Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
мова шпоры 26 вопросов.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
142.85 Кб
Скачать

7Праблемы бел.-руск. Інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі.

У сітуацыі двухмоуя узаемадзеянне моу, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць, пры мауленні на адной мове ужываюцца элементы іншай мовы. Інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормау суіснуючых моу. Блізкародны характар беларускай і рускай моу абумоулівае шматлікасць і устойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры мауленні на той ці іншай мове. Аднак яны не уплываюць на працэс разумення выказванняу як на бел., так і на руск. мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоуя стаіць як праблема культуры беларускай і рускай моу ва умовах білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі: 1) Марфалагічная звязана з разыходжаннямі у граматычным афамленні. 2)Снтаксічныя—адрозненні у будове словазлучэнняу, простых і складаных сказау. 3) Фанетычная 4)Лексічная – разыходжанне або частковае падабенства ва уласналексемным і семантычным аспектах беларускай і рускай моу. 5) Словаутваральная—несупадзенне аднакаранёвых беларускіх і рускіх слоу. 6) Акцэнтная—разыходжанне у націску. Поруч з бел і рус. мовамі ў Бел.існуе форма змешанага маўлення – “трасянка”. Гэта моўны прадукт, які ўзнік шляхам механічнага змешвання ў розных прапорцыях элементаў рускай і беларускай моўАд літаратурнай мовы трасянку адрознівае поўная адсутнасць норм. Часцей за ўсё трасянка ўзнікае ў выніку засваення рускай мовы людзьмі, якія былі выхаваны ў вясковым асяроддзі і апынуліся ў горадзе ў сувязі з перасяленнем, павышэннем грамадскага статуса і інш. Трасянка – гэта паўмова, яна анарматыўная, узнікае і функцыянуе стыхійна, рэалізуецца выключна ў вусным маўленні, пераважае ў гарадскіх сітуацыях камунікацыі.

8. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Адназначныя і мнагазначныя словы

Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца лексічны склад мовы, называецца лексікалогіяй, г.зн. слоўнікавы склад мовы, лексічныя значэнні слоў, іх паходжанне, развіццё і ўжыванне. У задачу лексікалогіі ўваходзіць таксама вывучэнне слова як асноўнай адзінкі мовы, высвятленне сувязі значэння слова з паняццем, выдзяленне розных тыпаў значэння слова. Лексікалогія даследуе шляхі развіцця і папаўнення слоўнікавага складу, вызначае сферы ўжывання слоў.

Лексіка бел.мовы ў залежнасці ад хар-ру функцыянавання дзеліцца на 2 вялікія групы: агульнаўжывальную і абмежаваную сферай ужытку. 1гр. – Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая асноўная адзінка мовы, якая мае пэўнае значэнне і служыць сродкам моўных зносін. Да лексікі абмежаванага ўжытку адносяцца словы, ужыванне якіх абмежавана: 1) якой-н. мясцовасцю (дыялектная лексіка); 2) родам заняткаў ці інтарэсаў (жаргонная лексіка); 3) прафесіяй (спецыяльная лексіка).

Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі ці монасемантычнымі (мнагазначнымі). Адназначныя словы заўсёды маюць толькі прамыя значэнні. Здольнасць слова ўжывацца з некалькімі значэннямі называецца мнагазначнасцю, або полісеміяй (ад грэч. рolysemos – мнагазначны). Першапачаткова ўсе словы ўжываюцца як адназначныя. Мнагазначнасць развіваецца пазней, паколькі моўных сродкаў недастаткова для таго, каб кожная з’ява рэчаіснасці атрымала асобнае слова-назву.І тады па аналогіі, асацыяцыі, падабенству адбываецца перанос назвы аднаго прадмета, з’явы, прыкметы і г. д. на другі.

Вылучаюцца наступныя спосабы пераносу значэнняў: на аснове метафары, метаніміі і сінекдахі.

1. Метафарычныя (перанясенне) значэнні ўзнікаюць у слове ў выніку пераносу назвы аднаго прадмета ці з’явы на другі прадмет ці з’яву на аснове падабенства формы (напр., слова ‘конь’: жывёла; шахматная фігура; гімн. снарад), колеру (белыя палотны і белыя ночы), функцыі (слова ‘дворнік’: 1) работнік, які падтрымлівае чысціню і парадакі 2) прыстасаванне ў выглядзе стрэлкі, якое служыць для ачышчэння ветравога шкла аўтамашыны ад снегу, вільгаці, пылу). Часам слова набывае мнагазначнасць паводле дзвюх якіх-небудзь прымет. Так, слова ‘крыло’: крыло птушкі і крыло самалёта. Існуюць. сцёртыя (або мёртвыя, акамянелыя) метафары са страчанай вобразнасцю: ідзе дождж, сонца садзіцца, прыйшла вясна, корань слова і мн. інш. Пры частым ужыванні пераноснае значэнне становіцца прывычным, семантычная двухпланавасць яго сціскаецца. 2 Метанімічныя (перайменаванне) значэнні ўзнікаюць у словах на аснове пераносу назваў адных прадметаў ці з’яў на другія, калі асацыяцыі, аналогіі ўзнікаюць па сумежнасці прадметаў ці з’яў рэчаіснасці. Сумежнасць можа быць такой: 1) матэрыял і вырабы з яго; 2) ёмістасць і рэчыва, якое ўтрымліваецца ў гэтай ёмістасці (купіць міску – з’есці міску баршчу, тут ‘пасудзіна’ і ‘колькасць стравы’); 3) працэс і вынік гэтага працэсу (праводзіць дыктант – раздаць дыктанты); 4) памяшканне, установа, прадпрыемства і людзі, якія ў ім знаходзяцца, працуюць (напр., светлая аўдыторыя – аўдыторыя слухала ўважліва, новы завод – заводы бастуюць); 5) выкарыстанне прозвішчаў пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў і г. д. для абазначэння іх твораў (творы Багдановіча – перачытваю Багдановіча); 6) прадмет, уласцівасць і той, хто валодае гэтай уласцівасцю (ён меў прыгожы тэнар – выступае тэнар). Звычайна метанімія менш заўважаецца, чым метафара, бо такія вытворныя значэнні перайшлі ў сталыя назвы прадметаў. 3. Сінекдаха ( суаднесенасць) – замена назвы цэлага назвай асобнай яго часткі або наадварот. Выдзяляюцца дзве разнавіднасці сінекдахі: 1) называнне замест цэлага часткі, якая ў пэўнай сітуацыі мае сэнс цэлага: У сям’і з’явіўся лішні рот. Ён у іх за галаву; 2) ужыванне аднаго ліку замест другога: У маі 1945 года немец быў канчаткова разгромлены. Ем вішню і пад.

У выяўленні і канкрэтызацыі значэнняў мнагазначнага слова галоўную ролю адыгрывае кантэкст.