
- •1.Мова як знакавая камунікацыйная сістэма. Сутнасць паняццяў: мова этнасу, мова нацыі, дзяржаўная мова, родная мова.
- •2. Мова як сацыяльная з’ява. Мова і маўленне. Роля мовы ў працэсе станаўлення асобы і ў развіцці цывілізацыі.
- •3. Мова як сродак камунікацыі і інструмент пазнання рэчаіснасці. Функцыі мовы.
- •4. Нацыянальная беларуская мова: сацыяльна-функцыянальная дыферэнцыяцыя.
- •5. Беларуская літаратурная мова. Унармаванасць і поліфункцыянальнасць як істотныя асаблівасці літаратурнай мовы.
- •6. Стылёвая дыферэнцыяцыя літаратурнай мовы. Мова мастацкай літаратуры.
- •7. Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе: моўная сітуацыя на Беларусі, дзяржаўны білінгвізм, беларуская мова ў смі.
- •8. Месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету.
- •9. Вытокі беларускай мовы, тэндэнцыi I заканамернасцi яе развiцця.
- •10. Культураспецыфічнасць моўнага знаку. Моўная нацыянальная карціна свету беларусаў.
- •11. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы: этапы станаўлення.
- •12. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы фанетыкі. Сувязь фанетыкі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.
- •13. Маўленчая плынь. Фанетычныя адзінкі: фраза, сінтагма, фанетычнае слова, склад, гук.
- •14. Склад і складападзел. Будова склада. Закон узрастання гучнасці.
- •16. Фанетычная транскрыпцыя.
- •17. Гукавы лад мовы. Аспекты вывучэння гукаў.
- •18. Гукі беларускай мовы, прынцыпы іх класіфікацыі.
- •19. Галосныя гукі і іх класіфікацыя. Адметныя артыкуляцыйныя прыметы галосных гукаў.
- •20. Артыкуляцыя (классіфікація)– рух маўленчых органаў пры ўтварэнні гукаў.
- •21. Прынцыпы класіфікацыі зычных гукаў беларускай мовы. Парныя і няпарныя гукі.
- •22.Артыкуляцыйныя, акустычныя і функцыянальныя адрозненні галосных і зычных гукаў.
- •23. Артыкуляцыйная база беларускай мовы. Мілагучнасць.
- •24. Фанетычная гульня ў сучаснай пісьмовай камунікацыі. Гукапіс.
- •25. Узаемадзеянне гукаў у моўнай плыні. Моцныя і слабыя фанетычныя пазіцыі галосных і зычных гукаў.
- •26. Фанетычныя законы беларускай мовы.
- •27. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Практычнае значэнне арфаэпіі.
- •28. Фарміраванне беларускага літаратурнага вымаўлення: з гісторыі арфаэпіі.
- •29. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы. Правілы літаратурнага вымаўлення, абумоўленыя моўнай традыцыяй.
- •30. Правілы вымаўлення зычных гукаў і іх спалучэнняў.
- •33.Графика як раздеу мовазнауства. Беларуски алфавит
- •36.Беларуская графичная систэма. Прынцыпы беларукай графики.Суадносины памиж литарами и гуками у беларускай мове
- •37.Арфаграфия як раздел мовазнауства. Арфаграма и апорнае написанне. Арфаграфия и графика,фанетыка,арфаэпия.
- •38.Фанетычны прынцып беларускай арфаграфии
- •39.Марфалагичны прынцып беларускай арфаграфии
- •40.Традыцыйныя и дыферэнцыйныя написанни
- •42.Написанне слоу разам,асобна,праз злучок
- •43. Ужыванне і функцыі вялікай літары.
- •44. Правілы пераносу і графічнага скарачэння слоў.
- •45. Гісторыя станаўлення беларускай арфаграфіі: этапы арфаграфічнай нармалізацыі. Беларуская арфаграфія на сучасным этапе. (с 295-201)
- •46. Беларускія пісьменнікі і публіцысты другой паловы хіх – пачатку хх стст. Як пачынальнікі арфаграфічнай нармалізацыі. Роля першых беларускіх газет у станаўленні арфаграфічных нормаў.
1.Мова як знакавая камунікацыйная сістэма. Сутнасць паняццяў: мова этнасу, мова нацыі, дзяржаўная мова, родная мова.
Вывучаць мову гэта значыць вывучаць законы яе будавання. У такім выпадку, мову мы вывучаем як камунікацыйную сістэму, якая існуе незалежна ад нас, аднак частнай грамадскай дзейнасці чалавека з’яўляецца маўленчая дзейнасць , гэта ёсць працэс карыстання мовай, а мова змяняецца і развіваецца праз маўленчую дзейнасць.
Мова есць знакавая сістэма, яна служыць для перадачы інфармацыі і складаецца з пэўных матэрыяльных носьбітаў … моўных знакаў (гук, марфема, слова, словазлучэнне, сказ). Моўныя знакі з’яднаны паміж сабой і структурна арганічны. Шматяруснасць моўнай структуры забяспечвае значную эканомію моўных сродкаў, пры выяўленні самага разнастайнага зместу.
Мова – гэта з’ява нацыянальная. Гэта сродак зносін этнічнай групы людзей, адзнака прыналежнасці да пэўнай нацыі. Авалодваючы мовай, мы засвойваем вопыт народа, яго інтэлект, далучаемся да маральных і этычных каштоўнасцей, спасцігаем філасофію народа, яго погляды, псіхалогію і мастацкія вобразы.
Мова адлюстроўвае ступень развіцця духо-інтэлектуальнай злучнасці людзей.
Дзяржаўная мова – гэта працоўная мова апарату кіравання краінай. На дзярж. Мове выдаюцца ўказы, законы, дзейнічае сіс-ма адукацыі. У пераважнай большасці краінаў дзяржаўнай мовай з’яўляецца мова тытульнай нацыі.
Родная мова – гэта мова засвоеная чалавекам з дзяцінства; радзімы; родных мясцінаў, продкаў, якія стваралі і абаранялі нацыянальную культуру, гэта есць рацыянальна-маўленчы працэс, чалавек свядома выбірае мову ў якасці роднай. Родная мова даецца чалавеку для выяўлення яго духоўнага свету, усведамлення ўласнага этнічнага “я” у- агульнасусветнай супольнасці людзей.
2. Мова як сацыяльная з’ява. Мова і маўленне. Роля мовы ў працэсе станаўлення асобы і ў развіцці цывілізацыі.
Мова – гэта самабытная культурная з’ява. Мова адлюстроўвае культурную спецыфіку народа і забяспечвае яго культурнае развіцце. Мова ,як і культура, адлюстроўвае ўзровень спазнання свету народа, узровень яго інтэлектуальнага развіцця. Мова забяспечвае пераемнасць у развіцці культуры.
Мова – гэта арганізаваная па пэўных правілах знакавая сістэма, сродак, інструмент выказвання думак у вуснай ці пісьмовай форме. Маўленне – гэтамоўная дзейнасць чалавека, працэс выражэння пэўнага зместу з дапамогай мовы.
Мова – гэта сістэма знакаў (гукаў, марфем, слоў, словазлучэнняў і сказаў), якія абазначаюць з’явы рэчаіснасці, а маўленне – спосаб перадачы думак праз мову, пры дапамозе і праз пасрэдніцтва мовы, гэта валоданне моваю, працэс моўных зносін паміж людзьмі,перадача думкі на адлегласць.Адрозніваюць вуснае і пісьмовае, знешняе і ўнутранае маўленне.
Вуснае маўленне адбываецца ва ўмовах непасрэднага кантакту суразмоўцаў, таму значнае месца адводзіцца тэмпу, тону, мелодыцы, тэмбру голасу, паўзам, лагічнаму націску і іншым маўленчым якасцям. Пэўную ролю адыгрываюць і нямоўныя сродкі (жэсты,міміка і да т.п.). Усім відам вуснага маўлення ўласціва экспрэсія непасрэднасці і высокі ўзровень эмацыянальнасці. Нездарма Бернард Шоу гаварыў, што ёсць пяцьдзесят спосабаў сказаць «так» і пяцьсот спосабаў сказаць «не», але ёсць адзін спосаб напісаць гэта.
Пісьмовае маўленне характарызуецца адсутнасцю непасрэдных агульных для ўдзельнікаў зносін жыццёвых абставін і агульнага жыццёвага вопыту, што на 9/10 палягчаюць узаемаразуменнеў вусным маўленні, а таксама адсутнасцю дапамогі з боку жэстаў, мімікі, інтанацыі. Пісьмовае маўленне – гэта звычайна падрыхтаванае маўленне. Яно больш строгае па форме і складанае па змесце, у ім дакладней выбраны словы, больш складаныя сказы і г.д.
Унутранае маўленне характарызуецца афармленнем думкі без выказвання. Яму ўласцівы фрагментарнасць, хуткасць мыслення, сцісласць. Сам сабе чалавек не апісвае падрабязна тое, што ён робіць ці збіраецца рабіць. Для ўнутранага маўлення не характэрны строгія правілы. Іншы раз чалавек ведае нейкую інфармацыю на ўзроўні ўнутранага маўлення, але не можа яе выказаць на ўзроўні знешняга маўлення.
Знешняе маўленне разлічана на іншую асобу, таму яно патрабуе паўнаты ў афармленні думкі, пабудовы дакладнага, выразнага, з дастаткова разгорнутай думкай тэксту выказвання. Знешняе маўленне адрозніваецца ад унутранага і будовай. Яно можа быць маналагічным ці дыялагічным, можа адрознівацца паводле стылёвай ці жанравай прыналежнасці. Адзінкамі маўлення, яго формамі з’яўляюцца маналог, дыялог, тэкст.
Маналог (грэч.monos– адзін,logos – слова, маўленне) – разгорнутая форма маўлення ад першай асобы, адрасаваная слухачам або чытачам і разлічаная на пасіўнае, апасродкаванае ўспрыманне. Для маналогаў характэрны тэксты рознага памеру, якія структурна і сэнсава звязаны. Маналог мае індывідуальную кампазіцыйную будову і адносную сэнсавую закончанасць, якія залежаць ад жанравай (мастацкі маналог, прамова, даклад, артыкул, бытавое апавяданне і г.д.) і функцыянальнай (апавяданне, разважанне, апісанне) прыналежнасці тэксту. Маналог амаль не залежыць ад сітуацыі, ён звычайна не накіроўваецца і не падтрымліваецца пытаннямі. Асобныя адрэзкі маналога могуць змяшчаць у сабе сродкі, характэрныя для дыялога (звароткі, рытарычныя пытанні і інш.), мэта якіх актывізаваць адрасата.
Дыялог (грэч. sbаiИnИf – размова, гутарка) – форма маўлення, у якой удзельнічаюць два ці некалькі (палілог) чалавек і якая характарызуецца непасрэднай сувяззю выказванняў з сітуацыяй. Выказванне ў дыялогу, якое звернута да суразмоўніка, называюць рэплікай. Рэплікі звязаны паміж сабой па сэнсе і будове, але характарызуюцца непасрэднасцю, непадрыхтаванасцю. Значную ролю ў дыялогу адыгрываюць пазамоўныя сродкі (жэсты, міміка, інтанацыя і інш).
Тэкст (лац. textum) – гэта падрыхтаванае выказванне (вуснае ці пісьмовае) з устойлівым сэнсавым адзінствам і сістэмай кампанентаў, функцыянальна аб’яднаных у адзіную структуру. Тэкст падпарадкаваны адзінай тэме. Фн разгортваецца ў лагічнай паслядоўнасці, якая вырашаецца спецыфічнымі сродкамі тэкставай сувязі. Асноўнымі ўласцівасцямі тэксту з’яўляюцца разгорнутасць, паслядоўнасць, звязанасць, закончанасць.
1.мова як сацыяльная з’ява: Галоўнай дыфэрэнцыяльнай прыкметай чалавека сярод іншых відаў жывых істот – валоданне членапаздельнай мовай. Без паняцця мовы немагчыма даць азначэнне чалавеку. Падлічана, што каля 80% усяго жыцця чалавек так ці інакш звязана з мовай: 19 гадзін у суткі мы размаўляем, слухаем, чытаем, пішам, думаем самі сабе, разважаем, бачым сны, нешта мармочучы.
Мова – ўнікальнейшая з’ява. Яна адначасова з’ява ідэяльная і матэрыальная, індывідуальная і сацыяльная, самая старажытная і самая свежая; яна адначасова і адрознівае чалавека ад усяго свету жывых істот, і аб’ядноўвае вялікі клас жывых істот у адзін чалавечы род.
З дапамогай мовы чалавек мае доступ да ўсіх незапашаных чалавецтвам ведаў, да ўсяго таго, што ўспрымаюць, ведаюць усе іншыя людзі. Люді здавальняюць свае патрэбы, словамі прымушаючы іншых рабіць што-небудзь за іх. Мы можам гаварыць адно, а думаць другое. Мова злучае не толькі прадстаўнікоў аднаго пакалення, але і розныя гістарычныя пакаленні людзей (дзякуючы пісьмовай форме).
У гісторыі навукі існавалі розныя погляды на мову. Адны вучоныя разглядалі мову як біялягічную з’яву (такую ж, як здольнасць есці, піць, хадзіць, колер вачэй і г.д.), другія – як псіхічную. Але зафіксаваны выпадкі, калі навароджаныя траплялі ў асяроддзе звяроў, і там, зразумела, у іх не развівалася мова, нават не з’яўляецца патрэба ў ей. З гісторыі вядомы і варварскія эксперыменты старажытных часоў, калі грудных дзяцей ад этнічна розных бацькоў пазбаўлялі ўзаемаадносін з людзьмі, каб даведацца, якая мова першародная. Але мэты такія вопыты не дасяглі, бо чалавек павінен навучыцца мове ад іншых людзей, сама па сабе не сфарміруецца нават у генія. Дзіця, незалежна ад нацыянальнасці і генаў бацькоў, пачынае размаўляць на той мове, якую чуе з першых дзен жыцця.
2.Мова і мауленнне: Мова – сістэма знакаў, правіл, якія дазваляюць пабудаваць маўленне.
Маўленне – гэта арганізаваны па законах мовы працэс выкарыстання моўных адзінак (слоў, сказаў і інш.) з мэтай перадачы пэўнага зместу.
Такім чынам, мова і маўленне ўзаемазвязаныя, уяўляюць сабой адзінства, якое праяўляецца ў тым, што гістарычна мова любога народа стваралася і развівалася ў працэсе маўленчых зносін людзей. Сувязь паміж мовай і маўленнем выражаецца і ў тым, што мова як сродак зносін існуе да таго часу, пакуль на ёй гавораць. Як толькі ў грамадстве перастаюць карыстацца мовай як сродкам зносін, яна становіцца мёртвай. Так адбылося, напрыклад, з лацінскай мовай. Асноўная прымета маўлення – яго індывідуальнасць. Маўленне заўсёды належыць канкрэтнаму чалавеку, які перадае ў ім свае думкі, пачуцці, разважанні, назіранні і інш.
А што ж яшчэ аб’ядноўвае мову і маўленне. Без чаго не можа існаваць ні мовы, ні маўлення? (Слова).
Каб карыстацца мовай, неабходна ведаць словы. Слова – асноўная моўная адзінка. З дапамогай слоў мы расказваем пра розныя прадметы, рэчы, з’явы, апісваем іх. Словамі мы выказваем свае думкі і выражаем пачуцці, праз словы ўспрымаем думкі і пачуцці іншых людзей. Словы – гэта будаўнічы матэрыял мовы, таму нельга ведаць мову, не ведаючы слоў.
3) Роля мовы ў працэсе станаўлення асобы і ў развіцці цывілізацыі: Мова ёсць агульны для ўсiх людзей здабытак. Сярод мноства жывых iстот, якiя сустракаюцца на Зямлi, толькi чалавек валодае членападзельнай мовай, што дазваляе нам лiчыць яе галоўнай дыферэнцыяльнай прыкметай людзей. Значыць, з дапамогай гэтай прыкметы вылучаецца вялiкi клас жывых iстот з агульнай назвай чалавек, Homo loquens 'чалавек, які гаворыць'. Калi праз мову мы выдзяляем чалавека i характарызуем яго як асобiну, што адрознiваецца ад iншых асобiн, то i сутнасць самога чалавека павiнна раскрывацца з выкарыстаннем паняцця мовы.
Чалавек i мова аказваюцца паняццямi ўзаемазвязанымi, роднаснымi генетычна i арганiчна. Старажытнагрэчаскi фiлосаф Платон спрабаваў азначыць чалавека пры дапамозе яго знешнiх уласцiвасцей, у вынiку чаго ён называў чалавекам жывую iстоту на дзвюх нагах i без пер'яў. У адказ на такое азначэнне другi фiлосаф Дыяген прынёс Платону абшчыпанага пеўня i сказаў: «Вазьмiце свайго чалавека». У сучасных азначэннях чалавека ўжываецца цэлы шэраг яго якасцяў, i цэнтральнае месца сярод iх займае ўласцiвасць чалавека гаварыць: «Чалавек, грамадская iстота, якая знаходзiцца на найвышэйшай ступенi эвалюцыi жывёльнага свету на Зямлi, характарызуецца свядомасцю, маўленнем, здольнасцю рабiць прылады працы, выкарыстоўваючы iх для ўздзеяння на навакольны свет» (БелСЭ). Калі б не было мовы, а таксама пісьменнасці, мы б заставаліся жывёламі, якія проста не задумваюцца аб тым, што адбывалася 10 гадоў таму, хто ў іх быў дзядуля ці прадзед, якая будучыня чакае іх унукаў і што адбываецца на другім канцы зямнога шара. А мы ўсё гэта можам. Чалавек у сваім імкненні да зносінаў і стварэння камунікацыйных сувязяў дасягнуў такога ўзроўню, што жыць на зямным шары стала амаль немагчыма - занадта многа інфармацыі, занадта многа гукавых хваляў і магнітных палёў, якія безупынна перасякаюцца.
Выключная важнасць мовы сярод iншых уласцiвасцяў чалавека заснавана i на тым, што яна з'яўляецца прыкметай адначасова знешняй i ўнутранай. Знешняя (матэрыяльная) частка мовы выразна праяўляецца ў вусным маўленнi праз яго акустычныя характарыстыкi, якiя звязаны з фiзiялагiчнай дзейнасцю розных органаў чалавека (лёгкiя, гартань, язык, зубы, губы, паднябенне i iнш.), успрымаюцца яго слыхам i могуць фiксавацца i вывучацца з дапамогай сучасных тэхнiчных сродкаў. Унутраная (iдэальная) частка мовы служыць самым непасрэдным, прамым i унiверсальным шляхам да думак, пачуццяў, свядомасцi, псiхiкi чалавека, або да ўсяго, што стварае яго ўнутраны свет, унутранае жыццё.