
- •Тэорыя паскоранага развіцця беларускай літаратуры.
- •Пераемнасць у беларускім літаратурным працэсе.
- •Эстэтычныя кірункі ў беларускай літаратуры іі паловы хх – пач. Ххі ст.
- •Беларуская літаратура 1945-1985 гг.: асаблівасці развіцця.
- •Беларуская літаратура 1986-2010 гг.: асаблівасці развіцця.
- •Літаратурны рух у Беларусі ў канцы хх ст. (Таварыства “Тутэйшыя” і творчасць яго сяброў).
- •Літаратурны рух у Беларусі ў канцы хх ст. (Бум-Бам-Літ).
- •Лірыка-апавядальная і рамантычная мастацка-стылёвая плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.
- •Публіцыстычная і філасофска-аналітычная мастацка-стылёвая плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.
- •Універсальна-інтэлектуальная і мастацка-сінкрэтычная плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.
- •Беларуская драматургія іі паловы хх ст. – пач. Ххі ст.
- •Тэндэнцыі развіцця вясковай прозы ў беларускай літаратуры іі п. Хх ст. (і. Мележ, в. Адамчык, а. Федарэнка).
- •Гарадская проза ў беларускай літаратуры іі паловы хх ст. (м. Стральцоў, а. Глобус, а. Бахарэвіч, а. Брава і іншыя).
- •Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя рамантызацыі гісторыі (у. Караткевіч, б. Сачанка, у. Арлоў, л. Рублеўская).
- •Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя інтэлектуалізацыі гісторыі (а. Федарэнка, л. Рублеўская, а. Наварыч, с. Балахонаў).
- •Тэма вайны ў беларускай літаратуры іі паловы хх ст. (і. Навуменка, і. Шамякін, в. Быкаў, і. Пташнікаў, в. Казько, м. Стральцоў, в. Адамчык).
- •Мастацкае і крытычнае даследаванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў у беларускай літаратуры мяжы хх-ххі стагоддзяў.
- •Перспектывы развіцця беларускай літаратуры (альтэрнатыўная гісторыя, антыўтопія, фантастыка, дэтэктывы, моладзевая проза, жаночая проза, гульнёвыя элементы, блогі і сайты пісьменнікаў).
Тэорыя паскоранага развіцця беларускай літаратуры.
Скачкообразное развитие.
Пераемнасць у беларускім літаратурным працэсе.
Развіццё літаратуры і культуры наогул вытлумачаецца наяўнасцю ідэйна-мастацкай пераемнасці. “пераемнасць – гэта сувязь паміж рознымі этапамі або ступенямі развіцця, сутнасць якой заключаецца ў захаванні тых альбо іншых элементаў цэлага ці асобных бакоў яго арганізацыі пры змене цэлага як сістэмы, г. зн. пры пераходзе яго з аднаго стану ў іншы.
Напрыклад, у пачатку ХХ стагоддзя ўзвышэнцы заклікалі пісаць прыгодніцкія, крымінальныя раманы. У канцы стагоддзя сябры Таварыства “Тутэйшыя” стварылі шэраг дэтэктыўных раманаў. Гэта якраз той выпадак, калі фармальная пераемнасць навідавоку, калі да мастацкай пераемнасці пісьменнікі прыходзяць праз ідэйную пераемнасць, якая вынікае з паўтарэння сітуацыі ў літаратуры. На вядомы заклік У. Караткевіча адгукнуліся маладзейшыя, якія гарэлі жаданнем папулярызаваць літаратуру, сфарміраваць прапанову на наяўны попыт.
У працэсы пераемнасці не будуць уключаны тэксты, якія змяшчаюць так шмат новага ў форме ці змесце, што не ўспрымаюцца носьбітамі культуры як мастацкія творы, якія змяшчаюць тое, да чаго немагчыма дадумацца самастойна.
Можна паспрабаваць змадэляваць сітуацыю ў літаратуры без пераемнасці: у першую чаргу гэта будзе тэкст, створаны на невядомай (напрыклад, забытай) мове альбо на знаёмай мове, але ў рэчышчы чужой ідэалогіі.
Непрыманне чужой ідэалогіі найбольш выразна выяўляецца на гістарычным полі: у вайне заўсёды ёсць пераможца і пераможаны, а мастацкая і навуковая літаратура даюць магчымасць праз шмат дзесяцігоддзяў калі не перайграць вынікі, то хаця б крыху пераставіць акцэнты на карысць мацнейшага, міфалагізаваць гісторыю. Уплыў ідэалогіі часам нават мацнейшы за ўплыў моўны: так розніцца стаўленне да творчасці таго ж Быкава ў былых ФРГ і ГДР. Можна зразумець, чаму, забяспечыўшы пражыванне Быкава ў Германіі, фундатары Франкфурцкага кніжнага кірмашу не скарысталі ягоную прысутнасць у краіне медыйна, а таксама для выдання перакладаў, для папулярызацыі яго творчасці: малаверагодна, каб аўтар адступіў ад традыцыйных для нашай краіны меркаванняў наконт вайны, а ў немцаў не хапіла б масавага “мазахізму” чытаць пра злачынствы сваіх бацькоў і дзядоў.
Механізмы ажыццяўлення пераемнасці, узаемадзеянне наватарства з традыцыяй звычайна адбываюцца па некалькіх тыпах: 1) наватарскі працяг традыцый; 2) адштурхоўванне ад традыцыі; 3) уплыў, запазычванні з традыцыі; 4) пародыя на традыцыю; 5) суперніцтва з традыцыяй; 6) канцэнтрацыя (новае акумулюе ў сабе найярчэйшыя аспекты дзейнасці папярэднікаў) (паводле Ю. Б. Борава). Найвышэйшы ўзровень пераемнасці (паслядоўніцтва) – канцэнтрацыя; аўтара, які выходзіць на гэты ўзровень, можна назваць геніяльным плагіятарам.
У сінхранічным аспекце можна разгледзець і маладую паэзію канца 80-х гг. У беларускай літаратуры яшчэ ад пачатку ХХ стагоддзя існаваў умоўны падзел на дзве плыні: былі паэты–прарокі (Я._Купала, якога ў названым кірунку найбольш паслядоўна працягвае Н._Гілевіч) і паэты–інтэлектуалы-рацыяналісты (М._Багдановіч, У._Жылка, М._Стральцоў, А._Разанаў). У канцы 80-х гг. ХХ ст. лінія паэтаў-прарокаў дамінавала, нібыта разгалістае дрэва, якое ўсё наваколле захінае ў цень. І яркім прадстаўніком гэтай лініі быў А. Сыс, які прыйшоў у літаратуру з адчуваннем сваёй місіі, бачыў жыўцом сваю аўдыторыю, што надзвычай важна для паэта-трыбуна. Спаборнічаць з ім прадстаўніку лініі паэтаў-інтэлектуалаў А. Глобусу было праблематычна. І на гранічную адкрытасць паэзіі А. Сыса, якая межавала з душэўным эксгібіцыянізмам, А. Глобус адрэагаваў у сваіх вершах гранічным недаверам да людзей, “камунікацыйным агнастыцызмам”, сумневам у магчымасць паразумення.
Традыцыйнай ў беларускай літаратуры з’яўляецца тэндэнцыя рамантызацыі гісторыі, запачаткаваная У. Караткевічам. Многія сучасныя літаратары перажылі моцны ўплыў гэтай традыцыі (Л. Рублеўская “Золата забытых магіл”, А. Пашкевіч “Пляц Волі”), некаторыя – адштурхнуліся ад яе.