- •1.Мова як знакавая камунікацыйная сістэма. Сутнасць паняццяў: мова этнасу, мова нацыі, дзяржаўная мова, родная мова.
- •2. Мова як сацыяльная з’ява. Мова і маўленне. Роля мовы ў працэсе станаўлення асобы і ў развіцці цывілізацыі.
- •3. Мова як сродак камунікацыі і інструмент пазнання рэчаіснасці. Функцыі мовы.
- •4. Нацыянальная беларуская мова: сацыяльна-функцыянальная дыферэнцыяцыя.
- •5. Беларуская літаратурная мова. Унармаванасць і поліфункцыянальнасць як істотныя асаблівасці літаратурнай мовы.
- •6. Стылёвая дыферэнцыяцыя літаратурнай мовы. Мова мастацкай літаратуры.
- •7. Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе: моўная сітуацыя на Беларусі, дзяржаўны білінгвізм, беларуская мова ў смі.
- •8. Месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету.
- •9. Вытокі беларускай мовы, тэндэнцыi I заканамернасцi яе развiцця.
- •10. Культураспецыфічнасць моўнага знаку. Моўная нацыянальная карціна свету беларусаў.
- •11. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы: этапы станаўлення.
- •12. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы фанетыкі. Сувязь фанетыкі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.
- •13. Маўленчая плынь. Фанетычныя адзінкі: фраза, сінтагма, фанетычнае слова, склад, гук.
- •14. Склад і складападзел. Будова склада. Закон узрастання гучнасці.
- •16. Фанетычная транскрыпцыя.
- •17. Гукавы лад мовы. Аспекты вывучэння гукаў.
- •18. Гукі беларускай мовы, прынцыпы іх класіфікацыі.
- •19. Галосныя гукі і іх класіфікацыя. Адметныя артыкуляцыйныя прыметы галосных гукаў.
- •20. Артыкуляцыя (классіфікація)– рух маўленчых органаў пры ўтварэнні гукаў.
- •21. Прынцыпы класіфікацыі зычных гукаў беларускай мовы. Парныя і няпарныя гукі.
- •22.Артыкуляцыйныя, акустычныя і функцыянальныя адрозненні галосных і зычных гукаў.
- •23. Артыкуляцыйная база беларускай мовы. Мілагучнасць.
- •24. Фанетычная гульня ў сучаснай пісьмовай камунікацыі. Гукапіс.
- •25. Узаемадзеянне гукаў у моўнай плыні. Моцныя і слабыя фанетычныя пазіцыі галосных і зычных гукаў.
- •26. Фанетычныя законы беларускай мовы.
- •27. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Практычнае значэнне арфаэпіі.
- •28. Фарміраванне беларускага літаратурнага вымаўлення: з гісторыі арфаэпіі.
- •29. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы. Правілы літаратурнага вымаўлення, абумоўленыя моўнай традыцыяй.
- •30. Правілы вымаўлення зычных гукаў і іх спалучэнняў.
- •33.Графика як раздеу мовазнауства. Беларуски алфавит
- •36.Беларуская графичная систэма. Прынцыпы беларукай графики.Суадносины памиж литарами и гуками у беларускай мове
- •37.Арфаграфия як раздел мовазнауства. Арфаграма и апорнае написанне. Арфаграфия и графика,фанетыка,арфаэпия.
- •38.Фанетычны прынцып беларускай арфаграфии
- •39.Марфалагичны прынцып беларускай арфаграфии
- •40.Традыцыйныя и дыферэнцыйныя написанни
- •42.Написанне слоу разам,асобна,праз злучок
- •43. Ужыванне і функцыі вялікай літары.
- •44. Правілы пераносу і графічнага скарачэння слоў.
- •45. Гісторыя станаўлення беларускай арфаграфіі: этапы арфаграфічнай нармалізацыі. Беларуская арфаграфія на сучасным этапе. (с 295-201)
- •46. Беларускія пісьменнікі і публіцысты другой паловы хіх – пачатку хх стст. Як пачынальнікі арфаграфічнай нармалізацыі. Роля першых беларускіх газет у станаўленні арфаграфічных нормаў.
16. Фанетычная транскрыпцыя.
Фанетычная транскрыпцыя – гэта спецыяльны спосаб запісу, які дакладна перадае вымаўленне.Уфане-ай транскрыпцыі кожны гук павінен абазначацца асобным значком.Аснову транскрыпцыі беларускай мовы складае звычайны алфавіт, дадатковай грэчаскай літарай ɣ(гама) перадаецца працяглы, фрыкатыўны зычны гук [г] : [ɣай], [ɣот], [ɣарызонт], а выбухны – літарай г: [гонта], [ганак], [гарн’эц]; для абазначэння гукаў[дз], [дз’] выкарыст. лацінская літара z,z’ , а для абазначэння дж - ž: [zынкац’],[ žунгл’і]. Гук [й] абазначаецца значком j і ў словах, дзе пішацца й, і ў словах, дзе есць галосныя е, ё, ю, я, і : [салаве’j], [jэжа], [jорш]. Літары е, ё, ю, я, ь, а таксама вялікія літары ў транскрыпцыі не ўжываюцца.
Акрамя літар алфавіта выкар-цца дадатковыя знакі. Затранскрыбіраваныя спалучэнні гукаў, словы, тэксты бяруцца ў квадратныя дужкі. У складаных словах абавязкова ставіцца асноўны( ́ )(акут) і пабочны ( ̀ )(гравіс) націск. Коска зверху справа ад літары абазначае мяккасць зычнага: [ц’эн’], [во́с’ен’]; гарызантальная рыска над літарай паказвае на даўжэнне гука: [с’в’іта́̄н’э][зарэ́ч̄а]; адной нахіленай рыскай / абазначаецца кароткая паўза, а дзвюма // – больш працяглая. Фанетычнае слова -дужка.
Транскрыпцыя (ад лац. transcriptio – перапісванне) – гэта
спосаб адназначнай фіксацыі на пісьме гукавых характарыстык
адрэзкаў маўлення.
У залежнасці ад тых гукавых адзінак, якія транскрыбіруюцца,
адрозніваюць транскрыпцыю гукавую і інтанацыйную; ад
уласцівасцей гукавых адзінак, якія адлюстроўваюцца ў
транскрыпцыі, бывае фанетычнай і фанематычнай.
Прадметам гукавой (або сегментнай) транскрыпцыі
з’яўляюцца гукі, фанетычныя словы, маўленчыя такты, фразы.
Інтанацыйная (або суперсегментная) транскрыпцыя
выкарыстоўваецца для перадачы рухаў тону, асаблівасцей паўзацыі,
адметнасцей націску, колькасці націскных і ненаціскных складоў.
- -´ - ∕" \ - - - - -
Пры-пы-нак пло-шча Не-за-ле-жна-сці. (ІК-1)
Фанетычная транскрыпцыя перадае ўсе асаблівасці вуснага
маўлення, а фанематычная транскрыпцыя выкарыстоўваецца для
перадачы фанемнага складу слова.
У сучасным мовазнаўстве адрозніваюць практычную
транскрыпцыю, якая дазваляе запісаць іншамоўныя словы
сродкамі нацыянальнага алфавіта з улікам іх вымаўлення.
Практычная транскрыпцыя заснавана на базе алфавіта пэўнай мовы
без ужывання дадатковых знакаў. Напрыклад, англійскае прозвішча
Highsmyth у практычнай транскрыпцыі будзе перадавацца як
Хайсміт . Гэтая транскрыпцыя ўлічвае асаблівасці вымаўлення
спалучэнняў графем у кожным канкрэтным выпадку.
Фанетычная транскрыпцыя дазваляе перадаць тэксты пры
дапамозе спецыяльнай сістэмы запісі. Фанетычная транскрыпцыя
грунтуецца на асноўных прынцыпах: 1) кожная літара павінна
абазначаць гук (не павінна быць літар, якія не абазначаюць гукаў);
2) кожная літара павінна абазначаць адзін гук (а не спалучэнне
гукаў); 3) адназначная адпаведнасць знака і гука, які
транскрыбіруецца.
Фанетычная транскрыпцыя перадае на пісьме вуснае маўленне
з усімі яго гукавымі асаблівасцямі. Беларуская транскрыпцыя
грунтуецца на базе літар беларускага алфавіта з выкарыстаннем
надрадковых або падрадковых знакаў. Для дакладнага
транскрыбіраваня ўсіх фанетычных асаблівасцей выкарыстоўваюць
наступную сістэму дыякрытычных знакаў:
[ ] – фанетычная транскрыпцыя заключаецца ў квадратныя
дужкі;
[з'] – мяккасць зычнага;
[з:] – падаўжэнне зычнага;
[з˚] – агубленасць зычнага;
[j] – гук, які не сустракаецца пры напісанні слова (кра[j]іна);
[й] – гук, які перадаецца на пісьме (ма[й] );
[з'•а] – пры ўплыве мяккага зычнага на наступны гук галосны
набывае і-падобную, або больш пярэднюю, артыкуляцыю ў фазе
экскурсіі;
[а•з'] – пры ўплыве мяккага зычнага на папярэдні галосны
апошні набывае і-падобную артыкуляцыю ў фазе рэкурсіі;
[з'•а•з'] – калі галосны знаходзіцца паміж мяккімі зычнымі, то
ѐн набывае і-падобную артыкуляцыю на працягу ўсяго свайго
ўтварэння; [а] – асноўны націск над галосным націскнога склада;
[а] – пабочны націск;
[уˆд˚ом'э] – адно фанетычнае слова;
[эª] – вымаўленне галоснага (сярэдняга паміж [э] і [а]) пасля
мяккіх зычных не ў першым складзе перад націскам.
Для абазначэння ў беларускай транскрыпцыі літар дз і дж
выкарыстоўваюць адпаведныя знакі [дˆз] і [дˆж], каб паказаць на
злітнае вымаўленне гэтых гукаў. Гэтыя ж літары могуць быць
перададзены і пры дапамозе лацінскіх сімвалаў [z] і [ž] адпаведна.
Літара г можа абазначаць фрыкатыўны гук [h] або выбухны гук [g].
