Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беллит 1-7.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
46.58 Кб
Скачать

6. Міні-партрэты “нашаніўцаў”: г.Леўчык, з.Верас, а.Гурло, к. Буйло

Гальяш Леўчык, сапр. Ілля Ляўковіч (20 ліпеня 1880Слонім — 1944Варшава) — беларусазнаўца, паэт, публіцыст, перакладчык, музыкант.

Ілля Ляўковіч нарадзіўся ў сям'і каваля. Скончыў Слонімскае павятовае вучылішча. Служыў у канцылярыях з'ездаў міравых суддзяў, судовага следчага ў Слоніме. У 1904-20 працаваў чарцёжнікам у магістраце Варшавы. Пастаянна жыў у Варшаве, але лета праводзіў звычайна ў Слоніме, дзе меў свой дом.

Друкавацца Гальяш Леўчык пачаў з 1908 ў «Нашай ніве». Выдаў зборнік вершаў «Чыжык беларускі» (Вільня, 1912). У 1920-я г. прымкнуў да рэваолюцыйна-рамантычнага кірунку захднебеларускай паэзіі. Выступаў як публіцыст, гумарыст і сатырык (друкаваўся ў гумарыстычных часопісах «Авадзень», «Маланка»). Супрацоўнічаў з дзіцячым часопісам «Заранка».

Г. Леўчык быў вялікім кніжнікам. Меў багатыя, найперш беларусазнаўчыя бібліятэкі ў Варшаве і Слоніме. Збіраў і апрацоўваў фальклор, узоры народнай керамікі. Добра іграў на гітары, акарыне, маляваў. На свае тэксты пісаў музыку (зберагліся ноты яго песні «Мне трэба умярці…»). Пераклаў на беларускую мову творы Ю. СлавацкагаУ. СыракомліМ. Канапніцкай, К. Тэтмаера, А. Лянге і інш. Падрыхтаваныя ім зборнікі вершаў «Беларускі жаваранак» і трыялетаў «Мудра пагаворка — соладка і горка» аўтару выдаць не ўдалося.

Памёр Г. Леўчык у час Варшаўскага паўстання.

Зоська ВЕРАС, сапр.: Людвіка Антонаўна СІВІЦКАЯ-ВОЙЦІК (30 верасня 1892, пас. Мяджыбаж (цяпер Лятычаўскі раёнХмяльніцкая вобласцьУкраіна) — 8 кастрычніка 1991Вільнюс; Псеўданімы: Зоська ВерасА. ВойцікаваМамаМіркоЛ. СавіцкаяШара Пташка) — беларуская пісьменніца і грамадскі дзеяч.

Дэбютавала ў 1907 (часопіс «Падснежник», Кіеў). На беларускай мове выступіла з «абразкамі» пад псеўданімам Мірко ў 1911 (газета «Наша ніва»). У час эвакуацыі ў Мінску Зоська Верас піша вершы, лірычныя абразкі. Аўтар «Беларуска-польска-расейска-лацінскага батанічнага слоўніка» (Вільня, 1924; арыгінал захоўваецца ў Нью-Ёрку), брашуры «Гісторыя ўжывання зёлак у лячэнні» (1934), кнігі вершаў і апавяданняў для дзяцей «Каласкі» (1985). Напісала ўспаміны пра М. Багдановіча («Пяць месяцаў у Менску»), У. Галубка, Ядвігіна Ш. і інш. Для дзіцячага тэатра з украінскай мовы пераклала п'есы Р. Завадовіча «Князь Марцыпан» (Вільня, 1929), Ю. Ігарава «Сірата» (Вільня, 1929), з рускай — «Лясныя хаткі»В. Біянкі

Алесь ГУРЛО, сапр. Аляксандр Кандратавіч ГУРЛО (19(31) студзеня 1892мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ. (цяпер Мінская вобл.) — 4 лютага 1938Мінск; Псеўданім і крыптанімы: Л.ЭхоА. Г.А.Г-ло) —беларускі паэт, празаік, перакладчык, лінгвіст.

Дэбютаваў вершам у 1907 у газеце «Наша ніва». У 1912 напісаў сямейна-бытавую драму «Любоў усё змагае». Аўтар зборнікаў паэзіі «Барвёнак» (1924), «Спатканні» (1925), «Сузор'і» (1926), «Зорнасць» (1927), «Межы» (1929). Перакладаў на беларускую мову творы рускіх пісьменнікаў і ўкраінскіх пісьменнікаў А. Аўдзеенкі, Ф. Гладкова, У. Стаўскага і інш.

Канстанцыя Антонаўна Буйло (у шлюбе — Калечыц14 студзеня 1893ВільняВіленская губэрня — 4 чэрвеня 1986Масква) — беларуская паэтка.

Друкавацца пачала ў 1909, зьмясьціўшы ў «Нашай Ніве» пад імем свайго брата Эдуарда першыя свае вершы — «Хвоя», дасланы з Адравонжы Ашмянскага павету («Наша Ніва», № 9), і «Скора зіма» («Наша Ніва», № 46). Паводле іншых зьвестак, першым надрукаваным вершам быў «Лес» (1903)[3]. Пад уласным імем пачала друкавацца з 1910. У 1914 у друкарні Марціна Кухты выдала свой дэбютны зборнік вершаў — «Курганная кветка».

Аўтар зборнікаў вершаў «Сьвітаньне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выйшлі Выбраныя творы (1954), «Выбранае» (19681976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1981). Напісала кніжкі вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968), «Вясной» (1984). Многія вершы паэткі пакладзеныя на музыку. Асабліва шырокую вядомасьць займела песьня «Люблю», якая стала народнай.

Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» лічыў яе «найбольш выдатнай пасьля Цёткі жаноцкай сілай ў нашай поэзіі»[4].

Аўтарка п'ес «Кветка папараці» (1914) і «Сягоньняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921).

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і мэдалямі. Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР (1968). У гонар Канстанцыі Буйло ўсталявана мэмарыяльная дошка на Вішнеўскайсярэдняй школе Валожынскага раёну, якой прысвоена яе імя.