Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
мова шпоры 26 вопросов.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
25.12.2019
Размер:
142.85 Кб
Скачать

1Мова і соцыўм

Уявіць сёняшняе жыццё без мовы немагчыма. Усе гэтыя сувязі, якія існуюць паміж людзьмі, цалкам грунтуюцца на мове. Дзякуючы мове мы можам карыстацца усімі назапашанымі чалавецтвам ведамі, разам з гэтым яна з”яуляецца галоуным сродкам зносін людзей, моваю ахоплены усе сферы духоунага і матэрыяльнага жыцця грамадства. Мова—гэта з”ява грамадская, якая з2яуляецца вынікам новага якаснага узроуню развіцця чалавека і сацыяльнай арганізацыі грамадства. Яна з”яуляецца спосабам захавання адзінства народа у прасторы і часе. Функцыі мовы у грамадстве: Камунікатыуная(мова- найважнейшы і унікальны сродак узаемаадносін паміж людзьмі): Рэгулятыуная (людзі наладжваюць кантакты паміж сабой); Акумулятыуная(захаванне традыцый, культуры); Пазнавальная (мова забяспечвае магчымасць думаць і пазнаваць свет): Намінатыуная, Эмацыянальная; Эстэтычная Этнічная (сімвал нацыі); Мова—не толькі сродак, з дапамогай якога людзі абменьваюцца інфармацыяй. Гэта люстэрка жыцця народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. Мова адлюстроувае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі. Мова вызначае светапогляд і менталітэт народа і нац.- культурную свядомасць. Важнейшай пырыкметай нацыі, асновай яе культуры з’яўляецца нацыянальная мова. Нац.мова – сродак пісьмовых і вусных зносін паміж людзьмі пэўнай нацыі. Бел.нац.мова пачала фармір-цца ў першай палове 19ст, а канчатковае станаўленне яе завяршылася ў 20-я гг.20ст. 2 формы бел.нац. мовы: дыялектная (на ей гавораць людзі пэўнай мясцовасці) і літаратурная(унармаваная, апрацаваная, упарадкаваная форма нац.мовы).

2Бел. Мова у сям’і індаеўрапейскіх моў.

У залежнасці ад паходжання і наяунасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Бел. мова належыць да славянскай групы індаеурапейскай моунай сям”і і усходнеславянскай падгрупы. Гэтая аднесенасць заснавана на тэрыторыі індаеурапейскай расы паводле якой амаль усе еурапейскія і многія азіяцкія народы маюць адну прарадзіму, а іх мовы узыходзяць да адзінай мовы крыніцы якую прынята называць агульнаеурапейскай ці індаеурапейскай мовай. Такая мова існавала прыкладна у 4-3тыс. годзе да н.э. Праіснаваўшы некалькі тысячагоддзяў індаеўрапейская моўная супольнасць распалася і на яе аснове пачалі складв-ца самастойныя мовы.

Па ступені роднасці індаеурапейская сям”я падзяляецца на 16 моуных груп: 1) Германская (нямецкая, англійская, ісланская, швецкая, дацкая) 2) Раманская(іспанская, французская, румынская, партугальская, італьянская, малдауская). 3) Славянская(руская, украінская) 4) Іранская (персідская, афганская); Грэчаская, Хецкая, Армянская, Албанская і інш.

3Славянская моўная група.

З індаеурапейскагя адзінства славяне вылучыліся прыкладна на мяжы 3-2 тыс.г. да н.э. Пэуны перыяд яны жылі сумесна.. Гэты перыяд называуся агульнаславянскім, а мову праславянскай. Славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення—гэта прывяло да распаду агульнаславянскага моунага адзінства і на аснове гэтага пачалі складвацца славянскія моуныя групы і асобныя мовы. Сучасныя славянскія мовы групуюцца у 3 сям”і: 1) Усходнеславянская (руская, украінск., бел. мовы) рысы адзінай усходнеславянскай мовы пачалі фарміравацца 5-6 ст. н.э., а распад усходнеславянскай мовы 13ст. н.э.; 2) Заходнеславянская (польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая); 3) Пауднёваславянская (балгарская, славенская харвацкая, сербская). Рысы гэтых моў пачалі фарм-цаУ 6-7 ст. Н.э. завяршылася рассяленне славян і утварыліся 3 групы славянскіх плямён. Пазней на іх аснове пачнуць складвацца асобныя народнасці.