Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по ист.Бел..doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
516.61 Кб
Скачать
  1. Мерапрыемствы кп(б)б і ўрада рэспублікі па мабілізацыі насельніцтва на адпор ворагу.

Канкрэтнай праграмай мабілізацыі сіл і сродкаў краіны на барацьбу з ворагам з'яўлялася дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б) партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей ад 29 чэрвеня 1941 г. Савецкі ўрад і ЦК партыі заклікалі перабудаваць усю работу на ваенны лад, арганізаваць усебаковую дапамогу фронту, павялічыць вытворчасць зброі, боепрыпасаў, танкаў, самалётаў, пачаць партызанскую барацьбу ў тыле ворага. Мерапрыемствы па мабілізацыі сіл і сродкаў краіны для барацьбы з ворагам былі выкладзены І.В. Сталіным у яго прамове па радыё 3 ліпеня 1941 г.

Вайна запатрабавала аператыўнай перабудовы дзейнасці партыі, органаў дзяржаўнай улады і кіравання. У аснову перабудовы быў пакладзены прынцып максімальнай цэнтралізацыі палітычнага, гаспадарчага і ваеннага кіраўніцтва.

30 чэрвеня 1941 г. ствараецца Дзяржаўны Камітэт Абароны (ДКА) ў наступным складзе: І. Сталін (старшыня), В. Молатаў (намеснік старшыні), К. Варашылаў, Г. Маленкоў, Л. Берыя. Пазней у яго склад былі ўведзены М. Булганін, М. Вазнесенскі, Л. Кагановіч і А. Мікаян. Камітэт валодаў надзвычай вялікай кампетэнцыяй: прызначаў і здымаў з пасад вышэйшае камандаванне; займаўся падрыхтоўкай ваенных рэзерваў для дзеючай арміі; вырашаў ваенна-стратэгічныя пытанні; наладжваў работу прамысловасці, транспарта, сельскай гаспадаркі, забеспячэнне насельніцтва і арміі; займаўся падрыхтоўкай працоўных рэзерваў і размеркаваннем рабочай сілы па вытворчых аб' ектах.

Наступнай састаўной часткай праграмы пераўтварэння краіны ў адзіны баявы лагер з'яўлялася мабілізацыя, разгортванне і павышэнне боегатоўнасці Савецкіх Узброеных Сіл. За першыя 8 дзён вайны было прызвана ў армію 5,3 млн чал. Мабілізацыя праходзіла ў абставінах вялікага пытрыятычнага ўздыму. Да 1 снежня 1941 г. дзеючая армія папоўнілася 291 дывізіяй і 94 брыгадамі. Формай масавага патрыятычнага руху савецкага народа ў гады вайны сталі знішчальныя батальёны. Ужо 24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае пастанову аб стварэнні на добраахвотных пачатках у прыфрантавой паласе знішчальных батальёнаў для барацьбы з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. На Беларусі фарміраванне знішчальных батальёнаў пачалося ў выніку аб' яднання рабочых атрадаў і груп самаабароны, створаных у першыя гадзіны вайны мясцовымі партыйнымі органамі. Да 15 ліпеня 1941 г. у рэспубліцы было створана 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чал.) і 300 груп самаабароны (27 тыс. чал.). Знішчальныя батальёны змагаліся з дыверсантамі і паветранымі дэсантамі ворага, рабілі на дарогах завалы, «воўчыя ямы», ліквідавалі вынікі налётаў варожай авіяцыі, ратавалі матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці, праводзілі палітработу сярод насельніцтва, удзельнічалі ў абарончых баях, знішчалі групы праціўніка, якія прарваліся ў савецкі тыл, з' яўляліся папаўненнем Чырвонай Арміі.

Адной з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа, яго непасрэднага ўдзелу ў вайне супраць германскіх захопнікаў было народнае апалчэнне. У кароткі час у яго запісалася да 1 млн чал. Было створана каля 60 дывізій народнага апалчэння, з якіх 37 у той ці іншы час удзельнічалі ў баях. Аднак масавы рух апалчэння ва ўмовах баявых дзеянняў быў неадназначнай з'явай. На аснове пастаноў ДКА ад 16 ліпеня 1941 г. «Аб падрыхтоўцы рэзерваў у сістэме наркамата абароны і наркамата Ваенна-Марскога Флоту і ад 17 верасня 1941 г. «Аб усеагульным ваенным навучанні ваеннай справе грамадзян СССР» за гады вайны праз сістэму ўсенавуча было падрыхтавана звыш 7 млн чал. Навучанне праходзілі ўсе мужчыны ва ўзросце ад 16 да 50 гадоў, у першую чаргу дапрызыўнікі і ваеннаабавязаныя запасу, уводзілася ваенная і фізкультурная падрыхтоўка вучняў 8 - 10 класаў сярэдняй школы.

ЦК ВКП(б) прыняў меры па ўзмацненні партыйна-палітычнага ўплыву ў дзеючай арміі. 27 і 29 чэрвеня 1941 г. ён прыняў рашэнні аб мабілізацыі камуністаў і камсамольцаў на фронт у якасці палітбайцоў. Кожны абком і крайком ВКП(б) павінен быў у трохдзённы тэрмін мабілізаваць ад 500 да 5 тыс. камуністаў і накіраваць іх у распараджэнне наркамата абароны. 30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП(б) і СНК СССР зацвердзілі мабілізацыйны народнагаспадарчы план на ІІІ квартал 1941 г., які прадугледжваў павелічэнне вытворчасці ваеннай тэхнікі на 26 %. Для рашэння задач эвакуацыі вытворчых сіл з прыфрантавых раёнаў на ўсход краіны быў створаны Савет па эвакуацыі пры СНК СССР у складзе Н.М. Шверніка (старшыня), А.М. Касыгіна, А. І. Мікаяна. З тэрыторыі Беларусі ва ўсходнія раёны краіны было адпраўлена абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемстваў і каля 1,5 млн жыхароў. Раёнамі размяшчэння беларускай прамыс-ловасці сталі Паволжа (47 заводаў і фабрык), Урал (35), сярэдняя паласа РСФСР (28), Заходняя Сібір (8) і інш. На час вайны ўводзіліся надзвычайныя меры: рабочы дзень - 12 гадзін, адмяняліся водпускі, выхадныя і святочныя дні, шырока выкарыстоўвалася праца жанчын і падлеткаў, прадугледжвалася строгая адказнасць за невыкананне нормы, забаранялася самавольнае пакіданне прадпрыемстваў без дазволу адміністрацыі.