Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2012_pytanni.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
53.33 Кб
Скачать
  1. Беларуская драматургія іі паловы хх ст. – пач. Ххі ст.

У жанры драматургіі поспеху дасягнулі А. Макаёнак. А. Петрашкевіч, М. Матукоўскі, А. Дудараў.

Драматургія А. Макаёнка

Трагікамедыя “Зацюканы апостал”. Вобразы ў творы абагулены да сімвалаў. Іх «імёны» гавораць пра ступень роднасці і прыналежнасці да пэўнага пакалення. Сын часам называецца Малышом. Пералічваючы на пачатку п'есы персанажаў, драматург дае ім досыць шырокую характарыстыку, якая пасля пацвярджаецца ўсім дзеяннем. Так, Тата — «звычайны, хатні, такіх многа. Аўтар падкрэслівае тыповасць, «сярэднясць», нічым не вылучанасць гэтага персанажа і ў рэмарцы на пачатку першай карціны.

Бяда яго ў тым, што ён нічога не можа (не хоча альбо, больш верагодна, страціў веру) штосьці змяніць у жыцці. (Сын. Значыць табе падабаецца рабства, залежнасць, прыгнечанасць, падначаленасць? Так? Тата. Не! Не так! Але гэтага не пераменіш! Так было і так будзе!) Тата хоча бачыць Малыша моцным і дужым фізічна і маральна.Мама, як адзначае аўтар, «гаварыць можа і правільна, а што яна думае... Яна хоча, каб усе жылі паводле правілаў хрысціянскай маралі, а сабе дазваляе іншы раз і так... як-небудзь...» Яна хлусіць не менш за Тату, але пры гэтым лічыць сябе сумленнай.

Сын сур'ёзна рыхтуецца да прэзідэнства, выпрацоўвае ў сабе пэўныя рысы характару, эксперыментуе над блізкімі. Спагадлівую, добрую сястру ён прымушае, выкарыстаўшы яе хвілінную зайздрасць, «качаць правы» перад Мамай. Распальвае супярэчнасці паміж бацькамі, то мірыць іх, то сварыць, становіцца ў сям'і маленькім дэспатам.

Але сын, які хацеў перабудаваць грамадства на аснове справядлівасці, выкідваецца праз акно і становіцца ідыёіам, “зацюканым апосталам”.

Зацюканы апостал» унікальнай, бо яна не мае ніводнага станоўчага персанажа, да адмоўных ён адносіць побач з Мамай, Татам, Дзедам Сына і Дачку.

Драматургія С. Кавалёва

Па-свойму маштабная асоба прэзентуецца і ў п'есе С. Кавалёва «Саламея, або ў пошуках шчаслівага месца», пастаўленай на сцэне пад назвай «Саламея і яе амараты». Драма ўяўляе сабой сцэнічную адаптацыю аўтабіяграфічнага рамана Саламеі Русецкай-Пільштыновай «Авантуры майго жыцця» (1760). С. Кавалёў дэбютаваў у беларускай драматургіі п'есай для дзяцей «Драўляны рыцар» (1989). Юнаму ж гледачу адрасаваны таксама п'есы «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага і Заблоцкага», «Хохлік», «Дарога на Віфлеем» і інш. Хоць дзіцячыя п'есы маладога драматурга прыязна сустрэты тэатральнай грамадскасцю, але вядомасць ён набыў п'есамі тыпу «Саламея і яе амараты». На адной з замежных сустрэч драматургаў ён прызнаваўся: «Што датычыцца канкрэтна мяне, я працую над «герменеўтычным праектам», які нарадзіўся на скрыжаванні маіх літаратуразнаўчых зацікаўленняў са схільнасцю да драматургіі. Пачалося ўсё са шкадавання, што ў беларускай літаратуры XVI—XIX стст. не было драматургічных твораў узроўню і кшталту рыцарскіх раманаў «Бава» і «Трышчан», аўтабіяграфічнага рамана «Авантуры майго жыцця» Саламеі Пільштынавай-Русецкай, кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня»

Кавалёў імкнуўся перакласці гэтыя і іншыя творы мінулых эпох на мову сучаснай драматургіі, актуалізваць літаратурную спадчыну, арыгінальна інтэрпрытаваць яе. У выніку прац са старадаўнімі творамі з’явілася п’еса “Трышчан ды Іжота” і інш.