Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2012_pytanni.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
53.33 Кб
Скачать
  1. Тэндэнцыі развіцця вясковай прозы ў беларускай літаратуры іі п. Хх ст. (і. Мележ, в. Адамчык, а. Федарэнка).

Тэндэнцыі развіцця вясковай прозы ў беларускай літаратуры ІІ паловы ХХ ст

I. Мележ нарадзiуся у Гом.вобл. iнстытут фiл., лiнгв., гiст 1940 – у войска 1942 – паранiлi руку, камiсавалi, iнвалiднасць. Веу дзеннiк на вайне – Палесская хронiка.

Традыцыяналiст бытапiсальнiк – спецыфiка таленту. Працягвау Коласа-Чорнаускую лiнiю бытапiсання. 1960 – Людзi на балоце

Тэматыка: гiстор.вескi у кантэксце гiсторыi краiны, закранае змены у краiне, грам-ве, псiхалогii сялян. Праблематыка: сац.-быт.; маральна-этычная.

Куранi – краiна, Васiль гуляе ролю гаспадара, зямля- каханне – дамiнанты маладых куранеуцау. Пасля мележа пiсаць пра веску не было сэнсу, Але працягвалi пiсаць змяняя гiст.умовы. В.Адамчык «Чужая бацькаушчына». Нарадзiуся у Гродн.вобл., Жур.аддзяленне фiл.фака БДУ. К/С Беларусьфiльм. Мележауская прэмiя. Пiша пра побочныя лiнii, бытоуна-рэалiстычна, натуралiстычна. А.Федарэнка Мележауская прэмiя. Гом.вобл. бiблiяграфiчны ф-т iнст.культ. Холдынг «Лiм». Веска – дэградуе. Героi маргiналы (алкаголiкi i г.д. )- я напiсау «рэвiзiю» на усе, што было напiсана ранней. Федар на сюжэтным узроунi спрабуе жартаваць.

Дзякуючы жыццёваму матэрыялу, ідэйнаму зместу, мастацкай фактуры твораў, характару снстаадчування Федарэнка з'яўляецца, відаць, самым беларускім празаікам маладзейшага пакалення. Жорсткі рэаліст і прыхільнік рускай класікі, найперш, відаць, Дастаеўскага ў сцвярджэнні высокіх гуманістычных каштоўнасцей, ён адчувае ў сучасным жыцці пэўную дысгармонію, адсутнасць падстаў да аптымізму. Таму з усіх сіл імкнецца знайсці ў сучасным жыцці, у мінулым, у чапавеку хоць які светлы пачатак, вылучыць і сцвердзіць яго, пераадольваючы драматызм і трагізм сённяшняй вельмі шэрай вудзёншчыны. Твор «Бляха». Сюды ж М.Стральцоў “Смаленне вепрука”.

Аповесць Жука «Сны пра маму», паэма ў прозе Прыгодзіча «Кукавала зязюля», кніга памяці Ліпскага «Мама», у якіх з вялікай праніклівасцю ўвасоблены вобразы маці. Былі і раней творы, прысвечаныя жыццю і лёсу жанчыны, жанчыны-маці. Дастаткова назваць хоць бы «Алімпіяду» I. Пташнікава, «Раданіцу» А. Кудраўца, «Пад сузор'ем сярпа і молата» Б. Сачанкі. Але сваім зместам, характарам падачы матэрыялу, эмацыянальным ладам яны іншыя. У іх пераважаў элемент эпічнасці: вёска і жанчына, вёска і маці. Па-іншаму ўсё бачыцца ў названых творах Жука, Прыгодзіча, Ліпскага. Вёску яны ўспры-маюць, ацэньваюць праз вобраз маці. Зямля — вёска — маці. У гэтым адзінстве сэнс чалавечага існавання, сапраўдная паэзія жыцця. Для гэтых пісьменнікаў, пісьменнікаў 40-х гадоў нараджэння, маці ўвасабляе вёску, свет вёскі, з'яўляецца носьбітам тых адвечных каштоўнасцей, якія назапашваліся ў душы чалавека праз яго ўзаемаадносіны з зямлёю, з навакольным светам.

  1. Гарадская проза ў беларускай літаратуры іі паловы хх ст. (м. Стральцоў, а. Глобус, а. Бахарэвіч, а. Брава і іншыя).

М. Стральцов. Прага душэўнага камфорту, незалежна ад таго, прынясе яго вёска ці горад, — асноўны настрой апавядання «Сена на асфальце». Калі крыміца гармоніі — сялянская праца, прыкладам, касьба, дык знайсці яе можна і ў горадзе, разам з пахам свежаскошанай травы... Дождж — улюбёнае надвор'е героя — мала чым адрозніваецца ад дажджу ў вёсцы. Дзядзька Ігнат, з якім выпраўляецца Віктар на касавіцу, дарма што жыве ў горадзе. Ён — з ліку тых самых філосафаў і рыгарыстаў, якімі перапоўнены літа-ратурны хранатоп вёскі. Абранніца Віктара Лена, з якой ён выпраўляецца на футбол, нічым не горшая ад вясковых дзяўчатак, з якімі хадзіў калісь на танцы.

«Я думаў пра дзядзьку Ігната, пра яго дзіўную і такую зразумелую любоў да вёскі, і мне чамусьці было трошкі шкада яго. Я думаў пра тое, што я вось ведаў і горад, і вёску, спаў у будане на лузе і ў нумары гасцініцы. Але справа не ў гэтым. Мне хацелася, даўно хацелася прымірыць горад і вёску ў сваёй душы, і гэта была мая самая патаемная і самая душэўная думка».

Пошук, які вядзе герой, як быццам абарочваецца плёнам напрыканцы апавядання:

«Я павярнуўся і паціху пайшоў тратуарам, і тут, на тратуары, раптам таксама ўбачыў сена — невядома кім растрэсены клок падсохлага сена. Па-лугавому, па-летняму пахла сенам. «Сена на асфальце, — падумаў я, — сена на асфальце...»

“Смаленне вепрука”. Аўтар даводзіць да апагея галоўную драму свайго лірычнага героя, якая ідзе ад няпоўнай творчай рэалізацыі, ад немагчымасці самасцвердзіцца адпаведна сваім магчымасцям, Богам дадзеным, і памкненням, каб атаясаміцца з самім сабой на вышэйшым, толькі творчым натурам вядомым узроўні. I форма, і змест «Смалення вепрука» надзвычай пасуюць глыбока схаванай у нетрах мастакоўскай душы Беларускай Ідэі, якую досыць нечакана адкрываў у прадмове да «Выбранага» А. Адамовіч. Як сапраўдная беларуская ідылія падаецца аўтарам гісторыя парсючка, які да пары да часу гадуецца пад клапатлівым наглядам гаспадароў, якія тым часам ужо падрыхтоўваюць гадаванца да каляднага ахвярапрынашэння. Неспакой вепрука, яго няўцямныя прадчуванні, нарэшце, смяротная туга — яны падаюцца аўтарам у парадаксальным рэчышчы трагічнай іроніі. Назіранне В. Акудовіча: «У «Смаленні вепрука» ён перажыў свой метафізічны сыход. Тут невараць урэшце запанавала ўсюды і найперш у ім самім. Ён сам быў тым, каго забіваюць, ён сам быў тым, хто забівае, ён сам з сябе склаў ахвярнае вогнішча і сам быў тым ахвярным дымам, што завершыў яшчэ адзін кругазварот жыцця».