
- •Тэорыя паскоранага развіцця беларускай літаратуры.
- •Пераемнасць у беларускім літаратурным працэсе.
- •Эстэтычныя кірункі ў беларускай літаратуры іі паловы хх – пач. Ххі ст.
- •Беларуская літаратура 1945-1985 гг.: асаблівасці развіцця.
- •Беларуская літаратура 1986-2010 гг.: асаблівасці развіцця.
- •Літаратурны рух у Беларусі ў канцы хх ст. (Таварыства “Тутэйшыя” і творчасць яго сяброў).
- •Літаратурны рух у Беларусі ў канцы хх ст. (Бум-Бам-Літ).
- •Лірыка-апавядальная і рамантычная мастацка-стылёвая плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.
- •Публіцыстычная і філасофска-аналітычная мастацка-стылёвая плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.
- •Універсальна-інтэлектуальная і мастацка-сінкрэтычная плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.
- •Беларуская драматургія іі паловы хх ст. – пач. Ххі ст.
- •Тэндэнцыі развіцця вясковай прозы ў беларускай літаратуры іі п. Хх ст. (і. Мележ, в. Адамчык, а. Федарэнка).
- •Гарадская проза ў беларускай літаратуры іі паловы хх ст. (м. Стральцоў, а. Глобус, а. Бахарэвіч, а. Брава і іншыя).
- •Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя рамантызацыі гісторыі (у. Караткевіч, б. Сачанка, у. Арлоў, л. Рублеўская).
- •Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя інтэлектуалізацыі гісторыі (а. Федарэнка, л. Рублеўская, а. Наварыч, с. Балахонаў).
- •Тэма вайны ў беларускай літаратуры іі паловы хх ст. (і. Навуменка, і. Шамякін, в. Быкаў, і. Пташнікаў, в. Казько, м. Стральцоў, в. Адамчык).
- •Мастацкае і крытычнае даследаванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў у беларускай літаратуры мяжы хх-ххі стагоддзяў.
- •Перспектывы развіцця беларускай літаратуры (альтэрнатыўная гісторыя, антыўтопія, фантастыка, дэтэктывы, моладзевая проза, жаночая проза, гульнёвыя элементы, блогі і сайты пісьменнікаў).
Літаратурны рух у Беларусі ў канцы хх ст. (Бум-Бам-Літ).
З акцыі “Форматворы Бум-Бам-Літа”, якая адбылася 25 чэрвеня 1995 года ў парку імя Горкага (Мінск), пачалася гісторыя літаратурнага руху “Бум-Бам-Літ”. Менавіта напярэдадні гэтай акцыі была выпадкова вынайдзена назва “Бум-Бам-Літ”, якая прыжылася насуперак жаданню некаторых “бумбамлітаўцаў”.
Верыткальная структура ББЛ: Першы – гэта так званыя “зрухары”, альбо “слупы”, альбо “мэмбры” (ад англ. member (член, сябра) і “мембрана”). Да “слупоў” “Бум-Бам-Літа” належалі З. Вішнёў, С. Мінскевіч, І. Сін, А. Туровіч, А. Бахарэвіч, Ю. Барысевіч, У. Гарачка, В. Жыбуль (спачатку сярод “слупоў” былі таксама М. Башура і С. Патаранскі).
Другі ўзровень – шараговыя бумбамлітаўцы: Ж. Васанская, Д. Хвастоўскі, Г. Ціханава, В. Морт, І. Туровіч, а таксама А. Кіеня і А. Кавалеўскі, якія далучыліся да ББЛ пасля яго расколу.
Трэці ўзровень – асацыяваныя члены (з якімі ладзіліся сумесныя выступленні). А. Хадановіч, Джэці.
21 красавіка 1999 года пад час выступлення ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся афіцыйны раскол “Бум-Бам-Літа”.
У тым жа 1999 годзе некаторымі былымі бумбамлітаўцамі (З. Вішнёў, А. Бахарэвіч, І. Сін, Ю. Барысевіч, В. Морт, В. Гапеева) была ўтворана новая суполка – Schmerzwerk (не прынялі запрашэнне В. Жыбуль і С. Мінскевіч), і гэты факт сведчыў пра тое, што іх выйсце з руху ББЛ было не столькі жаданнем адысці ад некаторых сяброў па суполцы, колькі жаданнем адмежавацца менавіта ад шыльды “Бум-Бам-Літа”.
Маніфест
1) Транслагізм (С. Мінскевіч, А. Туровіч)
2) Стратэгія тэатралізацыі літаратуры (Ю. Барысевіч, Д. Хвастоўскі) “Бум-Бам-Літ – гэта рух за вызваленне літаратуры ад дыктатуры друкарскага станка дый іншых прыладаў прыгожага пісьменства”. Большасць тэкстаў (нават празаічных) была напісана з разлікам на выкананне. Бумбамлітаўцы як выступоўцы і літаратары сталі закладнікамі ўласнага – і міжвольнага, і адмысловага – камізму. Камізм дасягаўся не толькі літаратурнымі сродкамі, але таксама (а часам і найбольш) праз інтанацыю, міміку і жэсты самога выканаўцы, а гэта значыць, што смех публікі выклікаў не столькі тэкст, колькі вобраз, створаны аўтарам, а часам і сам аўтар; брутальнасць жа і эпатажнасць перформансаў, дзе выкарыстоўваліся труна, свіная галава, яйкі, кетчуп, свежыя фарбы і падобныя рэчывы, у культурнай прасторы, нязвыклай да падобнай формы самавыяўлення, выклікаюць у публікі (мы зараз не кажам пра рэакцыю практыкаў перформанса) альбо 1) неразуменне і таму раздражненне; альбо 2)здзіўленне і смех, выкліканыя менавіта выканаўцамі перформанса. Тут важна адзначыць, што камізм, сканцэнтраваны менавіта на асобе выканаўцы, а не на творы, з аднаго боку, у нейкім сэнсе транслюецца на асобу і пасля выканання твора.
У беларускай прасторы, дзе пазіцыі традыцыйнага мастацтва вельмі моцныя, такая гульня ўспрымаецца як залішне інфантыльная і павярхоўная,
3) Трансгрэсія (І. Сін, З. Вішнёў) Трэба вылучаць дзве магчымасці трансгрэсіі: 1) у літаратурных тэкстах і 2) у выступленнях і перформансах.
Адным з першых праектаў ўдзельнікаў літаратурнага руху “Бум-Бам-Літ” сталі так званыя друкапісы (самаробныя ксераксныя кніжкі фарматам у чвэрць ліста А4, з уласнымі малюнкамі бумбамлітаўцаў і вершамі, напісанымі ад рукі, надрукаванымі на машынцы альбо на камп’ютары).
У 1998 годзе была выдадзена першая агульная кніга бумбамлітаўцаў – зборнік “Тазік Беларускі”. Пазней – серыя “Другі фронт мастацтваў” у выдавецтве Логвінава.