
- •1.Мова як знакавая камунікацыйная сістэма. Сутнасць паняццяў: мова этнасу, мова нацыі, дзяржаўная мова, родная мова.
- •2. Мова як сацыяльная з’ява. Мова і маўленне. Роля мовы ў працэсе станаўлення асобы і ў развіцці цывілізацыі.
- •3. Мова як сродак камунікацыі і інструмент пазнання рэчаіснасці. Функцыі мовы.
- •4. Нацыянальная беларуская мова: сацыяльна-функцыянальная дыферэнцыяцыя.
- •5. Беларуская літаратурная мова. Унармаванасць і поліфункцыянальнасць як істотныя асаблівасці літаратурнай мовы.
- •6. Стылёвая дыферэнцыяцыя літаратурнай мовы. Мова мастацкай літаратуры.
- •7. Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе: моўная сітуацыя на Беларусі, дзяржаўны білінгвізм, беларуская мова ў смі.
- •8. Месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету.
- •9. Вытокі беларускай мовы, тэндэнцыi I заканамернасцi яе развiцця.
- •10. Культураспецыфічнасць моўнага знаку. Моўная нацыянальная карціна свету беларусаў.
- •11. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы: этапы станаўлення.
- •12. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы фанетыкі. Сувязь фанетыкі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.
- •13. Маўленчая плынь. Фанетычныя адзінкі: фраза, сінтагма, фанетычнае слова, склад, гук.
- •14. Склад і складападзел. Будова склада. Закон узрастання гучнасці.
- •16. Фанетычная транскрыпцыя.
- •17. Гукавы лад мовы. Аспекты вывучэння гукаў.
- •18. Гукі беларускай мовы, прынцыпы іх класіфікацыі.
- •19. Галосныя гукі і іх класіфікацыя. Адметныя артыкуляцыйныя прыметы галосных гукаў.
- •20. Артыкуляцыя (классіфікація)– рух маўленчых органаў пры ўтварэнні гукаў.
- •21. Прынцыпы класіфікацыі зычных гукаў беларускай мовы. Парныя і няпарныя гукі.
- •22.Артыкуляцыйныя, акустычныя і функцыянальныя адрозненні галосных і зычных гукаў.
- •23. Артыкуляцыйная база беларускай мовы. Мілагучнасць.
- •24. Фанетычная гульня ў сучаснай пісьмовай камунікацыі. Гукапіс.
- •25. Узаемадзеянне гукаў у моўнай плыні. Моцныя і слабыя фанетычныя пазіцыі галосных і зычных гукаў.
- •26. Фанетычныя законы беларускай мовы.
- •27. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Практычнае значэнне арфаэпіі.
- •28. Фарміраванне беларускага літаратурнага вымаўлення: з гісторыі арфаэпіі.
- •29. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы. Правілы літаратурнага вымаўлення, абумоўленыя моўнай традыцыяй.
- •30. Правілы вымаўлення зычных гукаў і іх спалучэнняў.
- •33.Графика як раздеу мовазнауства. Беларуски алфавит
- •36.Беларуская графичная систэма. Прынцыпы беларукай графики.Суадносины памиж литарами и гуками у беларускай мове
- •37.Арфаграфия як раздел мовазнауства. Арфаграма и апорнае написанне. Арфаграфия и графика,фанетыка,арфаэпия.
- •38.Фанетычны прынцып беларускай арфаграфии
- •39.Марфалагичны прынцып беларускай арфаграфии
- •40.Традыцыйныя и дыферэнцыйныя написанни
- •42.Написанне слоу разам,асобна,праз злучок
- •43. Ужыванне і функцыі вялікай літары.
- •44. Правілы пераносу і графічнага скарачэння слоў.
- •45. Гісторыя станаўлення беларускай арфаграфіі: этапы арфаграфічнай нармалізацыі. Беларуская арфаграфія на сучасным этапе. (с 295-201)
- •46. Беларускія пісьменнікі і публіцысты другой паловы хіх – пачатку хх стст. Як пачынальнікі арфаграфічнай нармалізацыі. Роля першых беларускіх газет у станаўленні арфаграфічных нормаў.
8. Месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету.
Паводле звестак навукоўцаў, у нашы днi вядома каля 5000 розных (жывых i мёртвых) моў, з якiх на 180 мовах размаўляюць амаль тры з паловай мiльярды жыхароў нашай планеты, а астатнiя мовы абслугоўваюць нязначную частку насельнiцтва, iншы раз мовай карыстаюцца сотнi i нават дзесяткi людзей.
Мова - гэта iстотная адзнака этнiчнага калектыву - народа, нацыi, племенi. У тыповым выпадку мова народа аб'ядноўвае прадстаўнiкоў данага народа i з'яўляецца адметнай адзнакай. Але на практыцы нярэдка адной мовай карыстаюцца прадстаўнiкi некалькiх этнiчных калектываў: нямецкая мова родная для немцаў i аўстрыйцаў, для значнай часткi насельнiцтва Швейцарыi i Люксембурга; англiйская мова родная для англiчан i амерыканцаў, а таксама для насельнiцтва былых калонiй i дамiнiёнаў Вялiкабрытанii; беларуская мова родная не толькi для беларусаў, але i для прадстаўнiкоў iншых народаў, якiя даўно жывуць на Беларусi, напрыклад, беларускiх татараў, яўрэяў. Разам з тым, напрыклад, швейцарцы, якiя карыстаюцца чатырма мовамi (нямецкай, французскай, iтальянскай, рэтараманскай), злiваюцца ў вынiку працяглага сумеснага пражывання ў адзiную нацыю.
У залежнасцi ад паходжання i наяўнасцi цi адсутнасцi агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя i няроднасныя. Роднасныя мовы аб'ядноўваюцца ў вялiкiя групы, або сем'і, моў.
Навука пра мову выдзяляе iндаеўрапейскую, iберыйска- каўказскую, фiна-угорскую, цюркскую, мангольскую, тунгуса-маньчжурскую, кiтайска-тыбецкую, дравiдыйскую, семiта-хамiцкую, кайсанскую i iншыя сем'i моў, кожная з якiх складаецца альбо з некалькiх груп (напрыклад, фiна-угорская сям'я падзяляецца на дзве групы - фiнскую i угорскую, якiя ў сваю чаргу складаюцца з некалькiх моў), альбо з некалькiх моў (напрыклад, дравiдыйская сям'я ўключае мовы тэлугу, тамiльскую, малаялам, каннара i iнш., што пашыраны на поўднi Iндыi, часткова на Цэйлоне, у асобных раёнах Пакiстана i Афганiстана).
Некаторыя мовы з'яўляюцца iзаляванымi, яны не ўваходзяць у склад сем'яў або груп, напрыклад, японская мова, карэйская.
Беларуская мова ўваходзiць у адну з самых вялiкiх сем'яў Еўразii -iндаеўрапейскую. Па ступенi роднасцi iндаеўрапейская сям'я моў падзяляецца на 16 моўных груп: балтыйская (лiтоўская, латышская (жывыя) i пруская, яцвяжская (мёртвыя)), германская (дацкая, нарвежская, шведская, iсландская, фарэрская, нямецкая, англiйская, галандская (нiдэрландская), фламандская, iдыш (новаяўрэйская), мёртвыя - гоцкая, бургундская, вандальская), iндыйская (хiндустанi, пенджабi, бенгалi, орыя, бiхары, цыганская (жывыя) i ведыйская, санскрыт, пракрыты (мёртвыя)), iранская (персiдская, таджыкская, курдская, тацкая, пушту (афганская), асецiнская (жывыя) i мiдыйская, парфянская, скiфская (мёртвыя)), кельцкая (iрландская, шатландская, брэтонская, уэльская (валiйская), гальская), раманская (iспанская, французская, партугальская, iтальянская, правансальская, каталанская, румынская, малдаўская, рэтараманская i мёртвая лацiнская), славянская, у якой вылучаюцца тры падгрупы: заходнеславянская (польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербскалужыцкая i мёртвая палабская); паўднёваславянская (балгарская, македонская, сербскахарвацкая i мёртвая стараславянская); усходнеславянская (беларуская, украiнская, руская).
У iндаеўрапейскую моўную сям'ю ўваходзяць асобныя мовы - грэцкая, албанская, армянская.