Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VSYo.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
83.19 Кб
Скачать

21. Прынцыпы класіфікацыі зычных гукаў беларускай мовы. Парныя і няпарныя гукі.

Па першае.

Цвердыя и мяккия

Б-бь, в-вь,г-гь,д-дзь,з-зь,к-кь,л-ль,м-мь,н-нь,п-пь,с-сь,т-ць,ф-фь,х-хь

Зычная дж, ж,р ц,ч,ш адпаведных мякких не маюць и называюцца зацвярдзелыми. Таму пасля их пишуцца тольки литары а,о,у,э,ы :жыта,дрожджы,рабина

Паводле удзелу голасу и шуму зычныя бываюць санорныя и шумныя. Санорныя – м,мь,н,нь,л,ль,р,й,у нескл,в,вь – утвараюцца у асноуным з дапамогай голасу пры нязначным удзеле шуму. Шумныя зычныя падзяляюцца на глухия и звонкия.

Амаль усе шумныя зычныя утвараюць пары па звонкасци-глухасци:

Б-п,бь-пь,г-х,гь-хь,д-т, дж-ч,дзь-ць-ж-ш,з-с,зь-сь.

Глухия зычныя ф,фь не маюць парных звонких таму,што у становишчы паслы галосных в,вь,якия магли бы скласци з ими пары, пераходзяць у (у нескл):трава-траука, травы-трау,човен-чауны. Не маюць адпаведных звонких гуки к,кь

Зычныя гуки ж,дж,ш,ч называюць шыпячыми,а дзь,з,зь,с,сь,ц,ць-свисцячыми

22.Артыкуляцыйныя, акустычныя і функцыянальныя адрозненні галосных і зычных гукаў.

Артыкуляцыйнае адрозненне выяўляецца ў тым, што адны і тыя моўныя органы па-рознаму ўздзельнічаюць ва ўтварэнні галосных і зычных гукаў. Пры утварэнні галосных галасавыя звязкі напружаны, паветра з легкіх выходзіць спакойна і плаўна. Пры ўтварэнні зычных гукаў галасаыя звязкі расслаблены і паветра выдыхаецца з легкіх з сілай, напружаннем.

Акустычнае адрозненне паміж галосныміі зычнымі выяўляецца ў тым, што галосныя ўтвараюцца з дапамогай чыстага тону, голасу,а зычныя – голасу і шуму або толькі шуму. Таму галосныя гукі больш працяглыя, выразныя і гучныя, чым зычныя.

Функцыянальнае адрозненне паміж галоснымі і зычнымі праяўляецца ў тым, што, па-першае, галосныя ўтвараюць склады, па-другое, галосныя могуць знаходзіцца пад націскам, а зычныя не маюць націску, па-трэцяе, галосныя маюць большыя спалучальныя магчымасці, пры іх выкарыстоўваюцца любыя гукі, а зычныя абмежаваны ў спалучэннях з наступнымі гукамі.

23. Артыкуляцыйная база беларускай мовы. Мілагучнасць.

Носьбіты кожнай мовы маюць сваю адметную артыкуляцыйную базу – характэрны атрад органаў маўлення, звычкі руху органаў маўленчага апарату, неабход. для маўлення.

Артыкуляцыйныя адметнасці выяўляюцца пры маўленні на роднай мове – акцэнт.

Мілагучнасць маўлення – абумоўлівае найперш своеасаблівую фанетыку мовы, усе, што не ўласціва мове, усе, што знаходзіцца па за межамі артыкуляцыі, робіць уражанне какафоніі(непрыемнае гучанне).

24. Фанетычная гульня ў сучаснай пісьмовай камунікацыі. Гукапіс.

У рэкламе дадзены выгляд гульні выкарыстоўваецца ў радыё- і тэлероліках у адпаведнасці са спецыфікай гэтых СМІ: магчымасцю даносіць да адрасата слова, «якое гаворыць», таму і асартымент прыёмаў тут шырэй. Да фанетычнай гульні адносяцца: алітэрацыя (паўтор зычных гукаў), ассананс (паўтор галосных гукаў), гукаперайманне (умоўнае прайграванне гукаў прыроды, рэфлектыўных усклікаў людзей, гукаў і г. д.), рыфмоўка. Прыклады: «Ваша киска купила бы Вискас», «Смекта – для ощутимого эффекта». На сучасным этапе быў сфарміраваны новы тып публіцыстычнага стылю - рэкламны, у аснову якога пакладзены элемент рэчаіснасці ў поўным адзінстве з тымі падзеямі, якія яго спараджаюць і культывуюцца ва ўспрыманні рэцыпіента інфармацыі. Назіраецца разняволенне мовы СМІ, матэрыялы падаюцца ярка, неардынарна. Наданне выказванню эмацыйна-экспрэсіўнай афарбоўкі і вядзе да моўнай гульні як форме лінгвакрэатыўнай дзейнасці.

Такім чынам, моўная гульня з'яўляецца яркім выяўленча-выразным сродкам. Выкарыстанне разнастайных гульнёвых рэсурсаў стварае ўмовы для рэалізацыі розных аўтарскіх камунікатыўных задач:

надае тэксту стылістычную шматпланавасць;

накіроўвае ўвагу і ўспрыманне чытача;

забяспечвае дыялог паміж аўтарам і рэцыпіентам;

аказвае вызначальны ўплыў на фармаванне грамадскай думкі і чытацкага густу.

Гукапіс-інструментоўка, гукавыя паўторы ў вершаванай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую выразнасць; раздзел паэтыкі, які вывучае іх.1 Больш поўнае азначэнне гукапісу даецца рускім даследчыкам Л.І.Ціхаміравым: “ Гукапіс або гукавая арганізацыя мовы- мастацка-выразнае выкарыстанне ў празаічным ці вершаваным тэксце тых або іншых элементаў гукавога складу мовы: ЗЫЧНЫХ І ГАЛОСНЫХ ГУКАЎ, НАЦІСКНЫХ І НЕНАЦІСКНЫХ СКЛАДОЎ, ПАУЗ, РОЗНЫХ ВІДАЎ ІНТАНАЦЫЙ, АДНАРОДНЫХ СІНТАКСІЧНЫХ ЗВАРОТАЎ, ПАЎТОРАЎ СЛОЎ І Г.Д, якія выконваюць пэўныя стылістычныя функцыі”2 Калі ўсе гэта абагульніць, то можна даць наступнае кароткае азначэнне гукапісу: гэта выкарыстанне гукавай арганізацыі паэтычнай мовы пры стварэнні паэтычнага вобраза.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]