Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VSYo.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
83.19 Кб
Скачать

11. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы: этапы станаўлення.

Беларуская мова ўваходзіць у адну з самых вялікіх сем’яў – індаеўрапейскую. У гэтай сям’і налічваюць 16 моўных груп: індыйская, раманская, германская, сла-вянская, балтыйская і інш. Беларуская мова належыць да славянскай групы моў.

Славяне выдзеліліся з індаеўрапейскага адзінства ў 3-м тысячагоддзі да н.э. Славянскія мовы паходзяць ад праславянскай (агульна-славянскай), на якой гаварылі старажытныя славянскія плямёны да іх рассялення з першапачатковага месца пражывання (на прасторы ад Дуная і Одэра да Дона і Волгі).

Менавіта таму беларуская мова мае шмат агульнага з іншымі славянскімі мовамі, што абумоўлена іх паходжаннем з адной мовы-крыніцы. Так, ва ўсіх сучасных славянскіх мовах ужываецца большасць аднолькавых галосных і зычных, паслядоўна назіраецца чаргаванне заднеязычных [г], [к], [х] з [ж], [ч], [ш], аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў і інш. Пра агульнасць паходжання славянскіх моў сведчыць вялікая колькасць аднакаранёвых слоў.

Рассяленне славян, якое завяршылася ў асноўным да VI-VII ст., прывяло да аслаблення кантактаў паміж славянскімі плямёнамі, а ў выніку да распаду мовы-асновы, выдзялення славянскіх моўных груп, асобных славянскіх моў. Утварыліся тры групы славянскіх плямён: усходнія, заходнія і паўднёвыя славяне.

У VII-IX ст. пачынаюць фарміравацца мовы славянскіх народнасцей. Усходнеславянскія племянныя саюзы паступова перараслі ў дзяржаўныя супольніцтвы княствы, а з блізкіх паміж сабой дыялектаў усходніх славян склалася агульнаўсходнеславянская мова, якую яшчэ называюць старажытнарускай або ўсходнеславянскай. Найбольш буйнымі палітычнымі і культурнымі цэнтрамі ўсходніх славян былі Полацкае, Турава-Пінскае, Кіеўскае і некаторыя іншыя княствы.

У X ст. усходнія славяне прынялі хрысціянства, з якім прыйшла да іх пісьменнасць. Гэта абумовіла з’яўленне пісьмовых помнікаў на ўсходнеславянскай мове, сярод якіх такія, як летапіс «Аповесць мінулых часоў» і «Слова пра паход Ігаравы». Палітычныя і эканамічныя сувязі і зносіны ўсходнеславянскай супольнасці падрываліся міжусобнымі войнамі. У XIII ст. Заходнія землі ўсходніх славян адасобіліся ў складзе Вялікага княства Літоўскага. На тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі славянскія плямёны дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў, на аснове якіх і складвалася беларуская народнасць, а з асаблівасцей іх гаворак беларуская мова. У складзе Вялікага княства Літоўскага ў XIV-XVI ст. сфарміравалася беларуская народнасць і ўласнабеларуская літаратурная мова, якую прынята называць старажытнай беларускай мовай або старабеларускай. Храналагічна ўвесь гэты перыяд развіцця беларускай мовы вызначаюць у межах XIII-XVIII ст. Старабеларуская мова складвалася на аснове спадчыны ўсходнеславянскай мовы і жывых гаворак былых плямёнаў дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў і вышэйшага ўзроўню свайго развіцця дасягнула ў XV-XVI ст. Яна стала дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага, на ёй пісаліся летапісы, вялася дыпламатычная перапіска з іншымі краінамі, працавалі магістраты, афармляліся судовыя і дзяржаўныя дакументы, стваралася мастацкая, навуковая і рэлігійная літаратура. На старабеларускай мове з’явіліся першыя друкаваныя кнігі Францыска Скарыны на ўсходнеславянскіх землях. «Не обчим каким языком, але своим власным права списаные маем и каждого часу чого нам потреба ку отпору всякое крывды ведати можем…» так пісаў у прадмове да Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. канцлер ВКЛ Леў Сапега.

Да нашага часу дайшоў архіў урадавай канцылярыі Вялікага княства Літоўскага Літоўская метрыка. Яна налічвае каля 600 тамоў і з’яўляецца найкаштоўнейшай крыніцай вывучэння мовы і гісторыі беларускага народа.

У 1569 г., пасля Люблінскай уніі, паводле якой ВКЛ і Каралеўства Польскае аб’ядналіся ў адной дзяржаве – Рэчы Паспалітай, беларуская народнасць апынулася ў новых палітычных і культурных умовах. Беларуская літаратурная мова паступова выходзіць з афіцыйнага ўжытку, а ў 1696 г. аб’яўляецца закон, паводле якога дзяржаўнай моваю Рэчы Паспалітай становіцца польская. З гэтага часу прыкметна скарацілася колькасць рукапіснай свецкай і рэлігійнай літаратуры на беларускай мове, фактычна спынілася друкаванне беларускіх кніг. Беларуская мова заставалася толькі ва ўніяцкіх базыльянскіх школах і ў вусна-гутарковым маўленні.

У канцы XVIII ст. у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Беларусь была далучана да Расійскай імперыі. З гэтага часу афіцыйнай мовай на Беларусі стала руская. Беларускай мовай у яе дыялектных разнавіднасцях карысталіся сяляне, блізкая да іх па сацыяльным становішчы дробная шляхта і жыхары мястэчак, ніжэйшыя слаі насельніцтва буйных гарадоў. На народна-гутарковай мове працягваў развівацца фальклор. Царскі ўрад забараняў друкаванне кніг на беларускай мове, забараніў нават афіцыйнае ўжыванне назвы «Беларусь». Безумоўна, такі працяглы заняпад пісьмовай традыцыі не мог не адбіцца адмоўна на фарміраванні і станаўленні сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Яна развіваецца ў ХІХ-ХХ ст. на базе вуснай народна-гутарковай мовы, а здабыткі беларускай старажытнай мовы вельмі слаба выкарыстоўваюцца ў новай.

Новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова ўзнікла першапачаткова як мова мастацкай літаратуры. Сярод першых буйных літаратурных твораў, што з’явіліся ў XIX ст., паэмы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе». Вялікая заслуга ў фарміраванні беларускай літаратурнай мовы належыць В.Дуніну-Марцінкевічу, Ф.Багушэвічу, Янку Лучыну, Цётцы, М. Багдановічу, Янку Купалу, Якубу Коласу, М.Гарэцкаму, Цішку Гартнаму і інш.

На пачатку XX ст. была знята забарона друкаваць на беларускай мове, узніклі беларускія выдавецтвы, беларускія народныя выданні: «Наша хата», «Наша доля», «Лучынка», «Наша ніва». На беларускай мове пачалі друкаваць не толькі мастацкія і публіцыстычныя, а і навукова-папулярныя творы, дапаможнікі, падручнікі, разнастайныя дакументы. Выпрацоўваліся арфаграфічныя, граматычныя, лексічныя, арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.

Найбольшае падабенства ў фанетыцы, лексіцы, марфалогіі і сінтаксісе беларуская мова мае з рускай і ўкраінскай мовамі як з блізкароднаснымі, якія непасрэдна ўзніклі, як і беларуская, з усходнеславянскай мовы. У той жа час неабходна адзначыць, што кожная са славянскіх моў адметная і самабытная, мае свае, толькі ёй уласцівыя рысы. Так, напрыклад, у беларускай літаратурнай мове замацаваліся такія спецыфічныя фанетычныя асаблівасці, як поўнае недысімілятыўнае аканне, дзеканне і цеканне, фрыкатыўны характар гука [г] у спрадвечна беларускіх словах, прыстаўныя гукі і інш. Нацыянальную спецыфіку лексічнай сістэмы нашай мовы складаюць уласнабеларускія словы: бусел, будаваць, гаспадар, хустка, гаворка, волат, лазня, вясёлка, змрок, адмысловы, дрэнны, сяліба і інш.

Працэс станаўлення і далейшага развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы ў значнай ступені залежаў ад знешнелінгвістычных фактараў. Пасля атрымання ў 1906 г. права на легальнае існаванне беларускае пісьмовае слова пашырае свае функцыі ў розных сферах грамадскага жыцця. З гэтага часу беларуская мова развіваецца вельмі бурна, аднак стылявая дыферэнцыяцыя ў адпаведнасці са значна пашыранымі сферамі яе ўжывання не паспела скласціся. Асабліва гэта выявілася ў галіне тэрміналогіі і справаводства.

Важнай з’явай на пачатку станаўлення літаратурнай мовы было выданне ў 1918 г. «Беларускай граматыкі для школ» Браніслава Тарашкевіча, якая, безумоўна, адыграла выключную ролю ў станаўленні літаратурных нормаў.

Таму ў 20-я гг., калі ажыццяўлялася палітыка беларусізацыі і беларуская мова набыла статус дзяржаўнай, у першую чаргу пачынаецца праца па распрацоўцы тэрміналогіі. Ужо ў 1919 1920 гг. група мінскіх настаўнікаў распрацавала тэрміналогію для патрэб пачатковай школы. У лютым 1921 г. была створана Навукова-тэрміналагічная камісія, у задачу якой уваходзіла распрацоўка тэрміналогіі для сярэдняй школы. Гэтую працу прадоўжыла Тэрміналагічная камісія Інбелкульта, якая на працягу 1922-1930 гг. падрыхтавала і выдала 24 слоўнікі тэрмінаў з розных галін ведаў, а пасля Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук.

Больш падрабязны адзел гісторыі фарміравання і развіцця беларускай літаратурнай мовы:

Першы перыяд (X - XІVстст.)–агульны для ўсіх усходніх славян агульнаўсходнеславянскі перыяд. На гэты час не было кнігадрукавання, таму усе пісьмовыя помнікі з’яўляюцца рукапіснымі.

Другі перыяд існавання беларускай літаратурнай мовы ахінае XІV –XVІІІ стст. – старажытнабеларускі перыяд. Храналагічна дадзены перыяд супадае з утварэннем і далейшым развіццём беларускай народнасці ў складзе Вялікага княства Літоўскага, у якім землі сучаснай Беларусі складалі асноўную частку яго тэрыторыі.Мову гэтага перыяду прынята называць старажытнай беларускай, або старабеларускай.

Трэці перыяд развіцця беларускай літаратурнай мовы пачынаецца з XІX стагоддзя і доўжыцца па наш час, гэта перыяд новай сучаснай літаратурнай мовы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]