
- •1.Мова як знакавая камунікацыйная сістэма. Сутнасць паняццяў: мова этнасу, мова нацыі, дзяржаўная мова, родная мова.
- •2. Мова як сацыяльная з’ява. Мова і маўленне. Роля мовы ў працэсе станаўлення асобы і ў развіцці цывілізацыі.
- •3. Мова як сродак камунікацыі і інструмент пазнання рэчаіснасці. Функцыі мовы.
- •4. Нацыянальная беларуская мова: сацыяльна-функцыянальная дыферэнцыяцыя.
- •5. Беларуская літаратурная мова. Унармаванасць і поліфункцыянальнасць як істотныя асаблівасці літаратурнай мовы.
- •6. Стылёвая дыферэнцыяцыя літаратурнай мовы. Мова мастацкай літаратуры.
- •7. Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе: моўная сітуацыя на Беларусі, дзяржаўны білінгвізм, беларуская мова ў смі.
- •8. Месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету.
- •9. Вытокі беларускай мовы, тэндэнцыi I заканамернасцi яе развiцця.
- •10. Культураспецыфічнасць моўнага знаку. Моўная нацыянальная карціна свету беларусаў.
- •11. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы: этапы станаўлення.
- •12. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы фанетыкі. Сувязь фанетыкі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.
- •13. Маўленчая плынь. Фанетычныя адзінкі: фраза, сінтагма, фанетычнае слова, склад, гук.
- •14. Склад і складападзел. Будова склада. Закон узрастання гучнасці.
- •16. Фанетычная транскрыпцыя.
- •17. Гукавы лад мовы. Аспекты вывучэння гукаў.
- •18. Гукі беларускай мовы, прынцыпы іх класіфікацыі.
- •19. Галосныя гукі і іх класіфікацыя. Адметныя артыкуляцыйныя прыметы галосных гукаў.
- •20. Артыкуляцыя (классіфікація)– рух маўленчых органаў пры ўтварэнні гукаў.
- •21. Прынцыпы класіфікацыі зычных гукаў беларускай мовы. Парныя і няпарныя гукі.
- •22.Артыкуляцыйныя, акустычныя і функцыянальныя адрозненні галосных і зычных гукаў.
- •23. Артыкуляцыйная база беларускай мовы. Мілагучнасць.
- •24. Фанетычная гульня ў сучаснай пісьмовай камунікацыі. Гукапіс.
- •25. Узаемадзеянне гукаў у моўнай плыні. Моцныя і слабыя фанетычныя пазіцыі галосных і зычных гукаў.
- •26. Фанетычныя законы беларускай мовы.
- •27. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Практычнае значэнне арфаэпіі.
- •28. Фарміраванне беларускага літаратурнага вымаўлення: з гісторыі арфаэпіі.
- •29. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы. Правілы літаратурнага вымаўлення, абумоўленыя моўнай традыцыяй.
- •30. Правілы вымаўлення зычных гукаў і іх спалучэнняў.
- •33.Графика як раздеу мовазнауства. Беларуски алфавит
- •36.Беларуская графичная систэма. Прынцыпы беларукай графики.Суадносины памиж литарами и гуками у беларускай мове
- •37.Арфаграфия як раздел мовазнауства. Арфаграма и апорнае написанне. Арфаграфия и графика,фанетыка,арфаэпия.
- •38.Фанетычны прынцып беларускай арфаграфии
- •39.Марфалагичны прынцып беларускай арфаграфии
- •40.Традыцыйныя и дыферэнцыйныя написанни
- •42.Написанне слоу разам,асобна,праз злучок
- •43. Ужыванне і функцыі вялікай літары.
- •44. Правілы пераносу і графічнага скарачэння слоў.
- •45. Гісторыя станаўлення беларускай арфаграфіі: этапы арфаграфічнай нармалізацыі. Беларуская арфаграфія на сучасным этапе. (с 295-201)
- •46. Беларускія пісьменнікі і публіцысты другой паловы хіх – пачатку хх стст. Як пачынальнікі арфаграфічнай нармалізацыі. Роля першых беларускіх газет у станаўленні арфаграфічных нормаў.
12. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы фанетыкі. Сувязь фанетыкі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.
Фанетыка – раздзел мовазнаўства, у якім вывуч. спосабы ўтварэння гукаў мовы, іх акустычныя ўласцівасці, пазіцыйныя і камбінаторныя змены, спалучальнасць, а таксама склад, складападзел, націск, інтанацыя, асаблівасці члянення гукавой плыні на маўленчыя адзінкі.
Это тіпа задачі:
Можа быць апісальная фанетыка(хар-ка гукавога ладу мовы на пэўным гістарычным этапе яе развіцця), гістарычная(вывучае працэсы відазмянення гукаў мовы,замену адных з іх іншымі гукамі, асаблівасці спалучальнасці на пэўным гістар-ым этапе) і параўнальная(калі ў сферу даследавання ўключаюцца гукавыя сродкі і з’явы розных моў з мэтай іх супастаўлення і выяўлення спецыфічных адрозненняў).
Фанетыка цесна звязана з іншымі раздзеламі мовазнаўства, напрыклад з арфаэпіяй, бо, толькі ведаючы фанетычныя асаблівасці гукаў, можна авалодаць правільным вымаўленнем.Засваенне правіл арфаграфіі будзе эфектыўным, калі зразумець сутнасць і ролю фанетычнага прынцыпу беларускага правапісу. Веданне фанетыкі дапамагае адрозніваць лексічнае значэннеслова, разабрацца ў яго марфемнай будове
13. Маўленчая плынь. Фанетычныя адзінкі: фраза, сінтагма, фанетычнае слова, склад, гук.
Вусная мова(маўленне) ў фанетычных адносінах – гэта ўпарадкаваная гукавая плынь, якая падзяляецца з дапамогай інтанацыі і націску на асобныя часткі – фанетычныя адзінкі(фраза, маўленчы такт, фанетычнае слова, склад і гук).
Тэкст – гэта вусна аформленная думка, пэўная інфармацыя або раздзел твора, якія характ-цца сэнсавай і структурнай завершанасцю і могуць быць запісаны з мэтай іх узнаўлення, паўтарэння, захавання. Як камунікатыўная адзінка тэкст уяўляе зыходную велічыню фанетычнага члянення маўлення.
Фраза – гэта найбольшая фанетычная інтанацыйна і сэнсава закончаная адзінка моўнай плыні, абмежаванаядзвюма даволі працяглымі паўзамі( дзве нахіленыя рыскі //). Фраза можа складацца з аднаго слова ці спалучэнняў слоў або аднаго ці некалькіх сказаў.Фраза як сэнсава закончанае выказванне – з’ява фанетычная, а сказ – граматычная, таму яны адносяцца да розных узроўняў мовы.Так , тэкст Год адзiнаццаць, а можа, дванаццаць / Сэрца балiць, / што не здолеў спаткацца, // Сэрца нязменна хвалюе дакор // Пахне чабор // Пахне чабор інтанацыйна чляніцца на чатыры фразы.
Маўленчы такт, або сінтагма – гэта частка фразы аднаго ці некалькіх слоў, якая гучыць без закончанай інтанацыі, без перапынку або з непрацяглымі паўзамі і аб’ядноўваецца адным націскам(выдзяляюцца адной рыскай /). У маўленчым такце могуць вылучацца фанетычныя словы – гукавыя адзінкі, з’яднаныя адным слоўным націскам.Фанетычнае слова падзяляецца на склады, а склады на гукі.
Склад – найкарацейшая адзінка моўнай плыні, якая ўтвар. з галоснага гука або са спалучэння галоснага і зычнага.
Гук – гэта найменшы членараздзельны элемент вуснай мовы, утвораны органамі маўлення за адну артыкуляцыю.
14. Склад і складападзел. Будова склада. Закон узрастання гучнасці.
Склад – найкарацейшая адзінка моўнай плыні, якая ўтвар. з галоснага гука або са спалучэння галоснага і зычнага: а-рэ-лі, а-ры-я, ба-ра-вік, па-да-рож-жа, пе-ра-бі-ран-ка, аб-дым-кі, са-сон-нік. У слове столькі складоў, колькі ў ім галосных гукаў. Колькасць жа зычных і размяшчэнне іх у складах могуць быць рознымі. У залежнасці ад месца галоснага ў складзе адрозніваюць адкрытыя і закрытыя, прыкрытыя і непрыкрытыя склады. Адкрыты склад заканчваецца галосным гукам(ра-дзі-ма, лі-та-ра-ту-ра), а закрыты – зычным(бон-дар, ад-наў-ляць).
Склад, які пачынаецца з зычнага, - прыкрыты (ве-ра-сень, пе-ра-ле-сак), а з галоснага – непрыкрыты (а-га-род, э-по-ха).
Вызначэнне межаў паміж складамі ў слове і на стыках слоў называецца складападзелам. У беларускай мове складападзел праводзіцца з улікам узрастаючай гучнасці. Найбольш гучнымі з’яўляюцца галосныя, пасля іх ідуць санорныя, за імі - звонкія зычныя, затым – глухія зычныя.Таму, падзяляючы словы на склады, трэба кіравацца наступнымі правіламі:
1) Адзін зычны гук, які знаходзіцца паміж галоснымі, заўседы адносіцца да наступнага склада: бя-ро-за, ма-ла-ды, са-ка-ві-ты, ра-са;
2) Калі паміж галоснымі знаходзіцца спалучэнне шумных зычных або спалучэнне шумных з санорнымі, усё спалучэнне адносіцца да наступнага склада: до-шка, до-бра, ле-сві-ца;
3) Калі паміж галоснымі гукамі размешчана спалучэнне санорнага і шумнага зычных, то санорны адносіцца да папярэдняга склада, а шумны – да наступнага: баль-зам, мін-ча-нін, мар-скі, тор-маз, шар-сця-ны;
4) Калі паміж галоснымі знаходзяцца спалучэнні двух санорных, то санорныя могуць раздзяляцца або адносіцца да наступнага склада: зер-не і зе-рне, нор-ма і но-рма, пар-ла-мент і па –рла-мент;
5) Зычныя [й],[ў] заўсёды адносяцца да папярэдняга склада: бай-дар-ка, най-паў-ней-шы, сай-ка, сей-біт, ваў-нян-ка.
Падзел слова на марфемы можа не супадаць з фанетычным падзелам на склады.