Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
мова шпоры 26 вопросов.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
142.85 Кб
Скачать

15 Асноўныя спосабы тэрмінатворчасці

Спосабы тэрмінаутварэння

Тэрмінаутварэнне падзяляецца на 2 разнавіднасці: афікснае словаутварэнне, бязафікснае словаутварэнне(складанне асноу). Пры афіксацыі тэрмінау да утваральнай асновы далучаецца дэрывацыйны афікс. Пры суфіксацыі асабліва прадукцыйныя наступныя суфіксы тэрмінау назоунікау: 1) НН, ЕНН са значэннем апрадмечанага деяння; 2) –АСЦЬ- з адцягненным значэннем; 3) ЛЬНІК- са значэннем актыунай часткі абсталявання.; 4) ЕНТ, АР, ІСТ у найменнях асоб.; Да бязафіксных утварэнняу адносяцца тэрміны, якія утвараюцца шляхам складання без выкарыстання афіксау. Складанне аб’ядноувае у адну лексічную адзінку дзве або больш асноу (асноваскладанне), (словаскладанне). Пры асноваскладанні першым звязаным кампанентам часта выступаюць усечаныя асновы грэчаскіх назоунікау і прыметнікау і лацінскія тэрмінаэлементы. Пры словаскладанні тэрміны падзяляюцца на раздзельнааформленыя і цэласнааформленыя. Пры сінтаксічным спосабе утварэнне новых тэрмінау адбываецца шляхам спалучэння слоу у шматкампанентныя словазлучэнні

16 Асаблівасці развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі

У сувязі с развіццём навукі аб мове цікавасць да гэтай галіны мовазнауства пастаянна узрастае, што знайшло адлюстраванне у даследаваннях Вінакура, Земскай і інш. Непасрэдна словаутварэннем тэрміналагічных адзінак займаліся Даніленка, Галавін і інш. Утварэнне новых лексічных адзінак у мове адбываецца паводле пэуных правіл словаутварэння і на узор адпаведных словаутваральных марфалагічных асаблівасцей мадэлей. Словаутваральная норма- утварэнне слоу і іх ужыванне у строгай адпаведнасці з правіламі словаутварэння, што існуюць у беларускай літаратурнай мове.

Навуковыя тэрміны у большасці сваёй утвараюцца на аснове існуючых слоу і каранёу агульналітаратурнай лексікі. Найбольш прадукцыйным спосабам утварэння тэрмінау з’яуляецца марфалагічны.

Значнае пашырэнне у прэфіксальным утварэнні тэрмінау дакладных навук, эканомікі знаходзяць іншамоуныя прыстаукі.Асобы пласт складае запазычаная лексіка.

17. Сістэма стыляу бел. Літаратурнай мовы. Асаблівасці размоўнага, публітыстычнага і мастацкага стыляў.

Пад стылям прынята разумець грамадска усвядомленую і функцыянальна абумоуленую сукупнасць прыёмау ужывання, спалучэння сродкау мауленчых зносін у сферы той ці іншай агульнанароднай мовы. Стылі могуць часткова змешвацца і пранікаць адзін у другі. У індывідуальным ужыванні межы стыляу могуць яшчэ больш рэзка змяшчацца, і адзін стыль можа для дасягнення той ці іншай мэты ужывацца у функцыі другога. Традыцыйна выдзяляюцца 5 стыляу: Гутарковы стыль функцыянуе пераважна у вусным мауленні. Яго задача—абмен думкамі, інфармацыяй у сяброускіх зносінах. Публітыстычны стыль выкарыстоуваецца у грамадскім жыцці краіны, у палітыцы. Гэта стыль газет, радыё, часопісау. Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе у афіцыйных зносінах, дыпламатычнай сферы. Мастацкі стыль абслугоувае духоуную сферу жыцця грамадства. Праз апавяданні, раманы аповесці,казкі. Навуковы стыль абслугоувае сферу навукі, тэхнікі. Гэта стыль навуковых прац, манаграфій, падручнікау

Асаблівасці размоунага, публітыстычнага і мастацкага стыляу. Гутарковы стыль функцыянуе пераважна у вусным мауленні. Асноуная яго задача—абмен думкамі, інфармацыяй у сяброускіх сямейных зносінах. Гутарковый стыль вызначаецца сваёй эмацыянальнасцю, адсутначцю строгай лагічнасці у выказваннях. Для яго характэрны прастамоуныя словы, фразеалагізмы. Мастацкі стыль абслугоувае духоуную сферу жыцця грамадства. Праз апавяданні, раманы, вершы ён аказвае эстэтычнае уздзеянне на духоуны свет чалавека. Для яго характэрны мастацкая вобразнасць, ацэначнасць. У ім выкарыстоуваюцца мастацкія эпітэты, параунанні. Публітыстычны стыль выкарыстоуваецца у грамадскім жыцці краіны. Гэта стыль газет, радыё, часопісау, падручнікау. Асноуная задача—інфармацыйнае уздзеянне на людзей. Ён характарызуецца натуральнасцю, даходлівасцю. Яму характэрны рытарычныя пытанні, ацэначная лексіка, пабуджальныя і клічныя сказы.