Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VSYo.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
83.19 Кб
Скачать

9. Вытокі беларускай мовы, тэндэнцыi I заканамернасцi яе развiцця.

Узнікненне і фарміраванне беларускай мовы адбывалася ў непарыўнай сувязі з гісторыяй усяго славянства. Так, у ІІІ тысячагоддзі да н.э. склалася славянская этнічная супольнасць, адзіны славянскі народ са сваёй мовай і культурай. Супольнае жыццё славян працягвалася да сярэдзіны І тысячагоддзя н.э. Увесь гэты час славяне жылі на абмежаванай тэрыторыі. Карысталіся славяне адной мовай, якую ў навуцы прынята называць праславянскай,або агульнаславянскай, якая ў пісьмовых помніках не адлюстравалася.

У VІ – VІІ стст. утвараюцца тры групы славянскіх плямён: усходнія, заходнія і паўднёвыя славяне. На іх аснове ў наступныя стагоддзі склаліся асобныя славянскія народнасці. Беларуская народнасць сфарміравалася на аснове ўсходнеславянскіх плямёнаў – крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. На працягу X - XIIIстст. усходнеславянскія народнасці, у тым ліку і беларуская, карысталіся адной пісьмовай старажытнаўсходнеславянскай (старажытнарускай)літаратурнай мовай. На гэтай мове створана даволі шмат рукапісных помнікаў Найбольш знакамітымі помнікамі таго часу з’яўляюцца «Слова пра паход Ігаравы», «Аповесць мінулых часоў», «Руская праўда» і інш.

10. Культураспецыфічнасць моўнага знаку. Моўная нацыянальная карціна свету беларусаў.

Мо́ўная карці́на све́ту — гэта сукупнасць ведаў пра навакольнае асяроддзе, якія зафіксаваны ў моўнай форме, інакш кажучы, адлюстраваныя ў мове прадстаўленні дадзенага моўнага калектыву пра будову, элементы і працэсы рэчаіснасці. Карціна свету як цэнтральнае паняцце канцэпцыі чалавека, якое выражае спецыфіку яго быцця, прадстаўляе сабой цэласны глабальны вобраз свету, які з'яўляецца вынікам усяго духоўнага жыцця чалавека. Адлюстраванне ж гэтага свету ў адзінках мовы і тэкстах, якія ствараюцца з дапамогай сродкаў мовы, і ўтварае моўную карціну свету.

З гэтага зразумела, што кожная натуральная мова адлюстроўвае пэўны спосаб успрыняцця і будовы свету. Сукупнасць прадстаўленняў пра свет, якія заключаны ў значэннях розных слоў і выразаў дадзенай мовы, складаюцца ў нейкую адзіную сістэму поглядаў і прадпісанняў, якая навязваецца ў якасці абавязковай усім носьбітам мовы.

Узнікае пытанне: чаму адбываецца так, што гаворачы на дадзенай мове павінны абавязкова раздзяляць гэтыя погляды? Так адбываецца таму, што прадстаўленні, якія фарміруюць карціну свету, уваходзяць у значэнні слоў у няяўным выглядзе, так што чалавек іх прымае на веру, не задумваючыся. Інакш кажучы, карыстаючыся словамі, якія змяшчаюць няяўныя сэнсы, чалавек, сам таго не заўважаючы, прымае і заключаны ў іх погляд на свет. Насуперак таму, сэнсавыя кампаненты, каторыя ўваходзяць у значэнні слоў і выразаў у форме непасрэдных сцверджанняў, могуць быць прадметам спрэчак паміж рознымі носьбітамі мовы і тым самым не ўваходзяць у агульны фонд прадстаўленняў, які фарміруе моўную карціну свету.

Валоданне мовай прадугледжвае валоданне канцэптуалізацыяй свету, адлюстраванай у гэтай мове. Паколькі канфігурацыі ідэй, заключаныя ў значэнні слоў роднай мовы, успрымаюцца гаворачым як нешта само сабой зразумелае, у яго ўзнікае ілюзія, што так увогуле пабудавана жыццё. Аднак пры супастаўленні розных моўных карцін свету выяўляюцца значныя разыходжанні між імі, прычым часам вельмі нетрывіяльныя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]