
- •1.Мова як знакавая камунікацыйная сістэма. Сутнасць паняццяў: мова этнасу, мова нацыі, дзяржаўная мова, родная мова.
- •2. Мова як сацыяльная з’ява. Мова і маўленне. Роля мовы ў працэсе станаўлення асобы і ў развіцці цывілізацыі.
- •3. Мова як сродак камунікацыі і інструмент пазнання рэчаіснасці. Функцыі мовы.
- •4. Нацыянальная беларуская мова: сацыяльна-функцыянальная дыферэнцыяцыя.
- •5. Беларуская літаратурная мова. Унармаванасць і поліфункцыянальнасць як істотныя асаблівасці літаратурнай мовы.
- •6. Стылёвая дыферэнцыяцыя літаратурнай мовы. Мова мастацкай літаратуры.
- •7. Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе: моўная сітуацыя на Беларусі, дзяржаўны білінгвізм, беларуская мова ў смі.
- •8. Месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету.
- •9. Вытокі беларускай мовы, тэндэнцыi I заканамернасцi яе развiцця.
- •10. Культураспецыфічнасць моўнага знаку. Моўная нацыянальная карціна свету беларусаў.
- •11. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы: этапы станаўлення.
- •12. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы фанетыкі. Сувязь фанетыкі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.
- •13. Маўленчая плынь. Фанетычныя адзінкі: фраза, сінтагма, фанетычнае слова, склад, гук.
- •14. Склад і складападзел. Будова склада. Закон узрастання гучнасці.
- •16. Фанетычная транскрыпцыя.
- •17. Гукавы лад мовы. Аспекты вывучэння гукаў.
- •18. Гукі беларускай мовы, прынцыпы іх класіфікацыі.
- •19. Галосныя гукі і іх класіфікацыя. Адметныя артыкуляцыйныя прыметы галосных гукаў.
- •20. Артыкуляцыя (классіфікація)– рух маўленчых органаў пры ўтварэнні гукаў.
- •21. Прынцыпы класіфікацыі зычных гукаў беларускай мовы. Парныя і няпарныя гукі.
- •22.Артыкуляцыйныя, акустычныя і функцыянальныя адрозненні галосных і зычных гукаў.
- •23. Артыкуляцыйная база беларускай мовы. Мілагучнасць.
- •24. Фанетычная гульня ў сучаснай пісьмовай камунікацыі. Гукапіс.
- •25. Узаемадзеянне гукаў у моўнай плыні. Моцныя і слабыя фанетычныя пазіцыі галосных і зычных гукаў.
- •26. Фанетычныя законы беларускай мовы.
- •27. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Практычнае значэнне арфаэпіі.
- •28. Фарміраванне беларускага літаратурнага вымаўлення: з гісторыі арфаэпіі.
- •29. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы. Правілы літаратурнага вымаўлення, абумоўленыя моўнай традыцыяй.
- •30. Правілы вымаўлення зычных гукаў і іх спалучэнняў.
- •33.Графика як раздеу мовазнауства. Беларуски алфавит
- •36.Беларуская графичная систэма. Прынцыпы беларукай графики.Суадносины памиж литарами и гуками у беларускай мове
- •37.Арфаграфия як раздел мовазнауства. Арфаграма и апорнае написанне. Арфаграфия и графика,фанетыка,арфаэпия.
- •38.Фанетычны прынцып беларускай арфаграфии
- •39.Марфалагичны прынцып беларускай арфаграфии
- •40.Традыцыйныя и дыферэнцыйныя написанни
- •42.Написанне слоу разам,асобна,праз злучок
- •43. Ужыванне і функцыі вялікай літары.
- •44. Правілы пераносу і графічнага скарачэння слоў.
- •45. Гісторыя станаўлення беларускай арфаграфіі: этапы арфаграфічнай нармалізацыі. Беларуская арфаграфія на сучасным этапе. (с 295-201)
- •46. Беларускія пісьменнікі і публіцысты другой паловы хіх – пачатку хх стст. Як пачынальнікі арфаграфічнай нармалізацыі. Роля першых беларускіх газет у станаўленні арфаграфічных нормаў.
4. Нацыянальная беларуская мова: сацыяльна-функцыянальная дыферэнцыяцыя.
Беларуская нацыянальная мова – гэта мова беларускага народа, найкаштоўнейшы скарб яго, які непадзельна звязаны з дух-ай сутнасцю беларусаў.Усе асаблівасці жыцця, гісторыя і грамадскі вопыт, інтэлект, маральныя і эстэтычныя каштоўнасці, менталітэт нашага народа адлюстрованы ў яго нацыянальнай мове. Беларуская мова з’яўляецца адной з форм, найважнейшым элементам культуры народа, сродкам яе ўвасаблення.
Нацыянальнай называецца мова, якая з’яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі. Нацыянальная мова – катэгорыя гістарычная: яна складваецца ў перыяд пераўтварэння народнасці ў нацыю, таму што нацыя як гістарычная супольнасць акрамя агульнай тэрыторыі, эканамічнага жыцця і псіхічнага складу характарызуецца і агульнасцю мовы. Мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі, і агульнасць мовы з'яўляецца важнай умовай эканамічнай і палітычный канцэнтрацыі жыцця грамадства ў перыяд складвання нацыі. У склад нацыянальнай мовы ўваходзіць і літаратурная мова, і мясцовыя гаворкі, і прастамоўе, і сацыяльныя дыялекты. Аднак яны не з'яўляюцца раўнапраўнымі.
5. Беларуская літаратурная мова. Унармаванасць і поліфункцыянальнасць як істотныя асаблівасці літаратурнай мовы.
Як і іншыя нацыянальныя мовы, беларуская мова існуе ў дзвюх формах: літаратурнай і дыялектнай.
Беларуская літаратурная мова – асноўная, вышэйшая форма нацыянальнай мовы. Яна апрацоўвалася і творча ўзбагачалася многімі пакаленнямі пісьменнікаў, дзеячаў культуры і вучоных. Літаратурная мова ўжываецца ў розных сферах жыцця і дзейнасці беларускага народа, і гэта абумовіла выпрацоўку ў ёй разгалінаванай сістэмы функцыянальных стыляў.
Адна з істотных прымет літаратурнай мовы – яе ўнармаванасць. «Моўная норма – сукупнасць найбольш устойлівых, традыцыйных элементаў мовы, гістарычна адабраных і замацаваных грамадскай моўнай практыкай у якасці агульнапрынятых правілаў»3. Моўная норма – катэгорыя гістарычная, адносна ўстойлівая і адначасова зменлівая.
Беларуская літаратурная мова, як і іншыя мовы, мае свае нормы:
акцэнталагічныя нормы – правільная пастаноўка націску.
Напрыклад: выпадак, непрыяцель (вораг), непрыяцель (нядобразычлівец), пасланец і г.д.;
арфаграфічныя нормы – напісанне слоў, якое вызначана пэўнымі правіламі. Так, па-беларуску вымаўляецца гарацк’і [с’н’эх ] [стушка], а пішацца гарадскі, снег, стужка;
арфаэпічныя нормы – правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў. Напрыклад, нормай з’яўляецца перадача ў вымаўленні мяккіх[ з’] [с’] перад наступнымі мяккімі зычнымі [с’ц’ах], [з’н’эс’ц’і], аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова голуп[сат], вымаўленне падоўжанага гука [ч] на месцы спалучэнняў [дч], [тч] [выклачык], [л’очык] і інш.;
лексічныя нормы – правільны выбар слова і дарэчнасць яго прымянення ў агульнавядомым значэнні і агульнапрынятых спалучэннях. Напрыклад, не ўсе словы, якія ўжываюцца ў беларускай мове, уваходзяць у літаратурную мову. Так, не ўключаюцца словы, якія маюць грубы ці непрыстойны сэнс (боўдзіла, сапляк, плявузгаць), а таксама жаргонныя і вузкадыялектныя словы, ужыванне якіх абмежавана пэўным асяроддзем або мясцовай гаворкай (вуркаган /злодзей/, катлець /мерзнуць/, кропна /жудасна/, гальнік /дзяркач/);
марфалагічныя нормы – правільнае выкарыстанне формаў слоў. Напрыклад, у беларускай мове назоўнікі м.р. у форме Р.скл. адз.л. могуць мець канчатак -а (-я) або -у (-ю) вучня, аленя, ветру, снегу (параўн. з рускай мовай ученика, оленя, ветра, снега), а таксама неабходна ведаць, што род або лік назоўнікаў беларускай мовы не заўсёды супадае з родам ці лікам назоўнікаў рускай мовы (параўн.: /бел./ гусь (ж.р.) – /руск./гусь (м.р.), сабака (м.р.) – собака (ж.р.), дзверы (мн.лік) – дверь (адз.лік);
пунктуацыйныя нормы – правільная пастаноўка знакаў прыпынку. Напрыклад, коска ставіцца паміж аднароднымі членамі сказа пры адсутнасці злучнікаў: Добрай раніцы ў полі вятрам-дабрадзеям, каласам умалотным, высокім, рупным жнеям (М.Т.);
сінтаксічныя нормы – правільная пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў. Напрыклад, у словазлучэннях, дзе галоўнае слова лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры, залежныя словы-назоўнікі ўжываюцца ў форме Н.скл. мн.л.: два берагі,тры сталы, чатыры студэнты. У рускай мове ў такіх словазлучэннях назоўнікі маюць форму Р.скл. адз.л.: два берега, три стола,четыре студента;
словаўтваральныя нормы – правільнае ўтварэнне новых слоў у адпаведнасці з законамі беларускай мовы. Напрыклад,аддзеяслоўныя назоўнікі найчасцей утвараюцца ад інфінітываў незакончанага трывання. Калі дзеяслоў не мае інфінітыва незакончанага трывання або калі формы інфінітыва абодвух трыванняў супадаюць, то ў аддзеяслоўных назоўніках захоўваецца націск інфінітыва закончанага трывання: спаткáць – спаткáнне, кахáць – кахáнне; прыметнікі на -оўскі ўтвараюцца ад уласных назоўнікаў з націскным канчаткам: Масты – мастоўскі, Літва – літоўскі; стылістычныя нормы – выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці з пэўным стылем. Напрыклад, лічыцца стылістычнай памылкай нематываванае ўжыванне ў адным стылі слоў, выразаў,сінтаксічных канструкцый, уласцівых іншаму стылю мовы, найчасцей – выкарыстанне ў адным кантэксце рознастылёвай (кніжнай –гутарковай) лексікі: 1. Я працавала ў школе амаль цэлы год і вельмі прывыкла да маіх вучняў, да гэтых хітрых мардашак. 2. Пасля купальскіх светкаванняў яшчэ з тыдзень кожны гаспадар шукае свае вароты. Гэта вынік дзейнасці вясковай моладзі.
Моўныя нормы адлюстроўваюць самыя характэрныя рысы нашай мовы і з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх, хто карыстаецца ёю. Дзякуючы нормам дасягаецца адзінства мовы, разуменне паміж людзьмі ў працэсе моўных зносін.