Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2012_pytanni.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
53.33 Кб
Скачать
  1. Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя рамантызацыі гісторыі (у. Караткевіч, б. Сачанка, у. Арлоў, л. Рублеўская).

Арлоў “Дзень , калі упала страла” – часы праўлення полацкага князя Уладзіміра, яго барацьба з рыжзкім біскупам, агрэсіяй крыжаносцаў, ваенныя дзеянні, здрада і г.д. Гістарычныя аповесці і апавяданні. “Дзень, калі ўпала страла”- часы праўлення полацкага князя Уладзіміра, яго барацьба з рыжзкім біскупам, агрэсіяй крыжаносцаў, ваенныя дзеянні, здрада і г.д. ”Пяць мужчын у леснічоўцы”(4 і палонны Крыніцкі, Паўстанне ў Горы-Горках, Тапор-камандзір(Звяждоўскі), размова пра паўстанне,студэнт Антановіч з запалам пра паўстанне, няўрымслівы юнак, хацеў забіць палоннага, а яго адпускаюць). Глыбіня гістарычных ведаў, грамадзянска-нацыянальная нераўнадушнасць, вострае адчуванне неабходнасці гісторыі, сучасная, дакладная, дынамічная манера пісьма – ўсё гэта дазваляе Арлову годна і паспяхова працягваць традыцыю Караткевіча

Караткевіч. пісаў, што без гістарычнага рамана ўвогуле не можа абудзіцца нацыя, бо няма нацыі без пачуцця гістарызму. “Дзікае паляванне караля Стаха”. Сутыкненне Андрэя Беларэцкага(патрыёт беларускай зямлі) з варожай сілай. Дынамічны твор. Нечаканыя сітуацыі .Паказаў беларускае грамадства 80-х 19 ст у яго нацыянальнай, культурнай адметнасці. Асуджэнне сацыяльнага прыгнёту – дзікага палявання.

  1. Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя інтэлектуалізацыі гісторыі (а. Федарэнка, л. Рублеўская, а. Наварыч, с. Балахонаў).

Рублеўская ў дэтэктыўным рамане “Золата забытых магіл” звяртаецца да часоў паўстання К.Каліноўскага, перакрыжоўваючы падзеі сучаснага жыцця і радавод галоўнай гераіні з гістарычнымі падзеямі мінулых часоў:жабкі і скарб, што шукаюць героі – тыя самыя, што схаваў пан(?.. )у час паўстання.

Людміла Рублеўская, у прыватнасці, у паралельным рамане «Золата забытых магіл» і аповесці «Пярсцёнак апошняга імператара». Дзеянне ў іх адбываецца паралельна ў мінулым часе і ў цяперашнім, і нават калі продкі па нейкіх абставінах церпяць часовае паражэнне, дык іх нашчадкі абавязкова выправяць сітуацыю і будуць з аптымізмам глядзець у будучыню. Таму нават звыклая, абсалютна не гераічная канцоўка «Пярсцёнка апошняга імператара», у якой чытачы даведваюцца, што ранейшы праціўнік беларушчыны «прыйшоў у бібліятэку, на краязнаўчы гурток», разам са сваім сябрам «прывалок два магільныя крыжы васемнаццатага стагоддзя», а «цяпер у экспедыцыю… папрасіўся», дае падставу для аптымізму.

Наварыч таксама звяртаецца да паўстання, малюючы вёску, сялян, паноў у “Літоўскім воўке”. Жандары там шукаюць па балотах зброю і здраднікаў цара.  Гераіня рамана Алеся Наварыча «Літоўскі воўк» Аксана пасля паражэння паўстання 1863 года пытаецца ў сябе: «Няўжо няма нічога іншага, як змірыцца з такім жыццём, жыць, проста жыць?».

Андрэч Федарэнкі (“Нічые”)

  1. Тэма вайны ў беларускай літаратуры іі паловы хх ст. (і. Навуменка, і. Шамякін, в. Быкаў, і. Пташнікаў, в. Казько, м. Стральцоў, в. Адамчык).

Навуменка.

Пачатку Вялікай Айчыннай вайны і перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусі прысвечана трылогія "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці". Сам аўтар назваў яе творам аб акупацыі. Падзеі разгортваюцца ў мястэчку Бацькавічы і ў навакольных вёсках. Аўтар паказвае, як на шлях барацьбы з чужынцамі становяцца Сцяпан Птах і яго сын Міця, аднавяскоўцы Аўсянік, Кардаш, Мацвей Шэлег, Шура Гаранка, Іван Лобік, Саша Плоткін і іншыя. Аўтар дакладна адлюстроўвае складаны і супярэчлівы працэс фарміравання волі і характару маладых людзей, іх духоўны свет - свет філасофскіх разважанняў, рамантыкі і юнацкага максімалізму. І. Навуменка ўзнаўляе сцэны партызанскай вайны на Палессі, прасочвае шлях станаўлення, унутранага гартавання герояў твора, для якіх змаганне з ворагам - галоўная мэта жыцця. Пісьменнік ускрывае прычыны духоўнага падзення, здрады такіх тыпаў, як Юрый Басняк, Крамер, Забела, Дзеніскевіч. Гэтымі вобразамі аўтар выносіць суровы прысуд здрадніцтву, эгаізму, бездухоўнасці, паразітычным адносінам да жыцця. Праз усе раманы трылогіі праходзіць сімвал адзінокай сасны. Гэты своеасаблівы вобраз твора выражае пачуцці герояў, узмацняе драматызм і напал апісваемых сітуацый. Завяршаецца трылогія сцэнай прыходу Чырвонай Арміі ў беларускія гарады і вёскі, вяртання Міці ў родныя мясціны, да прыдарожнай сасны, якая ўвасабляе бессмяротнасць жыцця. Трылогія з'яўляецца праўдзівай гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Не спрашчаючы рэальных абставін, І. Навуменка паказаў праўду жорсткага ваеннага часу. Жыццю моладзі і праблемам сучаснасці прысвяціў І. Навуменка аповесць "Бульба", зборнікі апавяданняў "Таполі юнацтва" і "Вераніка". У многіх творах пісьменнік спрабуе адказаць на вострыя пытанні рэчаіснасці, задумваецца над прыродай чалавечага характару, уздымае маральна-этычныя праблемы сённяшняга дня. Раман "Смутак белых начэй" з'яўляецца працягамі рамана "Сорак трэці". Гэта ўспаміны аб падзеях 1944 года на Ленінградскім фронце, сведкам якіх быў сам аўтар. Героі твора - Сяргей Каліноўскі, Косця Русаковіч, Васіль Лебедзь - тыповыя прадстаўнікі ваеннага пакалення, што са зброяй у руках змагалася за вызваленне Айчыны. Раман "Летуценнік" прысвечаны станаўленню творчай і навуковай інтэлігенцыі ў 50-я гады. Цэнтральным героем рамана "Асеннія мелодыі" з'яўляецца загадчык кафедры гісторыі прафесар Аляксей Андрушкевіч. Аўтар паказвае яго цяжкае мінулае, ахопленае ваенным ліхалеццем, і сённяшнюю працу на ніве навукі, дзе нярэдка сустракаюцца ананімкі, падножкі сумленным навукоўцам, маральнае раздваенне.

Васіль Быкаў

Ваеннай тэме Быкаў прысвяціў аловесці «Знак бяды», «Жураўліны крык», «Ружовы туман», «Сотнікаў» і інш. Станоўчыя героі гэтых твораў — мужныя, непакорныя людзі, якія змагаюцца на фронце, у прамысловасці, у сельскай гаспадарцы, у партызанскім тыле за агульную справу: перамагчы фашызм, дабіцца перамогі. Гэта людзі сумленныя, справядлівыя, гатовыя аддаць жыццё за сваю Радзіму. Іх увасабляюць Свіст, Карпенка, Фішар, Глечык з аловесці «Жураў ны крык», партызан Сотнікаў з аповесці «Сотнікаў» У аповесці «Жураўліны крык» В. Быкаў паказаў здрадніцтва на прыкладзе адлюстравання вобразаў Аўсеева і Пшанічнага. Паказаў іх баязлівасць, подласць, нізасць. Яны пайшлі супраць сябе і заплацілі за гэта сваім жыццём. Станоўчых герояў у гэтым творы аўтар вызначыў як сапраўдных людзей. Салдаты гінуць проста і без скаргаў, сумленна і да канца выконваюць свой абавязак. Яны прымаюць смерць, выразна ўсведамляючы, што якім бы дарагім ні было іх уласнае жыццё, лёс Радзімы і чалавецтва нашмат важней. У аповесці «Сотнікаў» здраджвае радзіме Рыбак, я кі сваімі рукамі забівае не толькі Сотнікава, але і звычайных людзей. Аднак ад свайго учынку вялікай карысці ён неатрымоўвае. “Ружовы туман” — вельмі кароткі твор, які паказвае доўгае жыццё ў “ружовым тумане” Барсука. Тут мы бачым лёс галоўнага героя ад вайны да сярэдзіны 90-х гадоў, які сапраўды верыў у ідэалы былой дзяржавы. І аўтар адзначае, што не трэба выводзіць такіх людзей з гэтага “туману”...

Іван Шамякін

Ваенныя падзеі ў рамане "Сэрца на далоні" паказваюцца ў рэтраспектыўным плане. Героі яго — доктар Яраш, пісьменнік і журналіст Шыковіч, дачка падпольшчыка Савіча Зося — змагаюцца супраць дэмагога і кар'ерыста Гукана за аднаўленне праўды і справядлівасці ў дачыненні да дзейнасці падполля і яго ўдзельнікаў, за рэабілітацыю імён адважных патрыётаў, выкрыццё сапраўдных здраднікаў.

Міхась Стральцоў

“На чацвёртым годзе вайны”. Перспектыва таго, што адбываецца, хоць і не сам аповяд, належыць хлопчыку, які жыве з мамай і бабуляй у суровых умовах і яшчэ не ведае, што яго бацька загінуў на вайне. Апавяданне пачынаецца простай канстатацыяй часу дзеяння. Хлопчык, напакасціўшы, збягае з хаты і хаваецца. Пасля таго, як яго знаходзяць і прабачаюць, бабуля і маці, ахопленыя тугою, горыччу аб загінуўшым сыне, мужу, не могуць стрымаць слёз. Хлопчык між тым з раскаяннем думае, што яны плачуць з-за ягонага свавольства. Гэтае непаразуменне надае апавяданню дадатковы пафас, які дазваляе пазбегнуць прамой сентыментальнасці і раскрывае сілу паэтычнасці і глыбокае аўтарскае пранікненне ў дзіцячае мысленне. І цяпер хлопчыку ўпершыню, можа, не столькі зразумеў, колькі адчуў ён, якая хісткая мяжа аддзяляе яго ад дарослых і што, зразумеўшы гэта, трэба браць на свае плечы недзіцячы цяжар.

Віктар Казько

“Суд у слабадзе”. Праблема здзекаў фашыстаў над дзецьмі. Праблема сіроцтва. Апавяданне ідзе праз апісанне лёсу Лецечкі ў дзіцячым доме пасля вайны. Казько паказаў жорстае аблічч

У рамане «Чужая бацыаўшчына» В. Адамчык выкрывае меркантыльнасць, уласніцтва, прагу нажывы, бездухоўнасць. У цэнры твора сям’я Уласа Корска з захеднебеларускай вёскі Верасава. Рана страціўшы жонку ён не жаніўся другі раз. Дзеля дапамогі па гаспадарцы ўзяў у хату выхаванку са сваёй радні Хрысцю. Жыццё самога Уласа, здаецца, не заслугоўвае папрокаў: не крычаў, не падманваў, не рабіў зла людзям, не быў гультаём і абібокам. Але ж жыў па прынцыпе «мая хата з краю»: Улас схаваў раненага камандзіра, а калі адчуў небяспеку, выдаў. Пакаранне ж за жьццё ў сваёй нары, толькі дзеля сябе, не мінула героя твора, паламаўшы лёс яго дачкі Алесі. Жыла яна зайздросна, з бабскімі забабонамі і сваркамі, са сваім нешчаслівым каханнем. Узяўшы ў прымы маладога і прыгожага Імполя, яна атручвае свякруху і нямую залоўку і перапіевае іх зямлю на сваё імя. Але чужая бацькаўшчьша не прыносіць шчасця Алесі, і яна ператвараецца ў рабыню зямлі, маёмасці і бытавых абставін.

Міця Корсак — сын Уласа — даіпытлівы, таленавіты, з паэтычнай душой юнак. Ён не жыве па прынцыпах, якімі кіруецца яго бадька ці Алеся, а прагае глыбокага пазнання свету. Калі Закодняя Беларусь была вызвалена, Міця вярнуўся з польскай турмы пачаў вучыцца ў вячэрняй школе, стаў членам зямельнага камітэта. На яго вачах набірала моц таталітарная сістэма (арышты Аўсяніка, Вайтовіча, Табеша, Чыжэўскага). Ен быў сведкам разбурэння старога ўкладу жыцця і барацьбы за кавалак зямлі, падчас якой абуджалася чалавечая прагнасць, зайздрасць, гнеў. Няўжо ў гэтым свеце “спакон веку нязводна жыве толькі нянавісць, хцівасць, злосць, помеса?.. Але дзе ж дабро?”, — задае сабе рытарычнае пытанне юнак. Надзея Міці стаць вольным і ўзмахнуць крыламі, жыць у справядлівым грамадстве не апраўдалася. У час нямецкай акупацыі ён трапляе ў турм як савецкі служачы і акгывіст. “Раяль з адламаным вечкам”(Адамчык,пра школу пад немцамі, у якой у дзяцей адабралі апошні раяль.Настаўніца заплакала нават).

Пташнікаў. “Францужанкі” непасрэдна паказваюць падзі звязаныя з рэпрэсіямі, парушэннямі законнасці і ў сталінскія часы. “Львы” — адзін з першых твораў, прысвечаны чарнобыльскай катастрофе. Галоўны герой — сабака Джукі. “Эфка”(Пташнікаў,пра дзяцінства адабранае вайной, падарваў там хлопец брацікаў сваіх эфкай і яшчэ аднаго хлапца расстраляў выпадкова – гуляў у вайну– трагедыя) .