Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1, 3, 5, 15, 17, 19, 21, 23.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
40.11 Кб
Скачать

23.Асаблівасці нарміравання бп у аўтаматызаваным рэжыме.

На працягу апошніх гадоў у бібліятэках Рэспублікі Беларусь назіраецца актывізацыя працэсаў аўтаматызацыі. Укараненне аўтаматызаваных бібліятэчных працэсаў і, як вынік гэтага, больш высокі ўзровень бібліятэчных тэхналогій, выклікалі шэраг праблем. Адна з іх - адсутнасць навукова абгрунтаваных норм на асноўныя працэсы работы ў аўтаматызаваным рэжыме. Праблемы нарміравання бібліятэчнай работы ў аўтаматызаваным рэжыме выкліканы таксама і адсутнасцю адзінай методыкі і тэрміналогіі. Нягледзячы на

тое, што работа па нарміраванню бібліятэчных працэсаў у ручным рэжыме забяспечана раней адпрацаванай і агульна прынятай методыкай, яна не зусім адпавядае нарміраванню работы ў аўтаматызаваным рэжыме. Тут ёсць свае асаблівасці, звязаныя з адрозненнямі ў арганізацыйна-тэхнічных умовах працы. У сувязі з гэтым з"явілася неабходнасць распрацоўкі новай методыкі нарміравання бібліятэчных працэсаў з улікам іх камп"ютэрызацыі. Прапанаваная методыка прадугледжвае паслядоўнасць разліку, апрабацыі і зацвярджэння норм часу на бібліятэчныя работы. Яна распрацавана на падставе вопыту работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) з выкарыстаннем матэрыялаў розных арганізацый і ўстаноў, якія займаюцца ўстанаўленнем норм на работу ў аўтаматызаваным рэжыме. Адным з асноўных патрабаванняў пры нарміраванні з"яўляецца неабходнасць прытрымлівацца прынцыпу ахоўнага характару норм, які заключаецца ў тым, што ў працэсе нарміравання трэба базіравацца не на мінімальных, а на аптымальных стратах рабочага часу.

Спецыфіка нарміравання работы бібліятэкара на тэхналагічных аперацыях у аўтаматызаваным рэжыме заключаецца ў неабходнасці разлічваць нормы ў залежнасці ад фактараў, якія ўплываюць на затраты працы, і патрабуюць увядзення паправачных каэфіцыентаў. Паправачны каэфіцыент - каэфіцыент уліку сістэмы тэхніка-

арганізацыйных, псіхафізіялагічных, гігіенічных, эканамічных фактараў, што ўплываюць на затраты часу пры выкананні аперацый у аўтаматызаваным рэжыме.Неабходна ўлічваць, што прымяненне паправачных каэфіцыентаў, якія аслабляюць напружанасць норм, дапускаецца толькі з дазволу вышэйстаячай па ўзроўню падпарадкаванасці арганізацыі. Падставай для гэтага з"яўляецца асваенне новых бібліятэчных тэхналогій у аўтаматызаваным рэжыме.Паправачныя каэфіцыенты ўстанаўліваюцца да тэхнічна абгрунтаваных норм, разлічаных на аўтаматызаваную тэхналогію. Тэхнічна абгрунтаванымі з"яўляюцца нормы, якія ўстаноўлены аналітычным метадам нарміравання і адпавядаюць дасягнутаму ўзроўню тэхнікі і тэхналогіі, арганізацыі вытворчасці і працы. Прапануем для выкарыстання тыя паправачныя каэфіцыенты, што прайшлі апрабацыю пры нарміраванні аўтаматызаваных бібліятэчных працэсаў у НББ, хаця яны і былі намі ўзяты з нарматыўных дакументаў розных арганізацый і ўстаноў, якія займаюцца рапрацоўкай норм на работы ў аўтаматызаваным рэжыме: - пры апрацоўцы дакументаў з прымяненнем даведачнай літаратуры, а таксама пры вядзенні пастаяннай картатэкі да норм часу прымяняецца каэфіцыент 1,2; - пры рабоце з дакументамі на замежных мовах прымяняецца каэфіцыент 1,1; - арганізацыйныя страты пры пераключэнні з працэсу на працэс прадугледжваюцца і плануюцца ў памеры 5 % бюджэту рабочага часу кожнага бібліятэкара, што адпавядае каэфіцыенту 0,55; - пры выбары даных з першасных дакументаў да нормы часу прымяняецца каэфіцыент 1,2; - пры затратах часу на карэкціроўку прымяняецца каэфіцыент 1,15; Для распрацоўкі норм на бібліятэчныя працэсы ў аўтаматызаваным рэжыме зыходнымі матэрыяламі з'яўляюцца велічыні затрат рабочага часу, якія могуць быць атрыманы ў выніку правядзення хронаметражных назіранняў. Незалежна ад прызначэння хронаметражу - суцэльнага (вывучае ўсе элементы аперацыі) або выбарачнага (вывучае асобныя элементы аперацыі).У тэорыі нарміравання якасць нормы характарызуецца ступенню яе

напружанасці. Показчыкам напружанасці з"яўляюцца адносіны часу, неабходнага для выканання работы ў існуючых арганізацыйна-тэхнічных умовах, да ўстаноўленай нормы часу. Аптымальная напружанасць характарызуецца паказчыкам 1,0, якая дасягаецца тады, калі фактычныя затраты часу супадаюць з патрабуемымі па норме. Распрацаваныя нарміроўшчыкамі нормы праходзяць праверку на адпаведным участку бібліятэчнай тэхналогіі ў аўтаматызаваным рэжыме на працягу двух месяцаў. Пасля праверкі, унясення змяненняў і ўдакладненняў лічым неабходным абмяркоўваць нормы ў аддзеле з удзелам прадстаўнікоў сумежных падраздзяленняў, калі аўтаматызаваны працэс, на які ўстанаўліваецца норма, звязаны па тэхналогіі з ім. Нормы, распрацаваныя ў сувязі з увядзеннем аўтаматызаванай тэхналогіі, на працягу трох месяцаў трэба разглядаць як часовыя. У асобных выпадках гэты тэрмін можа быць падоўжаны адміністрацыяй.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]