Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VSYo.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
83.19 Кб
Скачать

6. Стылёвая дыферэнцыяцыя літаратурнай мовы. Мова мастацкай літаратуры.

Літаратурная мова выконвае камунікатыўную функцыю ў розных сферах жыцця і дзейнасці бел. народа. Гэта абумовіла развіцце ў ей адпаведных функцыянальных стыляў. З улікам разнастайных функцый вуснай і пісьмовай форм літ-ай мовы, сферы яе ўжывання вылучаюць кніжныя стылі(афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, стыль мастацкай літаратуры) і гутарковы. Кніжныя стылі карыстаюцца пераважна пісьмовай формай, гутарковы – вуснай формай мовы, хоць такая залежнасць не з’яўляецца абавязковай.

Навуковы стыль – гэта стыль навуковых артыкулаў, дакладаў, манаграфій, падручнікаў і г.д., які вызначаецца іх зместам і мэтамі – па магчымасці дакладна і поўна растлумачыць факты акаляючай нас рэчаіснасці, паказаць прычынна-выніковыя сувязі паміж з’явамі, выявіць заканамернасць гістарычнага развіцця, паведаміць інфармацыю і г.д. Асноўныя стылёвыя рысы: лагічная паслядоўнасць выкладу; адназначнасць, дакладнасць, сцісласць пры інфармацыйнай насычанасці зместу; канкрэтнасць, бясстраснасць (халоднасць), аб’ектыўнасць выказвання.

Афіцыйна-дзелавы стыль – гэта стыль дакументаў, міжнародных дагавораў, дзяржаўных актаў, законаў, справавых папер і г.д., які вызначаецца іх зместам і мэтамі – паведаміць інфармацыю, якая мае практычнае значэнне, даць указанні, інструкцыі. Асноўныя стылёвыя рысы: сцісласць, кампактнасць выкладу, эканомнае выкарыстанне моўных сродкаў; стандартнае размеркаванне матэрыялу, абавязковасць формы; выклад вядзецца ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцверджання; канкрэтнасць, бясстраснасць, афіцыйнасць выказвання.

Публіцыстычны стыль – гэта стыль грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычнага друку, аратарскага маўлення і г.д., які вызначаецца зместам тэкстаў і асноўнымі мэтамі – уздзейнічаць на масы, заклікаць іх да дзеяння, паведаміць інфармацыю і г.д. Асноўныя стылёвыя рысы: лаканічнасць выкладу пры інфармацыйнай насычанасці; даходлівасць выкладу (газета – найбольш пашыраны від масавай інфармацыі); эмацыянальнасць, абагульненасць, прастата, натуральнасць выказвання.

Стыль мастацкай літаратуры – гэта стыль, які вызначаецца зместам і мэтамі мастацкіх твораў – перадаць свае адносіны да навакольнага, да таго, што паказваеца ў творы, намаляваць словамі карціну, апісаць падзеі і г.д. Гэтым стылем пішуцца мастацкія творы розных жанраў. Асноўныя стылёвыя рысы: вобразнасць, эмацыянальнасць; адзінства камунікатыўнай і эстэтычнай функцыі.

Размоўны стыль супрацьпастаўляецца кніжным, ён адзін выконвае функцыю бытавых зносін і выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення (у пісьмовай форме ў тэкстах мастацкага стылю, асобных жанрах публіцыстычнага). Асноўныя стылёвыя рысы: экспрэсіўнасць, адсутнасць папярэднягя абдумвання выказванняў; суб’ектыўнасць; эмацыянальнасць, прастата, абагульненасць.

7. Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе: моўная сітуацыя на Беларусі, дзяржаўны білінгвізм, беларуская мова ў смі.

1)Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі

У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. XX ст. Рэспубліка Беларусь становіцца незалежнай, суверэннай дзяржавай. Была створана пэўная заканадаўчая база, якая юрыдычна замацавала курс на адраджэнне нацыянальнай мовы. Мова зноў стала выкарыстоўвацца пераважна ў сферах мастацкай літаратуры, публіцыстыкі, гуманітарнай навукі, адукацыі.

Білінгвізм, ці двухмоўе, – валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі.

На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала даўно. Ужо ў перыяд ВКЛ існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе.

З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы пачало складвацца беларуска-польскае двухмоўе. Пазней, калі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі адышлі да Расіі і функцыі афіцыйнай мовы ў значнай ступені стала выконваць руская мова, шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-ўкраінскае, беларуска-латышскае двухмоўе. У перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, а таксама ў апошні час характар і развіццё двухмоўя і ў цэлым моўная сітуацыя на Беларусі ў значнай ступені залежалі ад дзяржаўнай палітыкі (паланізацыя, русіфікацыя і інш.).

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе.

Білінгвізм – з'ява складаная, таму даследуецца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным,

сацыялінгвістычным.

Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыйнай прыстасаванасцю, з праблемамі пераключэння з аднаго моўнага кода на другі. Увогуле з пазіцый псіхалінгвістыкі білінгвізм – гэта здольнасць ужываць у камунікацыі дзве моўныя сістэмы.

Е.М. Верашчагін выдзяляе тры ўзроўні білінгвізму: рэцэптыўны (разуменне маўлення, якое належыць другаснай маўленчай сістэме), рэпрадуктыўны (уменне ўзнавіць прачытанае і пачутае), прадуктыўны (уменне не толькі разумець і ўзнаўляць, але і будаваць асэнсаваныя выказванні).

У навуковай літаратуры адрозніваюць два тыпы білінгвізму: пасіўны (залежны), актыўны (незалежны). Пасіўны - асоба з такім тыпам білінгвізму нават тады, калі размаўляе на іншай мове, думае на роднай, а ўжо потым перакладае тэкст на мову маўлення. Пры актыўным білінгвізме кожная з моў функцыянуе незалежна, самастойна

Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой.

Сацыялінгвістычны аспект праблемы двухмоўя ахоплівае кола пытанняў, звязаных з вывучэннем адносін «білінгвізм – грамадства»: сфера выкарыстання першай і другой моў; ступень авалодвання мовамі; размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму, моўная палітыка дзяржавы і г.д.

Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя:

- індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву;

- групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя слаі;

- поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна-культурных груп народа;

- дзяржаўнае, калі ў адной краіне статус афіцыйнай, дзяржаўнай маюць дзве мовы, напрыклад, у Фінляндыі – фінская і шведская; у Канадзе – англійская і французская.

Па іншых крытэрыях можна выдзеліць такія тыпы двухмоўя:

кантактнае, якое ўзнікае ў выніку сумеснага жыцця двух народаў, і некантактнае, калі непасрэдны кантакт паміж групамі адсутнічае (беларуска-нямецкае).

3)бел.мова у СМІ:

А цяпер зьвернемся да сухое статыстыкі, каб параўнаць суадносіны паміж беларуска- і расейскамоўнымі выданьнямі. Як паведаміў мне кіраўнік аддзелу рэгістрацыі СМІ Дзяржаўнага камітэту друку Беларусі Віктар Гурэцкі, на 1 траўня ў Беларусі зарэгістравана 1.160 выданьняў. Сярод іх беларускамоўнымі зьяўляюцца 118, іншымі словамі, каля 10 адсоткаў ад агульнае колькасьці. 209 выданьняў заяўляюць, што выходзяць на беларускай і расейскай мовах, 271 – на расейскай і беларускай. Рэаліі ж паказваюць, што вельмі часта гэтак званыя “дзьвюхмоўныя” выданьні беларускую мову ўжываюць толькі ў назове або ў выходных дадзеных.

А якія суадносіны паміж расейска- і беларускамоўнымі выданьнямі ў рэгіёнах? На Віцебшчыне на беларускай мове выходзіць большасьць незалежных выданьняў.

Магілеўшчына традыцыйна лічыцца самым русіфікаваным.

Дэмакратычнае выданьне «Тыднёвік Магілеўскі» зьяўляецца адзінай цалкам беларускамоўнай газэтаю абласнога маштабу на Магілеўшчыне і адзінай, якая карыстаецца тарашкевіцаю – дарэформенным правапісам у беларускай мове.

Афіцыйная прэса ў Магілеўскай вобласьці, за выключэньнем раённых газэтаў, зьяўляецца амаль цалкам расейскамоўнай. І хаця, напрыклад, у “Магілеўскай праўдзе” дэкляруецца свабодны выбар аўтарам мовы, а ўсё ж артыкулы на беларускай мове зьяўляюцца ў газэце толькі зрэдку. Такая сытуацыя на дзяржаўных радыё і тэлевізіі, дзе на беларускай мове чытаюцца толькі інфармацыйныя выпускі.

У Гарадзенскай вобласьці, а менавіта ў Лідзе выходзіць газэта Таварыства Беларускае Мовы “Наша слова”. Гарадзенская газэта “Пагоня” надрукавала заяву сэкратарыяту ТБМ аб дыскрымінацыі беларускае мовы ў войску. Зьмяншэньня сфэры ўжываньня беларускае мовы добра відно на прыкладзе абласное газэты “Гродзенская праўда”. У сярэдзіне 90-х амаль усе супрацоўнікі пісалі збольшага па-беларуску. Сёньня толькі адзін карэспандэнт друкуе свае матэрыялы заўжды на беларускай мове. Беларуская мова, у прынцыпе, зьведзеная да непаўнацэннага ў беларускім грамадзтве сродку камунікацыі, сродку сумоўя. Жывучы ў чужых інфармацыйных каардынатах (на маю думку, гэта адна з найважнейшых прычынаў на сёньня існуючага становішча зь беларускай моваю), чалавек няўхільна траціць адчуваньне асноваў мовы. Чалавек падпадае пад уплыў, узьдзеяньне іншамоўнае сыстэмы, у выпадку сучаснае Беларусі – расейскамоўнае сыстэмы. І, як вынік, мова ў беларускай прэсе, як правіла, не задаволіць русіфікаванага карыстальніка беларускае мовы. І сытуацыя гэтая характэрная для ўсяго спэктру прэсы, як для прэсы афіцыйнае, дзяржаўнае, мова якой утрыманая ў рамках савецкага, постсавецкага стандарту беларускае літаратурнае мовы, гэтак і бальшыні газэтаў незалежных, якія ў меншай ступені абмежаваныя рамкамі ўспомненага савецкага й постсавецкага стандарту літаратурнае мовы».

Мне здаецца, што на сёньняшні дзень нашая бяда ў тым, што крытычнае масы носьбітаў у гарадзкім асяродзьдзі (у прыватнасьці, гэта для нас бадай найважнейшае) мы ня маем. І таму беларуская мова застаецца ў ролі пакрыўджанае дачушкі, якой ад вялікага пасагу сямейнага, на жаль, застаюцца адныя нейкія крыхі».

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца шматнацыянальнай дзяржавай з шырока распаўсюджаным двухмоўем (білінгвізмам). «Двухмоўе – гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Сэнс паняцця «двухмоўе» вынікае з выразу дзве мовы. Такая ж структура яго лацінскага эквівалента білінгвізм (ъb – двойчы і iblngu – мова)».

На нашай планеце жывуць многія народы. Яны знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным. Вядома, напрыклад, што 3–4 тысячы народаў зямлі сёння ўтвараюць усяго каля 200 дзяржаўных аб’яднанняў. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі,культурнымі ііншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць і іншыя матывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атрыманне адукацыі, патрэбы навуковай дзейнасці і г.д.).

Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя: індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву; групавое, калі двухмоўнымі з’яўляюцца цэлыя групы або асобныя сацыяльныя слаі; поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з’яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна-культурных груп народа.

Можна гаварыць і пра нацыянальнае двухмоўе, калі яно пашырана сярод прадстаўнікоў усёй нацыі. Дзяржаўным двухмоўе называюць тады, калі ў адной краіне статус дзяржаўнай, ці афіцыйнай, маюць дзве мовы. Пры гэтым дзяржаўнае двухмоўе можа суправаджацца індывідуальным аднамоўем, калі насельніцтва краіны распадаецца на некалькі аднамоўных калектываў.

Двухмоўе – з’ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным і сацыялінгвістычным.

Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыянальнай прыстасаванасцю і г.д., з праблемай пераключэння з аднаго моўнага кода на другі.

Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення іншай.

Сацыялінгвістычная характарыстыка двухмоўя грунтуецца на такіх параметрах як: сфера выкарыстання першай і другой мовы; ступень авалодання мовамі; набор сацыяльна-функцыянальных кампанентаў моў, якія выкарыстоўвае двухмоўны індывід (літаратурная мова, дыялект, жаргон і г.д.); размеркаванне камунікацыйных функцый паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму і шырыня выкарыстання другой мовы; ацэнка двухмоўнымі індывідамі ўласнага двухмоўя як сацыяльна-лінгвістычнага феномена.

На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала здаўна, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся. Так, у перыяд Вялікага княства Літоўскага існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе. З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы пачало складацца беларуска-польскае двухмоўе. Пазней шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе.

Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:

індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з роднай беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;

індывідуальным руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;

індывідуальным беларускім ці рускім аднамоўем.

Побач з беларуска-рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі існуе адпаведнае беларуска-польскае, беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае двухмоўе. Для небеларускага насельнітва яно мае характар польска-беларускага, літоўска-беларускага і г.д. Паколькі ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, можна гаварыць, напрыклад, пра мясцовае беларуска-польска-рускае і г.д. шматмоўе.

Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер дзейнасці чалавека. У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, г.зн. пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы другой мовы. Іншымі словамі інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і шэрага іншых прычын. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з’ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы: фанетыку, калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] [ч] на месцы рускіх мяккіх [р’] і [ч’], дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне і г.д.;

акцэнтуацыю, калі двухмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: зá руку (замест за рукý), глі΄няны (замест гліня´ны), крапі´ва (замест крапівá) і г.д. марфалогію, калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме, напрыклад, карыстаючыся рускай мовай двухмоўны індывід можа няправільна ўжываць родавыя формы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры замест озёра, окны замест окна) і г.д.

лексіку, калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выраз гуляць ролю замест адыгрываць ролю, г.зн. выкарыстоўвае слова з неўласцівым яму ў дадзенай мове значэннем;

сінтаксіс, калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, смеяться с него замест смеяться над ним вернуться со школы замествернуться из школы і да т.п.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]