Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VSYo.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
83.19 Кб
Скачать

3. Мова як сродак камунікацыі і інструмент пазнання рэчаіснасці. Функцыі мовы.

Мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. З мовай у значнай ступені звязана інтэлектуальнае развіццё асобы. Чалавечая мова ператварае біялагічную істоту чалавека ў сацыяльную.

Нацыянальная мова складваецца ў перыяд ператварэння народнасці ў нацыю, паколькі нацыя характарызуецца найперш агульнасцю мовы. Нацыянальная мова кансалідуе людзей у нацыю, з’яўляецца сродкам вусных і пісьмовых зносін нацыі.

Акрамя стасункаў унутры нацыі, існуе патрэба і ў мове міжнацыянальных зносін і замежных мовах, паколькі мовы народаў свету з’яўляюцца скарбніцай ведаў і вопыту чалавецтва.

Нярэдка творчыя асобы здольныя адлюстроўваць у сваёй мове ўласны вопыт, манеру пісьма, маўленчыя здольнасці, характар, светапогляд і г.д. У гэтым сэнсе можна гаварыць, напрыклад, пра “мову Янкі Купалы”.

Сукупнасць дапаможных сродкаў зносін (жэстаў, мімікі, рухаў) таксама назваюць мовай.

Функции:

1) Камуникатыуная – раскывае сацыяльна—грамадски характар мовы я срода зносинау памиж людзми, сродак выяулення думак и пачуццяу

2) Наминацыйная – выяуляе уласцивасць мовы адлютровае наваколле шляхам наименн вылучных абъектау рэчаиснасци

3) Пазнавальная – сродак пазнання навакольнага свету

4) Акумулятыуная – служыць для захування и перадачы традицый, культуры и гисторыи народа

1. Камунікацыйная (лац. communic ation – зносіны, сувязь) – гэта значыць, што мова з’яўляецца найважнейшым сродкам зносін паміж людзьмі, сродкам перадачы інфармацыі.

2. Пазнавальная (кагнітыўная) (лац. cognition – пазнанне), якая забяспечвае чалавеку магчымасць думаць і пазнаваць свет.

Успрыманне і асэнсаванне чалавекам рэчаіснасці адбываецца пры дапамозе мовы. Яна з'яўляецца як бы своеасаблівай прызмай, праз якую чалавек «бачыць» свет.

Камунікацыйная і пазнавальная функцыі мовы ўзаемазвязаныя. Сацыяльны характар жыцця народа, яго рознабаковая пазнавальная дзейнасць вымагаюць пастаяннага кантактавання людзей. Разам з тым самі моўныя зносіны людзей, у адрозненне ад камунікацыі жывёл, – гэта інструмент пазнання. Вызначальную ролю як у дзейнасці асобы, так і грамадства выконвае інфармацыя, якая перадаецца менавіта ў працэсе моўнай камунікацыі. Па сутнасці, уся гісторыя развіцця чалавецтва – гэта найперш гісторыя моўных зносін.

На базе камунікацыйнай і пазнавальнай функцый мовы развіваюцца іншыя, больш прыватныя функцыі.

У складзе камунікацыйнай функцыі мовы вылучаюцца:

фатычная (лац. fatum – выраз) – функцыя наладжвання кантактаў, рэгулявання адносін паміж людзьмі;

акумуляцыйная –функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісторыі, нацыянальнай свядомасці народа. Мова захоўвае спадчыну народа, звязвае продкаў і нашчадкаў.

У складзе пазнавальнай функцыі вылучаюцца:

намінацыйная (лац.nominatio – называнне) – гэта функцыя наймення прадметаў, з’яў рэчаіснасці. Пазнаючы свет, чалавек пастаянна сутыкаецца з неабходнасцю называць прадметы, з’явы, працэсы. Але называнне – гэта разам з тым працэс размежавання і атаясамлівання з’яў рэчаіснасці, ці інакш – працэс пазнання рэчаіснасці. Невыпадкова гавораць: «Назваць – значыць зразумець».

эмацыйная функцыя–гэта функцыя выражэння эмоцый,пачуццяў,настрою. Пазнавальная функцыя звязана з рознымі формамі псіхічнай дзейнасці чалавека, таму ў ёй вылучаюць эмацыйную функцыю, якая найбольш выразна выступае ў інтанацыі, выклічніках, розных формах мадальнасці, ацэначных суфіксах і інш., па сутнасці пранізвае ўсе ўзроўні мовы.

З камунікацыйнай і пазнавальнай функцыямі звязана эстэтычная, ці паэтычная функцыя, сутнасць якой заключаецца ў здольнасці мовы ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека не толькі зместам, але і самой вонкавай формай: гучаннем, адборам і спалучэннем слоў і г.д. Гэта функцыя праяўляецца ў імкненні да рытмічнасці, мілагучнасці, вобразнасці маўлення. Эстэтычная функцыя вызначае ролю слова ў стварэнні мастацкага вобраза, робіць слова «першаэлементам мастацкай літаратуры».

Для многіх моў свету ўласціва этнічная функцыя, калі мова выступае прыметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі.

Да камунікатыўных якасцей маўлення прад’яўляюцца пэўныя патрабаванні: правільнасць – адпаведнасць нормам літ-ай мовы, дакладнасць – адпаведнасцьпаміж значэннем слова і яго ўжываннем, лагічнасць – адпаведнасць законам логікі і мыслення, дарэчнасць – ўжыванне моўных сродкаў з улікам сітуацыі, стылю і жанру маўлення;багацце – выкарыстанне багатых магчымасцей мовы; выразнасць – адбор моўных сродкаў у адпаведнасці з умовамі і задачамі зносін.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]