Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bellit_1-50.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
185.18 Кб
Скачать

49.Уклад Алеся Гаруна ў развіццё беларускай літаратуры. Творчая гісторыя, кампазіцыя кнігі “Матчын дар”. Тэма радзімы і чужыны ў лірыцы пісьменніка.

Да канца 1980-х гг. імя А. Гаруна не з’яўлялася ні ў прэсе, ні ў літаратуразнаўчых працах. Нават Энцыклапедыя літ. і маст. Беларусі замоўчвала наяўнасць у гісторыі нац. літ.-ры імя і творчасць гэтага пісьменніка.

На пачатку творчай дзейнасці Гарун быў прыхільна сустрэты беларускай крытыкай. У 1913 годзе Максім Багдановіч першы належна ацаніў творчасць Гаруна ў артыкуле “За тры гады”: “А. Гарун ні да каго іншага не падобны... ён не зрабіўся нічыім “падгалоскам”. Гэта зарука, што нашы надзеі на яго талент не пойдуць намарна”. Высокую ацэнку творчасці Гаруна далі Я. Лёсік, А. Луцкевіч. М. Гарэцкі прысвяціў цэлы раздзел творчасці А. Гаруна ў сваёй “Гісторыі беларускае літаратуры”.

Яшчэ ў 1920-я гг. творчасць Гаруна мела вялікую папулярнасць і значэнне. У 1927-29 гг. рыхтавалася да друку поўнае акадэмічнае выданне твораў Гаруна. На ўсё выданне, на жаль, не хапіла матэр. сродкаў, але ў 1929 г. быў перавыдадзены вельмі папулярны сярод чытачоў паэтычны зборнік Гаруна “Матчын дар”.

Пачынаючы з 1929 г. крытыка пачала ставіцца да Гаруна адмоўна. Для савецкай ідэалагічнай сістэмы была непрымальнай палітычная арыентацыя Аляксандра Прушынскага. Якою была гэта арыентацыя?

Пасля 9 гадоў пасялення ў Сібіры А. Гарун толькі тры няпоўныя гады пражыў на радзіме ды і то хворы на сухоты (праз гэту хваробу ён і памёр у 1920 г.). Гэта былі няпростыя тры гады для Беларусі. Адна ўлада змянялася другой, у краіне гаспадарылі акупанты: то нямецкія, то польскія, то маскоўскія. Інтарэсы беларускага народа спрабавалі бараніць яго свядомыя сыны, такія як Алесь Гарун.

17. Ідэя нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы 1900–1920-х гг. Скразныя вобразы ранняй лірыкі пісьменніка.

Пачаў пісаць Купала на польскай мове -- першы верш на польскай мове 1903 – прысвечаны сястры Леакадзіі (санеты “Беларусь”, “У змроку”, “Не для вас…” і інш. друкаваліся ў польскім часопісе “Зерне” ў 1903, 1904). Аднак пасля сустрэчы з беларускай кнігай – Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча (да чаго, пэўна, прычыніўся Ядвігін Ш., з якім малады паэт пазнаёміўся), Я.К. усведамляе, што павінен пісаць на роднай мове.

Першы верш на бел. м. “Мая доля” 1904. Першы надрукаваны верш на бел. мове – “Мужык” (15 мая 1905 г. у мінскай газеце “Северо-Западный край”.

Кнігі паэзіі: “Жалейка”, 1908 г., “Гусляр”, 1910 г., “Шляхам жыцця”, 1913 г., “Спадчына”, 1922 г.; “Безназоўнае”, 1925 г. У 1920–30-я гг. выйшлі і інш. зборнікі Купалы (“Адцвітанне”, “Песня будаўніцтву” і г.д.), этапнымі яны не з’яўляюцца, у мастацкіх адносінах уступаюць папярэднім.

Паэзія Я.К. сапраўды шматпланавая і шматтэмная. Паэт гаварыў пра долю-нядолю беларускага мужыка, пра гістарычны лёс народа, яго мовы, культуры, пра прыгажосць роднага краю, пра выпрабаванні і пакуты, якія нёс беларускаму люду ХХ век. Паэт не толькі занатаваў у мастацкім слове жыццё народа на пэўным этапе яго гісторыі, ён, магчыма, як ніхто іншы найбольш зрабіў для ўсведамлення беларуса беларусам. Калі Ф.Багушэвіча называюць бацькам Адраджэння, то Купалу – Прарокам, а яшчэ – стваральнікам нацыі.

Купалам выдатна распрацаваны ўсе віды лірыкі: грамадзянская, філасофская, інтымная, пейзажная. Мы будзем гаварыць найперш пра лірыку грамадзянскую, у творах якой адбіліся патрыятычныя і сацыяльныя арыенціры паэта.

Невясёлай старонкай паўстае Беларусь у 1-ым зборніку.

Матывы плачу, гора і нядолі беларускага селяніна – самыя частыя ў “Жалейцы”. Але купалаўскі мужык, бедны і цёмны, жыве з пачуццём уласнай годнасці.

Акрамя гэтага для Купалы словы мужык і беларус – сінонімы (Я мужык-беларус) У паказе жыцця беларускага мужыка Я.Купала працягвае традыцыю Ф.Багушэвіча. Але купалаўскі мужык жыве ў іншую эпоху, эпоху рэвалюцый. Таму ў творах шырока гучыць заклік да змагання за свае сацыяльныя і чалавечыя правы (“Устань”, “Там”, “Што ты спіш?..”, “Пойдзем” і інш.) У параўнанні з Ф.Багушэвічам у творах Купалы ўзмацняюцца патрыятычныя матывы. Героі Купалы любяць сваю зямлю, сваю хатку, хоць яна “і старая і крывая” (в. “Гэта крык, што жыве Беларусь”, “Мая хатка”).

Зварот да слаўнага мінулага народа, супрацьпастаўленне яго сучаснасці прысутнічае і ў пазнейшых творах Купалы, як вершах, так і паэмах (“З мінуўшых дзён”, “Над Нёманам”, “Я казак – не казак”, “На Куццю”, “На Дзяды”).

Супрацьпастаўленне прадыктавана жаданнем паэта вярнуць народу гістарычную памяць, адрадзіць нацыянальную свядомасць. Але там, у мінулым Купала бачыў і пачатак “злой долі”. Верш “Наша мінуўшчына” (1908–1910) па сэнсу супрацьлеглы цытаванаму “Над сваёй Айчызнай”.

Да 1917 г. Купала гаварыў пра Беларусь не як пра самастойную дзяржаву, а як пра адметную духоўную субстанцыю, нацыянальнае культурнае ўтварэнне. У такім сэнсе “маладая Беларусь” павінна была заняць “свой пачэсны пасад між народамі”. Дарэчы, пытанне пра дзяржаўнае самавызначэнне не ставілася ў гэты час і беларускімі палітычнымі партыямі.

Сітуацыя змянілася пасля рэвалюцыі 1917 г. Як адзначае В.Рагойша, паэтычнае мысленне Купалы ў гэты час (некалькі паслярэвалюцыйных гадоў) стала наскрозь палітычным, хоць ён ніколі не адчуваў сябе палітыкам.

У вершы 1919 г. “Паўстань...” паэт называе тыя атрыбуты, якія вызначаюць дзяржаўнасць народа. Ён заклікае паўстаць з “народу нашагаПрарока, Песняра, Ваякі і Ўладара, “каб адбудаваць свой збураны пасад”. (Гэты верш, а таксама “Перад будучыняй” былі выкінуты са зб. “Спадчына” і трактаваліся як нацдэмаўскія.).

Купала балюча перажывае, што народ застаўся абыякавым да вырашэння ўласнага лёсу і гістарычны шанец – стаць Беларусі незалежнай дзяржавай, можа быць упушчаным (“Час!”,На сход!”,Свайму народу”, “З павяўшай славы”).

У 1919—1920-х гг. Купала актыўна выступае і як публіцыст. Ужо назвы некато-рых артыкулаў сведчаць пра жывую зацікаўленасць песняра праблемай адбудовы Беларусі (“Незалежнасць”, “Незалежная дзяржава і яе народы”, “Беларускае войска”, “Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год”, “Справа беларускага нацыянальнага гімна” і г.д.).

Доўгі час наша літаратуразнаўства сцвярджала , што Купала не зразумеў, таму напачатку не прыняў рэвалюцыю 1917 г. Было б дзіўна адварот-нае, каб народны пясняр падтрымаў тагачасныя падзеі: нашэсце акупантаў, неаднаразовая змена ўлады, разгон бальшавікамі 1-га Усебеларускага з’езду, які ставіў за мэту вырашэнне дзяржаўнага статута краю, непрызнанне новай ўладай самабытнасці беларусаў, аб’яўленне БССР і праз месяц арышт амаль у поўным складзе першага яе урада, утварэнне бутафорнай Літоўска-Беларускай дзяржавы, ганебны Брэсцкі мір, 1918 (бальшавикі аддали Беларусь немацам), падзел Беларусі па Рыжскаму міру (1921 – падзел на усход і захад).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]