Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1, 3, 5, 15, 17, 19, 21, 23.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
40.11 Кб
Скачать

21.Метады нарміравання.

Метад нарміравання працы - спосаб даследавання і праектавання

рабочага працэсу для ўстанаўлення затрат працы. У бібліятэчнай практыцы для нарміравання працы прымяняюцца як вопытна-статыстычны, так і аналітычны метады. Пры распрацоўцы норм выпрацоўкі выкарыстоўваецца менавіта аналітычны метад. Перш чым прыступіць да распрацоўкі норм на бібліятэчныя тэхналогіі, неабходна прадугледзець іх паслядоўнасць, удакладніць змест асноўных відаў бібліятэчных тэхналогій, правесці класіфікацыю рабочых працэсаў і аперацый. Распрацоўка норм уключае наступныя этапы:

- вывучэнне праблемы; - распрацоўка нарміруемых маршрутаў бібліятэчных цыклаў; - вычляненне працэсаў і аперацый, якія падлягаюць нарміраванню; - правядзенне нарміравання выбраных працэсаў і аперацый; - аналіз атрыманых даных і стварэнне новых норм. Найбольш мэтазгодным праводзіць апрацоўку атрыманых даных пры дапамозе сістэмнага аналізу, які з"яўляецца больш прагрэсіўным для ўстанаўлення норм на бібліятэчныя працэсы, як у ручным, так і ў аўтаматызаваным рэжыме работы. Асноўным прыёмам для вызначэння аптымальнага часу, затрачанага на кожную бібліятэчную аперацыю, выбіраецца хронаметраж і фотахронаметраж. Хронаметраж - назіранне, пры якім вывучаюцца элементы аперацыі, якія цыклічна паўтараюцца. Фотахронаметраж - назіранне, пры якім вывучаецца як працягласць часу выканання асобных элементаў аперацыі, так і іншых катэгорый затрат часу на працягу працоўнага дня або іншага рабочага перыяду.Для гэтага працэс, які падлягае нарміраванню, падзяляецца на асобныя тэхналагічныя аперацыі з мэтай грунтоўнага вывучэння і выяўлення ўсіх вытворчых магчымасцей. Нормы ўстанаўліваюцца на падставе ўсебаковага даследавання кожнай аперацыі і яе элементаў. Перавагі аналітычнага метаду нарміравання заключаюцца ў тым, што пры аналізе працэсу магчыма яго рацыяналізацыя, могуць быць выяўлены фактары, якія ўплываюць на паскарэнне або замаруджванне выканання аперацыі, становяцца бачнымі страты рабочага часу і з"яўляецца магчымасць ушчыльніць нормы. Немалаважным у методыцы нарміравання з"яўляецца і вывучэнне страт рабочага часу, якое патрэбна пачынаць з аналізу існуючай арганізацыі працы. Для гэтага прымяняюцца метады фатаграфіі і самфатаграфіі рабочага дня. Фатаграфія рабочага дня падзяляецца на індывідуальную, групавую, маршрутную (пры дапамозе маршрутнай карты). Самафатаграфія рабочага дня - гэта ўлік затрат рабочага часу, які праводзіцца самім работнікам. Правядзенне самафатаграфіі дае магчымасць удакладніць змест працы той або іншай катэгорыі работнікаў і вызначыць сярэднюю колькасць рабочага часу, якая затрачана на выкананне канкрэтнай работы. Для гэтай мэты прымяняецца карта фатаграфіі рабочага дня бібліятэкара, у якой на працягу 6 рабочых дзён павінен быць дакладна адлюстраваны ўвесь рабочы дзень супрацоўніка бібліятэкі. Да праблематычных і цяжкіх у нарміраванні работ адносяцца такія, як упраўленчая, навуковая, бібліяграфічнага пошуку і інш. Спецыялісты лічаць, што гэтыя віды работ нарміраваць немэтазгодна, таму што яны ўяўляюць сабой абмежаваныя магчымасці для дэталізацыі рабочых аперацый і прыёмаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]