Раскрываецца жыццё мужыка ад нараджэння да смерці.

Найбольшае дасягненне купалаўскага рамантызму - драматычная паэма “Сон на кургане”. Твор напісаны ў перыяд інтэнсіўнага асэнсавання нядаўніх рэвалюцыйных паэм, і ў ім адбіўся пакутлівы роздум паэта над складанымі шляхамі сац. і нац.-вызваленчай барацьбы і лёсам яе удзельнікаў. Матыў адзіноты, ізаляванасці чалавека ад навакольнага свету. Паэма не толькі прывязана да рэвалюцыйных падзей пач XX ст. праблематыка твора шырэй.

Паэма “На куццю” - нац.-адраджэнская тэма. Пачуццё гісторыі + рамантызм. Умоўна-міфалагічная аснова. Аўтар не даследуе псіхалогію герояў,а малюе незвычайнае відовішча. Прадметна-рэалістычнае напаўненне паэмы зведзена да мінімуму. Умоўныя сродкі выразнасці атрымліваюць тут паэтычнае, філасофскае і драматычнае абгрунтаванне.

Купалаўскі рамантызм абуджаў і развіваў эмацыянальную прыроду паэзіі: новы напрамак мастацкай творчасці - пострамантызм (больш глубокае разуменне чалавека ў яго суадносінах з сучаснасцю).

“Курган” 1910. “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”.

Ідэя свабоды застаецца цэнтральнай ў творчасці.

Сваімі паэмамі К. вырашаў задачу стварэння нац. рамантычнага эпасу.

19. Сацыяльная і філасофская праблематыка паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”. Спалучэнне бытавога і ўмоўна-сімвалічнага планаў у творы.

Першы перыяд творчасці Я.К. завяршае драматычная паэма “Адвечная песня” (1908). Калі ў папярэдніх творах паказвалася нейкая канкрэтная сітуацыя, якая стала прычынай смерці персанажа, то ў “Адвечнай песні” лёс галоўнага героя запраграмаваны ад самага яго нараджэння. Мужыку, “цару прыроды”, як называе яго Жыццё, Доля абяцае напяваць песні аб радасці і шчасці, але іх не дасць. Вечнымі спадарожнікамі Мужыка збіраюцца быць Бяда, Голад і Холад.

Аўтар прасочвае лёс Мужыка ад нараджэння да смерці. Напачатку ён верыць (абяцае гэта маці, потым нявесце), што перайначыць лёс да лепшага. Аднак супраць яго нават сілы прыроды: збожжа пабіў град, сенажаць затоплена. Святам для Мужыка становяцца хвіліны п’янага забыцця, калі, забраўшы ў сям’і апошнюю капейку, ён вып’е ў карчме. Мужык памірае, прыдушаны ў лесе дрэвам. Пакідае на пакуты старога нямоглага бацьку (той з меншым унукам ідзе жабраваць), жонку, малых дзяцей. Жыццё пасля смерці Мужыка да лепшага не змянілася. Апошняя праява ў творы “На могілках” – гэтаму сведчанне. З’яўляецца цень Мужыка, ён хоча даведацца, як жывуць яго нашчадкі. Адказваюць тыя ж духі, што пры нараджэнні прарочылі лёс – Бяда, Голад, Холад, Доля, Жыццё.

Падобная бацькавай доля ў сыноў. Адзін з іх, што застаўся на зямлі, “карчомкай душу весяліць”, другога “чужына змагае”, трэці – у турме, чацвёрты “ў здзеку загінуў”, пятаму руку адсекла машынай і ён “торбаю корміць сям’ю”. Цень Мужыка жахаецца пачутаму.

П.Васючэнка называе “Адвечную песню” трагедыяй. У трагедыі герой, які б ён моцны, рашучы, смелы, разумны ні быў, церпіць паражэнне, бо абставіны непераадольныя. Мужык Купалы змагаецца з Жыццём, Доляй, Бядой, Голадам, Холадам, якія варожа ставяцца да чалавека. Ці можа ён іх перамагчы?

Трагедыйнасць становішча Мужыка даследчыкі ў савецкі перыяд звязвалі з часам напісання паэмы. Пасля падаўлення рэвалюцыі 1905–1907 гг. ў літаратуры з’явіліся настроі песімізму і безнадзейнасці (як прыклад, драма Л. Андрэева “Жыццё чалавека”).

Сёння цяжка вызначыць, наколькі гэта стасавалася з душэўным станам Купалы і абумоўлівала танальнасць яго твораў. У лірыцы паэта гэтага часу прысутнічаюць матывы расчараванасці, тугі, але яны не дамінуючыя. Нямала вершаў супрацьлеглай танальнасці. Трэба адзначыць, што першая пралетарская рэвалюцыя ўсё ж вырашыла некаторыя балючыя праблемы на Беларусі. Была знята забарона на беларускую мову, з’явіліся перыядычныя выданні, выдавецтвы. Склаліся такім чынам прадпасылкі для адраджэння нацыі.

Пры стварэнні “Адвечнай песні” Купала, як сцвярджаюць сучасныя даледчыкі, звярнуўся да творчага вопыту рускага пісьменніка– Леаніда Андрэева да яго п’есы “Жыццё чалавека” (1906). Але ў адрозненне ад сімваліста Андрэева, у творы Купалы не так моцна выяўлена сімвалісцкая эстэтыка, многае ідзе ад народна-фальклорнай традыцыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]