
- •Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст.
- •2. Агульная характарыстыка “нашаніўскага” перыяду. Роля газеты “Наша Ніва” у станаўленни бел. Літ-ры.
- •3. “Нашаніўская” крытыка. Палуян, Багдановіч, Ластоўски, Навіна – даследчыкі і тэарэтыкі нац. Літ-ры
- •4. Станаўленне нац. Эпўчнай традыцыі. Тэматычная, жанравая шматстайнасць апавядання пач. 20ст.
- •5. Шматрграннасць творчай асобы к. Каганца. Камедыя “Модны шляхцюк” як адметная з’ява ў гісторыі бел. Драмат.
- •6. Міні-партрэты “нашаніўцаў”: г.Леўчык, з.Верас, а.Гурло, к. Буйло
- •7. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш. Зварот письменника да розных жанравых форм.
4. Станаўленне нац. Эпўчнай традыцыі. Тэматычная, жанравая шматстайнасць апавядання пач. 20ст.
Пач. ХХ ст. стаў перыядам станаўлення беларускай прозы.
Першапачаткова нацыянальная проза абапіралася на традыцыі вусна-паэтычнай творчасці, на традыцыі казачнага эпасу. Гэтыя традыцыі значна паўплывалі на творчасць К. Каганца (“Прылукі”), Ядвігіна Ш. (“Хлеб”, “Награда”), У. Галубка. З цягам часу бел. проза спазнае ўплыў літаратурных традыцый (індывідуалізацыя вобраза; прысутнасць апавядальніка, выяўленне яго поглядаў на жыццё).
Пра развіццё бел. прозы сведчыў выхад зорнікаў Я. Коласа “Апавяданні” (1912) і “Родныя з’явы” (1914) – абодва пад псеўданімам Тарас Гушча, М. Гарэцкага – “Рунь” (1914), Зм. Бядулі – “Аразкі” (1913).
Галоўнай тэмай прозы пач. ХХ ст. была тэма вёскі, працоўнага селяніна (“Очерки и рассказы из жизни белорусской деревни” (1906) А. Пшчолкі, зборнік “Апавяданні” (1913) У. Галубка, “Тоўстае палена” (1913) Я. Коласа ). Разам з гэтым, напр., у творах М. Гарэцкага (“У лазні”, 1913), А. Гаруна (“Пан Шабуневіч”) з’явіўся вобраз інтэлігента, у творах Цёткі (“Прысяга над крывавымі разорамі”) вобраз рабочага.
Адна з галоўных рыс ранняй бел. прозы – бытаапісальнасць. Сацыяльна-аналітычны пачатак у ёй быў выяўлены слаба. Тым не менш паступова на першы план выходзіць індывідуальнасць, чалавек, складаная дыялектыка чалавечай натуры і знешніх аставін (першы празаічны зборнік Коласа “Апавяданні” (1912), зборнікі апавяданняў “Родныя з’явы” (1914) і “Абразкі” (1913) Зм. Бядулі). У творах узмацняецца тэндэнцыя да аналітыкі і псіхалагізму (А. Гарун, М. Гарэцкі).
Асноўным празаічным жанрам у літаратуры пач. ХХ ст. з’яўлялася апавяданне. Былі пашыраны наступныя жанравыя формы апавядання:
сацыяльна-бытавая, псіхалагічная навела (Багдановіч, Бядуля, Гарэцкі, Колас, Ядвігін Ш.);
навела-прытча, навела-алегорыя (Бядуля, Колас, Ядвігін Ш.);
навела-імпрэсія (Бядуля, З. Верас, М. Гарэцкі, Кандрат Лейка, Я. Колас, С. Палуян, Ядвігін Ш., В. Ластоўскі);
абразок (Багдановіч, Бядуля, Гарэцкі, Ластоўскі, Ядвігін Ш.);
гумарыстычная навела, літаратурны анекдот (У. Галубок, К. Каганец, Колас, Ядвігін Ш.);
навелы, у аснове якіх ляжаць казкі, легенды (Багдановіч, Гарун, Ластоўскі, Каганец, Колас);
апокрыф (Багдановіч);
мастацкі нарыс (Каганец, Кандрат Лейка, А. Пшчолка, Ядвігін Ш.).
Прыкметай сталасці літаратуры лічыцца з’яўленне буйных жанравых празаічных форм. Менавіта ў пач. ХХ ст. пачынаюць распаўсюджвацца буйныя празаічныя жанравыя формы. Сярод іх можна назваць:
мемуары (“Успаміны” (1921) Ядвігіна Ш. )
дакументальна-мастацкія запіскі (“На імперыялістычнай вайне” (1926) М. Гарэцкі);
аповесць (М. Гарэцкі “Дзве душы” (1919), “Ціхія песні” (1926) – дапрацаваная ў 1930 годзе яна выйшла пад назвай “Ціхая плынь”, “Меланхолія” (1928));
раман (незакончаны раман Ядвігіна Ш. “Золата” (1920); 1, 2, 3 рамана “Сокі цаліны” (1922 – 1929) Ц. Гартнага). Даследчык А. Адамовіч лічыць 1-ым бел. раманам “Новую зямлю” Я. Коласа.