Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1, 3, 5, 15, 17, 19, 21, 23.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
40.11 Кб
Скачать

19.Нарміраванне:сутнасць і асаблівасці.

Пытанні арганізацыі працы займаюць важнае месца ў справе павышэння якасці і эфектыўнасці работы бібліятэкі. Адным з важнейшых кірункаў бібліятэчнага менеджменту з"яўляецца ўдасканаленне нарміравання, перагляд састарэлых і ўкараненне прагрэсіўных норм, як асновы правільнага планавання бібліятэчнай працы, аптымальнай яе арганізацыі. Нарміраванне - складаная праблема, як у тэарэтычным, так і ў практычным аспектах. Яна ўскладняецца тым, што ў яе здзяйсненні намаганні бібліятэк розных ведамстваў разрознены, адсутнічае таксама і сістэма ўпраўлення нарміраваннем. Большасць бібліятэк Рэспублікі Беларусь для арганізацыі і нарміравання працы карыстаецца выдадзенымі ў 1991 годзе "Типовыми нормами времени на работы, выполняемые в библиотеках", якія былі распрацаваны Дзяржаўнай бібліятэкай СССР імя У.І.Леніна. Але гэты дакумент нельга выкарыстоўваць як універсальны крытэрый нарміравання бібліятэчнай працы таму, што прыведзеныя ў ім тыпавыя нормы часу разлічаны на мадэль бібліятэкі з найбольш распаўсюджанымі арганізацыйна-тэхнічнымі ўмовамі працы і маюць толькі рэкамендацыйную сілу. Трэба мець на ўвазе, што нормы часу не могуць доўга заставацца стабільнымі. Дастаткова змяненняў у тэхналагічным працэсе, прымянення аўтаматызацыі, як норма становіцца састарэлай і не адпавядае новым умовам арганізацыі працы. Для распрацоўкі норм працы неабходна мець наступныя дакументы: рабочую методыку па складанню норм на бібліятэчныя працэсы; тэрміналагічны слоўнік; пералік аперацый, якія падлягаюць нарміраванню; зборнік норм і нарматываў, дзеючых на рэспубліканскім і галіновым узроўнях. Як правіла, у нарматыўных матэрыялах прадстаўлены два віды норм: норма часу, неабходнага на выкананне адзінкі работы адным або некалькімі выканаўцамі патрэбнай кваліфікацыі; і норма выпрацоўкі - колькасць аперацый, якія павінны быць выкананы ў адзінку часу (год, месяц, дзень і г.д.). Гэтыя нормы узаемазвязаныя, і кожная лёгка можа быць разлічана на аснове другой. Стварэнне галіновых мясцовых норм апраўдана, калі пры гэтым улічваюцца ўсе патрабаванні, што прад"яўляюцца да нарміравання: забеспячэнне метадычнага

адзінства, умацаванне нарматыўнай базы рэгламентуючымі дакументамі, прагрэсіўнасць норм і нарматываў на аснове ўкаранення аўтаматызаваных тэхналогій, супастаўляльнасць нарматыўных матэрыялаў, праектуемых для бібліятэкі або галіны. Вырашэнне пастаўленых задач стрымліваецца перш за ўсё неаднароднасцю бібліятэк, розніца паміж якімі заключаецца ў наступным: - асаблівасцях гістарычнага развіцця асобных бібліятэк; - функцыях, якія выконваюць асобныя бібліятэкі, іх спецыялізацыі; - узроўні адміністрацыйнага кіраўніцтва з боку адпаведных органаў галіны; - ступені цэнтралізацыі; - дасягнутым узроўні інтэграцыі ў галіновай сетцы бібліятэк. Ускладняюць задачу і розніца ва ўнутранай арганізацыйнай структуры асобных бібліятэк аднаго і таго ж тыпу, а таксама недакладнасць у вызначэнні рабочых працэсаў, што тлумачыцца адсутнасцю тэрміналагічнага адзінства. У бібліятэчнай практыцы для нарміравання працы прымяняюцца як вопытна-статыстычны, так і аналітычны метады. Пры распрацоўцы норм выпрацоўкі выкарыстоўваецца менавіта аналітычны метад. Перш чым прыступіць да распрацоўкі норм на бібліятэчныя тэхналогіі,

неабходна прадугледзець іх паслядоўнасць, удакладніць змест асноўных відаў бібліятэчных тэхналогій, правесці класіфікацыю рабочых працэсаў і аперацый. Распрацоўка норм уключае наступныя этапы: - вывучэнне праблемы; - распрацоўка нарміруемых маршрутаў бібліятэчных цыклаў; - вычляненне працэсаў і аперацый, якія падлягаюць нарміраванню; - правядзенне нарміравання выбраных працэсаў і аперацый; - аналіз атрыманых даных і стварэнне новых норм. Найбольш мэтазгодным праводзіць апрацоўку атрыманых даных пры

дапамозе сістэмнага аналізу, які з"яўляецца больш прагрэсіўным для ўстанаўлення норм на бібліятэчныя працэсы, як у ручным, так і ў аўтаматызаваным рэжыме работы. Асноўным прыёмам для вызначэння аптымальнага часу, затрачанага на кожную бібліятэчную аперацыю, выбіраецца хронаметраж і фотахронаметраж. Немалаважным у методыцы нарміравання з"яўляецца і вывучэнне страт рабочага часу, якое патрэбна

пачынаць з аналізу існуючай арганізацыі працы. Для гэтага прымяняюцца метады фатаграфіі і самфатаграфіі рабочага дня. Фатаграфія рабочага дня падзяляецца на індывідуальную, групавую, маршрутную (пры дапамозе маршрутнай карты). Самафатаграфія рабочага дня - гэта ўлік затрат рабочага часу, які праводзіцца самім работнікам. Да праблематычных і цяжкіх у нарміраванні работ адносяцца такія, як упраўленчая, навуковая, бібліяграфічнага пошуку і інш. Спецыялісты лічаць, што гэтыя віды работ нарміраваць немэтазгодна, таму што яны ўяўляюць сабой абмежаваныя магчымасці для дэталізацыі рабочых аперацый і прыёмаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]