Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2012_pytanni.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
53.33 Кб
Скачать
  1. Беларуская літаратура 1986-2010 гг.: асаблівасці развіцця.

З канца 1980-х гг. у беларускай літаратуры была паднятая тэма сталінскіх рэпрэсій. Ужо ў аповесці Васіля Быкава «Знак бяды» (1985 г.) прасочваецца трагічная сувязь паміж калектывізацыяй, рэпрэсіямі і вайной на тэрыторыі Беларусі. Цалкам гэтай тэме прысвечаныя яго пазнейшыя расказы («Жоўты пясочак» і інш.). З эпохай галоснасці сталі даступнымі дзённікі Ларысы Геніюш, у якіх адлюстраваныя яе лагерныя гады[3]. Аўтабіяграфічны характар носяць аповесці Паўла Пруднікава «Яжовыя рукавіцы» і «Паўночнае пекла»[4] ў кнізе «За калючым дротам» (1993 г.). Выразным антысталінскім пафасам пранізаныя яго ж паэмы «Таймыр»[5] і «Кожны другі»[6]. У планах пісьменніка было асвяціць яшчэ адну вострую тэму — праблему вяртання былога палітвязня са зняволення назад у грамадства, — але ён не паспеў апублікаваць ужо напісаныя на гэты конт творы.

У эміграцыі пішуць Наталля Арсеннева, Алесь Салавей. Прыкметнымі літаратурнымі органамі ў Беларусі з'яўляюцца «ЛіМ» («Літаратура і мастацтва») (з 1932) і «Полымя» (з 1922).

Жанравае і тэматычнае багацце мастацкіх твораў гэтага перыяду. Прыход у літаратуру новай хвалі пісьменнікаў:Алесь Пісьмянкоў, Анатоль Сыс, Адам Глобус, Таццяна Мушынская і інш., актывізацыя дзейнасці Раісы Баравіковай, Міколы Мятліцкага, Алеся Разанава і інш.

Атрымлівае распаўсюджванне літаратура на іншых мовах, у прыватнасці на рускай (напрыклад, творчасць Вольгі Грамыка).Тэматычная і жанрава-стылявая разнастайнасць прозы. Выяўленча-апісальная, патрыятычная, сатырычная, філасофская паэзія. Наватарскія пошукі драматургіі.

  1. Літаратурны рух у Беларусі ў канцы хх ст. (Таварыства “Тутэйшыя” і творчасць яго сяброў).

Таварыства “Тутэйшыя” і творчасць яго сяброў.

Літаб’яднанні па спосабе функцыянавання:

  • творцы згуртоўваюцца для навучання, аб’яднанне функцыянуе як своеасаблівая школа, дзе літаратары шляхам рэгулярных пасяджэнняў і абмеркаванняў (“Тутэйшыя”)

  • творцы, блізкія па мастацкім узроўні, эстэтычных поглядах і/ці ідэалогіі аб’ядноўваюцца для сумесных выступленняў, акцый, прэзентацый, дэманстрацый. (“Тутэйшыя”, Бум-Бам-Літ)

  • членаў літаратурных арганізацый і сяброў літаратурных аб’яднанняў, створаных вакол перыядычных выданняў, злучае эфектыўнае вырашэнне нятворчых пытанняў, звязаных з выдавецкай дзейнасцю, фінансавымі і арганізацыйнымі клопатамі. (“Тутэйшыя”, Таварыства Вольных Літаратараў, Бум-Бам-Літ)

Перадумовамі ўзнікнення літаратурных аб’яднанняў канца ХХ стагоддзя сталі найперш:

  • грамадскі фактар. Уздым нацыянальнай свядомасці. (“Тутэйшыя”)

  • інтэнцыі стваральнікаў. Знікненне аб’ектыўнай патрэбы ў існаванні масавых аргынізацый (Таварыства Вольных Літаратараў).

  • прэзентацыйны фактар актуалізаваўся на мяжы ХХ-ХХІ стст. (Бум-Бам-Літ).

У маніфестах літаб’яднанняў адзначаецца: 1) прыналежнасць да групы, 2) месца ў літаратурнай іерархіі, 3) актуальныя тэндэнцыі ў літаратуры.

Таварыства Тутэйшыя. 1986/87-1989/90.

Значэнне назвы. Назва Таварыства незалежна ад сэнсаў, алюзій і тлумачэнняў аказалася “удалым брэндам літаратурнага пакалення”. Немагчымасць ці складанасць маладым аўтарам надрукаваць свае творы, выдаць кнігу.

Маніфест “Тутэйшых”(цытаты):

“Са сьмерцю Караткевіча беларускі народ страціў апошняга прарока, адзінага бескампраміснага носьбіта нацыянальнага ідэалу, а наяўныя “беларускія пісьменьнікі” страцілі ў вачох народа апраўданьне сваёй наяўнасьці”.

“Яны прагледзелі, як сканала мова ў вуснах народу, пагублялі ўсе нацыянальныя школы, не падрыхтавалі жыцьцяздольнае зьмены”.

“Сытыя і задаволеныя, яны вешаюць на сябе ўзнагароды і ганаровыя назовы “народных”, “лаўрэатаў”, “заслужаных”, хоць заслужылі адно ганьбы свайго народа”.

“Яны (гаворка пра філалагічнае пакаленне – А.Б.) натужна і назольна сьпекулююць на сваім вясковым паходжаньні”.

“Беларусь, Бацькаўшчына, Радзіма, Айчына, народ, маці, любоў, душа, сэрца, боль, мір, барацьба... Прыкарытны выводзіць гэтыя словы ў мільённы раз <...> ня піша – сьцірае”

Выданні/ Праекты: (стварэнне “Маніфеста “Тутэйшых”, акцыі, выступленні, выданне “Бібліятэкі часопіса “Маладосць”, зборніка “Тутэйшыя”, ксеракснай газеты “Кантроль”, альманаха “Літаратура”), а таксама рэкламаваннем рэдкіх у беларускай літаратуры жанраў, такіх, як дэтэктыў, хоку, грэгерыя, комікс. Асобы: А. Сыс, А. Глобус, С. Кавалёў, А. Федарэнка, А. Наварыч.

Таварыства Вольных Літаратараў (1993-н.ч.)

Каардынатар Алесь Аркуш. У Полацку было зроблена некалькі крокаў у кірунку да стварэння новага літаратурнага аб’яднання:

1) у ліпені 1990 года з’явіўся першы нумар альманаха “Ксэракс беларускі”;

2) у 1991-1992 гадах было распачата выданне паэтычных зборнікаў, і такім чынам заснавана серыя “Паэзія новае генерацыі” (тонкія кніжкі кішэннага фармату)

3) у 1992 годзе была ўтворана выдавецкая суполка “Полацкае ляда”.

8 мая 1993 года ў Наваполацку адбыўся Устаноўчы сход Таварыства Вольных Літаратараў, дзе была прынята “Заява сяброў ТВЛ”, якую па жанры можна лічыць маніфестам. На сходзе прысутнічалі пісьменнікі пераважна з Полацка, Мінска, Гродна.

Маніфест: 1) Нонканфармізм, які выяўляўся ў “непрыманні шэрагу норм, традыцый і мэтаў, што існавалі ў беларускай літаратуры 1980 – пачатку 1990-х”. 2) Другім пунктам ідэйнай праграмы ТВЛ варта лічыць прызнанне перавагі прыватных ініцыятыў над дзяржаўнымі. 3) Рэгіяналізм вынікаў з прычыны полацкай “прапіскі” ТВЛ. Тры пункты ідэалогіі ТВЛ, як і самастойныя праекты ТВЛ, абумоўліваліся сітуацыяй, бо, як ужо згадвалася вышэй, па-першае, з сярэдзіны 90-х гг. дзяржаўная доля ў падтрымцы літаратуры была надзвычай невялікай, а па-другое, для пісьменнікаў на перыферыі літаратурная праца не з’яўлялася і не з’яўляецца асноўнай, гэта своеасаблівае хобі, сюды ж варта дадаць і недахоп літаратурнага асяроддзя.

Праекты:

У 1993 годзе тэвээлаўцамі быў заснаваны часопіс “Калосьсе”.

З 1993 года сябры ТВЛ штогод узнагароджваюць сімвалічнай прэміяй “Гліняны Вялес” аўтара лепшай беларускамоўнай кнігі. Лаўрэат прэміі атрымлівае гліняную фігурку старажытнага бога і чытае інаўгурацыйную вялесаўскую прамову. Сярод лаўрэатаў прэміі былі І. Бабкоў (1993 г.), А. Разанаў (1996 г.), У. Арлоў (1998 г.), П. Васючэнка (2003 г.)

Арганізатарамі некалькіх тэарэтычных канферэнцый. Бар’ер адлегласці быў паспяхова пераадолены з прыходам ТВЛ у Інтэрнет. “Віртуальнае цела” ТВЛ. Актыўнасць А. Аркуша на беларускіх літаратурных форумах і ягоная электронная перапіска звязваюць з дзейнасцю ТВЛ і сайтам ТВЛ пісьменнікаў і навукоўцаў, якія ў іншых умовах і ў іншай прасторы не мелі б да Таварыства ніякага дачынення.