- •Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст.
- •2. Агульная характарыстыка “нашаніўскага” перыяду. Роля газеты “Наша Ніва” у станаўленни бел. Літ-ры.
- •3. “Нашаніўская” крытыка. Палуян, Багдановіч, Ластоўски, Навіна – даследчыкі і тэарэтыкі нац. Літ-ры
- •4. Станаўленне нац. Эпўчнай традыцыі. Тэматычная, жанравая шматстайнасць апавядання пач. 20ст.
- •5. Шматрграннасць творчай асобы к. Каганца. Камедыя “Модны шляхцюк” як адметная з’ява ў гісторыі бел. Драмат.
- •6. Міні-партрэты “нашаніўцаў”: г.Леўчык, з.Верас, а.Гурло, к. Буйло
- •7. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш. Зварот письменника да розных жанравых форм.
5. Шматрграннасць творчай асобы к. Каганца. Камедыя “Модны шляхцюк” як адметная з’ява ў гісторыі бел. Драмат.
Каганец Карусь - сапр.: Кастравіцкі Казімір Рафаіл Карлавіч; іншыя псеўданімы і крыптанім: Будзімір; К.Шашаль; К.Качанец; 29.1(10.2).1868, Табольск, Расія - 20.5.1918, Сын удзельніка паўстання 1863-64, сасланага ў Сібір. У 1874 сям’і дазволена вярнуцца ў Беларусь, жылі ў в. Засулле каля Стоўбцаў і в. Прымагілле каля Койданава. Казімір меў горб, а маці і айчым крыху стыдобіліся хлопца пры гасцях) паспрыялі росту моцнай волі будучага пісьменніка і развіла яго духоўна, творча. Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х г. у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Літ. дзейнасць пачаў у 1893. 1890-пач 1900 - публікаваў апрацоўкі народных паданняў у газ. «Минский листок» і «Северо-Западный край». 1902-03 удзельнічаў у стварэнні БСГ, распрацоўцы яе праграмы. Падрыхтаваў праект газ. «Палессе» (1904). Сак. 1905 удзельнічаў у І-ым сялянскім з’ездзе Беларусі. Арыштаваны 19.12.1905 з групай агітатараў у Койданаўскай воласці. Да 16.5.1906 знаходзіўся ў Мінскай турме. 2.4.1910 асуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволення, змешчаны ў Мінскую турму. Супрацоўнічаў з газ. «Наша ніва». Апрацаваў кірылічны варыянт 1-га бел. падручніка новага часу «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» (СПб, 1906, выд. ананімна).
У 1910 г. Каганец стварае п’есу “Модны шляхцюк”, якая стала адметнай з’явай ў гісторыі бел. літ. і культуры. П’еса выйшла асобнай кнігай у выдавецтве “Загляне сонца і ў наша аконца”. Жанр твора аўтар вызначае як “Бытавая камедыя ў адной дзеі”.
Галоўны герой, творчая ўдача аўтара, – Пранцішак Карчэўшчык, ганарлівы, пазбаўлены нацыянальных каранёў шляхцюк. Па сутнасці, Карчэўшчык з’яўляецца папярэднікам Адольфа Быкоўскага з купалаўскай “Паўлінкі”. Пранцішак лічыць сябе “культурным чалавекам”, а на самой справе ён звычайны мужык, толькі жыве не ў вёсцы, а ў мястэчку і ведае некалькі польскіх слоў і выразаў. Такіх карчэўшчыкаў на пач. ХХ ст. было многа на Беларусі. Яны хацелі далучыцца да культуры праз польскую ці рускую мову і культуру. Яны бязлітасна знішчалі сваё, “тутэйшае”, беларускае.
Пранцішак заляцаецца да вясковай дзяўчыны Ганны. Пад час заляцанняў і раскрываецца ўся нікчэмнасць, убоства гэтага кавалера. Ганна ў процівагу яму становіцца абаронцай усяго беларускага.
Пры жыцці асобным выданнем выйшаў вадэвіль «Модны шляхцюк» (СПб, 1910), які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з 1-ых твораў нац. тэатральнага рэпертуару (ставіўся ў 1910 трупай І.Буйніцкага, у 1918 – 1-ым бел. таварыствам драмы і камедыі, у 1928 - БДТ-2). У пач. 1912 атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім пав., дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця. Частка рукапіснай спадчыны К. пасля яго смерці трапіла да Я.Лёсіка, які апублікаваў яе ў «Беларусі» (1919) і «Вольным сцягу» (1921).
