Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2012_pytanni.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
53.33 Кб
Скачать
  1. Эстэтычныя кірункі ў беларускай літаратуры іі паловы хх – пач. Ххі ст.

  1. Беларуская літаратура 1945-1985 гг.: асаблівасці развіцця.

Тэма вайны стала на доўгі час вызначальнай у беларускай літаратуры, пашыраючы магчымасці псіхалагічнага і экзістэнцыяльнага асэнсавання гістарычных падзей і лёсу беларускага народа. Радасць перамогі, услаўленне Радзімы, гераізму, мірнай стваральнай працы, асуджэнне антыгуманнай сутнасці вайны — асноўныя матывы шматлікіх паэтычных зборнікаў першага пасляваеннага дзесяцігоддзя (кнігі А. Астрэйкі, А. Бачылы, А. Бялевіча, А. Вялюгіна, М. Лужаніна, М. Танка і інш.). На матэрыяле жыцця беларускага народа на акупіраванай тэрыторыі ствараюцца празаічныя творы Я. Брыля. І. Грамовіча, П. Кавалёва, У. Краўчанкі, М. Лупсякова, М. Паслядовіча і інш. Тэма вайны і партызанскай барацьбы становіцца вызначальнай у раманах «Векапомныя дні» (кн. 1) М. Лынькова, «Расстаемся ненадоўга» А. Кулакоўскага, «Мінскі напрамак» І. Мележа, «Згуртаванасць» М. Ткачова, «Глыбокая плынь» І. Шамякіна, драмах К. Крапівы, К. Губарэвіча, А. Маўзона і інш. Нярэдка ў гэтых творах дзейнічаюць канкрэтныя гістарычныя асобы, падзеі і факты маюць дакументальную аснову.

Дасягненнем тагачаснай прозы стала завершаная ў 1955 трылогія Я. Коласа «На ростанях». Але ў многіх творах розных жанраў пераважала фактаграфічная шырыня матэрыялу, падзейнасць, ім не хапала псіхалагічнай глыбіні, аналітызму, аддавалася пашана культу асобы. Абмежаваная догмамі сацыялістычнага рэалізму, літаратура тым не менш набірала разбег і, пераадольваючы схематызм стэрэатыпных уяўленняў, дасягнула значных поспехаў.

У 2-й пал. 1940 — пач. 1960-х г. кнігамі паэзіі дэбютавалі М. Аўрамчык, М. Арочка, Р. Барадулін, Д. Бічэль-Загнетава, Г. Бураўкін, В. Вярба, А. Вярцінскі, С. Гаўрусёў, Н. Гілевіч, А. Грачанікаў, Х. Жычка, У. Караткевіч, А. Лойка, Е. Лось, В. Макарэвіч, У. Нядзведскі, У. Паўлаў, Ю. Свірка, Я. Сіпакоў, Р. Тармола, К. Цвірка і інш., пазней — Р. Баравікова, Т. Бондар, С. Блатун, У. Верамейчык, В. Гардзей, Ю. Голуб, В. Жуковіч, Н. Загорская, С. Законнікаў, В. Зуёнак, В. Іпатава, К. Камейша, Г. Каржанеўская, В. Каўтун, У. Лісіцын, М. Маляўка, Н. Мацяш, У. Някляеў, С. Панізнік, Г. Пашкоў, А. Разанаў, В. Ракаў, Р. Семашкевіч, А. Сербантовіч, У. Скарынкін, М. Стральцоў, Н. Тулулава, Х. Чэрня, Я. Янішчыц і інш.

У 2-й пал. 1950-х г. працягваюць літаратурную працу рэпрэсіраваныя пісьменнікі Я. Бяганская, Л. Геніюш, С. Грахоўскі, У. Дубоўка, А. Звонак, С. Новік-Пяюн, П. Пруднікаў, Я. Скрыган, М. Хведаровіч, С. Шушкевіч і інш. Першыя кнігі прозы выдалі А. Адамовіч, В. Адамчык, А. Асіпенка, В. Быкаў, У. Дамашэвіч, У. Караткевіч, І. Навуменка, А. Савіцкі, Б. Сачанка, І. Пташнікаў, М. Стральцоў, І. Чыгрынаў і інш. У 2-й пал. 1960 — 1-й пал. 1970-х г. у беларускую прозу прыйшлі А. Жук, В. Казько, В. Гігевіч, М. Гіль, Г. Далідовіч, В. Карамазаў, Л. Левановіч і інш.

Асэнсаванне тэмы вайны паступова перарастае ў летапіс жыцця беларускага народа на акупіраванай тэрыторыі, які асабліва ўзбагачаецца ў 1960-я г. на хвалі «хрушчоўскай адлігі» з прыходам у літаратуру паэтаў і празаікаў т.зв. «філалагічнага пакалення». Са старонак кніг Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, В. Вярбы, С. Гаўрусёва, Н. Гілевіча, А. Лойкі, Е. Лось, І. Пташнікава, Б. Сачанкі, Я. Сіпакова, М. Стральцова, І. Чыгрынава і інш. паўстае жудасны прывід вайны і знявечанай беларускай зямлі, убачаны вачыма падлеткаў, якія «рана сталелі ў зямлянках сырых». Гэта пакаленне амаль чатыры дзесяцігоддзі не сыходзіла з магістральных шляхоў развіцця літаратуры.

3 канца 1950-х г. пачынаецца паглыбленае пераасэнсаванне далёкай і блізкай гісторыі. У раманах «Векапомныя дні» (1948-57) М. Лынькова, тэтралогіі «Трывожнае шчасце» (1957-65) І. Шамякіна, «Палескай хроніцы» (1961-76) І. Мележа, «Серадзібор» (1961-63) П. Пестрака, «Засценак Малінаўка» (1961-64) А. Чарнышэвіча, «На парозе будучыні» (1961-63), «Гарадок Устронь» (1967-68), «Шэметы» (1980) М. Лобана, «Сасна пры дарозе» (1962) І. Навуменкі, «Птушкі і гнёзды» (1963) Я. Брыля, дылогіі «Партызаны» (1963) А. Адамовіча, «Плач перапёлкі» (1970), «Апраўданне крыві» (1976), «Свае і чужынцы» (1983), «Не ўсе мы зіінем» (1996) І. Чыгрынава, «Вялікі Лес» (1979-83) Б. Сачанкі, «Лабірынты страху» (1992) А. Асіпенкі, «Ахвяры» (1992) Т. Бондар адкрываецца эпоха ў жыцці бел. народа з яе катаклізмамі — рэвалюцыямі, грамадз. і сусв. войнамі, калектывізацыяй, рэпрэсіямі 1920-50-х г., пасляваен. аднаўленнем. Лёс чалавека, асобы, народа бачыцца ў непасрэднай залежнасці ад сац.-бытавых і гіст. абставін.

З другой паловы 1960-х у беларускай прозе сталі паднімацца не толькі праблемы народа, грамадства і гісторыі, але таксама і маралі. Пісьменнікі ўсталі на змаганне за права творца на волю выраза (творы Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Андрэя Макаёнка, Алеся Разанава).

Шырэюць далягляды паэзіі 1960-70-х г., павышаецца яе філасофска-інтэлектуальны ўзровень, багацее духоўны свет лірычнага героя. У філасофскім роздуме, узмацненні інтэлекгуальнага пачатку, у драматычным успрыманні надзённых праблем экалагічных, маральна-этычных выяўляецца паглыбленае ўспрымайне рэчаіснасці. Сведчаннем з'яўляюцца «Новая кніга» (1964) А. Куляшова, «Пры святле маланак» (1966) П. Панчанкі, «Твае далоні» (1967) А. Пысіна, «Мой хлеб надзённы» (1962) і «Глыток вады» (1964) М. Танка і інш. Проза гэтага часу ўзбагачаецца гуманістычнай канцэпцыяй бачання свету, поўніцца трывогай за лёс чалавецтва, летапіс суровай ваен. рэальнасці дапаўняецца новымі старонкамі. У прозе В. Быкава вайна павернута сваімі трагічнымі, жорсткімі бесчалавечнымі бакамі, далёкімі ад параднай лакіроўкі (аповесці «Трэцяя ракета», 1962, «Альпійская балада», 1964, «Мёртвым не баліць», 1965, «Круглянскі мост», 1969, «Сотнікаў», 1970, «Дажыць да світання», 1973, "Пайсці і не вярнуццаэ, 1978, «Знак бяды», 1982). Прынцып гістарызму стаў адным з асноўных у аповесцях І. Пташнікава «Тартак» (1967) і «Найдорф» (1975), А. Адамовіча «Хатынская аповесць» (1972) і «Карнікі» (1980), В. Казько «Суд у Слабадзе» (1978). Мастацка-гістарычны летапіс вайны дапаўняецца дакументальнымі творамі А. Адамовіча, Я. Брыля і У. Калесніка «Я з вогненнай вёскі…» (1975), А. Адамовіча і Д. Граніна «Блакадная кніга» (1979). Пра лёс жанчын і дзяцей на вайне творы С. Алексіевіч («У вайны не жаночы твар» і «Апошнія сведкі», 1985).

Асноўнае месца ў роздуме над праблемамі сучаснасці ў 1960-я — 80-я г. займае вяртанне да вытокаў. Тэма гістарычнай памяці, зацікаўленасць культурнай спадчынай народа, увага да яго радавых каранёў сталі вызначальнымі ў творчасці У. Караткевіча, руплівасць якога стала прыкладам служэння ідэям нацыянальнага адраджэння і на два дзесяцігоддзі апярэдзіла свой час. 3 яго прыходам у літаратуру сапраўднай эстэтычнай вышыні дасягае гістарычны жанр (аповесці «Сівая легенда», 1961, «Дзікае паляванне караля Стаха», 1964, «Зброя», 1981; раманы «Нельга забыць», 1962, «Каласы пад сярпом тваім», 1965, «Чорны замак Альшанскі», 1979; драмы «Кастусь Каліноўскі», «Званы Віцебска», «Маці ўрагану» і інш.). Услед за Караткевічам пачынаецца новае, паглыбленае пераасэнсаванне далёкай і блізкай гісторыі. Постаць К. Каліноўскага прыцягнула ўвагу А. Куляшова (паэма «Хамуціус», 1975). Ф. Скарыну прысвечана раман-эсэ А. Лойкі «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1980), беларускай асветніцы і паэтэсе Цётцы (А. Пашкевіч) — паэмы В. Коўтун «На зломе маланкі» (1979) і «Суд Алаізы» (1985). Да асветнідкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай звяртаюцца В. Іпатава (аповесць «Прадыслава», 1971) . Ф. Багушэвічу прысвечана аповесць В. Хомчанкі «Пры апазнанні — затрымаць» (1983). Вобраз Я. Купалы ажывае ў п'есе У. Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц» і рамане-эсэ А. Лойкі «Як агонь, як вада…» (1982). Да падзей сівой даўніны звяртаюцца М. Арочка і П. Бітэль у паэмах «Крэва» (1982) і «Сказанне пра Апанаса Берасцейскага» (1984, пра Афанасія Філіповіча). У 1980-90-я г. да розных гістарычных падзей мінулага Беларусі звяртаюцца Л. Дайнека (раманы «Меч князя Вячкі», 1985, і «След Ваўкалака», 1980), К. Тарасаў (аповесці «Дзень рассеяння» і «Пагоня на Грунвальд», 1980). Праблемы экалогіі, варварскага ўмяшання ў прыроду, бездухоўнасці грамадства востра ставяцца ў рамане Казько «Неруш» (1981), Карамазава «Пушча» (1978) і інш.